Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Пазіцыі агульнарасійскіх партый па асноўных пытаннях рэвалюцыі

Прапаганда марксiзму i ўтварэнне сацыял-дэмакратычных арг-цый | Сістэма асветы і адукацыі, мастацтва і архітэктура на Беларусі ў складзе Расійскай імперыі (канец XVIII – пачатак XX ст.). | Адукацыя ў другой палове ХІХ-пачатку ХХ ст. | Пасля падаўлення паўстання 1863-1864 гг. шырокае распаўсюджванне | Крызіс самаўладзя ў пачатку ХХ ст. Фарміраванне агульнарасійскіх і беларускіх партый. | Фармiраванне агульнарасiйсiх партый i груповак. | Узнiкненне беларускiх нацыянальных арганiзацый у канцы ХIХ – пач. ХХ ст. | Пазiцыi палiтычных сiл у сувязi з Дзяржаўнай Думай. | Cталыпiнская аграрная рэформа i яе ўплыў на гаспадарку Беларусi | Палiтычнае становiшча пасля Трэццячэрвеньскага перавароту. |


Читайте также:
  1. Аграрная палітыка Савецкай улады ад Кастрычніцкай рэвалюцыі да ІІ Сусветнай вайны
  2. Беларускі нацыянальны рух пасля Лютаўскай рэвалюцыі.
  3. Крызіс самаўладзя ў пачатку ХХ ст. Фарміраванне агульнарасійскіх і беларускіх партый.
  4. Партыйнае, камсамольскае і антыфашыстскае падполле.
  5. Усталяванне і ўмацаванне аднапартыйнай сістэмы. Грамадска-палітычнае жыццё і масавыя рэпрэсіі 1930-х гадоў.
  6. Фармiраванне агульнарасiйсiх партый i груповак.

У адпаведнасцi з абвешчанымі ў Дэкларацыі Часовага ўрада ад 3 сакавiка 1917 г. аб палітычных свабодах, у тым ліку свабодзе саюзаў і арганізацый, паўсюдна па краiне пачалося аднаўленне ранейшых і стварэнне новых пар-тыйных арганізацый. На Беларусі для таго існавала адпаведная сацыяльная база: рабочы клас, салдаты, служачыя, інтэлігенцыя, нацыянальныя групоўкі, у меншай ступені сяляне. Па традыцыйнай схеме ўсе партыі можна падзяліць на левыя (сацыялістычныя) правыя (ліберальныя) і цэнтрысцкія.

Пачнем з левых: РСДРП з Бундам, ПС-Р, трудавікі і энэсы.

Вясной РСДРП (меншавікі-абаронцы (Пляханаў), цэнтрысты (Чхеідзе), інтэрна-цыяналісты (Мартаў), левыя – бальшавікі (Ленін), і яе аўтаномная частка – Бунд (Абрамовіч, Лібер, Вайнштэйн)

ПС-Р (правыя) (Аўксенцьеў, Керанскі), цэнтрысты (Чарноў), (інтэрнацыяналіс-ты, максімалісты) (пазней-левыя) (Камкоў, Праш’ян, Спірыдонава), “трудавiкi i народныя сацыялiсты (Пашэхонаў), ПНС (кадэты) (Мілюкоў).

З пэўнымi агаворкамi ў лік нацыянальных партый можна ўключыць яў-рэйскiя партыi Паалей Цыён, АЯСРП i ciянiстаў.

У лiку iншых нацыянальных партый варта назваць ППС i СДКПiЛ, а таксама БСГ, БНПС i БХД. Як адрозніць агульнарасійскія ад нацыянальных?

Вядома ж, апошнія выказвалі найпершы клопат аб нацыянальных пра-блемах.

Можаце сабе ўявіць, колькі ж варыянтаў грамадскага развіцця існавала на той час у Расіі. Якiя ж пытаннi паўсталi перад расiйскiм грамадствам i якiя пазiцыi ў iх вырашэннi занялi палiтычныя партыi вясной 1917 г.

1. Пытанне аб уладзе. У любой рэвалюцыi яно лiчыцца найважнейшым. Большасць сацыял-дэмакратаў, зыходзячы з ацэнкi рэвалюцыi як буржуазна-дэмакратычнай, падтрымала iдэю супрацоўнiцтва пралетарыята з буржуазi-яй, а значыць i iдэю падтрымкi Часовага ўрада, у якім пераважалі кадэты. Такiя ж пазiцыi, хоць i па iншых меркаваннях, займалi ўсё палiтычныя пар-тыi, акрамя бальшавiкоў, якiя, з прыездам Леніна, заклікалі не аказваць пад-трымкі Часоваму ўраду як ураду памешчыкаў і капіталістаў. На iх думку, улада павiнна была належаць Саветам рабочых i салдацкiх дэпутатаў. Пры-хільнікаў супрацоўніцтва с буржуазнымі партыямі бальшавікі называлі “згоднікамі” і нават горш. Адным з важнейшых наступстваў Красавіцкага крызісу стала ўзнікненне праблемы кааліцыі.

У маі, на з’ездзе дэлегатаў фронта Пляханаў абазначыў 3 важнейшыя задачы, якія паўсталі перад расійскай грададскасцю: 1. “ахоўваць нашу свабоду, ахоўваць рэвалюцыю” 2. – абавязак перад нашымі саюзнікамі і “барацьба да перамогі”; 3. аб дэмакратычнай уладзе “гэта павінна быць улада, умацаваная поўным даверам народа...а для таго неабходна, каб у складзе ўрада былі прадстаўнікі ўсіх пластоў насельніцтва, якія не зацікаўлены ў аднаўленні старога парадку. Патрэбна тое, што называецца кааліцыйным міністэрствам” (ВН 4 мая)

Па меры пагаршэння эканамічнай і палітычнай сітуацыі ў краіне давер народа да Часовага ўрада і прыхільнікаў кааліцыі з буржуазіяй рэзка зніжаўся

Як вядома, канчатковае пытанне аб уладзе і форме дзяржаўнага ўладка-вання павінна было вырашацца парламенцкім шляхам, праз усенародныя вы-бары ва Устаноўчы сход, але яго скліканне адкладвалася на невызначаны час.

Неўзабаве прадстаўнікі ўсіх палітычных партый былі ўключаны ў орга-ны дзяржаўнай улады – губернскія і павятовыя камісарыяты. А летам-восен-ню адбыліся выбары ў гарадскія думы і земствы, галоўным чынам па пар-тыйных спісах, якія прынеслі перамогу левым партыям – эсэрам і меншаві-кам. Такім чынам, шматпартыйная сістэма, што ўсталявалася ў краіне, рабі-лася асноўнай крыніцай фарміравання органаў улады. Пры тым раскладзе палітычных сіл левыя партыі мелі найлепшыя шанцы атрымаць большасць ва Устаноўчым сходзе.

2. Пытанне аб вайне і міры. Вясной РСДРП, Бунд, ПСР, БСГ лiчылі яе абарончай і таму заклiкалі да працягу вайны да заключэння ганаровага мiру, без анексiй i кантрыбуцый. Партыйныя арганізацыі і падначаленыя ім Саветы ўзялі актыўны ўдзел у падпіску на аблігацыі, так званай Пазыкі Свабоды, для папаўнення збяднелага дзяржаўнага бюджэту

ПНС была прыхiльнiцай вайны да пераможнага канца. Іх пазіцыі падзя-лялі меншавікі-абаронцы (Пляханаў) і народныя сацыялісты. Яны таксама ўзялі ўдзел у рэалізацыі ваеннай пазыкі.

Толькі бальшавiкі працягвалі лiчыць вайну iмперыялiстычнай, патрэбнай толькi буржуазii i памешчыкам, і таму выступалі за яе неадкладнае спыненне. Менавіта пад іх уздзеяннем на франтах пачаліся братанні і адмовы салдат выконваць загады. Пасля няўдалага летняга наступлення рускай арміі ў чэр-вені-ліпені колькасць абаронцаў рэзка зменшылася. Бальшавіцкі лозунг неад-кладнага спынення вайны сталi падзяляць меншавiкi-iнтэрнацыяналiсты i ле-выя эсэры. Усе сацыялісты чакалі, калі Часовы ўрад прыступіцца да перага-вораў аб міры, але не дачакаліся, паколькі ён, як і царскі ўрад, у эканамічным плане вельмі залежаў ад краін Антанты, і наогул, не вельмі да таго імкнуўся па палітычных меркаваннях.

Па-ранейшаму прыхільнікамі дасягнення міру праз ваенны разгром Гер-маніі і яе саюзнікаў падзялялі кадэты, меншавікі-пляханаўцы і народныя са-цыялісты.

3. Пытанне аб зямлі: Як вядома, пасля звяржэння самаўладдзя гэтае пытанне было адкладзена да склікання Устаноўчага сходу. Да часу яго склі-кання кожная з партый выступіла са сваімі праектамі вырашэння зямельнага пытання (спра-ва – налева)

Кадэты – за надзяленне сялян зямлёй з дзяржаўнага фонда ў прыватную уласнасць пры захаванні памешчыцкага землеўладання. Прадугледжвалася таксама перадача часткі памешчыцкіх зямель у дзяржаўны фонд, але толькі за пэўную кампенсацыю (выкуп).

Народныя сацыялісты (энэсы і трудавікі) – за ліквідацыю памешчыцкага землеўладання (за выкуп) і надзяленне сялян зямлёй па спажывецкай норме

Сацыял-дэмакраты – за нацыяналізацыю зямлі і перадачу яе ў распара-джэнне муніцыпалітэтаў (органаў кіравання). Лічылі сялян дробнай буржуа-зіяй і імкнуліся спрыяць інтарэсам сельскіх пралетарыяў (батракоў). Правыя меншавікі (Пляханаў і інш.) наогул лічылі, што не трэба адбіраць зямлі ў па-мешчыкаў: “Навошта пладзіць новых жабракоў?”.

Сацыялісты-рэвалюцыянеры (эсэры) – прапанавалі так званы праект “са-цыялізацыі”: поўная канфіскацыя памешчыцкай зямлі, лясоў і нетраў; надзя-ляць зямлёй тых, хто яе апрацоўвае па працоўна-спажывецкай норме з заба-ронай яе продажу і эксплуатацыі наёмнай сілы.

Бальшавікі, як сацыял-дэмакраты выступалі за нацыяналізацыю зямлі, але заклікалі да неадкладнай ліквідацыі памешчыцкага землеўладання і без склікання Устаноўчага схода ўжо зараз перадаваць зямлю сялянскім камітэ- там, але што гэта за камітэты, не тлумачылі?

Пасля І Усерасійскага з’езда Сялянскіх дэпутатаў, скліканага эсэрамі, былі створаны Зямельныя камітэты, якія заняліся падрыхтоўкай аграрнай рэ-формы. Пры гэтым эсэры не абмежаваліся толькі ўлікам зямлі і іншых ба-гаццяў, а сталі перадаваць іх сялянам. У выніку ўжо з канца лета аграрны рух з лакальнага і стыхійнага стаў ператварацца ў арганізаваны. Акрамя таго, пад уздзеяннем бальшавіцкай прапаганды сяляне секлі лес, захоплівалі пашу, сенакосы, землі, не чакаючы Устаноўчага сходу.

4. Рабочае пытанне. Заключалася ў патрабаваннях заканадаўчага уста-лявання 8-гадзіннага працоўнага дня, сацыяльных гарантый і інш. Характэр-на, што рабочыя абарончых прадпрыемстваў Расіі, у тым ліку Беларусі, з да-памогай сваіх партый – (РСДРП і Бунд), а таксама Саветаў рабочых дэпута-таў, ужо ў красавіку-маі дамагліся сваіх патрабаванняў: утварылі прафсаюзы і фабрычна-заводскія камітэты. Да гэтага ж Часу часовым урадам быў пад-рыхтаваны законапраект аб фабрычна-заводскіх камітэтах. Па меры пагар-шэння эканамічнай сітуацыі ўсе левыя партыі патрабавалі ад Часовага ўрада ўсталявання кантролю над вытворчасцю прадуктаў і іх размеркаваннем. Бальшавікі лічылі, што кардынальнае вырашэнне рабочага пытання, роўна як і іншых, немагчыма без знішчэння капіталізма і перадачы ўлады Саветам. Да таго часу рабочыя павінны былі патрабаваць увядзення такога кантролю на кожным прадпрыемстве.

5. Нацыянальнае пытанне. Пры царызме яно ўспрымалася як імкнен-не асобных народаў да набыцця роўных з рускім правоў ва ўсіх сферах жыц-цядзейнасці грамадства, а таксама развіцця ўласнай асветы, культуры і палі-тычнага самавызначэння. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі шматнацыянальнае насельніцтва Расіі як былой “турмы народаў” атрымала магчымасць свабод-на рэалізаваць свае нацыянальныя пытанні, у прыватнасці дамагчыся нацыя-нальнага самавызначэння аж да аддзялення. У першую чаргу, ужо ў сакавіку менавіта яўрэі дамагліся ліквідацыі дыскрымінацыйнай палітыкі, набылі роў-ныя з астатнімі грамадзянамі правы. Часовы ўрад і Петраградскі Савет далі гарантыю палякам у тым, што пасля перамогі над Германіяй будзе адроджана незалежная Польшча. Усе партыі мелі свае нацыянальныя праграмы, якія, акрамя кадэцкай прадугледжвалі, у перспектыве ўтварэнне Расійскай федэра-тыўнай дэмакратычнай рэспублікі.

Гаворачы пра пазіцыі партый варта адзначыць іх разрозненасць, шмат-варыянтнасць, захапленне ўласнымі праектамі, насуперак агульнадэмакра-тычным задачам. У той самы час нават левыя (або сацыялістычныя) партыі непрыхільна ставіліся да ідэі Савецкай улады, лічучы, што пасля Устаноў-чага сходу яны (Саветы) павінны саступіць месца дэмакратычна абраным органам самакіравання.


Дата добавления: 2015-08-20; просмотров: 215 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Беларускі рух ва ўмовах германскай акупацыі| Беларускі нацыянальны рух пасля Лютаўскай рэвалюцыі.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.006 сек.)