Читайте также:
|
|
Як вядома, І сусветная вайна, рэвалюцыі 1917 г., а таксама нямецкая і польская акупацыі Беларусі пакінула разбуральны след на яе народнай гас-падарцы. Тут варта прыгадаць масавыя рабаванні панскай маёмасці пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі, акупацыйны рэжым немцаў і палякаў, нарэшце разбуральную палітыку "ваеннага камунізму".
Ад былой БССР узору 1 студзеня 1919 г., калі ў яе складзе знаходзілася Гродзенская, Віцебская, Магілёўская, Мінская губерні разам з асобнымі паве-тамі Смаленскай і Чарнігаўскай губ., пасля ленінскіх эксперыментаў у дзяр-жаўным будаўніцтве і Рыжскага міру засталося толькі 6 паветаў (Бабруйскі, Барысаўскі, Ігуменскі, Слуцкі, Мазырскі і Мінскі) Мінскай губ.,з плошчай 52, 3 тыс кв.км
У канцы 1920 г. з 715 прадпрыемстваў засталося толькі 235, але і яны з-за адсутнасці сыравіны і паліва не працавалі. Аб’ём выпуску прадукцыі ска-раціўся ў 5 разоў. Вельмі вострай з’яўлялася транспартная праблема. Пра-цягласць чыгункі скарацілася амаль на 2/3. Агульны аб’ём рачных перавозак знізіўся да 10% ад узроўню 1913 г.
На пачатку 1921 г. у БССР налічвалася 11 723 кваліфікаваных і 18 209 некваліфікаваных рабочых. Іх зарплата складала 10-20% даваеннага ўзроўню.
Сельская гаспадарка таксама перажывала цяжкасці: пасяўныя плошчы скараціліся на трэць, а колькасць коней – да 80%; буйнарагатай жывёлы - 65, 8; свіней - 44% даваеннага ўзроўню.
У расстроеным стане знаходзіліся фінансы. Пакупная здольнасць рубля 1 студзеня 1920 г. заняпала у 2 420 разоў у параўнанні з 1913. Так, у ліст 1921 г. пуд хлеба каштаваў 100 тыс руб. Зарплата рабочаму – 1 млн. Мелі ха-джэнне долары, фунты, злотыя.
Дата добавления: 2015-08-20; просмотров: 231 | Нарушение авторских прав
<== предыдущая страница | | | следующая страница ==> |
Спробы будаўніцтва савецкага грамадства на прынцыпах палітыкі “ваен-нага камунізму”. | | | У выніку палітыкі ваеннага камунізму гандлёвыя сувязі паміж го-радам і вёскай, і саюз рабочага класса з сялянствам апынуўся моцна падарваным |