Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Паўстанне 1863-1864 гг. і яго ўплыў на палітыку самаўладзя ў беларускіх губернях.

Канстытуцыя 3 мая 1791 г. Другi падзел РП i далучэнне Цэн-тральнай Беларусi да Расiйскай iмперыi. | Паўстанне Т. Касцюшкi. Канчатковы падзел РП. | Месца беларускіх зямель у геапалітычнай прасторы Еўропы ў канцы XVIII – пачатку XIX ст. Беларусь у вайне 1812 г. Рашэнні Вен-скага кангрэсу. | Беларусь у вайне 1812 года | ШТО Ж АДБЫВАЛАСЯ У ТЫЛЕ ФРАНЦУЗАў | АДСТУПЛЕННЕ ВЯЛIКАЙ АРМII | Падзеі 1813-1815 гг. | Паўстанне 1830-1831 гг. і яго наступствы для Беларусі. Узмацненне вялікадзяржаўнай палітыкі царызму. Грамадскі рух на Беларусі ў 30-50-х гг. ХІХ ст. | Прамысловая рэвалюцыя і яе вынікі. | Скасаванне прыгоннага права і рэформы 60-70 гг. ХІХ ст.: асаблівасці іх здзяйснення на Беларусі. |


Читайте также:
  1. Cталыпiнская аграрная рэформа i яе ўплыў на гаспадарку Беларусi
  2. Асаблівасці развіцця культуры ВКЛ у ХІІІ-ХVІ ст. Ідэі еўра-пейскага Рэнесансу ў творчасці беларускіх дзеячаў. Кнігадрукаванне, мастацтва і архітэктура.
  3. Даіндаеўрапейскае насельніцтва на беларускіх землях, яго матэ-рыяльная і духоўная культура.
  4. Даіндаеўрапейскае насельніцтва на беларускіх землях, яго матэ-рыяльная і духоўная культура.
  5. Крызіс самаўладзя ў пачатку ХХ ст. Фарміраванне агульнарасійскіх і беларускіх партый.
  6. Месца беларускіх зямель у геапалітычнай прасторы Еўропы ў канцы XVIII – пачатку XIX ст. Беларусь у вайне 1812 г. Рашэнні Вен-скага кангрэсу.
  7. Пасля падаўлення паўстання 1863-1864 гг. шырокае распаўсюджванне

Нацыянальна-вызваленчае паўстанне супраць царызму, якое адбылося ў 1863 г. у Польшчы i а Беларусi з мэтай аднаўлення РП. Рыхтавалася поль-скiмi i беларуска-лiтоўскiмi нацыянальна-вызваленчымi арганiзацыямi.

Да 1861 г. у Польшчы адбылося ўтварэнне двух лагераў белых i чырво-ных (правае i левае крыло). Пераважную большасць чырвоных складалi шля-хецкiя рэвалюцыянеры, якiя ў сваей праграме на першае месца ставiлi аднаў-ленне польскай дзяржавы ў межах былой РП, г. зн. з уключэннем у яе склад Лiтвы, Беларусi i Правабярэжнай Украiны. Галоўную ролю ў рэалiзацыi гэтага плана адводзiлася шляхце, а дапаможную - сялянству. Памешчыкам абяцалi заха-ваць iх землеўладанне i аплацiць за кошт дзяржавы зямлю, адведзеную пад сялянскiя надзелы; сялянам — перадаць ва ўласнасць без выкупу i часова-абавязаных адносiн надзелы, якiя яны атрымалi па рэформе 1861 г. Прад-угледжвалася ўраўнанне грамадзянскiх правоў сялян i шляхты, замена па-душнага падатка падымным i замена 25-гадовай рэкрутчыны 3-гадовай вай-сковай службай у сваiм краi, аднаўленне ўнiяцкай царквы.

Такую праграму распрацаваў створаны восенню 1861 г. у Варшаве Цэн-тральны нацыянальны камiтэт (ЦНК), кiруючы орган “чырвоных”.

Падрыхтоўку паўстання на Беларусi i Лiтве з лета 1862 г. узначалiў Лi-тоўскi правiнцыяльны камiтэт у складзе Вiкенцiя-Канстанцiна Сымонавiча Калiноўскага (1838-1864, в. Мастаўляны, Гродзенскай губ.), Звяждоўскага, Ражанскага, Вярыгi. У кастрычнiку 1862 г. яго старшыней стаў К. Калiноўскi, Галоўная яго iдэя заключалася ў тым, каб аб’яднаць сялянскi антыпамешчы-цкi рух з нацыянальна-вызваленчым. У адрозненне ад многiх iншых “чырво-ных” - шляхецкiх рэвалюцыянераў, ён бачыў асноўную сiлу паўстання ў ся-лянстве, у працоўным народзе. Ён бачыў таксама саюзнiка ў народзе рускiм у барацьбе супраць царызма.

Калiноўскi выступаў за надзяленне сялян зямлёй; лічыў неабходным прадастаўленне Лiтве i Беларусi права на самавызначэнне ў межах РП. Свае погляды па праграмных пытаннях ён выказваў у газеце “Мужыцкая праўда”, якую выдаваў разам з Урублеўскiм i Ражанскiм з лiпеня 1862 па красавiк 1863 г. Кожны нумар пачынаўся зваротам “Дзецюкi”, а заканчваўся подпiсам – “Яська-гаспадар з-пад Вiльнi”. Таксама “Сцяг (Хоронгев) свабоды” на польскай мове. З восенi 1862 дзейнiчае нелегальна пад iмёнамi Макарэвiч, Чарноцкi, Хамавiч або Хамуцiус, Вiта-жэнец.

Пачатак паўстання быў вымушаным, паколькi царскi ўрад у студзенi 1863 абвясцiў у Царстве Польскiм аб рэкруцкiм наборы ў войска па iмянных спiсах шляхецкай моладзi, якая рыхтавалася да паўстання. Такiм чынам, фактар нечаканасцi быў паўстанцамi страчаны.

10 студзеня 1863 ЦНК выcтупiў з заклiкам узняцца на паўстанне супраць самаўладдзя з мэтай дамагчыся дзяржаўнай самастойнасцi i незалежнасцi РП. У выданым Манiфесце абвяшчалiся дэмакратычныя правы i свабоды ўсiх пластоў на-сельнiцтва. Два аграрныя дэкрэты ўтрымлiвалi ўмовы будучай зямельнай рэформы.

Рашэнне варшаўскага ЦНК аб пачатку паўстання 22 студзеня 1863, пры-нятае без узгаднення з ЛПК, абурыла Калiноўскага. Але манiфестам ад 1 лю-тага 1863 ЛПК заклiкаў насельнiцтва Лiтвы i Беларусi падтрымаць яго. Пры гэтым ЛПК, ператварыўшыся у Часовы правiнцыяльны (рэвалюцыйны) ўрад Л. i Б., апублiкаваў праграму паўстання.

Першыя паўстанцкiя атрады прыйшлi на Беларусь з Польшчы ў канцы студзеня 1863 г. Фармiраванне мясцовых атрадаў пачалося ў сакавiку-краса-вiку 1863 (вiцебскiя, гродзенскiя, магiлёўскiя, мiнскiя). Як правiла, гэтыя вы-ступленнi падаўлялiся ў самым пачатку. Да найбольш значных акцый ў Беларусi варта аднесцi захоп 24 красавiка 1863 г. горада Горкi атрадам Л. Звяждоўска-га з дапамогай студэнтаў Горы-Горацкага земляробчага iнстытута i бой пад Мiлавiдамi (тады Cлонiмскi павет) у маi 1863. Баявыя дзеяннi паўстанцаў з-за несуразмернасцi iх сiл з урадавымi мелi вымушана партызанскi характар.

У пачатку сакавiка 1863 г. да паўстання далучылася частка буйных па-мешчыкаў i буржуазii (т. зв. белыя), якiя да гэтага часу ставiлiся да яго не-прыхiльна, бо разлiчвалi дамагчыся аднаўлення польскай дзяржаўнасцi пры дапамозе заходнiх краiн. Спробы “чырвоных” узняць усё сялянства напалоха лi iх. З мэтай усталяваць свой кантроль за ходам падзей “белыя” 10 сакавiка 1863 фактычна захапiлi ў свае рукi кiраўнiцтва паўстаннем. 11 сакавiка быў расфармiраваны Часовы ўрад Лiтвы i Беларусi i заменены Аддзелам кiраў-нiцтва правiнцыямi Лiтвы, старшынёй якога стаў памешчык Гейштар. Агуль-нае кiраўнiцтва ўзброеным паўстаннем у маштабах Польшчы - Траўгут.

Каб адцягнуць сялян Беларусі ад удзелу ў паўстанні, урад выкарыстоў-ваў падман (маўляў, паны хочуць аднавіць прыгон), а таксама прыняў i пэўныя экана-мічныя захады. Спынялiся часоваабавязаныя адносiны сялян, яны пераводзi-лiся на абавязковы выкуп, пры гэтым выкупныя плацяжы панiжаліся на 20%. З др. боку, вескi, падтрымаўшыя паўстанне, падвергліся жорсткiм рэпрэсіям. Сац-эканамчная праграма паўстання была для сялян малапрыцягальнай, а iдэя аднаўлення дзяржавы ў межах 1772 г — зусiм чужой. У выніку, толькi частка беларускіх сялян падтр паўстанне (18% — сяляне- касiнеры).

У адзiнаборстве з расiйскай армiяй адносна нешматлiкiя, дрэнна узброе-ныя паўстанцкія атрады былi асуджаны на паражэнне. Падаўленнем паў-стання на тэрыторыі Беларусі i Лiтвы з мая 1863 займаўся новы вiленскі ге-нерал-губернатар М. Мураўеў (“вешальнiк”), якi атрымаў ад Аляксандра II надзвычайныя паўнамоцтвы. Ён прымусiў многiх “белых“ адмовiцца ад пад-трымкі паў-стання. У такiх ўмовах Варшаўскiм урадам Калiноўскаму былi перададзены паўнамоцтвы камiсара i ўлетку 1863 зноў становiцца кiраўнiком вiленскага паўстанцкага цэнтра (так званы “Чырвоны жонд”).

Аднак дабiцца пералому ў ходзе барацьбы ен ўжо не здолеў; да пачатку верасня 1863 паўстанне на Беларусі i Лiтве было жорстка падаўлена. У cту-дзенi арыштаваны, пасаджаны ў дамiнiканскую турму, а 10 сакавiка 1864 “дваранiн Калiноўскi”, нягледзячы на права быць расстраляным, быў публiч-на павешаны на гандлёвай плошчы Лукiшкi

Царскi ўрад жорстка расправіўся з удзельнікамі – 128 чал. пакарана сме-рцю, 12 483 чал — катарга i пасяленне ў Сiбiр. Маенткi памешчыкаў, што ме-лi дачыненне да паўстання, канфіскаваны ў казну i на iльготных ўмовах пра-давалiся генералам i чыноўнікам. Закрыты касцёлы. Закрылi адзiную вну — Горкi. Многiя мясцовыя настаўнікі, урачы, чыноўнікі пераведзены на працу у цэнтральныя губ Расіі, на iх месца запрошаны новыя.

Чарговая хваля русіфікацыі. У Беларусі i Лiтве быў усталяваны рэжым, накiраваны на памяншэнне польскага i узмацненне рускага ўплыву. “Што не зрабiў рускi штык, даробiць руская школа”. Рэпрэсii cупраць каталiцтва. За-крыццё Мiнскай дыяцэзii. Насаджэнне праваслаўя (“мураўёўкi). У цэлым жа апазiцыйнасць шляхты да царызма засталася нявыкараненай.

30. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў парэформенны перыяд.

СЕЛЬСКАЯ ГАСПАДАРКА. Пасля скасавання прыгону i аграрнай рэ-формы сялянства некаторы час (9 год) заставалася ў становiшчы часова-абавязаных i выконвалi тыя ж павiннасцi, што i раней. Пры гэтым, больш за-можная яго частка працавала на пана, скарыстоўваючы ўласны iнвентар i ра-бочую жывёлу, а бяднейшыя з iх, хто не меў нi таго, нi другога выконвалi працу на млынах, у панскiм двары i г.д. Незацiкаўленасць сялян у вынiках прымусовай працы, нiзкая культура землеапрацоўкi i iнш. не спрыяла уздыму панскiх гаспадарак. Тыя з паноў, хто не здолеў прыстасавацца да ўмоў капi-талiстычнага рынку, паступова трапляў у залежнасць ад банкаў, прадаючы зямельныя ўчасткi,у тым лiку заможным сялянам, i нават гублялi маёнткi.

У памешчыцкiх маёнтках назiралiся 2 сiстэмы гаспадарання – адпрацо-вачная i капiталiстычная (з выкарыстаннем наёмнай – гадавой i падзённай працы) з панскiм iнвентаром. Гэта былi больш прагрэсiўныя гаспадаркi з высокай канкурэнтаздольнасцю i сувяззю з рынкам.

У канцы 1870- х – пачатку 80 гг. адбылося знiжэнне цэн на жыта i iншае збожжа (з-за паступлення з Паўночнай i Паўднёвай Амерыкi пры пратэкцыi Урада). Гэта стала прычынай пераарыентацыi памешчыцкiх гаспадарак на малочную жывёлагадоўлю. Такiм чынам, з’явiлася малочна-таварная спе-цыялiзацыя. З’явiлiся новыя пароды жывёл, колькасць пагалоўя ўзрасла ў 2 разы i больш. Другiм напрамкам развiцця панcкiх гаспадарак стала пашырэнне пло-шчаў бульбы i выраб з яе спiрту. У канцы ХIХ cт. на Беларусi дзейнiчала 404 вiнакурнi (бровары), на пачатку 20 ст. – больш за 500.

З iншых спецыялiзацый варта адзначыць iльнаводства (Вiцебскай i Вi-ленскай губ, а таксама (на некаторы час) авечкагадоўля - на Гродзеншчыне i Мiншчыне.

Пра сялянскую гаспадарку доўга гаварыць не даводзiцца. Бо толькi ўла-дальнiкi значных надзелаў мелi магчым пашыраць i ўдасканальваць даход-насць, набываючы новыя прылады працы, насенне, жывёлу.

Аграрная рэформа 1861 года не зняла сацыяльнай напружанасцi на вёсцы. У розны час уздымалiся хвалi сялянскага руху, але ў так i не вылiлiся ў паўстанне супраць памешчыкаў. У час паўстання 1863 г. царскi ўрад з мэ-тай прадухiлення далучэння сялян да Калiноўскага прыняў захады аб скасаваннi cтановiшча часоваабавязаных i аб вяртаннi старчаных да рэформы надзелаў.

Найбольш масавы ўздым адбываўся ў 80-гг ХIХ cт. Найбольш распаўсю-джаныя формы сялянскiх выступленняў выяўлялi сябе ў захопах зямель, па-рубках лесу, барацьбе за сервiтутныя землi, у супрацiўленнях уладам. Царскi ўрад стаяў на абароне iнтарэсаў памешчыцкай уласнасцi, пасылаючы супраць сялян палiцыю, войскi.

Пасля скасавання прыгоннага права попыт на наёмную рабочую сiлу па-вялiчыўся i ў сельскай гаспадарцы. Да канца 19 стагоддзя колькасць праца-здольнага пралетарскага i паўпралетарскага насельнiцтва, якое не магло пражыць без продажу сваёй рабочай сiлы, вырасла ў беларускай вёсцы да 1, 5 млн чал. Перапiсам насельнiцтва 1897 г. у 5 заходнiх губернях улiчаны 182, 2 тыс гадавых парабкаў, з якiх 80,6 - у земляробстве, i 18, 4- у жывёлагадоўлi.

ПРАМЫСЛОВАСЦЬ. Прадпрыемтствы, якiя працавалi на мясцовай сы-равiне (жалеза, шэрсць), саступалi ў канкурэнцыi i прыходзiлi ў заняпад. Не-дахоп энергарэсурсаў, карысных выкапняў абумовiў перапрацовачны харак-тар прамысловасцi. На плыву заставалiся тыя, хто займаўся ў пераапрацоўчай сферы харчовыя прадукты, пiламатэрыялы i iнш. Такiм чынам i тут з’явiлася свая спецыялiзацыя. Варта адзначыць дробнасць прадпрыемстваў. Тым не менш, назiраецца ў другой палове ХIХ ст. узрастанне аб’ёмаў фабрычнай вытворчасцi. Калi ў 1860 г. тут было 76 прамысловых прадпрыемстваў з выка-рыстаннем паравых рухавiкоў, то ў 1900 - ужо 1137.

Адпаведна, колькасць прамысловых рабочых вырасла за гэты ж час ў 4, 3 раза (а фабрычных – амаль у 11) i склала нямногiм менш 180 тыс. У лiку буйнейшых прадпрыемстваў Беларусi варта назваць iльнопрадзiльную фа-брыку “Двiна” (900 рабочых) (Вiцебск), тытунёвую фабрыку Шарашэўскага (Гродна) - (1445).

Такiм чынам, у паслярэформенны перыяд да канца ХIХ ст. агульная колькасць наёмных работнiкаў у эканомiцы вырасла да 400 тыс чал.

Сярод 290 тыс. рабочых прамысловасцi, транспарту, гандлю i iнш. Бела-рускiх губерняў 60% складалi яўрэi, 17% – беларусы, палякi - 10, рускiя – 10, каля 4% – латышы, лiтоўцы i ўкраiнцы.

Вызваленне ад прыгону, развiццё прамысловасцi, абумовiла павелiчэнне гарадскога насельнiцтва. Буйнейшыя гарады- Мiнск, Вiцебск, Гродна, Гомель i iнш. Яны ж з’яўлялiся чыгуначнымi вузламi. Самыя значныя чыгункi на Бе-ларусi – Рыга–Арлоўская, Маскоўска–Брэсцкая (1871), Лiбава-Роменская, Па-леская, Пецярбургска–Адэская. З распаўсюджваннем чыгунак атрымала раз-вiццё будаўнiцтва дэпо i рамонтных майстэрань.

Вялiкую значнасць захоўвалi водныя артэрыi. На пачатку 20 ст па iх хадзiла да 700 судоў, з iх - каля 200 - параходы. Па агульнаму развiццю камунiкацый Беларусь пераўзыходзiла нават Расiю. Значная колькасць працоўных была занята на прыстанях беларускiх рэк.

Гарадская перанаселенасць у паслярэформенны перыяд абумовiла знiжэнне попыту на рабочую сiлу i адпаведна - нiзкi ў зровень яе аплаты. Так, сярэдняя аплата фабрычнага рабочага Беларусi была на 30% нiжэй за агульнарасi паказ-чык.

Пры адсутнасцi рабочага заканадаўства назiралася моцная ступень экс-плуатацыi наёмнай сiлы: вялiкi працоўны дзень, шкодныя умовы працы, штрафы, адсутнасць сацыяльных гарантый. Праўда законам 1882 выйшаў за-кон аб забароне працы дзяцей да 12 год, з некаторымi паслабленнямi для падлеткаў.

Некаторае паляпшэнне правоў рабочых адбiлася ў законе 1885 (раз-лiковая кнiжка. Але для тых, хто змагаўся за свае правы – “воўчы бiлет”, свае правiлы распарадку, штрафы - на патрэбы рабочым).

У 1897 г. - працоўны дзень абмяжоўваўся 11,5 гадз. Закон ад 1903 г. прад-угледжваў дапамогу пацярпелым на вытворчасцi. Неўзабаве была заснавана фабр iнспекцыя, але на рамеснiкаў яна не распаўсюджвалася.

У дробнатаварнай прамысловасцi працягвала iснаваць цэхавая арганiза-цыя працы, якая нагляду дзяржавы амаль не падлягала. Таму тут працоўны дзень быў практычна не абмежаваным.

Невыпадкова, што рабочыя Беларусi даволi рана пачалi барацьбу за па-ляпшэнне свайго сацыяльна-эканамiчнага становiшча. У лiку першых, хто ў 60-70 гг. пратэставаў супраць зверскай эксплуатацыi, былi рабочыя-земля-копы Дзвiнска-Вiцебскай i Лiбава-Роменскай чыгунак. // Некрасов А. Н. Железная дорога.

Хваляваннi - cтыхiйна, стачкi - арганiзавана. Усяго за 1864-84 гг. адбы-лося 9 хваляванняў i 6 стачак. Забастоўка-iтальянка (ад iт. слова “basta” - хопiць, дастаткова).У асноўным за паляпшэнне эканамiчнага становiшча. Як правiла, найбольш часта баставалi чыгуначнiкi Мiнска, Пiнска, Гомеля. Буй-нейшая ў маштабах краю шматнацыянальная стачка адбылася ў 1895 г. у Беластоку з удзелам 20 000 тэкстыльшчыкаў.

У канцы 80- на пачатку 90 гг. ХIХ стачачны рух узнiкае i сярод рамеснi-каў, у асноўным за 12 гадз. рабочы дзень. Узнiкаюць таксама касы ўзаемада-памогi (першая ў Мiнску каса слесараў на чале з марксiстам Вацлавам Ся-лiцкiм у 1885-87) або бальнiчныя касы як зародкi прафесiйных саюзаў. У Вiльнi такiя ж касы сталi ўзнiкаць у Вiльнi ў 1888 г. на чале з сацыял-дэма-кратам Крамерам i пад уплывам Саюзу польскiх рабочых. У далейшым вакол кас сталi гуртавацца першыя сацыял-дэмакратычныя арганiзацыi.

31. Народніцтва, сацыял-дэмакратычны рух і ідэалогія лібералізма на Беларусі ў 70-90 гг. ХІХ ст.


Дата добавления: 2015-08-20; просмотров: 276 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Гарадская рэформа адбылася на Беларусi пазней на 5 год, у 1875 г.| Народнiцкiя гурткi i арганiзацыi ў 70-90 гг.ХIХ cт.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.009 сек.)