Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Эканамічны і палітычны стан беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай у XVII – перш. палове XVIII ст. Міжусобная барацьба магнацкіх груповак.

Арганізацыя дзяржаўнага кіравання ВКЛ: ад абсалютнай да саслоўна-прадстаўнічай манархіі. Заканадаўства і судовая сістэма. | Дзяржаўнае кiраванне i заканадаўчая дзейнасць у ВКЛ | Такім чынам, паступова форма кіравання ВКЛ змянілася з абсалютнай ма-нархіі да саслоўна-прадстаўнічай. | Найважнейшай прыкметай развіцця феадальнага ладу зрабілася ўтва-рэнне фальваркаў – панскіх гаспадарак, разлічаных не на ўласнае спажыван-не сялянскіх прадуктаў, а на іх продаж. | Знешняя палітыка ВКЛ: збліжэнне з Польшчай, барацьба з крыжакамі і татарамі, саперніцтва з Маскоўскай дзяржавай. | Асаблівасці развіцця культуры ВКЛ у ХІІІ-ХVІ ст. Ідэі еўра-пейскага Рэнесансу ў творчасці беларускіх дзеячаў. Кнігадрукаванне, мастацтва і архітэктура. | Аб паходжанні назвы “Белая Русь”. | Эканамічныя і палітычныя перамены ў Еўропе ў XVI-XVII стст. Пачатак Новага часу. | Становiшча беларускiх зямель пасля заключэння унii 1569 г. | Асаблівасці канфесійных адносін на тэрыторыі Беларусі ў XVI-XVII стст. Рэфармацыя і контррэфармацыя. Утварэнне уніяцкай царквы і яе роля ў лёсе беларускага народа. |


Читайте также:
  1. II. УМСТВЕННОЕ ДВИЖЕНИЕ XVIII в.
  2. XVIII и XIX вв.
  3. XVIII Я верую в него
  4. XVIII – XIX веков.
  5. XVIII. Гопники и геи
  6. XVIII. Инфернальное сельпо
  7. XVIII. Латыпов и призраки

 

Названы перыяд гiсторыi Беларусi прыпадае на час найвышэйшага раз-вiцця феадальнага ладу. Пасля ажыццяўлення аграрнай рэформы 1557 г. i стварэння новага дзяржаўнага аб’яднання – РП – на Беларусi ў першай палове 17 стагоддзя назiраўся пэўны ўзрост сельскагаспадарчай i рамеснай вытворчасцi, развiццё ўнутранага i знешняга гандлю.

С сярэдзiны ХVII ст. Беларусь амаль на цэлае стагоддзе трапляе ў паласу эканамiчнага заняпаду. Асноўнай прычынай таму – разбуральныя войны, якiя вялiся на яе тэрыторыi – сялянска-казацкая або антыфеадальная, РП з Расiяй у 1654-1667 г., Паўночная. Так, пасля кожнай пуставала мноства ворыўных зямель. Каралеўскiя ўлады былi вымушаны на некалькi год вызвалiць ад падаткаў гараджан, каб узняць рамёствы i гандаль.

Ад войн, як вядома, неслi страты не толькi сяляне i рамеснiкi, а i феада-лы. Кожны з iх па-свойму стараўся паправiць свой дабрабыт. Больш багатыя i дальнабачныя землеўладальнiкi не спяшалiся рабiць гэта за кошт сваiх пры-гонных, даючы iм магчымасць аднавiць разбураную гаспадарку, i толькi по-тым у поўнай меры ўзмацнялi павiннасцi. Так, асобныя паны дазвалялi ся-лiцца ў сваiх разбураных вёсках навасёлам, для асваення залежных зямель засноўвалi слабоды i г. д. Адсюль вёскi з назвамi “Навасёлкi”, “Слабада”. Ча-сам пан быў вымушаны здаваць сялянам за нiзкую плату ўчасткi зямлi – так званыя прыёмныя, бакавыя, наезныя, лазовыя – каб толькi яны не застава-лiся неапрацаванымi.

Большасць жа дробнапамеснай шляхты бачылi выйсце са свайго цяжка-га становiшча ва ўзмацненнi эксплуатацыi прыгонных сялян. Асноўнымi па-вiннасцямi заставалiся паншчына i чынш, прычым першая пераважала ў цяг-лых сялян, а другая (чынш) – у асадных.

Менавiта паншчына аж да сярэдзiны ХVIII ст. займала першае месца ся-род iншых павiннасцей. У вынiку, яна стала складаць да 8–12 i нават 16 дзён на тыдзень з цяглавай валокi. Да адпрацовачных павiннасцей таксама адно-сiлiся гвалты (усёй сям’ёй 12 разоў на год: лесапавал, стагаванне, жнiво), шарваркi (рамонтныя i будаўнiчыя работы); фурманковая павiннасць (1-2 разы на год або 15 злотых), старажоўшчыну (2-4 чал. ад вёскi штодня на двор гаспадара); начную варту.

Штогод сяляне плацiлi падымнае, прадуктовы аброк (дзякла)

У час вайны на карысць войска дзяржаўныя сяляне плацiлi грашовы па-датак – гiберну, панскiя сяляне – рэйтаршчызну. I тыя, i другiя плацiлi пра-дуктоЯвы падатак – cтацыю – на харчаванне служывых.

Акрамя названых павiннасцей, сяляне плацiлi: жарнавое (за права мець жорны), лясное (за карыстанне ляснымi ўгоддзямi); чапавое (за выраб алка-гольных напояў); кунiцу (за дазвол дзяўчыне выйсцi замуж у iншую мясцо-васць); На свята плацiлi гаспадарам каляднае i валачобнае.

Колькасць рознага кшталту павiннасцей i выплат вагалася ад 120 да 140.

За выкананнем паншчыны i iншых павiннасцяў сачыў войт або ўраднiк.

Як правiла, сярэднi памер сялянскага надзелу складаўся з паўвалокi.

Буйныя феадальныя ўладаннi належалi дзяржаве, асабiста каралю (эка-номii), магнатам, каталiцкай i унiяцкай царкве. Акрамя таго, феадальнай знацi ў другой палове ХVIII ст. належала 58 гарадоў i мястэчак. Самыя багатыя ўла-дальнiкi – Радзiвiлы: нават iх родавы герб напалову падобны на каралеўскi. У канцы ХVIII ст. 16-цi магнацкiм родам належала 30% усiх сялян Беларусi.

Маёнтак сярэдняга шляхцiца складаўся з некалькiх вёсак, а сяляне ў ас-ноўным з’яўлялiся асаднымi. Калi ўладальнiк меў фальварак, то большасць сялян з’яўлялася цяглымi. Да сярэдзiны ХVIII ст. фальваркавая гаспадарка распаўсю-дзiлася на захадзе Беларусi. Асноўнай культурай, якая вырошчвалася на продаж, з’яўляла-ся азiмае жыта.

Ва ўладаннi дробнага шляхцiца (зямянiна або панцырнага баярына) зна-ходзiлася ад 1 вёскi да некалькiх cялян.

Кожны ўладальнiк у меру сваiх патрэб скарыстоўваў розныя спосабы павышэння сваiх даходаў. У ХVIII ст. распаўсюдзiлася практыка перадачы маёнткаў з сялянамi або нават цэлых населеных пунктаў i тэрыторый у арэнду купцам за пэўную суму грошай. У такiх выпадках самi арандатары бралi на сябе клопат збору падаткаў, у вынiку чаго рэзка пагаршалася становiшча падаткаплацельшчыкаў i ў той цi iншай мясцовасцi рэзка ўзрастала сацыяльная напружанасць. Так, у вынiку шматлiкiх злоўжыванняў арандатараў у Крычаўскiм старостве з 1740 па 1744 г. адбывалася моцнае паўстанне на чале з Васiлём Вашчылам, якое было падаўлена толькi рэгулярнымi войскамi з артылерыяй. Крыху пазней, у 1750-ыя гады таго ж 18 ст. буйное паўстанне адбылося на Каменшчыне.

У прамой i непасрэднай залежнасцi ад сельскай гаспадаркi знаходзiлiся гарадскiя рамёствы i гандаль. Да сярэдзiны ХVIII ст. попыт на прадукты рамеснай вытворчасцi вiцебскiх гарбароў, магiлёўскiх пальчатнiкаў i мылавараў, мiнскiх рымараў, слуцкiх ювелiраў i iнш. спрыяў развiццю ўнутранага гандлю. У гарадах i мястэчках па-ранейшаму заставалася цэхавая арганiзацыя рамеснiкаў. Вярхушку ган-длёвага насельнiцтва складала купецтва.

Новай з’явай у эканамiчным жыццi Беларусi першай паловы ХVIII ст. зрабiлася зараджэнне i развiццё мануфактурнай вытворчасцi. У адрозненне ад майстэрань, дзе ўвесь працэс вытворчасцi тавараў ад пачатку да канца ад-бываўся ўручную, на чале i з удзелам самога ўладальнiка – майстра, ману-фактура ўяўляла сабой прадпрыемства, якое належала купцу або феадалу, якiя самi не выраблялi тую цi iншую прадукцыю, а наймалi для гэтых мэтаў майстроў i рабочых. Па-другое, на гэтых прадпрыемствах узнiк падзел працы i пачалi выкарыстоўвацца механiчныя прылады працы (станкi).

На Беларусi першыя мануфактуры адрознiвалiся ад заходнееўрапейскiх тым, што iх падаўляючая большасць належала феадалам, а рабочымi з’яўля-лiся мясцовыя прыгонныя. Такiя мануфактуры звалiся вотчыннымi.

Адначасова сталi ўзнiкаць i купецкiя мануфактуры, дзе працавалi свабод-ныя асабiста наёмныя работнiкi – гараджане або местачкоўцы.

Першыя мануфактуры ўзнiклi: на пачатку ХVIII ст. так званы шкляны завод у Налiбоках Стаўбцоўскага пав.; затым у канцы 30-х гг. ХVIII ст. буй-нейшы ў РП – Урэцкi шкляны завод у Слуцкiм пав., дзе быў наладжаны вы-пуск крыштальнага посуду i люстраў. Такiя ж заводы былi наладжаны ў м. Iлья Мiнскага пав. i маёнтку Мыш Наваградскага пав. У м. Свержань пачаўся выпуск фаянсавага посуду, у маёнтку Вiшнёва Ашмянскага пав. – прамысло-вая апрацоўка жалеза, у м. Ружаны – вытворчасць сукна i палатна.

Усе гэтыя мануфактуры былi вотчыннымi i належалi буйным феадалам. Колькасць купецкiх значна саступала вотчынным з прычыны слабай канку-рэнтаздольнасцi: паколькi выкарыстанне наёмнай працы было значна дара-жэй за працу прыгонных. З другога боку, назiралася тэндэнцыя да паступо-вага пашырэння выкарыстання на тых самых вотчынных мануфактурах мена-вiта наёмных рабочых i не толькi майстроў, бо прадукцыйнасць працы прыгоннага сялянства, не зацiкаўленага ў яе вынiках, не магла не адбiвацца на якасцi прадукцыi. Так, на заснаванай у 1751 г. М.- К. Радзiвiлам у Слуцку фабрыцы паясоў разам з прыгоннымi працавалi i мяшчане, у тым лiку галоў-ны майстра Васiль Барсук. Выкарыстанне 24 станкоў дазваляла выпускаць да 200 паясоў у год.

У 60-70 гг. ХVIII ст. па загаду караля Ст. Аўгуста Панятоўскага галоўны упраўляючы эканомiямi Антонi Тызенгауз заснаваў больш за 20 мануфактур у Гароднi (15), фабрыкi залатой i срэбранай нiтак, па выпуску шаўковых вырабаў, пан-чох, капелюшоў, экiпажаў i iнш.

Усё ж асноўную масу прамысловых тавараў па-ранейшаму выпускалi ра-месныя майстэрнi, якiя захавалi свае замкнёныя цэхавыя структуры. Най-больш развiтымi з’яўлялiся прафесii метала- i скураапрацоўшчыкаў, затым краўцоў i будаўнiкоў.

Да канца ХVIII ст. колькасць гараджан складала 11% з 3, 6 млн. насель-нiцтва Беларусi. Па некаторых звестках, у гэты час на Беларусi icнаваў 41 го-рад i 397 мястэчак агульнай колькасцю жыхароў 370 тыс. чал. Так, у Мiнску ў 1797 г. 5 794 жыхары. Па колькасцi дамоў i жыхароў ён саступаў Магiлёву i Вiцебску.

Уздыму эканомiкi спрыяла таксама некаторае ўпарадкаванне дзяржаўна-га ладу. У 1760-70-х гг. былi праведзены адмiнiстрацыйныя рэформы, узмац-нiўшыя апарат улады, нагляд за гандлем, фiнансы. У прыватнасцi, у 1764 i 1775 гг. урад РП увёў “ генеральную мытную пошлiну”, у тым лiку для шлях- ты, духавенства i караля, а ўсе ўнутраныя мытнi скасоўвалiся. Ляхвярскi пра-цэнт значна абмяжоўваецца.

У 1766 г. у ВКЛ уведзены адзiныя меры вагi, аб’ёму i даўжынi.

Беларускае купецтва вывозiла на знешнi рынак у асноўным сельскагас-падарчыя тавары, лес, вырабы з драўнiны. Iх спажыўцамi з’яўлялiся ў асноў-ным жыхары Польшчы, Прусii, Расii. Блiжэйшымi гандлёвымi цэнтрамi з’яў-лялiся Гданьск, Крулявец, Вiльня. Прывозiлася тканiна, вырабы з жалеза, медзь, галантарэя, прадметы раскошы. У развiццi ўнутранага гандлю ўсё большую ролю адыгрывалi кiрмашы, буйнейшыя з якiх былi ў Менску, Шклове, Бешанковiчах, Зельве. У Гароднi, Кобрыне, Паставах пры мануфак-турах адчыняюцца крамы.

Развiццю гандлю спрыяла пабудова сухапутных сродкаў зносiн – трак-таў, накшталт Пiнска-Слонiмскага i Пiнска-Валынскага.

Па-ранейшаму важнейшымi сродкамi зносiн былi рэкi. У 1767-1784 гг. былi пабудаваны каналы, злучыўшыя басейны Нёмана з Дняпром (канал Агiнскага) i Прыпяцi з Бугам (1781-84 гг.)

У сярэдзiне ХVIII ст. у РП намецiўся пэўны эканамiчны ўздым, у тым лi-ку i на Беларусi. Па-ранейшаму панаваў феадальна спосаб вытворчасцi, заснаваны на эксплуатацыi падаўляючай часткi насельнiцтва – прыгоннага сялянства. У нетрах феадальнага грамадства сталi зараджацца новыя пласты насельнiцтва – прамысловая буржуазiя i наёмныя рабочыя. Але iх роля ў эканамiчныя i палiтычным жыццi яшчэ заставалася зусiм слабай.


Дата добавления: 2015-08-20; просмотров: 142 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
БЕРАСЦЕЙСКАЯ УНIЯ 1596 г.| Міжусобная барацьба магнацкіх груповак.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.008 сек.)