Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Спробы будаўніцтва савецкага грамадства на прынцыпах палітыкі “ваен-нага камунізму”.

Палiтычнае становiшча пасля Трэццячэрвеньскага перавароту. | Беларускі рух ва ўмовах германскай акупацыі | Пазіцыі агульнарасійскіх партый па асноўных пытаннях рэвалюцыі | Беларускі нацыянальны рух пасля Лютаўскай рэвалюцыі. | Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага, палітычнага крызісу ў Расіі і Беларусі восенню 1917 г. | І Беларусі восенню 1917 г. | Устанаўленне Савецкай улады на Беларусі. Прычыны і пачатак грамадзянскай вайны ў Расіі і Беларусі. Скліканне і роспуск Першага Усебеларускага з’езду ў снежні 1917 г. | Склiканне i роспуск Усебеларускага з’езда | Утварэнне Літоўска-Беларускай ССР | Адраджэнне БНР і спроба дасягнення яе незалежнасці |


Читайте также:
  1. Паўстанне 1830-1831 гг. і яго наступствы для Беларусі. Узмацненне вялікадзяржаўнай палітыкі царызму. Грамадскі рух на Беларусі ў 30-50-х гг. ХІХ ст.
  2. Першабытнае чалавечае грамадства ў перыяд палеаліту і мезаліту
  3. Рэферэндумы 1995, 1996 і 2004 гг., прэзідэнцкія выбары 2001 і 2006 гг. у лесе беларускага грамадства.
  4. Спробы ажыццяўлення эканамічных рэформ у сярэдзіне 1960-х.
  5. У выніку палітыкі ваеннага камунізму гандлёвыя сувязі паміж го-радам і вёскай, і саюз рабочага класса з сялянствам апынуўся моцна падарваным

Пасля перамогі Кастрычніцкай рэвалюцыі адбыліся карэнныя змены ў эканоміцы краіны:

1. памешчыкая маёмасць (зямля, лясы, маёнткі і інш.) канфіскоўваліся і зрабіліся агульнанародным здабыткам.

2. Банкі, буйныя прыватныя прадпрыемствы, палацы, домаўладанні, чы-гункі былі нацыяналізаваны. Зімой 1918 г. была нацыяналізавана царкоўная маёмасць.

Але нямецкая акупацыя, а затым грамадзянская вайна перашкодзіла ажыццяўленню сацыялістычных мерапрыемстваў. Мала таго, Савецкай ула-дзе спатрэбіліся надзвычайныя захады, каб абараніць рэвалюцыю. Гаворка ідзе не толькі аб умацаванні Чырвонай Арміі і выкарыстанні сілы супраць знешняга і ўнутранага ворага, але і аб падпарадкаванні эканомікі інтарэсам дыктатуры пралетарыяту. Гэтая палітыка праводзілася ў 1918 – пачатку 1921 г. і ў далейшым атрымала назву “ваеннага камунізму”.

Камунізм, як вядома, гэта грамадскі бяскласавы лад, заснаваны на ўсе-агульнай роўнасці, агульнанароднай маёмасці, сумеснай працы, адсутнасці эксплуатацыі чалавека чалавекам. Яго пабудова звязвалася з аддаленай пер-спектывай, калі узровень развіцця прадукцыйных сіл дазволіць ажыццявіць прынцып “ад кожнага па здольнасці – кожнаму па патрэбе”. Меркавалася, што ў той час не будзе адрознення паміж разумовай і фізічнай працай, паміж горадам і вёскай, калі адпадзе патрэба ў грошах і многае іншае. Дарэчы, у 1961 г. М. С. Хрушчоў абвясціў, што такое грамадства будзе пабудавана ў СССР ужо ў 1980 г.

Але вернемся на зямлю, дакладней – у 1918 год. Ваенны час запатраба-ваў пераводу краіны на ваенныя рэйкі, а разам з тым:

 

  Палітыка “Ваеннага камунізму” (1918-пачатак 1921) Як-быццам, наступіў камунізм - час знікнення таварна-грашовых адносін,уласцівых капіталістычнаму грамадству,пара агульнай роўнасці і адсутнасці эксплуатацыі (хто не працуе, - той не есць)  
У прамысловасці     Суцэльная нацыяналізацыя прадпрыемстваў     Савет народнай гаспадаркі (Глаўкі) “Галоўмука”, “Галоўадзенне”   Усеагульная працоўная павіннасць“хто не працуе, той не есць”   Забарона эксплуатацыі чалавека чалавекам   Ураўняльная сістэма аплаты (паёк) “хто не працуе, той не есць”   -Абмежаванне грашовай сістэмы на карысць картачнай (камунальны сектар, сталоўкі, транспарт, газеты і інш. бясплатна)  
У гандлі   Ліквідацыя прыватнага гандлю
У сельскай гаспадарцы Харчовая развёрстка (здача лішкаў сельгаспрадуктаў і сыравіны)
  Забарона прадуктовага гандлю   Забароны выкарыстання наёмнай сілы    

 

Такім чынам, сапраўды, прыкметы камунізму існавалі: агульная маёмасць, роўнасць, адсутнасць эксплуатацыі, “хто не працаваў, той не еў”, грошы амаль не працавалі. Трэба прызнаць, што палітыка ваеннага камунізму была адной з прычын перамогі Савецкай улады ў грамадзянскай вайне і над інтэрвентамі.

Але ці былі задаволены люді такім камунізмам? Вядома ж, не. Вайна ў 1920 г. скончылася і народ чакаў ад Савецкай улады паляпшэння сваёй долі. Усведамлялі гэтыя спадзяванні і бальшавікі на чале з Леніным.

 


Дата добавления: 2015-08-20; просмотров: 138 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Аднаўленне Савецкай Беларусі ў 1920 г. Рыжскі дагавор 1921 г.| Сутнасць НЭП і асаблівасці яе ажыццяўлення на Беларусі

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.005 сек.)