Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Утварэнне СССР. Роля і месца БССР у складзе СССР.

Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага, палітычнага крызісу ў Расіі і Беларусі восенню 1917 г. | І Беларусі восенню 1917 г. | Устанаўленне Савецкай улады на Беларусі. Прычыны і пачатак грамадзянскай вайны ў Расіі і Беларусі. Скліканне і роспуск Першага Усебеларускага з’езду ў снежні 1917 г. | Склiканне i роспуск Усебеларускага з’езда | Утварэнне Літоўска-Беларускай ССР | Адраджэнне БНР і спроба дасягнення яе незалежнасці | Аднаўленне Савецкай Беларусі ў 1920 г. Рыжскі дагавор 1921 г. | Спробы будаўніцтва савецкага грамадства на прынцыпах палітыкі “ваен-нага камунізму”. | Сутнасць НЭП і асаблівасці яе ажыццяўлення на Беларусі | У выніку палітыкі ваеннага камунізму гандлёвыя сувязі паміж го-радам і вёскай, і саюз рабочага класса з сялянствам апынуўся моцна падарваным |


Читайте также:
  1. Асаблівасці канфесійных адносін на тэрыторыі Беларусі ў XVI-XVII стст. Рэфармацыя і контррэфармацыя. Утварэнне уніяцкай царквы і яе роля ў лёсе беларускага народа.
  2. Літаратура Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай
  3. Матриархат в кино СССР.
  4. МЕЖДУ США И СССР.
  5. Месца беларускіх зямель у геапалітычнай прасторы Еўропы ў канцы XVIII – пачатку XIX ст. Беларусь у вайне 1812 г. Рашэнні Вен-скага кангрэсу.
  6. Образование СССР: объективные и субъективные факторы объединительного движения советских республик. I съезд Советов СССР.
  7. Семинар 15. Распад СССР.

 

 

З моманту ўзнікнення нацыянальных савецкіх рэспублік імі дэкларава-ліся і падтрымліваліся ўсебаковыя палітычныя, эканамічныя, ваенныя і ін-шыя сувязі пры дамінуючай ролі РСФСР. Па сутнасці, іх становішча, нягле-дзячы на абвешчаную самастойнасць мала адрозніваліся ад становішча аўта-номій у складзе РСФСР. Ідэя аўтанамізацыі незалежных рэспублік «прысутні-чала» ў пастанове УЦВК ад 1 чэрвеня 1919 г, у дагаворах, заключаных РСФСР і нацыянальнымі рэспублікамі пазней, у канцы 1920—пачатку 1921 г., у да-кументах саміх рэспублік. «Аўтанамізацыя» была рэальнасцю ва ўмовах гра-мадзянскай вайны і фактычна і юрыдычна. Пасля іншаземнай інтэрвенцыі і грамадзянскай вайны ўзнікла магчымасць удасканаліць дзяржаўна-прававое становішча кожнай з савецкіх рэспублік, у тым ліку РСФСР.

Да канца верасня 1922 г. спецыяльная камісія ў складзе 13 чалавек (I. Сталін, В. У. Куйбышаў, Г. Арджанікідзе і інш., ад Беларусі ў ёй працаваў А. Р. Чарвякоў), прадставіла ў ЦК РКП(б) прапановы аб далейшых шляхах раз-віцця федэрацыі, сэнс якіх зводзіўся да так званай аўтанамізацыі незалеж-ных рэспублік, г. зн. уваходжання іх у састаў РСФСР у якасці аўтаном-ных утварэнняў.

Але Пленум, вывучыўшы матэрыялы камісіі, улічыўшы заўвагі Леніна, які выказаўся супраць аўтанамізацыі, сфармуляваў асноўныя пачаткі пабудовы саюзнай дзяржавы: раўнапраўе суб'ектаў, добраахвотнасць уступлення і выхаду з саюза, самастойная (асобная ад РСФСР) структура органаў улады і кіравання справамі федэрацыі; падраздзяленне сфер і аб'ектаў кіравання на агульна-саюзныя, рэспубліканскія і сумесныя.

30 лістапада 1922 г. Палітбюро ЦК зацвердзіла «Асноўныя пункты Канстытуцыі Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік».

Адносіны рэспублік да ўтварэння СССР былі выказаны на рэс-публіканскіх з'ездах Саветаў. Усе чатыры рэспублікі — заснавальнікі СССР — РСФСР, УССР, БССР, ЗСФСР падтрымалі ідэю стварэння СССР і ў сваіх рашэннях выклалі прынцыпы, на якіх павінна будавацца саюзная дзяржава. На IV Усебеларускім з'ездзе Саветаў 18 снежня 1922 г. была прынята пастанова аб утварэнні СССР і зацверджаны асноўныя пункты Канстытуцыі СССР.

На з'ездзе падкрэслівалася значэнне адзінства дзеянняў савецкіх рэспублік у барацьбе за ўсталяванне новага грамадскага ладу, неабходнаснь стварэння адзінага рабоча-сялянскага фронту ўсіх савецкіх рэспублік «супраць адзінага фронту сусветнага капіталу». Такое аб'яднанне, на думку ўдзельнікаў з'езда, павінна быць створана на асновах роўнасці, цеснай палітычнай і гаспадарчай сувязі, забяспечваць у той жа час «самастойнае нацыянальна-культурнае будаўніцтва», ствараць «неабходныя гарантыі для праяўлення гаспадарчай ініцыятывы кожнага з членаў». У пастанове асабліва падкрэслівалася, што стварэнне новых формаў федэратыўных адносін — гэта «замацаванне саюза працоўных рэспублік у іх барацьбе за камунізм».

Дэлегаты IV з'езда Саветаў ССРБ лічылі, што гутарка павінна ісці аб афар-мленні «ўжо фактычна існуючага Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэс-пуб-лік».

На Беларусі ідэя стварэння СССР была падтрымана на партыйных кан-ферэнцыях, 6 павятовых і 116 валасных з'ездах Саветаў, шматлікіх сходах працоўных.

. На з’езд у Маскву была адпраўлена дэлегацыя БССР на чале з А. Р.Чарвяковым

30 снежня 1922 г. у Маскве сабраўся Першы з'езд Саветаў Саюза ССР. Для ўдзелу ў з'ездзе прыбыла больш за 2 000 дэлегатаў. Дэлегаты-камуністы скла-далі 94,1%, беспартыйныя — 5,7%. Ад іншых партый удзельнічала ўсяго пяць чалавек.

Прадстаўніцтва ад рэспублік было наступальным: ад РСФСР — 1727, ад Украіны — 364, ад Закаўказскай федэрацыі — 91, ад ССРБ — 33 дэлегаты1.

Дакладчыкам на з'ездзе быў назначаны Сталін.

30 снежня 1922 г. 1 з'езд Саветаў СССР зацвердзіў Дэкларацыю аб утварэнні СССР, у якой былі сфармуляваны асноўныя прынцыпы аб'яднання рэспублік: раўнапраўе і добраахвотнасць уваходжання іх у Саюз ССР, права свабоднага выхаду з Саюза і доступ у яго новым савецкім сацыялістычным рэспублікам. З'езд зацвердзіў Дагавор аб утварэнні СССР у складзе РСФСР, УССР, БССР, Закаўказская СФСР (у складзе Азербайджанскай ССР, Армянскай ССР, Гру-зінскай ССР). Канчатковае зацвярджэнне Дэкларацыі і Дагавора павінна было адбыцца на Другім з'ездзе Саветаў СССР.

Быў абраны вярхоўны орган улады Саюза ССР - Цэнтральны Выканаўчы Камітэт. У склад ЦВК увайшлі: ад РСФСР - 270 членаў, УССР - 88, ЗСФСР - 26, БССР -7 членаў. Старшынямі ЦВК выбраны: М. I. Калінін ад

 

РСФСР, Р. I. Пятроўскі ад УССР, Н. Нарыманаў ад ЗСФСР, А. Р. Чарвякоў ад БССР. Старшынёй саюзнага ЦВК быў абраны Калінін, а кіраўніком урада (СНК) У. І. Ленін, усе бальшавікі.

Такім чынам, рух ад унітарызму да савецкага федэралізму ўвянчаўся ў канцы 1922 г. стварэннем Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік.

Адным з найгалоўнейшых вынікаў пяцігадовых намаганняў бальшавікоў па пераўтварэнню нацыянальных адносін было тое, што ўся кіраўніцкая структура краіны была перабудавана на аснове нацыянальна-тэрыта-рыяльнага пачатку і ў выніку гэтага ўтвораны розныя аўтаноміі і саюзныя рэспублікі. Былая «метраполія» — Расія была юрыдычна ўраўнована з іншымі рэспублікамі — заснавальніцамі СССР.

Пастановай 2-й сесіі ЦВК СССР ад 6 ліпеня 1923 г. была зацверджана і ўведзена ў дзеянне Канстытуцыя СССР. Але пакуль яшчэ гэта не была канчатковая рэдакцыя Асноўнага Закона,

Канчатковы тэкст Канстытуцыі СССР зацвердзіў II Усесаюзны з'езд Саветаў 31 студзеня 1924 г. Затым у студзені 1924 г. Канстытуцыю раты-фікавалі (зацвердзілі) усе чатыры саюзныя рэспублікі: РСФСР, УССР, БССР, ЗСФСР. Гэта працэдура абумоўлівалася характарам Канстытуцыі, якая складалася з Дэкларацыі і Дагавора аб утварэнні Саюза ССР.

У студзені 1924 г. была прынята (Першая) Канстытуцыя СССР, якая дэкларавала працоўным краіны шырокія дэмакратычныя правы і свабоды, актыўны ўдзел у кіраванні дзяржавай.

Першая Канстытуцыя СССР, які прадугледжваў арганізацыю 10 саюз-ных наркаматаў, Вярхоўнага суда і Аб'яднанага дзяржаўнага палітычнага ўпраўлення (АДПУ), вызначаў асновы ўзаемаадносін паміж вышэйшымі органамі ўлады СССР і саюзных рэспублік.

Выключнай прэрагатывай СССР было прадстаўніцтва Саюза ў між-народных адносінах; змяненне знешніх граніц Саюза, а таксама ўрэгуля-ванне пытанняў аб змяненні граніц паміж саюзнымі рэспублікамі; заклю-чэнне дагавораў аб прыёме ў састаў Саюза новых рэспублік; аб'яўленне вайны і заключэнне міру; заключэнне знешніх дзяржаўных пазык; ратыфікацыя міжнародных дагавораў; кіраўніцтва замежным гандлем і ўста-наўленне сістэм унутранага гандлю; кіраўніцтва транспартам і паштова-тэлеграфнай справай; зацвярджэнне адзінага Дзяржаўнага бюджэту СССР; арганізацыя і кіраўніцтва ўзброенымі сіламі Саюза; устанаўленне манетнай, грашовай і крэдытнай сістэмы, а таксама сістэмы агульнасаюзных, рэспублі-канскіх і мясцовых падаткаў; устанаўленне права агульнай амністыі; уста-наўленне сістэмы мер і вагаў; выданне законаў аб працы, ахове народнага здароўя, асвеце, грамадзянскім і крымінальным заканадаўстве, судовым ладзе і судаводстве.

Да кампетэнцыі Саюза адносілася права ўстанаўлення асноў і агульнага плана ўсёй народнай гаспадаркі Саюза, вызначэнне галін прамысловасці і асобных прамысловых прадпрыемстваў, якія маюць агульнасаюзнае значэнне, устанаўленне агульных пачаткаў землеўпарадкавання і землекарыстання, карыстанне нетрамі, лясамі і водамі.

Паўнамоцтвы саюзных рэспублік знаходзілі адлюстраванне ў іх праве на ўдзел у законатворчасці і ў кіраванні саюзнымі справамі. Канстытуцыя прадугледжвала, што ЦВК СССР складаецца з дзвюх палат: Саюзнага Савета і Савета Нацыянальнасцей.

I яшчэ адна асаблівасць. ЦВК СССР выбіраў па колькасці саюзных рэспублік чатырох сваіх старшынь.

У Канстытуцыі СССР 1924 г. заяўлялася аб абмежаванні суверэнітэту саюзных рэспублік толькі ў межах, указаных у Канстытуцыі, і толькі па прадметах, аднесеных да кампетэнцыі Саюза. Па-за гэтымі абмежаваннямі кожная саюзная рэспубліка ажыццяўляла сваю дзяржаўную ўладу самастойна. Такім чынам, большая частка паўнамоцтваў належала саюзным органам.

Знешнім выражэннем суверэнітэту рэспублікі лічылася права свабод-нага выхаду з СССР. На справе гэта права мела чыста дэкаратыўныя фун-кцыі. Выхад з СССР мог разглядацца як контррэвалюцыйная акцыя, і сама распрацоўка прававой працэдуры рэалізацыі гэтага права азначала б нявер'е ў трываласць Савецкага Саюза і г. д.

Для непасрэднага кіраўніцтва асобнымі галінамі дзяржаўнага кіравання Канстытуцыя СССР прадугледжвала ўтварэнне 10 народных камісарыятаў, якія падраздзяляліся на агульнасаюзныя і аб'яднаныя (саюзна-рэспуб-ліканскія).

Канстытуцыя змяшчала вычарпальны пералік службовых асоб Савета Народных Камісараў Саюза ССР. У яго ўваходзілі старшыня, яго намеснікі, 10 народных камісараў. Прадугледжваўся інстытут упаўнаважаных некато-рых саюзных Наркаматаў пры рэспубліканскіх урадах. Такое права мелі наркаматы па замежных справах, ваенных і марскіх справах, замежнаму гандлю, шляхоў зносін, пошты і тэлеграфаў.

Канстытуцыяй СССР вызначаўся састаў Савета Народных Камісараў (урада) саюзных рэспублік: старшыня, намеснік, 10 наркомаў

Канстытуцыя мела спецыяльную главу аб органах па барацьбе з контррэвалюцыяй. Пасля заканчэння грамадзянскай вайны гэтыя органы былі рэарганізаваны. У пачатку 1922 г. Усе расійская надзвычайная камісія па барацьбе з контррэвалюцыяй, спекуляцыяй і злачынствамі па пасадзе была скасавана. Замест яе пры Народным Камісарыяце ўнутраных спраў было ўтворана Дзяржаўнае палітычнае ўпраўленне пад старшынствам Народнага камісара або прызначанага ўрадам яго намесніка.

Згодна з Канстытуцыяй СССР 1924 г. (арт. 61), з мэ тай барацьбы з палітычнай і эканамічнай контррэвалюцыяй, шпіянажам і бандытызмам пры Савеце Народных Камісараў СССР стваралася Аб'яднанае дзяр-жаўнае палітычнае упраўленне (АДПУ). У саюзных рэспубліках засноў-валіся дзяржаўныя палітычныя ўпраўленні, якія ўзначальвалі ўпаўнаважаныя АДПУ.

 

Канстытуцыі саюзных рэспублік былі прыведзены ў адпаведнасць з саюзным Асноўным Законам. У БССР, дзе па сутнасці не было Кансты-туцыі як цэльнага аб'ёмнага дакумента, трэба было тэрмінова заняцца рас-працоўкай яе новага тэксту.

Да прыняцця новай Канстытуцыі VI Усебеларускі Надзвычайны з'езд Са-ветаў 16 сакавіка 1924 г. стварыў ЦВК Саветаў БССР у саставе 120 членаў і 30 кандыдатаў. ЦВК павінен быў выбраць свой прэзідыум у саставе стар-шыні, сакратара і сямі членаў. Быў адменены канстытуцыйны артыкул аб тым, што старшыня ЦВК адначасова з'яўляецца і старшынёй Саў-наркома. З'езд прапанаваў Цэнтральнаму Выканаўчаму Камітэту рэс-публікі стварыць Савет Народных Камісараў — выканаўчы орган ЦВК у са-ставе старшыні, яго намесніка, старшыні СНГ, наркомаў земляробства, фі=-нансаў, працы, унутраных спраў, юстыцыі, рабоча-сялянскай інспекцыі, ас-веты, аховы здароўя, сацыяльнага забеспячэння. Саўнарком, як гэта прад-пісвала саюзная Канстытуцыя, павінен быў уключаць упаўнаважаных народных камісарыятаў СССР — па замежных справах, ваенных і марскіх справах, замежнага гандлю, шляхоў зносін, пошты і тэлеграфаў.

УЗБУЙНЕННІ БССР

Утварэнне СССР, акрамя ўсяго астатняга, абумовіла магчымасць для на-цыянальна-тэрытарыяльнай кансалідацыі беларусаў.

3 сакавіка 1924 г. ЦВК РСФСР выдаў дэкрэт аб перадачы БелССР раенаў з пераважаўшым беларускім насельніцтвам.

У выніку ў склад БССР увайшлі 8 паветы былой Віцебскай губ., 6 паветаў Магілёўскай губ., 2 паветы Смаленскай губ. У выніку - тэрыторыя БССР павялічылася з 55, 2 тыс да і 10, 5 тыс км кв., а колькасць насельніцтва - з і 554 570 да 4 171 886 чал

У адпаведнасці з пастановай ЦВК РСФСу ад 6 снежня І926 г. адбы-лося другое ўзбуйненне БССР, калі яе межы пашырыліся за кошт Гомель скага і Рэчыцкага паветаў, у выніку чаго тэрыторыя БССР вырасла да 125 950 км кв, а насельніцтва да 5 млн.

Зразумела, што далёка не ўсе кіраўнікі ўключаных у БССР раёнаў былі гэтым задаволены І толькі падпарадкуючыся партыйнай дысцы-пліне, яны былі вымушаны выконваць усе далейшыядастановы, ліку тыя. што закраналі нацыянапьнае жыццё.

 

 

Канстытуцыя Беларускай ССР 1927 г. замацоўвала палажэнне аб тым, што БССР з'яўляецца «сацыялістычнай дзяржавай дыктатуры пралетарыяту» (арт. 2), у якой ад імя пралетарыяту дыктатуру ажыццяўляе Камуністычная партыя бальшавікоў. Таму ўсе дзяржаўныя органы былі падпарадкаваны партыйным установам і павінны былі выконваць дырэктывы і пастановы партыйных з'ездаў, канферэнцый і іх выканаўчых органаў. Адбылося зліццё партыйнага і савецкага дзяржаўнага апарату. Усе важнейшыя пасады ў дзяржаўным апараце займалі толькі камуністы, якія зацвярджаліся ў партый-ных камітэтах. Напрыклад, кіруючыя работнікі Беларускай ССР зацвярджаліся ў Маскве ў ЦК ВКП(б), а рэспубліканскія наркомы, іх намеснікі і некаторыя іншыя — на бюро ЦК Кампартыі Беларусі, асобы, якія прызначаліся на пасады ў акругах, раёнах, — акружнымі або раённымі камітэтамі. Такая сістэма прызначэння кіруючых кадраў атрымала назву «наменклатура».

Дзяржаўныя кіраўнікі ўваходзілі ў склад партыйных органаў, а партый-ныя кіраўнікі — у склад дзяржаўных савецкіх устаноў. Напрыклад, на XIII з'ездзе Кампартыі (бальшавікоў) Беларусі, які адбыўся ў жніўні–чэрвені 1930 г., у склад ЦК партыі былі выбраны старшыня ЦВК БССР А. Р. Чар-вякоў, старшыня СНК БССР М. М. Галадзед, а на X з'ездзе Саветаў БССР у склад ЦВК БССР быў выбраны першы сакратар ЦК КП(б)Б К. В. Гей. Такі парадак быў устаноўлены з першых гадоў савецкай улады на Беларусі і доўжыўся да 1991 г., пакуль Кампартыя заставалася пры ўладзе.

Носьбітам вярхоўнай улады ў Беларускай ССР, згодна з Канстытуцыяй 1927 г., абвяшчаўся Усебеларускі з'езд Саветаў рабочых, сялянскіх і чырво-наармейскіх дэпутатаў, а ў перыяд паміж з'ездамі — Цэнтральны Выка-наўчы Камітэт Саветаў Беларускай ССР. Але фактычна як з'езд, так і ЦВК павінны былі выконваць дырэктывы вышэйшых партыйных органаў. Таму ўся дзейнасць вышэйшых дзяржаўных органаў Беларускай ССР праводзі-лася пад кіраўніцтвам і наглядам партыйных органаў. Так, XV з'езд ВКП(б), што адбыўся ў снежні 1927 г., прыняў дырэктывы на калектывізацыю сель-скай гаспадаркі, і ўсе савецкія органы пачалі выконваць гэтыя задачы.

Да выключнай кампетэнцыі усебеларускіх з'ездаў Саветаў адносіліся: а) вызначэнне, дапаўненне і змяненне асноўных палажэнняў Канстытуцыі і канчатковае зацвярджэнне частковых змен Канстытуцыі, прынятых Цэнтральным Выканаўчым Камітэтам БССР у перыяд паміж усебеларускімі з'ездамі Саветаў; б) змяненне меж рэспублікі; в) выбары ЦВК БССР; г) выбары прадстаў-нікоў ад БССР у Савет Нацыянальнасці ЦВК СССР.

Да сумеснай кампетэнцыі Усебеларускага з'езда Саве-таў і Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта Саветаў падлягалі: агульнае кіраўніцтва ўсёй паліты-кай і народнай гаспадаркай; устанаўленне адміністрацыйна-тэрытары-яль-нага падзелу рэспублікі; устанаўленне, згодна з заканадаўствам СССР, плана ўсёй народнай гаспадаркі і яе асобных галін; вызначэнне, згодна з закана-даўствам СССР, дзяржаўных і мясцовых падаткаў, збораў і непадатковых даходаў; заключэнне знешніх і ўнутраных пазык; зацвярджэнне кодэксаў законаў БССР; аб'яўленне агульнай і частковай амністыі, а таксама рэабілі-тацыя на тэрыторыі БССР асоб, асуджаных судамі БССР; адмена пастаноў акружных з'ездаў Саветаў, што парушаюць Канстытуцыю або пастановы вышэйшых органаў улады БССР.

Усебеларускі з'езд павінен быў склікацца не радзей чым адзін раз у два гады. Аднак меліся выпадкі, калі з'езды не склікаліся на працягу амаль чатырох гадоў. Так, X Усебеларускі з'езд адбыўся ў лютым 1931 г., а наступны — толькі ў студзені 1935 г.

Такое парушэнне Канстытуцыі тлумачыцца як непавагай да Канстытуцыі ў часы культу асобы Сталіна, так і тым, што ў гэты час радзей сталі склікацца ўсесаюзныя з'езды Саветаў. Так, VI Усесаюзны з'езд Саветаў адбыўся ў сакавіку 1931 г., а VII — толькі ў 1935 г., хаця па Канстытуцыі СССР 1924 г. з'езд павінен быў склікацца кожны год (арт. 11).

Усебеларускія з'езды Саветаў склікаліся для выра-шэння і практычнага ажыццяўлення задач, пастаўленых перад дзяржаўнымі органамі з'ездамі ВКП(б) і КП(б)Б, а таксама вышэйшымі органамі ўлады СССР. Выконваючы дырэктывы ВКП(б), IX Усебеларускі з'езд Саветаў, які адбыўся ў маі 1929 г., падсумаваў вынікі індустрыялізацыі рэспублікі, перабудовы сельскай гаспадаркі, развіцця нацыянальнай культуры, зацвердзіў першы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі і культуры Беларускай ССР.

Дзейнасць Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта БССР, як і з'ездаў Саветаў, накіроўвалася з'ездамі Камуністычнай партыі і яе Цэнтральным Камітэтам. ЦВК БССР лічыўся вярхоўным органам улады ў перыяд паміж усебеларускімі з'ездамі Саветаў. Ён быў заканадаўчым, распарадчым і кантрольным органам дзяржаўнай улады, склікаў з'езды Саветаў, утвараў Савет Народных Камісараў рэспублікі і Прэзідыум ЦВК БССР, які выконваў функцыі ЦВК у перыяд паміж яго сесіямі.

Асноўную арганізацыйную працу ў перыяд паміж сесіямі ЦВК выконваў Прэзідыум ЦВК і яго пастаянныя ўстановы: сакратарыят, арганізацыйны аддзел і некаторыя камісіі. У склад Прэзідыума ЦВК уваходзілі старшыня і сакратар ЦВК БССР і да 20 членаў. У 1935 г. Прэзідыум ЦВК складаўся з 19 чалавек.

Прэзідыум ЦВК БССР у перыяд паміж сесіямі ЦВК быў вышэйшым заканадаўчым, распарадчым і кантрольным органам улады. Ён меў права прымаць дэкрэты і пастановы па розных пытаннях гаспадарчага і куль-турнага будаўніцтва ў рэспубліцы, склікаць і забяспечваць правядзенне з'езда Саветаў і сесій ЦВК БССР.

Штодзённую, бягучую выканаўча-распарадчую работу ў рэспубліцы выконваў Савет Народных Камісараў. У яго склад уваходзілі старшыня СНК, яго намеснікі, народныя камісары, якія ўзначальвалі асобныя галіны дзяр-жаўнага кіравання, а таксама ўпаўнаважаныя народных камісараў Саюза ССР: па замежных справах, па ваенных і марскіх справах, па шляхах зносін, пошты і тэлеграфа. Колькасць асоб у складзе СНК у 30-я гады не перавышала 20—23 наркомаў і ўпаўнаважаных СССР з правам рашаючага голасу.

Па Канстытуцыі 1927 г. Вышэйшы Савет народнай гаспадаркі, а таксама наркаматы фінансаў, працы, гандлю і рабоча-сялянскай інспекцыі БССР апрача падпарадкавання вышэйшым органам рэспублікі павінны былі выконваць дырэктывы адпаведных народных камісарыятаў Саюза ССР.

Такім чынам, усе важнейшыя пытанні дзяржаўнага жыцця рэспублікі вырашаліся ў вышэйшых органах улады СССР, што і было замацавана ў артыкуле 1 Канстытуцыі СССР 1924 г.

Яшчэ менш правоў пакідала рэспублікам Канстытуцыя СССР 1936 г., бо рэспублікі пазбаўляліся нават права выдаваць свае Крымінальны і Грамадзянскі кодэксы, прымаць законы аб судовым ладзе і судаводстве.

Савет Народных Камісараў Беларускай ССР дзейнічаў калегіяльна і прымаў адпаведныя дэкрэты і пастановы. Старшыня і яго намеснікі прымалі аднаасобна распараджэнні, якія затым падлягалі зацвярджэнню на чарговых пасяджэннях СНК. Распараджэнні народных камісараў маглі быць скасаваны Цэнтральным Выканаўчым Камітэтам, яго Прэзідыумам і СНК БССР, а распараджэнні аб'яднаных народных камісарыятаў — яшчэ і аднайменнымі народнымі камісарыятамі Саюза ССР.

Мясцовыя органы дзяржаўнай улады ў Беларускай ССР мелі трохзвё-навую сістэму, якая адпавядала адміні-страцыйна-тэрытарыяльнаму падзелу рэспублікі, замацаванаму Канстытуцыяй БССР 1927 г.

Уся тэрыторыя рэспублікі летам 1927 г. падзялялася на восем акруг: Аршанскую, Бабруйскую, Гомельскую, Віцебскую, Мінскую, Магілёўскую, Мазырскую і Полацкую. У склад акруг уваходзілі гарады і сельскія раёны. Ніжэйшай адзінкай з'яўляліся мястэчкі і сельсаветы.

Вышэйшым органам улады на тэрыторыі акругі або раёна быў акруго-вы ці адпаведны раённы з'езд Саветаў рабочых, сялянскіх і чырвона-армейскіх дэпутатаў. Іх выканаўчымі органамі былі акруговыя або раённыя выканаўчыя камітэты, якія ў перыяд паміж з'ездамі Саве-таў выконвалі вышэўшую ўладу на адпаведнай тэрыторыі. Акруговыя і раённыя выканаўчыя камітэты для кіраў-ніцтва бягучымі справамі і ажыццяўлення пастаноў і дэкрэтаў вышэйшых органаў утваралі свае прэзідыумы, якія дзейнічалі ў перыяд паміж пасяджэннямі выка-наўчых камітэтаў і карысталіся іх паўнамоцтвамі.

У гарадах, мястэчках і сёлах утвараліся Саветы рабо-чых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў, якія для вырашэння бягучых спраў выбіралі са свайго складу выканаўчыя органы.

У 1938 г. канчатковае заканадаўчае замацаванне атрымлівае трэцяе звяно мясцовых дзяржаўных органаў — вобласці. У БССР было ўтворана пяць абласцей: Мінская, Віцебская, Магілёўская, Гомельская і Палеская. У састаў Палескай вобласці ўвайшлі ўсе раёны Мазырскай акругі, у Мінскую — раёны Слуцкай акругі, Віцебская вобласць аб'яднала Лепельскую і Полацкую акругі. Кожная вобласць аб'ядноўвала 15—20 раёнаў, якіх да гэтага часу ў рэспубліцы налічвалася 90.

 

50. Станаўленне і развіццё савецкай культуры. Палітыка белару-сізацыі. Палітыка камуністычнай партыі ў дачыненні да рэлігіі і царквы.

I. Перыяд першай сусветнай вайны вельмі адмоўна адбіўся на развіцці Беларусі. Значныя страты панесла насельніцтва, былі зруйнаваны гарады і вёскі, знішчаны шматлікія культурныя каштоўнасці. Многа таленавітых людзей з'ехала з родных мясцін. Але і ў гэтыя гады беларускія палітычныя і кулыурныя дзеячы клапаціліся аб развіцці культуры, захаванні яе спадчыны. Намаганнямі А. Луцкевіча, А. Смоліча, Б. Пачобкі, Б. Тарашкевіча і іншых ішоў працэс упарадкавання беларускай мовы, стварэння беларускамоўных школ, пошук і захаванне культурных каштоўнасцей, друкаваліся новыя літаратурныя творы.

Нацыянальна-культурнае будаўніцтва ў паслярэвалюцыйныя 20-я - 30-я гады праходзіла ў вострай барацьбе розных сіл: нацыянальна-патрыя-тычных, што выступалі за развіццё беларускай нацыянальнай культуры і сіл, якія прапагандавалі ідэі сацыялізма, інтэрнацыяналізма. Сказваўся таксама і нізкі культурны ўзровень насельніцтва, рэвалюцыйны патрыятызм. Таму культурнае будаўніцтва ў гэты перыяд ажыццяўлялася пад назвай «куль-турная рэвалюцыя». Яе галоўнымі мэтамі былі: стварэнне новай, сацыя-лістычнай па зместу, культуры; ліквідацыя непісьменнасці і малапісьмен-насці; стварэнне ўмоў для далучэння народных мас да культуры праз развіццё сеткі хат-чытальняў, бібліятэк, клубаў, музеяў; стварэнне новай савецкай інтэлігенцыі; барацьба супраць рэлігійных, буржуазных поглядаў і г. д. На культуру першых паслярэвалюцыйных гадоў значны ўплыў меў Пралеткульт, які дзейнічаў з 1917 па 1920 гг. Ён адмаўляў былую культуру, выступаў за наватарства ў мастацтве і стварэнне новай пралетарскай.

Пасля 1917 г. пачынаецца рэвалюцыйная ломка ўсяго старога, і найперш праводзіцца перабудова адукацыі. Адукацыя пачынае ажыццяўляцца на новых прынцыпах: сувязі яе з сацыяльна-эканамічнымі і палітычнымі пераўтварэннямі; праве ўсіх народаў на адукацыю на роднай мове; прынцыпе пераемнасці ўсіх звенняў сістэмы адукацыі; ліквідацыі непісьменнасці і малапісьменнасці; бясплатнасці адукацыі.

Адразу былі ліквідаваны саслоўныя, рэлігійныя і нацыянальныя прывілеі, а таксама дарэвалюцыйныя органы адуканыі. Забаранялася выкладанне рэлігіі і рэлігійных абрадаў. Стваралася новая сістэма адукацыі — працоўная школа двух ступеняў: першая — з 5-гадовым тэрмінам навучання (з 8 да 13 гадоў), і другая- з 4-гадовым тэрмінам для дзяцей 13-17 гадоў. Завяршалася навучанне 9-гадовай сярэдняй школай. Да 9-гадовай школы далучаўся дзіцячы садок для падлеткаў ад 6 да 8 гадоў. Але эканамічныя цяхскасці не дазволілі гэта выканаць. 3 1921 г. замест 9-гадовай, галоўным тыпам масавай школы уводзілася сямігадовая. Пасля сямігодкі навучанне працяг-валася ў 3—4-гадовых тэхнікумах, а потым у трохгадовых ВНУ.

Больш бурнае развіццё сістэмы адукацыі пачалося пасля заканчэння ў 1920 г. ваенных дзеянняў і ў перыяд правядзення палітыкі беларусізацыі. Разам зразвіццём сістэмы адукацыі ішоў працэс і ліквідацыі непісьменнасці. Да 1921 г. усяго 503 тыс.чалавек (39% ад агульнай колькасці насельніцтва таго часу) навучыліся грамаце. Для яе далейшай ліквідацыі ў 1924 г. быў прыняты 10-га-ловы план. Адначасова з ліквідацыяй непісьменнасці ствараліся школы для малапісьменных.

Складвалася сістэма сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі. Спе-цыялістаў народнай гаспадаркі з 1919 г. пачаў рыхтаваць адноўлены Гары-Горацкі земляробчы інстытут, з 1921 г. — БДУ. У ім спачатку было два факультэты — грамадскіх навук і медыцынскі, а ў 1922 г. быў заснаваны педагагічны факультэт з чатырма аддзяленнямі — сацыяльна-гістарычным, літаратурна-лінгвістычным, фізіка-матэматычным і прыродазнаўчым. У пер-шы год навучання ва універсітэце вучылася 1250 студэнтаў, заняткі вялі 14 прафесараў, 49 выкладчыкаў і асістэнтаў. На базе педагагічнага факультэта БДУ ў 1931 г. адчынены Вышэйшы педагагічны інстытут; медыцынскага — Мінскі медыцынскі інстытут.

Спалучэнне намаганняў сістэмы адукацыі і шматлікіх грамадскіх арганізацый тыпу «Далоў непісьменнасць» дазволіла да канца 30-х гадоў непісьменнасць у асноўным ліквідаваць. Колькасць пісьменных узрасла з 53,1% у 1927 г. — да 78,9% у 1939 годзе. Спрыяла гэтаму ўведзеная ў 1926 г. сістэма абавязковага пачатковага, а ў 1932 г. — сямігадовага навучання.

Сетка навучальных устаноў паступова пашыралася. Аднак у яе сістэме было шмат недахопаў. Была дрэннай матэрыяльная база, адсутнічала адзіная сістэма ацэнкі ведаў, у ВНУ і тэхнікумах шырока ўжываўся брыгадны метад падрыхтоўкі. У адпаведнасці з ім адмяняўся персанальны ўлік паспяховасці, дыпломныя работы студэнтаў. Ацэнку атрымлівала ўся група, брыгада. Не апраўдвалі сябе і датэрміновыя выпускі ўдарных груп, брыгад. Негатыўны ўплыў меў і г. зв. класавы прынцып набору студэнтаў, калі пры залічэнні на вучобу перавага аддавалася рабочым, сялянам і іх дзецям. У мэтах паляпшэння класавага складу студэнтаў прымаліся і надзвычайныя меры: перарэгістрацыі, праверкі залічаных, чысткі. Напрыклад, у час чысткі, якая праводзілася ў 1924 г. у БДУ, з 1949 студэнтаў універсітэта было выклю-чана 790, у Віцебскім педінстытуце з 328 правераных — выключана 110, у Горацкім сельска-гаспадарчым інстытуце з 834 — адлічана 221. Студэнтаў выключалі за непралетарскае паходжанне, па палітычных матывах. Набіралі іх па асобных курыях, рэкамендацыях партыйных і савецкіх органаў, аргані-зоўваліся наборы членаў партыі, камсамола, рабочых ад станка. Для пад-рыхтоўкі рабочых, сялян і іх дзяцей да вучобы ў ВНУ ствараліся рабфакі, якіх у 1925 г. дзейнічала чатыры.

У 1934 г. у краіне праведзена ўніфікацыя сістэмы адукацыі. Стваралася пачатковая (І-ІУ класы), няпоўная сярэдняя (І-УІІ класы) і сярэдняя (І-Х класы) школа. Уводзілася пяць ступеняў ацэнкі паспяховасці ў школах і ВНУ: 1- вельмі дрэнна, 2 — дрэнна, 3 — пасрэдна, 4 — добра, 5 — выдатна. Ствараліся адзіныя падручнікі па розных прадметах, уводзіліся пасаду дырэктара школьг, класнага кіраўніка, званні для настаўнікаў (настаўнік пачатковай, сярэдняй, заслужаны настаўнік школы). Для студэнтаў уводзіліся стыпендыі, для выкладчыкаў — стаўкі. Усё гэта спрыяла паляпшэнню сістэмы адукацы і яе далейшаму развіццю. Да 1936 г. у Беларусі ўжо працавала 31 вышэйшая навучальная ўстанова, 104 сярэднія спецыяльныя, 7015 школ.

Асаблівасцю развіцця культуры ў 20-30-я гады была беларусізацыя. Беларусізацыя — гэта палітыка нацыянальна-дзяржаўнага і нацыянальна-

культурнага будаўніцтва на Беларусі ў 20-я - пачатку 30-х гадоў. Яна харак-тарызавалася ростам нацыянальнай самасвядомасці народа, яго імкненнем да развіцця беларускай культуры, мовы. Падчас правядзення беларусізацыі на працягу больш дзесяці гадоў наш народ меў магчымасць адрадзіць на-цыянальную культуру, родную мову, якія пад час паланізацыі, потым русі-фікацыі амаль зніклі. У ліку ініцыятараў і аўтараў беларусізацыі былі зна-камітыя дзеячы нацыянальна-вызваленчага руху.

Многія ідэі беларусізацыі пачалі ажыццяўляцца ўжо ў першыя пасля-рэвалюцыйныя гады. Гэта знайшло адлюстраванне ў наданні беларускай мове дзяржаўнага характару ўладамі Беларускай Народнай Рэспублікі, стварэнні нацыянальных школ, адкрыцці шэрагу курсаў беларусазнаўства.

У снежні 1920 года з'езд Саветаў Беларусі таксама абвясціў неабходнасць арганізацыі дзяржаўнага і грамадскага жыцця на беларускай мове. Для вывучэння гісторыі, культуры беларускага народа, распрацоўкі навуковай тэрміналогіі роднай мовы ў 1922 г. быў створаны Інстытут беларускай культуры, які потым ператвораны ў акадэмію навук БССР.

Цэласны, канцэптуальны комплексны характар беларусізацыя набыла пасля таго, як 15 ліпеня 1924 г. была прынята пастанова ЦВК БССР «Аб практычных мерапрыемствах па правядзенню нацыянальнай палітыкі». Гэтай пастановай прадугледжвалася: 1) развіццё нацыянальнай культуры, перавод школ, ВНУ на беларускую мову, пашырэнне выдання на ёй кніг, на беларускай мове, развіццё беларускай літаратуры, вывучэнне гісторыі Беларусі і г. д.; 2) вылучэнне беларусаў на кіруючыя пасады; 3) перавод справаводства на працягу трох гадоў на беларускую мову. Пастановай зацвярджаўся дзяржаўны характар беларускай мовы, а ўсім іншым мовам народаў Беларусі надаваліся роўныя правы. Мовай міжнацыянальных зносін аб'яўлялася руская.

Выключная ўвага падчас беларусізацыі звярталася на навуковае даследванне праблем беларускай мовы, яе гісторыі, нарматыўнасці, распрацоўцы тэрміналогіі. Іменна ў гэтыя гады беларуская мова набыла ўсе галоўныя прыкметы, ўласцівыя ёй. Упарадкаванню беларускай мовы спрыялі граматыкі, выдадзеныя Б. Пачобкам, А. Смолічам, А. Луцкевічам, А. Станке-вічам, Я. Лёсікам. Найболыы дасканалая яе распрацоўка была зроблена Б. Тарашкевічам. У яго граматьшы распрацавана фанетыка, часціны мовы, правапіс, сінтаксіс, г. зн. увесь узровень напісання слоў.

Неабходнасць гэтага вызначалася значнай нераўнамернасцю напісання, адсутнасцю адзінага алфавіта. Напрыклад, кірыліца выкарыстоўвалася ў старажытнабеларускім пісьменстве ад XIV да XVIII стагоддзяў. У XVIII -пачатку XX стагоддзяў ужываўся лацінскі алфавіт. Лацініцай былі надрукаваны творы В. Дуніна-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча, зборнік Я. Купалы «Гусляр» і іншыя творы. 3 узнікненнем легальнай беларускай прэсы пачаў выкарыстоўвацца і шрыфт, які распрацаваў I. Капіевіч, г. зн. удасканаленая кірыліца. Нават і пасля 1917 г. беларускія падручнікі друкаваліся лацініцай і кірыліцай. Толькі ў лістападзе 1926 г. напісанне афіцыйна было пераведзена на кірыліцу.

3 мэтай далейшага ўпарадкавання беларускага правапісу, графікі і гра-матычных рыс беларускай мовы ў 1926 г. у Мінску была складзена Канферэнцыя па яе ўдасканальванню, а ў 1933 годзе прынята Пастанова Урада БССР «Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапісу». Выдадзеным у 1933 г. і ўдасканаленым у 1934 годзе, правапісам мы карыстаемся і зараз.

У ходзе беларусізацыі зыходным прынцыпам яе ажыццяўлення стаў перавод сістэмы навучання на беларускую мову. Здзяйсненне гэтага курсу прывяло да таго, што ўжо ў 1925/26 гг. з аіульнай колькасці школ 76% былі беларускімі, з 4-х гадовых — 94%, а ў 1932 г. з агульнай колькасці школ — звыш 90% былі беларускамоўнымі. У гэтыя гады каля 60% сярэдніх спецыяльных і вышэйшых устаноў таксама перайшлі на беларускую мову.

Пры правядзенні палітыкі беларусізацыі ні ў якім разе не прыніжаліся правы і годнасць прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцяў. У 1924 г. у якасці дзяржаўных прызнаваліся беларуская, руская, яўрэйская, польская мовы.

Справаводства таксама пераводзілася на родную мову. Асноўныя ўнутрырэспубліканскія дакументы друкаваліся на чатырох мовах: агуль-насаюзнага значэння — на беларускай і рускай, грамадска-палітычныя дакументы (пасведчанні і інш.) — на беларускай і адной з трох іншых раўнапраўных моў. Пры гэтым за кожным грамадзянінам захоўвалася права звяртацца ў любую ўстанову на роднай мове і на ёй атрымаць адказ.

Праводзілася беларусізацыя ў партыйных і камсамольскіх арганізацыях, у вайсковых злучэннях Чырвонай Арміі. Паколькі ўзровень ведання мовы быў нізкім, пры многіх адміністрацыйных і іншых органах ствараліся спецыяльныя курсы па яе вывучэнню. У выніку гэтай вялікай працы ўжо ў 1927 годзе каля 75% кіруючых работнікаў валодалі беларускай мовай.

Адначасова важным накірункам беларусізацыі стала вылучэнне і выхаванне кадраў з карэннага насельніцтва — служачых і рабочых. Так, паводле перапісу 1926 г. беларусы сярод сельскага насельніцтва склада-лі 89,1%, гарадскога — 40%, а сярод служачых — беларусаў было 58,9%, рускіх — 13,1%; яўрэяў — 19,1%; палякаў — 3,4%. Рабочыя беларусы складалі — 45,1%; яўрэі — 42,6%; рускія — 5,5%; палякі — 45% (гл. «Беларуская мова. Энцыклапедыя».-Мн., 1994.-С. 80).

Пашыралася выданне газет, часопісаў, літаратуры на беларускай мове, праца радыё, тэатраў.

Палітыка беларусізацыі аказвала выключны ўплыў на фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці беларускага народа, яго светапогляд. Вялікі ўплыў яна мела на насельніцтва Заходняй Беларусі, узмацняла іх імкненне да ўз'яднання ў адзіны народ. Уздзейнічала яна і на беларускую эміграцыю.

Аднак палітыка беларусізацыі сустракала і перашкоды. Да яе варожа адносілася значная частка кіраўнікоў рэспублікі, частка вучоных. Не падтрымлівалі яе і першыя сакратары ЦК КПБ В. Кнорын і К. Гай. У 30-я гады падчас барацьбы з так званымі нацдэмамі беларусізацыя была звернута. Разам з гэтьш значэнне беларусізацыі вялікае. Яна спрыяла адраджэнню нацыянальнай культуры, гісторыі беларускага народа.

Беларуская архітэктура ў савецкі час фарміравалася як неадрыўная састаўная частка савецкай архітэктуры. Ацэньваючы ў цэлым яе развіццё ў 20 -ЗО-я гады, неабходна адзначыць, што яна стала часам пошукаў і набыцця вопыту для карэннай рэканструкцыі гарадоў і вёсак рэспублікі, арганізацыі масавага жыллёвага будаўніцтва. Пад кіраўніцтвам архітэктараў аднаўляліся вытворчыя памяшканні, рэканструяваліся старыя дамы і збудаванні. Праўда, у гэты ж час руйнуецца шмат царкоўных пабудоў, што адпавядала палітыцы ваяўнічага атэізму. Напрыклад, з дарэвалюцыйных 1445 праваслаўных цэркваў, 704 сінагог і 148 касцёлаў да канца 30-х гадоў у БССР былі зачынены адпаведна 1371, 633 і 95, астатнія перароблены ў клеці, гаспадарчыя пабудовы, ці зруйнаваны.

Праблема жылля вырашалася за кошт індывідуальнага будаўніцтва, а з 1924 г. — шляхам арганізацыі жыллёвых кааператываў. Побач з новамі заводамі і фабрыкамі пачалі ўзводзіцца рабочыя пасёлкі з 1-2-х павярховымі дамамі на 2-16 кватэр. Колькасць апошніх была невялікай, аднак на іх адпрацоўваліся асноўныя прынцыпы арганізацыі жылля працоўных. Іменна ў гэтыя гады ў якасці асноўнага тыпу зацвердзіўся жылы дом секцыйнай структуры. Адбывалася станаўленне новых і ўдасканальванне створаных у мінулым тыпаў грамадскіх будынкаў, выпрацоўваліся тыпалагічныя асновы розных збудаванняў, атрымала развіццё тыповае праектаванне.

Асабліва выразна пошукі новага стыля праявіліся пры будаўніцтве канторы Дзяржбанка БССР, універсітэцкага гарадка, комплекса першай беларускай сельскагаспадарчай выстаўкі. Гэтыя пабудовы характарызаваліся рацыяналізмам, сухасцю і геаметрычнасцю форм, спрошчанасцю фасадаў.

У гэтым жа стылі — канструктывізма і функцыяналізма, былі пабудаваны па праекту I. Лангбарда ў 1930-1934 гг. Дом урада, у 1934-1935 гг. — Мінскі Дом афіцэраў, у 1935-1937 гг. — тэатр оперы і балета, Магілёўскі Дом саветаў, галоўны корпус АН БССР, па праекту Г. Лаўрова ў 1934/35 гг. — Дзяржаўная бібліятэка, па праекту А. Воінава і У. Вараксіна ў 1929-1932 гг. — будынак ЦК КПБ, А. Воінава — гасцініца «Беларусь» і іншыя. Разам з удалай функцыянальнай арганізацыяй гэтым будынкам уласцівы архітэктурна-мастацкія якасці. У цэлым у архітэктуры 20-30-х гадоў быў выкарыстаны першы вопыт у засваенні новых метадаў будаўніцтва ў рэспубліцы.

Беларуская савецкая скульптура ў першыя паслярэвалюцыйныя гады развівалася пад уздзеяннем ленінскага плана манументальнай прапаган-ды. Разлічаная на выкананне ідэалагічнай функцыі, скулыпура выконвала ролю сімвала новага жыцця. Яна першапачаткова была мала звязана струк-турна з гарадскім асяроддзем, а манументальнасць дасягалася простым паве-лічэннем памераў. Напрыклад, у помніку К. Марксу (скульптар К. Елісееў), які быў пастаўлены ў 1920 годзе ў Мінску перад гарадскім тэатрам, паста-мент быў павялічаны да такіх памераў, што бюст правадыра аказаўся на уз-роўні даху. Такімі ж былі і іншыя скулыпуры. Для іх быў характэрны ку-бізм. Гэтым характарызавалася творчасць скульптараў Д. Якерсана, М. Цэханоўскага.

Першыя савецкія скулытгуры выконваліся з недаўгавечных матэрыялаў, часцей з гіпсу, цэменту, фанеры і нават са шкла і алебастравых пліт. Так, скульптура чырванаармейца на плошчы Свабоды ў Мінску была выканана з дошчачак, а галава пакрыта шапкай з бляхі. Помнік «Перамога светлага і новага» у Віцебску ўяўляў сабой кампазіцыю з гіпсу і фанеры.

Адметнай рысай скульптуры 20-х гадоў з'явілася цікавасць да свайго гіс-тарычнага мінулага. Гэтаму былі прысвечаны работы скульптараў А. Бразера (партрэты Ф. Скарыны, М. Галадзеда, I. Песталоццы, Я. Купалы) і А. Грубэ (бюсты К. Каліноўскага, М. Багдановіча) і іншыя.

Развіццю беларускай скульптуры спрыяла адкрыццё ў Віцебску скульп-турнага аддзялення ў мастацкім тэхнікуме. Сярод выпускнікоў гэтага аддзя-лення былі Заір Азгур, Андрэй Бембель, Аляксей Глебаў, Аляксандр Арлоў, Абрам Жораў, Генадзь Ізмайлаў, першым творчьш дасягненнем якіх стала скульптурнае афармленне Дома ўрада ў Мінску (барэльефы і помнік У. Леніну).

Адной з асноўных праблем, што вырашаліся скульптарамі ў 30-я гады, бы-ла праблема стварэння вобраза сучасніка. На змену вобразаў гераічных рэва-люцыйных гадоў, прыходзіць вобраз чалавека новай сацыялістычнай фарма-цыі. Гэта адпавядала метаду сацрэалізму. Над вобразамі сучасніка паспяхова працавалі А. Грубэ (скульптуры «Трактарыстка», «Беларус», помнікі Ф. Дзяр-жынскаму ў Дзяржынску, У. Леніну ў Барысаве), А. Арлоў (скульптура «Па-гранічнік і калгасніца», барэльеф «Жыццё піянераў» у Палацы піянераў), А. Жораў, А. Глебаў.

У партрэтным жанры працавалі скульптары М. Керзін, А. Бразер, 3. Азгур і іншыя. Імі створана цэлая галерэя вобразаў беларускай інтэлігенцыі — С. Міхоэлса, М. Голуба, М. Кульбокава, Г. Грыгоніса. 3. Азгур выканаў шмат партрэтаў дзеячаў камуністычнай партыі і беларускай культуры (Леніна, Свярдлова, Касіёра, Маркса, Энгельса, Арджанікідзе, Я. Коласа, Я. Купалы, Л. Александроўскай).

Развіццё жывапісу таксама праходзіла ў вострай барацьбе розных накі-рункаў і плыняў. Майстры старэйшага пакалення звярталіся да трады-цыйнай манеры пісьма позніх перадзвіжнікаў, у той час як некаторыя маладыя мастакі зняважліва ставіліся да рэалістычных традыцый мінулага.

У масавых відах мастацтва (афармленні афіш, свят, напісанні плакатаў) працавалі М. Шагал, К. Малевіч, В. Ермалаева, Л. Лісіцкі і іншыя прадстаўнікі так званых «левых» накірункаў, якія сродкамі імпрэсіянізму і супрэматызму (разнавіднасці крайняга геаметрычнага абстракцыянізму) рабілі спробы ўвасобіць ідэі рэвалюцыі. У 1919 г. К. Малевіч нават выступіў з «Маніфестам левых беспрадметнікаў», у якім запатрабаваў устанаўлення дыктатуры «левых» у галіне культуры і мастацтва, а супрэматызм — зрабіць дзяржаўным мастацтвам.

К. Малевіч і члены створанай ім групы мастакоў УНОВІС (утверднтелн нового нскусства) адмаўлялі рэалістычны жывапіс, які лічылі аджыўшым.

рэчаіснасць яны заклікалі выражаць сімваламі, дзе квадрат сімвалізаваў сусвет, круг — рух зямлі, трохвугольнік — Бога, падоўжаны чатырохвугольнік (супрэма) — узаемадзеянне сіл. Асноўнымі фарбамі з'яўляліся чорная і белая. Чорная — азначала злы пачатак, белая — добры. Зрэдку дапускаліся іншыя фарбы, якія мелі сваё значэнне. Космас у Космасе — так можна вызначыць знакамітую карціну К. Малевіча «Чорны квадрат». Белая прастора палатна сімвалізавала добрыя светлыя сілы, а чорная, якая запаланіла ўвесь квадрат, цёмныя сілы. Трэба адзначыць, што творчасць К. Малевіча і яго прыхільнікаў мела вялікае значэнне ў развіцці сусветнай архітэктуры, дызайну, кніжнай і прамысловай графікі.

У барацьбе з гэтымі напрамкамі мацнела рэалістычная плынь. У яе развіцці значную ролю адыграў М. Філіповіч, які працаваў у тэхніцы алейнага жывапісу і акварэлі. Ён стварыў карціны «На Купалле», «Вясковае свята», «Стары беларус з люлькай», «Чырвонаармейцы ў вёсцы», «Бойка на Нямізе», «Паўстанне К. Каліноўскага», «1905 год у Мінску».

3 1921 года пачалася творчая дзейнасць Івана Ахрэм^ыка, які пісаў карціны на гістарычныя тэмы («I з'езд РСДРП у Мінску», «Падпісанне Маніфеста аб утварэнні БССР» і інш.). Плённа працавалі Н. Гаўрыленка, I. Да-відовіч, Я. Красоўскі і іншыя.

3 1925 г. на Беларусі сістэматычна арганізоўваліся мастацкія выстаўкі. Галоўнай тэмай іх быў паказ рэвалюцыйнай героікі, людзей працы. Развіваўся сюжэтна-тэматычны жанр, прысвечаны гісторыка-рэвалюцыйнаму мінуламу, людзям працы. Побач з сюжэтна-тэматычным жанрам, актыўна развіваўся пейзаж, нацюрморт, партрэтны жывапіс. У гэтым жанры працавалі М. Філі-повіч, Ул. Кудрэвіч, Ю. Пэн, М. Дучыц, В. Волкаў, Я. Кругер, М. Станюта, К. Касмачоў, Г. Ізэргіне, Соф'я Лі і іншыя.

Беларускія мастакі актыўна ўдзельнічалі ў распрацоўцы агітплакатаў, газетнай і часопіснай графікі, кніжнай ілюстрацыі. Яны працавалі таксама ў стылі лінагравюры, ксілаграфіі, афорта. Пашырэнне тэатральнай дзейнасці спрыяла развіццю дэкаратыўнага мастацтва. Выдатнымі мастакамі-дэкаратарамі сталі Аскар Марыкс, Леанід Нікіцін. У афармленні спектакляў яны шырока ўжывалі народнае адзенне, ткацтва, прадметы побыту, што стварала рэальную абстаноўку і набліжала артыстаў да народа.

На 30-я гады прыпаў росквіт талента Вітольда Бялыніцкага-Бірулі з аршаншчыны. Ён стварыў у гэты час такія вядомыя лірычныя пейзажы, як «Аголеныя бярозкі», «Лёд пайшоў», «Пачатак вясны», «Ранняя вясна».

Важнай падзеяй у культурным жыцці рэспублікі з'явілася адкрыццё ў 1939 г. Дзяржаўнай карціннай галерэі, якая сабрала вялікія каштоўнасці. Акрамя палотнаў беларускіх мастакоў, у ёй было шмат карцін майстроў рускага і заходняга жывапісу. Галерэя праводзіла вялікую работу па эстэтычнаму выхаванню працоўных, аказвала творчую дапамогу мастакам.

Аналізуючы развіццё музычнай культуры, трэба нагадаць, што поспехі ў станаўленні музычнага мастацтва былі дасягнуты ўжо ў першыя гады савецкай Улады. Спачатку ў музычным жыцці пераважала творчасць харавых калектываў, створаных на самадзейнай выснове. Адначасова складваліся ўмовы і рабіліся першыя крокі да стварэння прафесіянальнага музычнага тэатра, нацыянальнай оперы. Вялікую ролю ў падрыхтоўцы прафесійных музычных кадраў, у мастацкім выхаванні працоўных адыгралі народныя кансерваторыі ў Віцебску, Гомелі, Бабруйску. Значнай з'явай стала адкрыццё Беларускага музычнага тэхнікума ў Мінску. Оперны і балетны класы, музычныя калектывы тэхнікума з'явіліся асновай Беларускай студыі оперы і балета (з 1933 г. Дзяржаўны тэатр оперы і балета), сімфанічнага аркестра Беларускага радыёцэнтра, філарманічнага аркестра народных інструментаў.

У 1932 г. арганізоўваецца Беларуская дзяржаўная кансерваторыя, хор пры радыёцэнтры, у 1937 г. адкрыта Беларуская дзяржаўная філармонія. Філармонія аб'яднала сімфанічны і народны аркестры, харавую капэлу, ансамбль беларускай народнай песні і танца, вакальны і смычковы квартэты. Беларускія цымбалісты I. Жыновіч, А. Астрамецкі, піяніст А. Клумаў і іншыя ўдзельнічалі ва Ўсесаюзных музычных конкурсах. У 1938 г. ствараецца Ансамбль песні і танца Беларускай ваеннай акругі.

Развіццю эстраднага мастацтва спрыяла стварэнне ў Беластоку Дзяржаўнага джаза БССР, мастацкім кіраўніком якога з'яўляўся Эдзі Рознер. Калектыў карыстаўся такой папулярнасцю, што з яго творчасцю азнаёміўся нават сам Сталін. Там жа ў Беластоку ў 1940 г. быў арганізаваны Беларускі ансамбль песні і танца пад кіраўніцтвам Р. Шырмы (з 1957 г. Дзяржаўная ака-дэмічная капэла БССР). Кампазітарскія і музычныя жанры аб'ядноўваў створаны ў 1934 г. Саюз кампазітараў.

У 20-я гады пачалася і адразу ж набыла даволі інтэнсіўны характар дзейнасць першых беларускіх савецкіх прафесійных кампазітараў (М. Чур-кіна, М. Аладава, Я. Цікоцкага, Р. Пукста, А. Туранкова, М. Анца, М, Крош-нера, В. Залатарова, М, Куліковіча-Шчаглова, М. Равенскага і інш.), былі закла-дзены асновы сімфоніі, квартэта, фартэпіяна, квінтэта, кантаты, раманса, масавай харавой песні.

Найбольш вядомымі творамі кампазітараў былі: першая беларуская рэва-люцыйная опера «Вызваленне працы» М. Чуркіна і камічная опера «Тарас на Парнасе» М. Аладава, «Міхась Падгорны» Я. Цікоцкага, «У пушчах Палес-ся» А. Багатырова, «Кветка шчасця» А. Туранкова і першы нацыянальны балет «Салавей» М. Крошнера. Выканаўцамі гэтых твораў былі таленавітыя майстры опернага і балетнага мастацтва Л.Александроўская, Р. Млодак, I. Бало-цін і інш.

Да 1938 г. кампазітары Беларусі напісалі больш за 100 масавых песень, звыш 20 буйных сімфоній, 12 камерных твораў. Некаторыя з напісаных на-родных песень — «Бывайце здаровы» I. Любана, «Вечарынка ў калгасе» С. Палонскага — сталі шырока вядомымі. Добра вядомымі былі і песні «Ка-валь», «Рабочы палац» А. Туранкова, «Першаманскі марш» М. Чуркіна і іншыя.

Значнае месца надавалася запісу і апрацоўцы народных песень. У цэлым беларуская музычная культура пры мастацкай недасканаласці многіх твораў

Абапіралася на народную песеннасць, узбагачала скарбонку беларускай культуры. Многія творы 20-30-х гадоў не страцілі свайго мастацкага значэння і засталіся рэпертуарнымі і зараз.

Адначасова з музычным развівалася тэатральнае мастацтва. 3 1917 г. арганізоўваліся новыя тэатры і шматлікія гурткі, якія з пачаткам першай сусветнай вайны спынілі сваю дзейнасць. У Мінску пачало дзейнічаць Першае таварыства беларускай драмы і камедыі (арганізатар Ф. Ждановіч), якое адыграла важную ролю ў станаўленні беларускага тэатральнага мастацтва. Дсабліва развіццё тэатральнага мастацтва пачалося пасля вызвалення Мінска. У 1920 г. адчыніў дзверы БДТ-1 (зараз тэатр імя Я. Купалы), БДТ-2 (пад кіраўніцтвам У. Галубка); у 1926 г. — БДТ-3 (пазней — тэатр імя Я. Коласа ў Віцебску). У трупы гэтых тэатраў увайшлі найбольш таленавітыя прадстаўнікі нацыянальнай сцэны, якія і вызначылі яе развіццё. Гэта В. Галіна, Г. Глебаў, Г. Грыгоніс, К. Міронава, Б. Платонаў, Л. Ржэцкая, Ул. Уладамірскі, А. Ільінскі, П. Маўчанаў, К. Саннікаў, С. Станюта і інш.

У сувязі з культурным патрабаваннем вёскі ў сярэдзіне 30-х гадоў узніклі і дзейнічалі вандроўныя калгасна-саўгасныя тэатры. У 1938 г. іх працавала 8 (у Гомелі, Бабруйску, Барысаве, Слуцку, Полацку, Рагачове, Мазыры, Лепелі). Аб прафесійным узроўні гэтых творчых калектываў сведчыць той факт, што на базе Мазырскага тэатра быў створаны Палескі абласны тэатр, а на базе Барысаўскага ў 1939 г. — Пінскі абласны драмтэатр. 3 развіццём тэатраў расла і колькасць наведвальнікаў. Напрыклад, калі ў 1937 г. іх наведалі 999,4 тыс. чалавек, то ў 1939 г. — 1518 тысяч.

Пасля ўз'яднання Заходняй Беларусі з БССР там разгарнулася праца па стварэнню тэатраў. На пачатку 1941 г. у Беластоку працавалі беларускі і польскі драмтэатры, у Брэсце — рускі і яўрэйскі, у Гародні — рускі дра-матычны і лялечны, у Вілейцы, Баранавічах і Пінску — беларускія драм-тэатры.

3 пачатку свайго існавання беларускі савецкі тэатр звяртаўся да твораў, прысвечаных гістарычнаму мінуламу, разнастайным праблемам сучаснага жыцця. Гэта спектаклі — «На купалле» М. Чарота, «Машэка», «Кастусь Калі-ноўскі», «Перамога» Я. Міровіча, «Бязвінная кроў», «Ганжа» У. Галубка.

У сярэдзіне 30-х гадоў беларускія тэатры ўступілі ў пару сваёй сталасці. Важнае значэнне ў гэтым мела засваенне сістэмы Станіслаўскага, творчай практыкі МХАТа. Вядучыя тэатры рэспублікі ўзбагачалі рэпертуары творамі беларускіх аўтараў, лепшымі ўзорамі рускай і замежнай класікі. Выкары-стоўвалася драматургія В. Дуніна-Марцінкевіча («Пінская шляхта»), Я. Купалы («Прымакі», «Паўлінка»), 3. Бядулі («Салавей»), А. Астроўскага («Беспасажніца») («Ваўкі і авечкі»), I. В. Шылера («Каварства і каханне»).

Разам з развіццём тэатральнага мастацтва пасля 1917 г. пачынаецца станаўленне беларускай савецкай літаратуры. У тых ці іншых формах яна існавала ўжо ў перыяд грамадзянскай вайны і замежнай інтэрвенцыі. Так, у гэты час пісаў вершы-заклікі Я. Купала, працаваў над патрыятычнымі вершамі Я. Колас, у газеце «Дзянніца» друкаваў свае творы Ц. Гартны. Пачалі пісаць З. Бядуля, М. Чарот.

У пачатку 20-х гадоў беларуская літаратура вызначаецца бурным раз-віццём і ўздымам. Значную ролю ў гэтым адыграла газета «Савецкая Бела-русь», якая пачала выдавацца з ліпеня 1920 г. Яна друкавала творы М. Чарота, К. Крапівы, К. Чорнага, М. Лынькова, М. Зарэцкага, В. Каваля, А. Звонака.

Выданнем беларускай літаратуры актыўна займалася заснаванае ў 1922 г. выдавецтва «Адраджэнне», часопісы «Маладняк» (1923-1932 гады), «Узвышша» (1927-1933 гады). Літаратурныя творы друкаваліся ў 25 газетах і 15 часопісах.

У 20-30-я гады ў беларускую літаратуру ўвайшлі новыя людзі: М. Ча-рот, У. Дубоўка, А. Дудар, У. Хадыка, М. Лужанін, А. Куляшоў, А. Баба-рэка, А. Вольны, Я. Пушча, А. Аляксандровіч і іншыя. Гэтыя пісьменнікі і паэты аб'ядналіся ў арганізацыю «Маладняк». Мэта іх арганізацыі — стварэнне новага рэвалюцыйнага мастацтва. Але пры ажыццяўленні гэтай мары маладнякоўцы часта дапускалі памылкі ў адносінах да культурнай спадчыны, недастаткова ўвагі надавалі мастацкай вартасці твораў, былі вельмі ідэалагізаваны, палітызаваны. У 1928 г. «Маладняк» быў пера-твораны ў Беларускую асацыяцыю пралетарскіх пісьменнікаў, якая была ліквідавана ў 1932 годзе.

Істотны ўклад у тагачаснае літаратурнае жыццё ўнеслі пісьмен-ніцкае аб'яднанне «Узвышша» і згуртаванне «Полымя».

У пачатку 30-х гадоў у літаратурным жыцці БССР адбыліся сур'ёзныя змены. Пастановай ЦК УКП(б) ад 23 красавіка 1932 г. «Аб перабудове літаратурна-мастацкіх арганізацый» усе літаратурныя структуры ліквідава-ліся і стваралася адна — Саюз савецкіх пісьменнікаў. Ён праводзіў лінію партыйнасці ў мастацкай творчасці, якая выражалася ў метадзе сацыялі-стычнага рэалізму. Гэты метад у якасці асноўнага зацвердзіў і Першы з'езд пісьменнікаў Беларусі, які адбыўся ў чэрвені 1934 года.

Лагічным вынікам правядзення метаду сацыялістычнага рэалізму з'явілася ідэалагізацыя рэвалюцыйных падзей і існуючага ў краіне грамадскага ладу. Наперакор праўдзе, савецкі чалавек стаў прадстаўляцца як творца і гаспадар новага жыцця. Пра гэта сведчаць многія літаратурныя творы, хоць часам і напісаныя на высокім мастацкім узроўні. Гэта творы А. Александровіча, С. Грахоўскага, Э. Самуйлёнка, М. Скрыгана, М. Хведаровіча і іншых. Аповесць П. Галавача «Спалох на загонах», напрыклад, якая рэкламавалася як выдатная літаратурная з'ява, сваім зместам апраўдвала формы і сродкі, з дапамогай якіх праводзілася масавае рассяляньванне краіны.

Метад сацыялістычнага рэалізму стаў выкарыстоўвацца для таго, каб сканцэнтраваць увагу на распачатых пераўтварэннях і адцягнуць народ ад цяжкасцей, пралікаў і злачынстваў кіраўніцтва. Услаўленне дасягненняў павінна было адвесці цені ад лідэраў, прыкрыць негатыўнае. На справе метад у многім стаў сродкам замазвання, прыхарошвання недахопаў, ідэалагічнай апрацоўкі мас, што савецкі лад — самы справядлівы і адзіна магчымы.

Укараненне метаду значна адбілася на стане літаратуры, усяго мастац- тва. Героі сталі рэзка падзяляцца на станоўчых і адмоўных. 3 літаратуры знікаюць персанажы гультаёў, п'яніц. Творы становяцца маралізатарскімі.

Са стварэннем саюза пісьменнікаў над усімі творчымі дзеячамі усталёўваецца жорсткі ідэалагічны кантроль, цэнзура. Вялікая роля ў гэтым кантролі адводзілася створанаму галоўнаму ўпраўленню па справах літара-туры і выдавецтваў — Галоўліту.

20-30-я гады з'яўляюцца перыядам развіцця беларускай паэзіі (тут працавалі — Я. Колас, Я. Купала, Ц. Гартны, А. Гурло, К. Крапіва, К. Губа-рэвіч, А. Дудар, П. Глебка, П. Трус, М. Лужанін і іншыя); прозы — Я. Колас, М Лынькоў, 3. Бядуля і інш.; рамана — Я. Колас «На ростанях», «У палескай глушы», «У глыбіні Палесся», Ц. Гартны —»Сокі цаліны», Я. Нёманскі — «Драпежнікі», Я. Мурашка — «Сын», 3. Бядуля — «Язэп Крушынскі», М. Зарэцкі — «Сцежкі-дарожкі».

Ствараецца беларуская драматургія (драма і камедыя). На гэтай глебе працавалі Я. Купала, Л. Радзевіч, М. Чарот, Я. Міровіч, К. Чорны, К. Крапіва і іншыя.

У 1920 годзе на экраны выйшаў першы беларускі мастацкі кінафільм «Лясная быль» (рэжысёр Ю. Тарыч), прысвечаны барацьбе партызан у 20-я гады. Ю. Тарыч у 1930 г. стварыў і першую беларускую гукавую стужку «Пераварот». Ён жа зняў і такія карціны, як «Да заўтра», «Джэнтэльмен і певень», «У вялікім горадзе», «Песня вясны». Вядомымі режысёрамі сталі Уладзімір Гардзін (фільм «Кастусь Каліноўскі»), Ул. Корш-Саблін (фільм «У агні народжаная» і інш.). На беларускай кінастудыі сваю творчую дзейнасць пачыналі кампазітары I. Дунаеўскі, А. Туранкоў, акцёры — Л. Кіт, М. Чаркасаў, М. Сіманаў.

20-я - 30-я гады былі часам стварэння беларускага радыё, друку, навукі. Беларускія вучоныя — акадэмік Ц. Бурцін займаўся праблемамі адноснасці і праводзіў даследванні па пытаннях дыферэнцыяльных ураўненняў; акадэмік I. Некрашэвіч, Б. Сняткоў даследвалі праблемы радыёфізікі і электронікі; акадэмік А. Кайгародаў стварыў беларускую геафізічную абсерваторыю; акадэмік М. Прыляжаеў адкрыў рэакцыю, пры дапамозе якой ствараліся новыя класы арганічных злучэнняў (альдэгіды, кіслоты і інш); акадэмік Б. Ерафееў заклаў асновы тапакінематыкі і г. д.

Палітыка камуністычнай партыі ў дачыненні да рэлігіі і царквы.

З моманту усталявання Савецкай улады стаўленне да царквы да характарызавалася наступальніцкай палітыкай бальшавікоў супраць цар-коўных служачых як прыхільнікаў контррэвалюцыі. У ліку першых ары-штаваных апынуўся і сам Патрыярх Ціхан. У студзені 1918 г. быў пры-няты дэкрэт аб аддзяленні царквы ад дзяржавы і школы ад царквы, што выклікала вострае незадавальненне як саміх царкоўнікаў, так і веруючых.

У 1921—1922 гг. у СССР пад відам збору сродкаў на барацьбу з голадам была канфіскавана вялікая колькасць царкоўных рэчаў, кошт якіх пад-лічыць практычна немагчыма. Да таго ж, многія канфіскаваныя рэчы, гро-шы і каштоўныя камяні былі проста раскрадзены на месцах, а затым і ў вышэйшых інстанцыях, аб чым сведчаць архіўныя дакументы аб пака-ранні "канфіскатараў" за такія ўчынкі.

Вялікая ўвага надавалася антырэлігійнай прапагандзе. Пры кожным клубе і хацечытальні працавалі гурткі "Саюза ваяўнічых бязбожнікаў" (СВБ), які ў БССР быў створаны ў 1926 г. Праз іх партыйныя і дзяр-жаўныя органы імкнуліся дыскрэдытаваць не толькі хрысціянскую і ін-шыя рэлігіі як ідэалогію і сістэму маральных прынцыпаў, але і касцёл, пра-васлаўную царкву і іншыя культы як палітычна-грамадскія інстытуты, апраўдаць рэпрэсіі супраць іх.

Далейшы наступ дзяржавы на рэлігію, пералом у анты-рэлігійнай палітыцы вызначыла пастанова ЦВК СССР ад 8 красавіка 1929 г. "Аб рэлігійных аб'яднаннях". Пастанова забараніла ўсялякую царкоўную дзей-насць па-за сценамі храмаў, акрамя наведвання цяжка хворых, паміраючых і пахавання памерлых.

Прадягваліся канфіскацыі царкоўнай маёмасці. Здымаліся і накіроў-валіся на пераплаўку царкоўныя званы. Святары абкладаліся вялікімі падаткамі. Ужо ў 1920-я гг. у БССР былі закрыты ўсе касцёлы. Толькі на працягу 1930 г. "па просьбах насельніцтва", якія інспірыраваліся на сходах "Саюза ваяўнічых бязбожнікаў", былі закрыты 573 царквы. На 20 снежня 1936 г. у БССР з 1 445 дарэвалюцыйных цэркваў былі закрыты 1371. Дзей-нічалі толькі 74 храмы. Затым іх колькасць яшчэ скарацілася.

Далёка не ўсе беларускія рабочыя і сяляне сталі атэістамі. Паводле даных Усесаюзнага перапісу, праведзенага 6 студзеня 1937 г., вынікі якога былі ануляваны, сярод насельніцтва БССР ад 16 гадоў веруючых налічвалася 57 %, 5,6 млн чалавек. Рэлігія не была пераможана, яна перай-шла на бытавы ўзровень.

 


Дата добавления: 2015-08-20; просмотров: 556 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
НЭП і развіццё прамысловасці і гандлю| Індустрыялізацыя іфарсіраванае развіццё прамысловасці ў БССР

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.042 сек.)