Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Даіндаеўрапейскае насельніцтва на беларускіх землях, яго матэ-рыяльная і духоўная культура.

Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы ў вывучэнні гісторыі. | Прынцыпы і метады вывучэння гісторыі. Гістарыяграфія і крыніцы па гісторыі Беларусі. | Даіндаеўрапейскае насельніцтва на беларускіх землях, яго матэ-рыяльная і духоўная культура. | Феадальныя адносіны ў Заходняй Еўропе і на тэрыторыі Беларусі ў перыяд ранняга сярэднявечча. Развіццё рамяства, гандлю і ўтварэнне гарадоў | Утварэнне ВКЛ і пашырэнне яго тэрыторыі ў ХІІІ – пачатку ХV стст. Роля ўсходнеславянскіх зямель у працэсе ўмацавання дзяржавы. | Барацьба за вялікакняскі трон у 70-90 гг. XIV ст. Крэўская унія і Востраўскае пагадненне. | Арганізацыя дзяржаўнага кіравання ВКЛ: ад абсалютнай да саслоўна-прадстаўнічай манархіі. Заканадаўства і судовая сістэма. | Дзяржаўнае кiраванне i заканадаўчая дзейнасць у ВКЛ | Такім чынам, паступова форма кіравання ВКЛ змянілася з абсалютнай ма-нархіі да саслоўна-прадстаўнічай. | Найважнейшай прыкметай развіцця феадальнага ладу зрабілася ўтва-рэнне фальваркаў – панскіх гаспадарак, разлічаных не на ўласнае спажыван-не сялянскіх прадуктаў, а на іх продаж. |


Читайте также:
  1. Асаблівасці развіцця культуры ВКЛ у ХІІІ-ХVІ ст. Ідэі еўра-пейскага Рэнесансу ў творчасці беларускіх дзеячаў. Кнігадрукаванне, мастацтва і архітэктура.
  2. Билет 47. Правовой нигилизм и правовой идеализм. Правовое воспитание и правовая культура.
  3. Глава 6. Искусство и культура.
  4. Даіндаеўрапейскае насельніцтва на беларускіх землях, яго матэ-рыяльная і духоўная культура.
  5. Крызіс самаўладзя ў пачатку ХХ ст. Фарміраванне агульнарасійскіх і беларускіх партый.
  6. Культура и субкультура. Асоциальные молодежные объединения

 

Сучасныя навуковыя ўяўленні аб станаўленні чалавека заснаваны ў ас-ноўным на гіпотэзах. Вельмі важная задача гісторыі і антрапалогіі – знайсці “пераходнае звяно” ў эвалюцыі ад малпападобнага продка чалавека да чала-века разумнага.

Навуковы падыход адлюстраваны ў раздзеле антрапалогіі – антрапа-генезе, які вывучае працэс станаўлення чалавека ў кантэксце фарміравання грамадства. Тэорыя грунтуецца на даных палеаантрапалогіі, параўнальнай біялогіі, псіхалогіі, этнаграфіі і шш.

Асноўныя прынцыпы тэорыі антрапагенезу абгрунтаваў у канцы XIX ст. англійскі навуковец Ч. Дарвін (1809—1882) у працы “Паходжанне чалавека і палавы адбор” (1871).

Вылучаюць наступныя стадыі біялагічнай эвалюцыі чалавека: 1) стадыя пераходных істот — аўстралапітэкаў (хома хабіліс — чалавек умелы) узрост 5-4 млн гадоў; 2) стадыя архантрапаў (хома эрэктус чала-век прамаходзячы) узрост 1,6 млн — 360 тыс. гадоў;

3) стадыя палеаантрапаў, або неандэртальцаў (хома неандэрта-ленсіс) узрост 150–50 тыс. гадоў; 4) стадыя неаантрапаў, або краманьёнцаў (хома сапіенс) узрост 50—40 тыс.

Важную значнасць мае тэорыя нямецкага вучонага Ф. Энгельса (1820–1895), адбітая ў працах “Роля працы ў працэсе ператварэння малпы ў чалавека” (1873–1876) і “Паходжанне сям’і, прыватнай уласнасці і дзяр-жавы” (1884).

Перыядызацыя гісторыі першабытнага грамадства.

У адпаведнасці з агульнагістарычнай перыядызацыяй гісторыя першабытнага грамадства прайшла наступныя стадыі станаўлення і развіцця: 1) першабытны чалавечы статак, або праабшчына,

2) ранняя родавая абшчына

З) позняя родавая абшчына,

4) разлажэнне першабытнага грамадства і пачатак утварэння класаў.

У адпаведнасці з археалагічнай перыядызацый

У залежнасці ад таго, які матэрыял выкарыстоўвалі старажытныя людзі, ранняя гісторыя чалавецтва падзяляецца на наступныя перыяды.

Каменны век. Пачаўся 3-2, 5 млн 2, 5-1, 8 тыс. гадоў да н.э. Падзя-ляецца на этапы: а) палеаліт (старажытны каменны век) 3-2,5 млн па 10 тыс. г. да н.э. Палеаліт з-за вялікай яго працягласці падзяляюць на ніжні (ранні — 2,5 млн — 150 тыс. гадоў да н.э., сярэдні (мусцьерская эпоха) 150-35 тыс. гадоў да н.э. і верхні (позні) —
35-10 тыс гадоў да н.э.; б) мезаліт (сярэдні каменны век) — 9-5 тыс. гадоў да н.э.; в) неаліт (новы каменны век) 4-2 тыс, гадоў да н.э.

Многія вучоныя апошні перыяд каменнага веку вылучаюць у асобны — энеаліт (медна-каменны век), калі разам з каменнымі выкарыстоўваліся таксама медныя прылады працы, упрыгожанні, зброя. На тэрыторыі Беларусі ў сярэдзіне 4-га — сярэдзіне 3-га тысячагоддзя да н.э. існавала некалькі энеалітычных культур.

2. Бронзавы век. Перыяд у гісторыі чалавецтва, калі пашырылася металургія з бронзы, з якой выраблялі прылады працы, зброю, упрыгожанні. У некаторых рэгіёнах свету (Пя-
рэдняй Азіі, Егіпце, Індыі, Кітаі) бронзавы век пачаўся ўжо ў 4-м — 3-м тысячагоддзі да н.э., у Еўропе ён прыпадае на 2-е — пачатак 1-га тысячагоддзя да н.э. На тэрыторыі Беларусі бронзавы век пачаўся на мяжы 3-га — 2 га тысячагоддзя да н.э.

3. Жалезны век. Завяршальны перыяд у гісторыі першабытнага грамадства, які характарызуецца з’яўленнем і шырокім распаўсю-джваннем металургіі жалеза і вырабаў з яго прылад працы і зброі. Шырокае распаўсюджванне жалезных вырабаў пачалося ў канцы 2-га тысячагоддзя да н.э. у Малой Азіі. На тэрыторыі Беларусі жалезны век прыпадае на VII -VI ст. да н.э. — VIII ст. н.э.


Дата добавления: 2015-08-20; просмотров: 106 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Гістарыяграфія і крыніцы па гісторыі Беларусі| Першыя цывілізацыі. Першыя перасяленні народаў

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.007 сек.)