Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Пачатак Другой Сусветнай вайны. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР

У выніку палітыкі ваеннага камунізму гандлёвыя сувязі паміж го-радам і вёскай, і саюз рабочага класса з сялянствам апынуўся моцна падарваным | НЭП і развіццё прамысловасці і гандлю | Утварэнне СССР. Роля і месца БССР у складзе СССР. | Індустрыялізацыя іфарсіраванае развіццё прамысловасці ў БССР | Аграрная палітыка Савецкай улады ад Кастрычніцкай рэвалюцыі да ІІ Сусветнай вайны | Дробнатаварная гаспадарка была разбурана і ператворана ў буй-ную, сацыялістычную. | Усталяванне і ўмацаванне аднапартыйнай сістэмы. Грамадска-палітычнае жыццё і масавыя рэпрэсіі 1930-х гадоў. | Грамадска-палітычнае жыццё. Масавыя рэпрэсіі. | Абвастрэнне супярэчнасцей паміж еўрапейскімі дзяржавамі ў канцы 1930-х гадоў. Савецка-германскі дагавор 23 жніўня 1939 г. | Мюнхенскае пагадненне. Падзел Чэхаславакіі. |


Читайте также:
  1. Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага, палітычнага крызісу ў Расіі і Беларусі восенню 1917 г.
  2. Аграрная палітыка Савецкай улады ад Кастрычніцкай рэвалюцыі да ІІ Сусветнай вайны
  3. Аднаўленне Савецкай Беларусі ў 1920 г. Рыжскі дагавор 1921 г.
  4. Адукацыя ў другой палове ХІХ-пачатку ХХ ст.
  5. Асаблівасці канфесійных адносін на тэрыторыі Беларусі ў XVI-XVII стст. Рэфармацыя і контррэфармацыя. Утварэнне уніяцкай царквы і яе роля ў лёсе беларускага народа.
  6. Баявая дзейнасць партызан і падпольшчыкаў падчас вызвалення Беларусі
  7. В прошлом году мама и папа развелись. Теперь у папы живет кто-то другой.

Пачатак Другой сусветнай вайны. Агрэсія супраць Польшчы была задумана германскімі стратэгамі задоўга да падпісання савецка-германскага пагаднення. Яшчэ 11 красавіка 1939 г. Гітлер зацьвердзіў план ваеннага захопу Польшчы - "план Вайс" (Белы), а 28 красавіка Германскае кіраўніцтва аб'явіла аб дэнансацыі абавязкаў аб ненападзе, заключаных паміж Польшчай і Германіяй у 1934 г.

Да канца жніўня 1939 г. падрыхтоўка да нападзення на Польшчу была скончана. 31 жніўня 1939 г. Гітлер падпісаў дырэктыву аб нападзе на яе. У ноч на І верасня 1939 г. германскія спецслужбы правялі правакацыйныю аперацыю "Гіммлер." Пераадзетыя ў польскую форму эсэсаўцы і вязні канцэнтрацыйных лагераў, зымітавалі "захоп" радыёстанцыі ў германскім горадзе Глейвіц (Глівіцы) і заклікалі палякаў "аб'ядноўвацца і біць немцаў." Раніцой Гітлер звярнуўся да германскага народа з прамовай, у якой уся віна за развязванне ваеннага канфлікта была ўскладзена на польскі бок.

1 верасня 1939 г. Германія абрынула ўсю моц вермахта на Польшчу. Ан-глія і Францыя, звязаныя пагадненнем з Польшчай, абвясцілі 3 верасня вайну Германіі. Такія ж заявы зрабілі Аўстралія, Новая Зеландыя, Канада, Індыя, Паўднёва-Афрыканскі Саюз. Вайна набыла сусветны характар (61 дзяржава, больш за 80% насельніцтва Зямлі).

Аднак баявых дзеянняў і неабходнай дапамогі Польшчы ўсе гэтыя краі-ны так і не распачалі.

Германскія войскі ў складзе двух армій "Поўнач" і "Поўдзень" налічвалі 1, 6 млн. чалавек, 2 800 танкаў, 2 000 самалётаў, каля 6 000 гармат і мінамё-таў, якія былі аб'яднаны ў 62 дывізіі, у тым ліку 7 танкавых і 4 матарызова-ных. Быў задзейнічаны флот у складзе звыш 100 караблёў.

Ім процістаялі шэсць польскіх армій, якія налічвалі каля 1 млн. чалавек, аб’яднаныя ў 39 дывізій: 16 кавалерыйскіх, 2 бронематарызаваныя і 3 горна-стралковыя брыгады. 870 танкаў і танкетак, 4 300 гармат, 407 самалетаў. Флот меў 13 ваенных караблёў. Як бачна, суадносіны сіл былі на баку немцаў: па пяхоце — 1,8: 1, па артылерыі — 3: 1, па танках — 4: 1, па авіяцыі — 5: 1. Да таго ж польскае камандаванне не паспела закончыць мабілізацыю і разгортванне арміі. Калі немцы мелі ў поўнай гатоўнасці 95% сваіх сіл, то палякі - каля 49%.

Нягледзячы на мужнае супраціўленне польскіх салдат і афіцэраў, гер-манская армія акупіравала да 16 верасня большую частку тэрыторыі Поль-шчы Польскі ўрад 16 верасня пакінуў краіну, эмігрыраваўшы ў Румынію, а затым у Лондан.

Агульнае становішча польскіх войск аказалася катастрафічным. У дру-гой палове верасня польскай арміі як арганізаванага цэлага ўжо не існавала. Страты польскай арміі былі значнымі. Загінула каля 65 тысяч воінаў, пры-кладна 140 тысяч былі паранены, у германскім палоне аказалася каля 400 тысяч польскіх салдат і афіцэраў, у тым ліку 70 тысяч беларусаў.

У ходзе польскай кампаніі значнымі былі і германскія страты, якія склалі 16, 4 тысяч забітымі, 27,6 тысяч параненымі, было знішчана 933 танкі і бро-немашыны, 6 046 аўтамабілі, 360 гармат і мінамётаў, каля 60 самалётаў.

2. Уступленне войск Чырвонай Арміі ў Заходнія вобласці Беларусі і Украіны. Кіраўніцтва Германіі не толькі ўважліва сачыла за развіццём сіту-ацыі ў СССР, але і ўсяляк падштурхоўвала савецкае кіраўніцтва да актыўных дзеянняў супраць Польшчы. Ужо 3 верасня германскі пасол у СССР Шулен-бург высвятляў у В. М. Молатава пазіцыю СССР аб увядзенні войск Чырво-най Арміі ў зону уплыву, акрэсленую германска-савецкім пактам аб ненапа-дзе. Між тым дзейнасць палітычнага кіраўніцтва Савецкага Саюза ў гэты перыяд была даволі асцярожнай. Націск германскага боку пастаянна ўзрас-таў, які імкнуўся хутчэй уцягнуць СССР у ваенны канфлікт з Польшчай. Нацысцкае кіраўніцтва пастаянна нагадвала, што чакае актыўных дзеянняў.

Масква ўсяляк імкнулася адцягнуць час, каб не быць абвінавачанай міжнароднай супольнасцю ў прамой падтрымцы германскай агрэсіўнай палітыкі. 5 верасня В. М. Молатаў вымушаны быў заявіць, што СССР “ лі-чыць, што час яшчэ не настаў. Празмерная паспешнасть можа прынесці нам шкоду і садзейнічаць аб’яднанню нашых ворагаў». Аднак, нацыстскія лі-дэры працягвалі падштурхоўваць Савецккі Саюз да актыўных ваенных дзе-янняў.

Савецкі ўрад запэўніваў у неабходнасці падрыхтоўкі сваіх войск, што СССР не чакаў такога імклівага наступлення вермахта, адцягваўся ўвод Чыр-вонай Арміі ў заходнія рэгіёны СССР. На чарговай сустрэчы Молотава і Шу-ленбурга 10 верасня савецкі нарком адзначыў, што «савецкі ўрад мае намер выкарыстаць далейшае прасоўванне нямецкіх войскаў, каб заявіць, што Польшча разваліваецца на кавалкі, і з гэтай нагоды Савецкі Саюз павінен прыйсці на дапамогу украінцам і белорусам, якім пагражае Германія».1 Заява прадэманстравала, што для СССР важнейшай задачай з’язлялася ажыццяў-ленне ўз’яднання этнічных тэрыторый, на якіх пражывалі ў сваёй большасці беларусы і ўкраінцы.

Сродкі масавай інфармацыі СССР, БССР, УССР разгарнулі адпаведную агітацыйна-прапагандысцкую апрацоўку насельніцтва.

11 верасня быў аддадзены загад аб стварэнні Беларускага і Украінскага франтоў, была аб'яўлена мабілізацыя рэзервістаў. Але і гэтыя дзеянні савец-кага боку не задавальнялі Германію. Каб прымусіць СССР выконваць дасяг-нутыя дамоўленасці, нацысцкія лідэры прыбеглі да палітычнага шантажу. У Маскву было накіравана пасланне, у якім гаварылася, што Германія прыпы-ніць наступленне супраць Польшчы, а на яе ўсходніх землях будуць створа-ны буферныя дзяржавы (беларуская, украінская, польская). У адказ у Берлін была накіравана таксама жорсткая заява, у якой падкрэслівалася, што ў вы-падку прыняцця германскім бокам такога рашэння, Савецкі Саюз наогул не пачне ваенных дзеянняў.

Развіццё падзей вымушала СССР да прыняцця больш актыўных ваенна-палітычных рашэнняў. Ужо 16 верасня арміі Беларускага (камандуючы М. Кавалёў) і Украінскага (камандуючы С. Цімашэнка). франтоў былі разгорну-ты і падрыхтаваны для вызваленчага паходу. Усяго мелася 60 стралковых, 13 кавалерыйскіх дывізій і 18 танкавых брыгад агульнай колькасцю 466 516 ча-лавек, 5 467 сярэдніх і цяжкіх гармат, 6 096 танкаў і 3 727 самалетаў.

17 верасня 1939 г. войскі Чырвонай Арміі перайшлі мяжу польскай дзяржавы і пачалі паход у Заходнюю Беларусь і Заходнюю Украіну. У першы дзень былі ўжо вызвалены Баранавічы, 18 верасня - Навагрудак, Ліда, Сло-нім, 19 - Вільня, Пружаны, 20 - Гродна, 21 Пінск, 22 - Беласток і Брэст.

Большая частка насельніцтва Заходняй Беларусі - рабочыя, сяляне, ра-меснікі, працоўная інтэлігенцыя сустракалі савецкіх салдат як родных бра-тоў, кветкамі, хлебам-соллю.У гарадах і весках узнікалі шматлюдныя мітын-гі, на якіх працоўныя віталі сваіх вызваліцеляў. У некаторых месцах ствара-ліся часовыя органы ўлады. Яны арганізоўвалі атрады з рабочых і сялян, якія раззбройвалі паліцэйскіх і асаднікаў, бралі пад ахову чыгуначныя масты, прадпрыемствы, іншыя аб'екты.

Паход войск Чырвонай Арміі працягваўся 12 дзён. У перыяд з 17 по 30 верасня 1939 г. яе страты склалі 1475 забітымі, памерлымі, знікшымі без вес-ткі. Савецкія войскі занялі тэрыторыю прыкладна 190 тыс. кв. км з насель-ніцтвам каля 12 млн. чалавек, у асноўным украінцаў і беларусаў. Заходняя мяжа СССР была адсунута на захад на 200-300 км. Польская дзяржава “як пачварная спараджэнне Версальскай сістэмы” (Молатаў) перастала існаваць. Германія стала межаваць з Савецкім Саюзам. Лінія размяшчэння савецкіх і германскіх войск у асноўным супадала з "Лініяй Керзана". Савецкаму Саюзу адыйшлі тэрыторыі, якія былі анексіраваны Польшчай у 1920 г. і былі уклю-чаны ў склад Украіны і Беларусі. Уз'яднанне народаў Заходняй Украіны і Беларусі ў адзінай дзяржаве з'явілася актам гістарычнай справядлівасці.

Ужо 28 верасня 1939 г. СССР падпісаў з Германіяй пагадненне "аб дру-жбе і граніцы", па якому паміж краінамі ўстанаўлівалася дэмаркацыйная лінія па рэкам Нараў, Заходні Буг і Сан і замацоўваліся змяненні ў ранейшых дамоўленасцях аб падзеле сфер уплыву.

Але польскі эміграцыйны ўрад, створаны 30 верасня 1939 г. В. Сікор-скім, кваліфікаваў савецка-германскую дамоўленасць ад 28 верасня як чац-вёрты падзел Польшчы. У дэкрэце польскага прэзідэнта гаварылася аб не-прызнанні і незаконнасці любых акупантаў і барацьбе разам з саюзнікамі Польшчы за поўнае ўзнаўленне сувернітэту і незалежнасці Польшчы ў межах да 1 верасня 1939 г.


Дата добавления: 2015-08-20; просмотров: 189 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Спроба стварэння сістэмы калектыўнай бяспекі ў Еўропе. Савецка-французка-англійскія перамовы.| Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя пераўтварэнні ў заходніх абласцях БССР.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.007 сек.)