Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Cталыпiнская аграрная рэформа i яе ўплыў на гаспадарку Беларусi

Гарадская рэформа адбылася на Беларусi пазней на 5 год, у 1875 г. | Паўстанне 1863-1864 гг. і яго ўплыў на палітыку самаўладзя ў беларускіх губернях. | Народнiцкiя гурткi i арганiзацыi ў 70-90 гг.ХIХ cт. | Прапаганда марксiзму i ўтварэнне сацыял-дэмакратычных арг-цый | Сістэма асветы і адукацыі, мастацтва і архітэктура на Беларусі ў складзе Расійскай імперыі (канец XVIII – пачатак XX ст.). | Адукацыя ў другой палове ХІХ-пачатку ХХ ст. | Пасля падаўлення паўстання 1863-1864 гг. шырокае распаўсюджванне | Крызіс самаўладзя ў пачатку ХХ ст. Фарміраванне агульнарасійскіх і беларускіх партый. | Фармiраванне агульнарасiйсiх партый i груповак. | Узнiкненне беларускiх нацыянальных арганiзацый у канцы ХIХ – пач. ХХ ст. |


Читайте также:
  1. Аграрная палітыка Савецкай улады ад Кастрычніцкай рэвалюцыі да ІІ Сусветнай вайны
  2. Гарадская рэформа адбылася на Беларусi пазней на 5 год, у 1875 г.
  3. Канстытуцыя 3 мая 1791 г. Другi падзел РП i далучэнне Цэн-тральнай Беларусi да Расiйскай iмперыi.
  4. Палiтычны крызiс у РП у сярэдзiне ХVIII ст. Першы падзел РП. Далучэнне Усходняй Беларусi да Расiйскай iмперыi.
  5. Паўстанне 1863-1864 гг. і яго ўплыў на палітыку самаўладзя ў беларускіх губернях.
  6. Столыпинская аграрная реформа

Адным з напрамкаў дзейнасцi царскага ўрада ў перыяд рэвалюцыi з’яў-лялася барацьба з апазiцыяй у розных формах – ад выкарыстання зброi да звычайнага падману i пустых абяцанняў. Тым не менш, царскi ўрад усведамляў неабходнасць значных рэформ, якiя б дазволiлi падтрымаць дзяржаўны лад i пазбавiлi рэвалюцый-ныя сiлы шырокай сацыяльнай апоры. Асаблiвае месца ў гэтым сэнсе займала аграрная праблема. Як выявiлi падзеi 1905-1907 гг., сялянства актыўна высту-пiла супраць памешчыкаў, замахваючыся на iх маёмасць. У краiне быў створаны ўплывовы Усерасiйскi сялянскi саюз, якi выступiў у абарону вясковых працоўных. Тру-давiкi ў Дзяржаўнай думе таксама патрабавалi вырашэння аграрнага пытання. Харак-тэрна, што само сялянства ў сваёй масе заставалася законапаслухмяным, знаходзiлася пад уздзеяннем манархiзма i спадзявалася на добрую волю цара. Скасаванне яго ўказам выкупных плацяжоў толькi падмацоўвала гэтую веру.

Iнiцыятарам i iдэолагам чарговай аграрнай рэформы з’яўляўся старшыня Савета Мiнiстраў П. А. Сталыпiн. На яго думку, здзяйсненне рэформы па-вiнна было адбыцца не за кошт памешчыцкага землеўладання, а, па-першае, шляхам разбурэння сялянскага абшчыннага землекарыстання з замацаван-нем надельнай зямлi ў прыватную ўласнасць; па-другое, праз высяленне (з фiнансавай дапамогай банкаў) сялян на хутары i адрубы; па-трэцяе, праз перасяленне сялян на землi Сiбiры i Далёкага ўсходу.

Вырашэнне гэтых задач праследавала не толькi задавальненне эканамiчных iнтарэсаў малазямельнага сялянства, але i палiтычныя мэты: най-перш, пошук уладамi маральнай i фiзiчнай апоры cярод селянiна-уласнiка, заможнага гаспадара; iмкненне прымiрыць яго з памешчыкамi i тым па-збавiць рэв элементы перспектыў да распальвання антыўрад руху на вёсцы

Пачатак рэформы быў пакладзены царскiм указам ад 9 лiстапада 1906 г., у адпаведнасцi з якiм кожны гаспадар надзельнай зямлi мог запатраваць яе ў асабiстую ўласнасць, калi не меў перад членамi абшчыны запазычанасцi. Пры гэтым за iм заставалася права карыстання абшчыннымi ўгоддзямi для выпасу жывёлы: выганам, вадапоем i г. д.

Ва ўмовах цераспалосiцы гаспадар мог запатрабаваць ад грамады вылу-чэння яму аднаго цэлага ўчастка па месцу яго жыхарства – водрубу або хута-ра, калi ён збiраўся выязджаць з сяла. Указ ад 14 чэрвеня 1910 г. рабiў выхад сялян з абшчыны абавязковым. Гэтая рэформа закранала, у асноўным, тыя гу-бернi (Вiцебскую i Магiлёўскую), дзе абшчыннае складала адпаведна 44, 6 i 79, 2 %. Напярэдаднi рэвалюцыi тут у абшчынным карыстаннi заставалася толькi 28, 5 зямель.

Сялянскi Пазямельны банк выдаваў крэдыты сялянам на набыццё хутар-скiх гаспадарак. За 10 год рэформы тут узнiкла каля 128 тысяч хутароў (12 % гаспадарак). Але шанцавала не ўсiм: да 1915 года каля 36% гаспадароў, што выйшлi на хутары i адрубы, прадалi зямлю больш удалым гаспадарам.

Перасяленцкая кампанiя на землi Сiбiры ахапiла значную частку беззямельнага або малазямельнага сялянства: усяго з 1907 па 1914 год туды з Беларусi выехала 335 366 чал. [368 тыс.], але па розных прычынах 36 544 чал. былi вымушаны вярнуцца. Cамыя працавiтыя засталiся ў Сiбiры. Усяго да I сусветнай вайны з Беларусi выехала за Урал больш мiлiёна чал.

У цэлым жа, сталыпiнская аграрная рэформа станоўча паўплывала на раз-вiццё сялянскай гаспадаркi. Да вайны пашырылася плошча пасяўных зямель (амаль на 11%), павялiчылася ўраджайнасць бульбы, збожжа, iльну, на 10% вырасла пагалоўе буйнарагатай жывёлы i свiней. Штогод з Беларусi вывозi-лася 2 млн пудоў iльновалакна, 550 тыс пудоў мяса, амаль 400 тыс малочных прадуктаў i iнш. Разам з тым, рэформа ўзмацнiла сацыяльнае расслаенне сялянства, у прыватнасцi, узрасла колькасць беднякоў, асаблiва, з лiку тых, хто не здолеў асесцi ў Сiбiры.

Аграрная рэформа спрыяла ўздыму прамысловасцi. На Беларусi тэмпы яе развiцця былi нават некалькi вышэйшымi за расiйскiя. Разам з пераважаўшай дробнай рамесна-саматужнай прамысловасцю значна прагрэсiравала фабрыч-на-заводская, валавая прадукцыя якой у 1913 г. узрасла ў параўнаннi з 1907 г. на 67, 5%. Развiццё с/г давала магчымасць пашыраць вытворчасць мясцовай харчовай, тэкстыльнай, прамысловасцi.

Тым не менш, рэформа так i не набыла свайго лагiчнага завяршэння. У многiм гэта было звязана з забойствам 1.09. 1911 г. яе рапрацоўшчыка П. Сталыпiна, а таксама з тым, што захаванне буйнога памешчыцкага землеў-ладанне не давала магчымасцi радыкальна вырашыць сялянскi зямельны го-лад, а разам з iм - i знiзiць сацыяльную напружанасць у краiне.

 


Дата добавления: 2015-08-20; просмотров: 150 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Пазiцыi палiтычных сiл у сувязi з Дзяржаўнай Думай.| Палiтычнае становiшча пасля Трэццячэрвеньскага перавароту.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.006 сек.)