Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Частка яго ўсё ж трапіла пад ідэйны уплыў акупантаў, што знай-шло адбітак ў дзейнасці калабарантаў.

Індустрыялізацыя іфарсіраванае развіццё прамысловасці ў БССР | Аграрная палітыка Савецкай улады ад Кастрычніцкай рэвалюцыі да ІІ Сусветнай вайны | Дробнатаварная гаспадарка была разбурана і ператворана ў буй-ную, сацыялістычную. | Усталяванне і ўмацаванне аднапартыйнай сістэмы. Грамадска-палітычнае жыццё і масавыя рэпрэсіі 1930-х гадоў. | Грамадска-палітычнае жыццё. Масавыя рэпрэсіі. | Абвастрэнне супярэчнасцей паміж еўрапейскімі дзяржавамі ў канцы 1930-х гадоў. Савецка-германскі дагавор 23 жніўня 1939 г. | Мюнхенскае пагадненне. Падзел Чэхаславакіі. | Спроба стварэння сістэмы калектыўнай бяспекі ў Еўропе. Савецка-французка-англійскія перамовы. | Пачатак Другой Сусветнай вайны. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР | Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя пераўтварэнні ў заходніх абласцях БССР. |


Читайте также:
  1. АВТОМАТИЗАЦИЯ ТЕРМИЧЕСКОГО УЧАСТКА
  2. Анализ эффективности использования земельного участка при строительстве офисного здания
  3. Анализ эффективности использования земельного участка при строительстве торговых помещений
  4. В и с п о л ь з о в а н и и. Считалось, на т а к их участках уже сфо р м и р о в а л и сь
  5. В среднем около ста тысяч в год, — ответил Николай Иванович, — но половина, как положено по контракту, работающим на участках уходит.
  6. Выбор участка под лесной питомник
  7. Г Л А В А II. ДВИЖЕНИЕ ПОЕЗДОВ НА УЧАСТКАХ, ОБОРУДОВАННЫХ ДИСПЕТЧЕРСКОЙ ЦЕНТРАЛИЗАЦИЕЙ

6. Калабарацыянізм на Беларусі і яго крах

Акупанты стваралі розныя структуры грамадзянскай улады і вайскова-паліцэйскія фарміраванні, прыцягваючы ў іх пэўныя колы жыхароў. Гэта з'ява атрымала назву калабарацыянізм. У беларускай калабарацыі вызнача-ліся тры сілы:

1. Частка беларусаў, што пражывалі ў Польшчы, Германіі, Чэхаславакіі і іншых краінах, якія былі ў апазіцыі да бальшавізму, рабілі стаўку на гітле-раўскую Германію, разлічваючы з яе дапамогай адразіць беларускую дзяр-жаўнасць. Прапановы аб супрацоўніцтве паступалі ад I. Ермачэнкі, В. Захар-кі, В. Гадлеўскага, Я. Станкевіча і інш.

2. Частка жыхароў даваеннай Беларусі, якія свядома перайшлі на службу да акупантаў, падзялялі іх палітыку.

3. Людзі, якія па волі лёсу вымушаны былі працаваць у адміністрацыйна-гаспадарчых установах і на прадпрыемствах, адкрытых акупантамі на захоп-ленай тэрыторыі Беларусі. Сюды ж можна далучыць і так званых паліцаяў.

У кастрычніку 1941 г. была створана Беларуская народная самапомач (БНС), на чале якой стаў кіраўнік пражскага філіяла Беларускага камітэта самапомачы I. Ермачэнка. Камісар генеральнай акругі Беларусь В. Кубэ за-цвердзіў склад кіраўніцтва БНС, а таксама праграму яе дзейнасці, якая ставіла мэтай "дапамагчы" пацярпеўшым ад ваенных дзеянняў, бальшавісц-кага і польскага праследавання беларусам, "дапамагчы адбудаваць" зруйна-ваны чужынцамі беларускі край, "пашырыць і развіць" беларускую культуру. Пры кіраўніцтве БНС быў створаны цэнтральны савет ("цэнтраль") у складзе 10 чалавек. Члены савета прызначаліся і звальняліся гаўляйтарам Кубэ. У акругах (гебітскамісарыятах) ствараліся акруговыя адзелы БНС, якія ўзна-чальвалі старшыні, прызначаныя акруговымі камісарамі.

Кіраўнікі БНС намагаліся стварыць беларускія ўзброеныя атрады для ба-рацьбы з партызанамі. Так, ідучы насустрач патрабаванням калабарацыяніс-таў, В. Кубэ 29 чэрвеня 1942 г. абвясціў аб заснаванні беларускага "Вольнага корпуса самаабароны", а таксама дазволіў адкрыць галоўную раду БНС у складзе 12 чал. Пры галоўнай радзе дзейнічала 13 аддзелаў: адміністрацый-ны, палітычны, вайсковы, школьны, аховы здароўя і інш. Адпаведныя пад-раздзяленні дзейнічалі ў акругах. Ствараўся апарат, каб у адпаведны час пе-раняць ад нямецкіх улад дзяржаўнае кіраўніцтва. Акрамя таго, былі арганіза-ваны: Беларускае навуковае аб'яднанне, прафсаюзы, беларускія судовыя структуры.

Асаблівая ўвага надавалася корпусу Беларускай самааховы (БСА). Ка-мандуючым быў прызначаны I. Ермачэнка. Ён і яго штаб распачалі актыўную дзейнасць па стварэнні БСА, бачачы ў ёй правобраз будучага беларускага войска. У Мінску былі адкрыты курсы па перападрыхтоўцы афіцэраў-бела-русаў, праводзілася актыўная прапагандысцкая кампанія ў акругах па вяр-боўцы ў шэрагі БСА. Але немцы не спяшаліся ўзбройваць гэтыя фарміра-ванні, у выніку чаго яны лёгка разганяліся партызанамі. Восенню 1942 г. інтарэс акупантаў да арганізацыі корпуса самаабароны стаў слабець. Замест БСА яны вырашылі стварыць беларускія паліцэйскія батальёны пад кіраў-ніцтвам нямецкіх афіцэраў, а вясной 1943 г. зусім адмовіліся ад беларускай самаабароны.

У сакавіку 1943 г. “на з’ездзе акруговых кіраўнікоў БНС быў выпрацаваны мемарандум, які патрабаваў ад нямецкіх улад поўнай аўтаноміі Беларусі і стварэння беларускага ўрада і беларускага войска. Падобныя дзеянні кіраўніцтва БНС не спа-дабаліся германскай адміністрацыі. У выніку кіраўнік БНС І, Ермачэнка быў зняты з пасады і высланы з Беларусі. Яго месца заняў В. Іваноўскі. Паводле распараджэння германскіх улад ад 18 сакавіка 1943 г. дзейнасць БНС абмяжоўвалася толькі аховай здароўя і матэрыяльнай дапамогай насельніцтву”.

Разам з тым гітлераўцы працягвалі рабіць выгляд, што яны зацікаўлены ў самастойнай палітычнай дзейнасці беларускіх арганізацый. 27 чэрвеня 1943 г. было аб'яўлена аб стварэнні з прадстаўнікоў беларускай грамадскасці па-стаянна дзеючага дарадчага органа - Беларускага даверанага бюро ці "Рады даверу". У склад яе ўвайшлі па адным прадстаўніку з акруг, якія вызначаліся акруговымі камісарамі, а таксама шэсць чалавек ад цэнтра: В. Іваноўскі – бургамістр Мінска, Ю. Сабалеўскі -ад Беларускай самапомачы, К. Рабушка - ад прафсаюзаў, М. Ганько і Н. Абрамова - ад Саюза беларускай моладзі.

21 верасня 1943 г. у Мінску падпольшчыкамі быў знішчаны В. Кубэ. Яго пераемнікам на пасадзе генеральнага камісара стаў генерал-лейтэнант фон Готберг, які пачаў інтэнсіўна шукаць сродкі для барацьбы з антыгерманскім рухам. Перш за ўсё планавалася выкарыстаць мясцовыя сілы, а таксама тых, хто ўжо супрацоўнічаў з акупантамі і пад націскам Чырвонай Арміі адступіў разам з германскай арміяй на тэрыторыю Беларусі. У канцы 1943 г. тут дыс-лацыраваліся шматлікія паліцэйскія і ваенныя фарміраванні, што адступілі з усходу: рускія, украінскія, татарскія, грузінскія, армянскія, літоўскія, эстон-скія, у тым ліку італьянскія, польскія і французскія падраздзеленні, супрацоў-ікі службы бяспекі і тайнай палявой паліцыі;

У верасні-лістападзе 1943 г. акупацыйныя ўлады, прымяняючы метад прымусовых мабілізацый, распачалі фарміраванне беларускіх паліцэйскіх батальёнаў. Да канца 1943 г. былі сфарміраваны тры такія батальёны: у Мін-ску, Слоніме, Снове агульнай колькасцю 1 481 чалавек. Да пачатку сакавіка 1944 г. было арганізавана яшчэ 7 батальёнаў, у якіх налічвалася 3 648 чал.

Імкнучыся ўцягнуць у барацьбу супраць партызан і падпольшчыкаў як мага больш шарокае кола мясцовага насельніцтва, акупанты прыбягалі не толькі да прымусовых мабілізацый. 3 гэтай нагоды ствараліся не толькі ба-тальёны беларускай паліцыі, але і т. зв. абарончыя вёскі, дзе пасяліліся сем'і паліцэйскіх, эвакуіраваных жыхароў усходніх абласцей СССР, у тым ліку ка-закоў, што супрацоўнічалі з немцамі і інш. Узброеныя жыхары гэтых пасе-лішч, павінны былі супрацьстаяць партызанам і падпольшчыкам. Больш шырокія памеры гэта акцыя мела на тэрыторыі заходніх раёнаў Беларусі, дзе было створана некалькі дзесяткаў такіх вёсак. Але вялікага плёну яны не мелі

У 1943 г. пад уплывам перамог Чырвонай Арміі, прапагандысцкай дзей-насці партызан і падпольшчыкаў, актывізаваўся пераход на бок партызан ваеннаслужачых са створаных акупантамі розных воінскіх дапаможных фар-міраванняў і паліцыі. У лютым 1943 г. да віцебскіх партызан перайшла боль-шая частка байцоў 825-га волга-татарскага батальёна, легіена "Ідэль-Урал". 16 жніўня 1943 г. на бок партызан перайшла т.зв. 1-я руская нацыянальная брыгада падпалкоўніка У. У. Гіль-Радыёнава, агульнай колькасцю каля 2 тыс. чалавек. Свой пераход байцы 1-й Антыфашысцкай брыгады (так яна стала называцца) адзначылі разгромам нямецка-фашысцкіх гарнізонаў у Докшыцах і Крулеўшчызне. Было знішчана больш за 400 варожых салдат, вадакачка, 4 чыгуначныя масты, 4 паравозы, 85 вагонаў і інш.

У снежні 1943 г., калі ўжо быў вызвалены Гомель, акупацыйныя ўлады

абвясцілі аб стварэнні “нацыянальнага ўрада” – Беларускай Цэнтральнай Ра-ды (БЦР). Захопнікі бачылі ў ім сродак мабілізацыі сіл беларускага народа для барацьбы супраць партызан, больш поўнага выкарыстання эканомікі Бе-ларусі ў сваіх інтарэсах, а калабаранты разлічвалі выкарыстаць дадзеную сітуацыю для ажыццяўлення сваёй даўняй мары - стварэння беларускай дзяр-жаўнасці пад германскім пратэктарам. У склад БЦР уваходзіла 14 чалавек. У іх ліку Р. Астроўскі, (прэзідэнт), М. Шкяленак (1-ы віцэ-прэзідэнт), Ю. Саба-леўскі (2-гі віцэ-прэзідэнт). Былі створаны 13(у Казлякова–12)аддзелаў: фінан-савы, культуры, сельскай і лясной гаспадаркі, прафесійных спраў, рэлігіі і судовых спраў, вайсковы і інш.

Між тым, гітлераўцы не спяшаліся дзяліць уладу. Фармальна акупанты перадавалі БЦР толькі кіраўніцтва школьнай справай, культурай, сацыяльнай апекай і вайсковымі пытаннямі. Аднак на месцах адпаведныя адзелы і нада-лей заставаліся пад кантролем германскіх акруговых камісараў. Лідэры БЦР імкнуліся развіць кіпучую дзейнасць. Асабліва актыўную дзейнасць кала-баранты разгарнулі па стварэнні Беларускай краевай абароны, бачачы ў ёй будучае нацыянальнае войска. Яны дамагліся ад немцаў дазволу на правя-дзенне прымусовай мабілізацыі, якая пачалася ў адпаведнасці з загадам Р. Астроўскага ад 6 сакавіка 1944 г., ёй падлягалі ўсе мужчыны 1908-1924 г.н. За няяўку на зборны пункт пагражала смяротная кара. Між тым, мабілізацыя ў БКА была шырока выкарыстана для набору рабочай сілы ў Германію, фізічнай расправы з мірным насельніцтвам. Да канца сакавіка 1944 г. удалося мабілізаваць прыкладна 24-25 тыс. чалавек У далейшым яны ўдзельнічалі ў гаспадарчых работах, у ахове збудаванняў і складоў, а таксама ў барацьбе супраць партызан. Асабліва ў гэтым напрамку вызначаўся батальён пад камандаваннем Б. Рагулі на Навагрудчыне.

Пад уплывам агітацыі патрыётаў, а таксама баявых аперацый партызан, што былі накіраваныя на зрыў мабілізацыі, поспехаў Чырвонай Арміі на франтах вайны, адбывалася масавае дэзерцірства з БКА і пераход яе членаў са зброяй да партызан. У час вызвалення Беларусі частка актыўных байцоў БКА вымушана была адступіць на тэрыторыю германскага рэйха.

27 чэрвеня 1944 г., калі Чырвоная Армія ўжо падыходзіла да Мінска, у гарадскім тэатры было праведзена апошняе афіцыйнае мерапрыемства БЦР - сход бургамістраў, начальнікаў паліцыі, членаў БЦР і іншых "дэлегатаў" беларускага народа, якія назвалі сябе Другім усебеларускім кангрэсам. Кан-грэс абвясціў сябе "паўнапраўным і найвышэйшым прадстаўніком беларус-кага народа", выказаў непрызнанне БССР як формы беларускай дзяржаў-насці, аб'явіў неправамоцнымі ўсе польска-савецкія пагадненні, што даты-чыліся Беларусі, выбраў Р. Астроўскага прэзідэнтам БЦР. У прывітальнай тэ-леграма А. Гітлеру ад Другога усебеларускага кангрэса, падпісанай Р. Аст-роўскім, адзначалася, "што Беларускі Народ будзе нязломна змагацца побач з нямецкім жаўнерам супроць супольнага нашага ворага — бальшавізму. Мы спадзяёмся і верым у канчатковую перамогу, каторая, пад Вашым кіраў-ніцтвам пры будове Новае Эўропы, прынясе шчасьлівую будучыню вольнаму Беларускаму Народу". Не закончыўшы работы, кангрэсмены збеглі ў Кеніг-сберг, а затым – у Берлін. 3 дазволу гітлераўцаў праводзілі антысавецкую работу сярод беларускай эміграцыі, а таксама насільна вывезеных на працу ў Германію беларусаў з мэтай стварэння беларускай арміі.

Маладзёжная палітыка захопнікаў. У доўгатэрміновай палітыцы гер-манскіх улад стаўка рабілася на падрастаючае пакаленне, уцягненне моладзі ў сферу інтарэсаў гітлераўскай Германіі. 3 гэтай нагоды ішла актыўная рабо-та па стварэнні маладзёжных арганізацый, дзейнасць якіх будавалася на ўзор германскай маладзёжнай арганізацыі Гітлер-югенд. Так, 22 чэрвеня 1943 г. афіцыйна быў абвешчаны Саюз беларускай моладзі на чале з М. Ганько і Н. Абрамавай. Каля трох месяцаў працягвалася актыўная арганізатарская рабо-та. Толькі 17 ліпеня былі назначаны кіраўнікі аддзелаў галоўнага штаба і ак-руговыя кіраўнікі. Згодна са статутам, у члены СБМ маглі ўступаць толькі беларусы 10-20-гадовага ўзросту.

У чэрвені 1943 г. былі адкрыты школы па падрыхтоўцы кіруючых кад-раў СБМ у Мінску, Альберціне, Драздах, а з лютага 1944 г. у Фларыянаве. У Мінску, пры галоўным штабе, рыхтаваліся вышэйшыя кіраўнікі СБМ. Ужо 16 чэрвеня быў зроблены першы выпуск арганізатараў саюза. У Драздах пад Мінскам і ў Фларыянаве, недалека ад Ляхавіч, навучанне праходзілі кіраўнікі дзяўчат, а ў Альберціне, што пад Слонімам, абучаліся будучыя важакі павя-товых і валасных арганізацый. За час дзейнасці школ СБМ было пад-рыхта-вана звыш 1300 кіраўнікоў саюза, што дазволіла стварыць даволі шырокую сетку арганізацый, якія аб'ядноўвалі каля 12,5 тысяч юнакоў і дзяўчат.

3 канца 1943 г. у СБМ пачалася актыўная вярбоўка ў дапаможныя воінс-кія фарміраванні і атрады СС. У снежні 1943 г. шэф-праваднік СБМ Ганько выдае сакрэтны загад аб мабілізацыі ў роту СС юнакоў 1920-1927 г.н. Акру-говыя кіраўнікі абавязваліся да 10 студзеня 1944 г. закончыць падбор канды-датаў. Пачынаючы з вясны 1944 г., акупанты і іх памочнікі вымушаны былі разгарнуць адкрытую дабравольна-прымусовую вярбоўку 15-20-гадовых юнакоў у ваенна дапаможныя фарміраванні Трэцяга рэйха. Радыё, газеты, шматлікія лістоўкі заклікалі моладзь вербавацца на службу ў германскую армію. Вясной 1944 г. германскія вайсковыя ўлады дазволілі стварыць Саюз рускай моладзі, Саюз барацьбы супраць бальшавізма, Саюз татарскай моладзі. Рабілася ўсё магчымае, каб уцягнуць моладзь у сферу германскіх інтарэсаў.

Палітыка генацыду.

Побач з задачамі па ваенным захопе Тэрыторыі СССР дырэктывамі гітлераўскага камандавання вызначаліся канкрэтныя планы па ўключэнні германскага вермахта ў праграму па масавым вынішчэнні асобных груп мясцовага насельніцтва па расавых, нацыянальных, этнічных, палітычных або рэлігійных матывах. У масавых маштабах злачынная палітыка вынішчэння праводзілася на ўсёй акупіраванай савецкай тэрыторыі. Аднак Беларусь панесла найбольш вялікія страты – каля 3 млн чалавек.

Акупанты стварылі на тэрыторыі Беларусі сістэму турмаў і канцэнтрацыйных лагераў, дзе без суда і вызначэння тэрміну зняволення знаходзіліся дзесяткі тысяч людзей. Болыы за 260 лагераў смерці, іх філіялаў і аддзяленняў: для ваеннапалонных, для цывільнага насельніцтва, жаночыя лагеры, перасыльныя лагеры СС, штрафныя, гета, дзейнічалі на акупіраванай тэрыторыі. Адзін з першых лагераў смерці быў створаны ў в. Дразды каля Міснка, дзе ў ліпені — верасні 1941 г. ўтрымліваліся ваеннапалонныя і цывільныя асобы ва ўзросце ад 15 да 60 гадоў. Самым буйным не толькі ў Беларусі, але і на ўсёй захопленай савецкай зямлі з'яўляўся Трасцянецкі лагер смерці, дзе было знішчана больш за 206 тыс. чалавек. Адным з буйнейшых гарадскіх лагераў смерці было мінскае гета, створанае па загаду начальніка 812-й палявой камендатуры 19 ліпеня 1941 г. У ім было загублена каля 100 тыс. чалавек. Па няпоўных дадзеных у лагерах смерці на тэрыторыі Беларусі германскія акупанты загубілі больш за 1400 тыс. савецкіх грамадзян.

Знішчэнне беларускіх людзей насіла мэтанакіраваны характар, што выцякала з нацысцкай ідэалогіі і захопніцкай палітыкі германскіх акупантаў. Расправы над людзьмі былі самымі жудаснымі і пераўзыходзілі сярэдневяковае варварства. Гітлераўцы нярэдка заганялі людзей у будынкі, зачынялі дзверы і падпальвалі. Людзі гарэлі, паміраючы пакутлівай смерцю. 3 9200 населеных пунктаў, разбураных і спаленых акупантамі ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, 628 былі знішчаны з усімі жыхарамі, 4667 -- з часткай насельніцтва. У Віцебскай вобласці 243 вёскі спальваліся двойчы; 83 - тройчы, 22 - чатыры і больш разоў.

За гады акупацыі Беларусь страціла палову свайго нацыянальнага багац-ця. Амаль поўнасцю былі знішчаны энергетычныя магутнасці, 90 % станоч-нага парку, на 40 % скараціліся пасяўныя плошчы, без даху над галавой за-сталося амаль 3 мільёны чалавек. Пасля вызвалення ў рэспубліцы наліч-ва-лася 60 тыс. дзяцей-сірот. Поўнасцю было знішчана 6177 і часткова 2648 школьных памяшканняў, 40 ВНУ,, 24 навуковыя ўстановы, 200 і бібліятэк, 4756 тэатраў і клубаў, 1377 бальніц і амбулаторый, 2188 дзіцячых ўстаноў.

У цэлым, рознабаковая дзейнасць фашыстаў па стварэнні і ўма-цаванні акупацыйнага рэжыму не прынесла ім пажаданых вынікаў. Беларускі народ не скарыўся, не паддаўся гітлераўскім абяцанням, а ўзяўся за зброю.

57. Разгортванне ўсенароднай барацьбы супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Вызначальную ролю ў арганізацыі і кіраванні партызанскай і падпольнай барацьбой адыгрывала Камуністычная партыя (бальшавікоў) Беларусі

Напярэдадні вайны у КП(б)Б налічвалася 50 754 членаў і 24 297 кандыдатаў у члены партыі. Працавала 10 абласных, 14 гарадскіх, 12 раённых у гарадах і 187 сельскіх райкомаў партыі. З пачаткам вайны у армію паступіла больш 26 тыс камуністаў і 130 тыс камсамольцаў.

30 чэрвеня ЦК КПБ прыняў Дырэктыву № 1 “Аб падрыхтоўцы да пераходу на падпольную работу партыйных арганізацый, якія знаходзяцца пад пагрозай фашысцкай акупацыі”.

1 ліпеня з’явілася яго – Дырэктыва № 2 “Па разгортванні партызанскай вай-ны ў тыле ворага”. У далейшым ЦК КП(Б)Б з Мінска перабазіраваўся ў Магілёў, затым у г. п. Ліозна, Рослаўль (Смал. вобл.), 16 ліпеня – Гомель, 20 жніўня-3 кас-трычніка у р-не Арла, затым у Маскве). Усяго ў тыле пакідалася каля 8 тыс ка-муністаў.

Нягледзячы на жорсткасць акупацыйнага рэжыму i рэпрэсіі, патрыятычны рух беларускага народа супраць германскіх захопнікаў узрастаў i пашыраўся, прымаў эфектыўныя арганізаваныя формы i разнастайныя метады барацьбы.

Частка насельніцтва не выконвала загады акупацыйных улад, ігнаравала ix распараджэнні i ўказанні, аказвала маральную i матэрыяльную падтрымку пар-тызанам, падпольшчыкам, а таксама трапіўшым у акружэнне воінам Чырвонай Арміі.

3 першых дзён вайны частка насельніцтва пад кіраўніцтвам астаўленых пар-тыйных, савецкіх i камсамольскіх работнікаў, а таксама вайскоуцаў, што трапі-лі ў акружэнне, стваралі партызанскія групы i атрады. Адным з першых парты-занскіх фарміраванняў, створаных 24 26 чэрвеня 1941 г. на акупаванай тэрыторыі Беларусі, быў партызанскі атрад пад камандаваннем В.З. Каржа, які налічваў каля 60 чалавек і дзейнічаў у раёне Пінска. 26 чэрвеня на тэры-торыі Кастрычніцкага раёна Палескай вобласці быў створаны атрад "Чырво-ны Кастрычнік", кіраўнікі якога – Ц.П.Бумажкоў і Ф. Паўлоўскі сталі першымі партызанамі – Героямі Савецкага Саюза. У ліпені 1941 г. у Сураж-скім раёне пад кіраўніцтвам М.П.Шмырова быў створаны партызанскі атрад, які ўвайшоў у склад 1-й Беларускай партызанскай брыгады. За ліпень — верасень 1941 г. было сфарміравана звыш 430 партызанскіх атрадаў і груп, у якіх налічвалася больш за 8300 чалавек. Апрача таго ў ддругой палове года самастойна ўзнікла каля 60 атрадаў і груп.

У другой палове 1941 г. сваёй актыўнасцю вызначыліся таксама атрады і групы, на чале якіх стаялі: М. П. Ганчароў (Беласточчына), М. М. Бяляўскі (Тураўскі раён), I. С. Федасеенка (Гомельскі раён), I. А. Яраш (Барысаўскі раён), I. 3. Ізох (Клічаўскі раён), У. I. Нічыпаровіч, В. Т. Варанянскі, Р. М. Сталяроў — на Міншчыне і інш.

Зразумела, баяздольнасць беларускіх партызан i падпольшчыкаў была яшчэ невысокай. Частка створаных летам-восенню 1941 г. атрадаў i груп былі раз-громлены, некаторыя перапынілі дзейнасць, другія, выканаўшы заданне, выйшлі ў савецкі тыл. Аднак, каля 200 атрадаў i груп нават у такіх неспрыяльных умо-вах працягвалі барацьбу з ворагам. У канцы жніўня іх налічвалася звыш 2, 6 тыс байцоў. Дзейнічала “Памятка камандзіру і камісару партызанскага атрада”. У газеце “Звязда” за 2 жніўня 1941 г. з’явілася “Прысяга беларускага партызана”. Але была яшчэ моцная вера ў тое, што ворага праз кароткі час ўдасца раз-граміць сіламі Чырвонай Арміі і без удзелу партызан, таму з боку ДКА, Стаўкі не прыкладалася вялікіх намаганняў да арганізацыі руху супраціўлення.

Тым не менш, за верасень-снежанъ 1941 г. партызаны падарвалі 80 эша-лонаў, знішчылі каля 10 тыс. салдат i афіцэраў праціўніка. Разграмілі 9 вай-сковых штабоў, вывялі са строю 33 самалёты, 78 танкаў і 131 бронема-шын, 973 аўтамабілі, 137 матацыклаў, 155 чыгуначных і шашэйных мастоў, спалілі 63 склады з боепрыпасамі і гаручым.

Разгром немцаў пад Масквой узняў маральны настрой патрыётаў, ста-ноўча адбіўся на актывізацыі і пашырэнні патрыятычнага руху ў Беларусі. У выніку контрнаступлення савецкіх войск утварыўся 40-кіламетровы разрыў нямецкага фронту на стыку груп армій "Поўнач" і "Цэнтр" - паміж Веліжам і Усвятамі, які існаваў з лютага па верасень 1942 г. Выкарыстаўшы зручны мо-мант, праз Суражскія або Віцебскія вароты ў тыл былі перапраўлены 20 пар-тызанскіх атрадаў, 102 арганізатарскія і 62 дыверсійныя групы, якія налічвалі больш за 3 тыс. чалавек, звыш 5 тыс. адзінак зброі, вялікую колькасць боепры-пасаў, медыкаментаў, абмундзіравання. Гэта дазволіла наладзіць сувязь ЦК КП(б)Б з дзеючымі атрадамі, палепшыць іх узбраенне і арганізацыйную структуру, папоўніць фарміраванні кваліфікаванымі кадрамі, інструктарамі падрыўной справы.


Дата добавления: 2015-08-20; просмотров: 122 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Мабілізацыя сіл на адпор ворагу. Захоп Беларусі гітлераўскімі войскамі і ўсталяванне фашысц-кага акупацыйнага рэжыму.| Баявая дзейнасць і ўаземадзеянне партызан у 1942-1943 гг.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.011 сек.)