Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Барацьба за вялікакняскі трон у 70-90 гг. XIV ст. Крэўская унія і Востраўскае пагадненне.

Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы ў вывучэнні гісторыі. | Прынцыпы і метады вывучэння гісторыі. Гістарыяграфія і крыніцы па гісторыі Беларусі. | Гістарыяграфія і крыніцы па гісторыі Беларусі | Даіндаеўрапейскае насельніцтва на беларускіх землях, яго матэ-рыяльная і духоўная культура. | Першыя цывілізацыі. Першыя перасяленні народаў | Даіндаеўрапейскае насельніцтва на беларускіх землях, яго матэ-рыяльная і духоўная культура. | Феадальныя адносіны ў Заходняй Еўропе і на тэрыторыі Беларусі ў перыяд ранняга сярэднявечча. Развіццё рамяства, гандлю і ўтварэнне гарадоў | Дзяржаўнае кiраванне i заканадаўчая дзейнасць у ВКЛ | Такім чынам, паступова форма кіравання ВКЛ змянілася з абсалютнай ма-нархіі да саслоўна-прадстаўнічай. | Найважнейшай прыкметай развіцця феадальнага ладу зрабілася ўтва-рэнне фальваркаў – панскіх гаспадарак, разлічаных не на ўласнае спажыван-не сялянскіх прадуктаў, а на іх продаж. |


Читайте также:
  1. Знешняя палітыка ВКЛ: збліжэнне з Польшчай, барацьба з крыжакамі і татарамі, саперніцтва з Маскоўскай дзяржавай.
  2. Міжусобная барацьба магнацкіх груповак.
  3. Мюнхенскае пагадненне. Падзел Чэхаславакіі.
  4. Народнiцкiя гурткi i арганiзацыi ў 70-90 гг.ХIХ cт.
  5. Эканамічны і палітычны стан беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай у XVII – перш. палове XVIII ст. Міжусобная барацьба магнацкіх груповак.

Пасля смерцi Альгерда ў 1377 г. у дзяржаве iзноў пачалiся ўнутраныя разла-ды i мiжусобiцы. Вiленскi пасад атрымаў Ягайла (1377-92) – сын Альгерда ад яго другой жонкi цвярской княгiнi Ульяны. З гэтым не пагадзiлiся старэйшыя Аль-гердавы дзецi ад вiцебскай княжны Марыi.

У тым жа 1377 г. Ягайла разам з Кейстутам паспрабавалi сiлай авалодаць По-лацкам, дзе княжыў Андрэй. Хоць палачане i адбiлiся з дапамогай Лівонскiх ры-цараў, князь разам з сынамi i дружынай уцёк у Пскоў, а потым - у Маскву. Удзельныя князi (нават Дзмiтрый Альгердавiч [Бранскi] адчувалi сябе незалеж-нымi. Усё гэта пагражала ВКЛ распадам, невыпадкова Ягайла усталяваў сувязi з Мамаем, скiраваныя супраць маскоўскага князя Дзмiтрыя, пад час Кулiкоўскай бiтвы 1380 г. Як вядома, у ёй на баку Масквы бралi ўдзел Андрэй Полацкi i Дзмiтрый Альгердавiч.

У 1381 г., каб адпомсцiць Андрэю Альгердавiчу, Ягайла перадаў Полацк свайму брату Скiргайлу, але палачане яго не прынялi, прагналi i нават вытрымалi аблогу яго войска.

У гэты ж час узмацнiлiся супярэчнасцi памiж Ягайлам i Кейстутам. Калi апо-шнi па-ранейшаму ўсе сiлы скiроўваў на барацьбу з нямецкiмi рыцарамi, то яго пляменнiк (Ягайла) пайшоў на зблiжэнне з iмi. Даведаўшыся пра гэта, Кейстут у 1381 г. заняў Вiльню, захапiў уладу, пакiнуў Ягайлу ўдзельнае княства ў Крэве i ўзяў з яго клятву “нiколi протiву его не стоятi i завжды в его волi бытi”.

Аднак неўзабаве, калi на Севершчыне ўзнiк мяцеж брата Ягайлы - Дзмiтрыя Карыбута i Кейстут рушыў туды, у чэрвенi 1382 у Вiльню з крыжакамi вярнуўся Ягайла i зноў захапiў уладу. Пры дапамозе рыцараў былi заняты i ўладаннi Кей-стута - Трокi.

Гатовыя да сечы бакi прыйшлi да пагаднення аб замiрэннi, але ў далейшым Кейстут i яго сын Вiтаўт былi арыштаваны. Праз некаторы час пераведзенага ў Крэўскi замак Кейстута задушылi наймiты Ягайлы, а Вiтаўт уцёк у Прусiю да крыжакоў.

Ягайлу як вялiкага князя не прызнаваў нi А. Полацкi, нi Д. Бранскi, нi Вiтаўт. Каб умацавацца на вiленскiм троне, Ягайла наблiзiў да сябе Скiргайлу i аддаў яму Трокскае княства. З Прусii з дапамогай крыжакоў стаў выступаць Вiтаўт, па-трабуючы вяртання бацькавых уладанняў.

Каб перадолець палiтычны крызiс, Ягайла шукаў апоры ў саюзе з суседнiмi дзяржавамi, найперш - з Масквой. Меркавалася, што ён возьме шлюб з дачкой маскоўскага князя Соф’яй, прыме праваслаўе i ахрысцiць сваiх суайчыннiкаў. Але мiжнароднае становiшча ВКЛ абумовiла iншы выбар. Была аддадзена пера-вага зблiжэнню з Польшчай. Лiтоўска-польскi саюз у той сiтуацыi больш адпавя-даў iнтарэсам Ягайлы i кракаўскага двара

Крэўская унiя. У 1385 г. пасля перамоў з Кракава прыехалi ўпаўнаважаныя пасля Польскай Кароны. 14 жнiўня у Крэўскiм замку памiж iмi, з аднаго боку, i Ягайлам ды яго братамi Скiргайлам, Крыбутам, Вiтаўтам i Лугвенам, з другога,

адбылося падпiсанне акта пра аб’яднанне дзяржаў. Ягайлу кракаўскiя паслы афi-цыйна запрашалi заняць польскi каралеўскi пасад i ажанiцца з 12-гадовай кара-леўнай Ядзвiгай. Ад яго ж патрабавалася... прыняць каталiцтва i перавесцi ў гэ-тую веру сваiх яшчэ не ахрышчаных братоў, сваякоў i суайчыннiкаў, вызвалiць палонных хрысцiян, галоўным чынам, палякаў, i нарэшце, што мела асаблiвае значэнне, “назаўсёды далучыць свае Лiтоўскiя i Рускiя землi да каралеўства Польскага”.

Падпiсаная ў Крэве унiя была канчаткова зацверджана ў лютым 1386 г. пасля хрышчэння Ягайлы, яго шлюбу з Ядзвiгай i ўрачыстай каранацыi ў Кракаве. Ягайла пачаў афiцыйна тытулавацца “каралём Польшчы, вярхоўным князем лi-тоўскiм i дзедзiчам рускiм”.

З юрыдычнага боку Крэўскi акт фактычна азначаў iнкарпарацыю Лiтоўска-Рускай дзяржавы ў склад Польскай Кароны. Аднак на практыцы ажыццявiць прынятае рашэнне было немагчыма. Дзяржава Гедземiнавiчаў па-ранейшаму iснавала як асобны грамадска-палiтычны арганiзм.

Мала таго, пакуль Ягайла быў у Кракаве, на Беларусi супраць яго выступiў полацкi ўдзельны князь А. Полацкi. У саюзе са Святаславам Смаленскiм пры падтрымцы Iнфлянцкага магiстра, выступiў супраць Ягайлы, але ў 1387 г. быў разбiты Скiргайлам i тры гады прасядзеў у турме.

Прыехаўшы ў 1387 г. у Вiльню, Ягайла ажыццявiў абяцанае хрышчэнне Лiт-вы (толькi Аукштайцii, бо Жамойць знаходзiлася пад уладай Ордэна). Баяры, якiя прынялi каталiцтва (большасць простага люду яшчэ доўга заставалiся ў паган-стве), атрымалi ад Ягайлы прывiлей, што даваў поўнае права ўласнасцi на спад-чынныя землi, вызваляў ад усiх абавязкаў на карысць уладара, за выключэннем вайсковай службы i данiны і iнш. Аднак правы шляхты выглядалi cцiпла параў-нальна з прывiлеямi, якiя атрымаў у Лiтве каталiцкi касцёл.

Стварыўшы ў 1387-88 г. каталiцкае бiскупства з кафедрай у Вiльнi, Ягайла заснаваў парафii ў Вiлькамiры, Майшаголе, Меднiках, Няменчыне, Крэве, Гайне i Абольцах. У Наваградку яшчэ з часоў Вiценя працаваў касцёл францысканцаў. Манарх забяспечыў касцёлы часткай дзяржаўных даходаў, а вiленскай кафедры аддаў прыкладна 50-60 вёсак з 600 дымамi падданага насельнiцтва. Каталiцкi касцёл стаў магутнай сiлай ў Лiтве, а потым i ў Беларусi. Для праваслаўнай цар-квы стварэнне Вiленскага бiскупства было моцным ударам.

Сваiм намеснiкам у ВКЛ Ягайла пакiнуў троцкага князя Скiргайлу (да ката-лiцтва - Iван), узняўшы яго “вышэй за ўсiх братоў”.

Узiмку 1389/90 г. незадаволены становiшчам служылага князя Вiтаўт скары-стаў апазiцыйнасць баяраў Лiтвы i Русi i паўстаў супраць Ягайлы.

Пасля няўдалай спробы захапiць Вiльню ён мусiў уцякаць у Прусiю. Каб ат-рымаць ваенную дапамогу, Вiтаўт стаў васалам Ордэна i аддаў яму Жамойць. Чакалася падтрымка i ад маскоўскага князя Васiля I (1389-1425), за якога Вiтаўт аддаў сваю дачку Соф’ю. Ужо ў вераснi 1390 г. Вiтаўт прывёў крыжаносцаў на Вiльню, праз год захапiў Гародню, яшчэ праз год – Наваградак i зноў падыйшоў да сталiцы ВКЛ.

Вайна паказала, што без кампрамiсу Ягайла не ўтрымае ўлады ў Лiтве i на Русi. На Беларусi ды Украiне ён сутыкнуўся з адкрытай непрыхiльнасцю насель-нiцтва. Тады Ягайла правёў патаемныя перамовы з Вiтаўтам, у вынiку якiх увес-ну 1392 г. той зноў пакiнуў крыжаносцаў, папярэдне спалiўшы iх замкi пад Горадняй.

4 жнiўня ў Востраве, што на Гродзеншчыне (недалёка ад Лiды), было падпi-сана пагадненне, на падставе якога ўлада ў ВКЛ пажыццёва перадавалася Вi-таўту (1392-1430). Як адзначыў мясцовы летапiсец, укняжанню Вiтаўта “рада была ўся зямля Лiтоўская i Руская”.

Так пад вярхоўным суверэнiтэтам Ягайлы непасрэдным уладаром дзяржавы стаў Вiтаўт Кейстутавiч, якi тытулаваўся “supremus dux Lithuaniae” – “вялiкiм князем лiтоўскiм”, “або вялiкiм князем Лiтвы да панам i дзедзiчам зямель Русi”. Хоць пасля прысягi на вернасць Ягайлу i Ядзвiзе ён i знаходзiўся ў васальнай залежнасцi ад Польскага каралеўства, пагадненне 1392 г. у параўнаннi з Крэў-скiм актам давала дзяржаве пэўную самастойнасць. Яно стала першым юрыдыч-на-прававым крокам на шляху да аднаўлення дзяржаўнага суверэнiтэту ВКЛ.

 


Дата добавления: 2015-08-20; просмотров: 142 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Утварэнне ВКЛ і пашырэнне яго тэрыторыі ў ХІІІ – пачатку ХV стст. Роля ўсходнеславянскіх зямель у працэсе ўмацавання дзяржавы.| Арганізацыя дзяржаўнага кіравання ВКЛ: ад абсалютнай да саслоўна-прадстаўнічай манархіі. Заканадаўства і судовая сістэма.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.012 сек.)