Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Баявая дзейнасць і ўаземадзеянне партызан у 1942-1943 гг.

Аграрная палітыка Савецкай улады ад Кастрычніцкай рэвалюцыі да ІІ Сусветнай вайны | Дробнатаварная гаспадарка была разбурана і ператворана ў буй-ную, сацыялістычную. | Усталяванне і ўмацаванне аднапартыйнай сістэмы. Грамадска-палітычнае жыццё і масавыя рэпрэсіі 1930-х гадоў. | Грамадска-палітычнае жыццё. Масавыя рэпрэсіі. | Абвастрэнне супярэчнасцей паміж еўрапейскімі дзяржавамі ў канцы 1930-х гадоў. Савецка-германскі дагавор 23 жніўня 1939 г. | Мюнхенскае пагадненне. Падзел Чэхаславакіі. | Спроба стварэння сістэмы калектыўнай бяспекі ў Еўропе. Савецка-французка-англійскія перамовы. | Пачатак Другой Сусветнай вайны. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР | Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя пераўтварэнні ў заходніх абласцях БССР. | Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Мабілізацыя сіл на адпор ворагу. Захоп Беларусі гітлераўскімі войскамі і ўсталяванне фашысц-кага акупацыйнага рэжыму. |


Читайте также:
  1. Баявая дзейнасць партызан і падпольшчыкаў падчас вызвалення Беларусі
  2. Дзяржаўнае кiраванне i заканадаўчая дзейнасць у ВКЛ
  3. Уздым партызанскай барацьбы ва ўмовах карэннага пералому ў Вялікай Айчыннай і ІІ сусветнай вайне

На базе атрадаў сталі ўтварацца партызанскія брыгады. Так, у красаві-ку 1942 г. ўзнікла І Беларуская партызанская брыгада на чале са Шмыро-вым. У канцы года такіх брыгад налічвалася 56 (“Жалязняк”, “За Савецкую Беларусь”). Меркавалася будаваць партызанскія сілы па ўзору арміі: узвод, рота, батальён, полк, брыгада, але не ва ўсім такі парадак сябе апраўдаваў.

У маі 1942 г. быў прыняты тэкст прысягі партызана. Набіралі сілу кур-сы падрыхтоўкі падрыўнікоў, арганізатараў супраціўлення у г. Мураме – “Асобы беларускі збор”.

Паводле Пастановы Дзяржаўнага камітэта абароны СССР, у маі 1942 быў створаны Цэнтральны штаб партызанскага руху (ЦШПР) на чале з Першым сакратаром ЦК КП(б)Б П. К. Панамарэнка, а ў верасні Беларускі штаб пар-тызанскага руху (БШПР). Начальнікамі штаба з'яўляліся П.З.Калінін, А. А. Прохараў.

3 утварэннем кіруючых цэнтраў (ЦШПР і БШПР, “асобы збор”) раслі партызанскія сілы і памнажалася іх баявая актыўнасць. Партызаны ўсё часцей праводзілі буйныя наступальныя аперацыі, узмацнялі ўдары па ка-мунікацыях, гарнізонах, апорных пунктах і іншых аб'ектах захопнікаў. Да жніўня 1942 г. колькасць народных мсціўцаў павялічылася больш чым на 23 тыс. чалавек, а да пачатку 1943 г. перавысіла 56 тыс. Узброеную барацьбу вя-лі 56 брыгад, аб'яднаныя ў 220 атрадаў. Акрамя таго, 292 атрады дзейнічалі самастойна. Партызанскія рэзервы складалі на гэты час звыш 150 тыс. чал.

Буйнейшыя аперацыі 1942 г. Брыгада “За Савецкую Беларусь” (каман-дзір Петракоў) у ноч на 4 жніўня падарвала 4-х пралётны мост праз Дрысу “Полацк-Даугаўпілс” і спыніла рух на 16 сутак. 28 жніўня тры атрады Магі-лёўскай вобласці на чале з Жуніным разбілі станцыю “Слаўнае” (Орша-Ба-рысаў), падарвалі 2 км палатна, мост, станцыю, воданапорную вежу, 10 эша-лонаў і складоў. Група атрадаў Мінскай і Палескай абласцей на чале з Ма-чульскім у ноч на 3 лістапада 1942 узарвала 132 мятровы мост праз Пціч па лініі Гомель-Гомель і перарвалі рух эшалонаў на 18 сутак, калі ішлі баі за Сталінград.

Адной з форм барацьбы былі рэйды. Вясной 1942 г злучэнні Каржа і Казлова прайшлі 600 км маршам па фашысцкіх тылах, размешчаных у 6 раёнах Мінскай, Пінскай, Палескай абласцей.

Са жніўня па кастрычнік 1942 атрад “Баявы” правёў 500 км конны рэйд на чале з Флегонтавым.

У 1942 г. ад ворага вызваляліся цэлыя раены, дзе ўлада пераходзіла да партызан і адноўленых органаў савецкай улады. Так, у 1942 г. былі раз-громлены 123 гарнізоны, вызвалены 14 раённых цэнтраў, а ў 28 сумесна з падпольшчыкамі ажыццёўлены буйныя дыверсіі. Брыгада пад камандаваннем П. П. Капусты ачысціла ад акупантаў многія населеныя пункты Грэскага, Копыльскага і Уздзенскага раёнаў, агульнай плошчай 1100 кв.км. Брыгады "За Радзіму" і 1-я Мінская выгналізахопнікаў з часткі тэрыторыі Чэрвенскага, Рудзенскага і Пухавіцкага раёнаў, узялі пад свой кантроль да 350 кв. км, агульнай плошчы, пад непасрэдным уплывам партызан знаходзілася больш 6200 кв. км. Значна пашырылася Любанска-Акцябрская зона, дзе было вызва-лена ад праціўніка 418 населеных пунктаў. У шэрагу раёнаў Магілёўскай во-бласці звыш 70 нямецкіх гарнізонаў і паліцэйскіх участкаў, у тым ліку ў Клічаве, былі разгромлены партызанамі пад камандаваннем I. 3. Ізоха, А. С. Юркаўца, В. I. Лівенцава, В. П. Свістунова, В. М. Сырцова. Была створана Клічаўская партызанская зона, плошчай 1900 кв. км.

У верасні 1942 – выйшаў загад наркама абароны Сталіна “Аб задачах партызанскага руху”. Галоўнакамандуючым партызанскіх сіл быў прызначаны маршал К. Я. Варашылаў.

У лютым 1943 г. быў зацверджаны медаль “Партызану Айчыннай вай-ны” І і ІІ ступені.

26-28 лютага 1943 г. у Маскве адбыўся У Пленум ЦК КП(б), які вызна-чыў далейшыя напрамкі партызанскага і падпольнага руху ва ўмовах наступ-лення Чырвонай Арміі.

Асноўным звяном у сістэме партыйнага кіравання барацьбой з’яўляўся падпольны райком партыі. Звычайна сакратар з’яўляўся камандзірам або ка-місарам партызанчскай брыгады (атрада).

Сярод беларускіх партызан знаходзіліся байцы звыш 70 нацыянальнасцяў, рускія (Нічыпаровіч, Барыкін), украінец Капуста, літовец Ваупшасаў, узбек Тапвалдыеў, таджык Таіраў, малдаванін Чэкан. У злучэннях Каўпака, Сабу-рава, Фёдарава налічвалася да трэці беларусаў. На беларускіх тэрыторыях існавалі базы літоўскіх і латышскіх партызан. Шмат беларускіх атрадаў бывала на тэрыторыі Смаленшчыны, Браншчыны і г. д. У верасні-лістападзе 1942 г партызаны Беларусі, Літвы, Латвіі сумесна разграмілі 15 гарнізонаў. На месце баёў да недаўняга часу размяшчаўся курган дружбы. У Пінскай партызанскай брыгадзе дзейнічаў польскі атрад імя Т. Касцюшкі.


Дата добавления: 2015-08-20; просмотров: 480 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Частка яго ўсё ж трапіла пад ідэйны уплыў акупантаў, што знай-шло адбітак ў дзейнасці калабарантаў.| Партыйнае, камсамольскае і антыфашыстскае падполле.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.007 сек.)