|
У канцы ХVI стагоддзя праваслаўная царква ў РП знаходзiлася ў глыбокiм заняпадзе, бо зусiм не адпавядала патрабаванням грамадскага жыцця. Рэзiдэнцыя мiтрапалiта знаходзiлася не ў Кiеве, а ў Наваградку цi Вiльнi. Праваслаўныя “уладыкi” не вызначалiся адукаванасцю цi мараль-насцю
Падпiсаны ў 1596 г. у Берасцi акт аб аб’яднаннi праваслаўнай i каталiц-кай цэркваў i ўтварэннi адзiнай грэка-каталiцкай або унiяцкай канфесii. Як вядома, на працягу свайго iснавання ВКЛ з’яўлялася дзяржавай, асноўная маса насельнiцтва якога спавядала праваслаўе i каталiцызм. Па меры ўзрастання сапернiцтва памiж ВКЛ i Маскоўскай дзяржавай у 15-16 ст. узрастала заклапочанасць вялiкакняскай (у большасцi сваёй - каталiцкай) адмiнiстрацыi тым фактам, што мясцовае права-слаўнае святарства, а разам з iм i вернiкi, знаходзяцца пад пэўным рэлiгiйна-па-лiтычным уплывам Масквы. Са стварэннем у ёй патрыярхату (Iоў) ў 1589 г. мяс-цовыя праваслаўныя iерархi, у тым лiку мiтрапалiт кiеўскi, трапiлi ў прамое яму падпарадкаванне, што яшчэ больш занепакоiла элiту ВКЛ i асаблiва Польшчы пе-рад неабходнасцю ўмацавання федэратыўнай РП.
Варта адзначыць, што iдэя ўз’яднання калicьцi адзiнай (1054) хрысцiянскай царквы, сама па сабе на з’яўлялася новай. Пэўныя спробы ў гэтым накiрунку былi прадпрыняты яшчэ ў 1439 г. у Фларэнцыi, але падпiсаная там унiя ў ВКЛ не замацавалася.
Менавiта цяпер, пасля ўтварэння РП, калi маскоўскiя цары выказвалi настрой узяць пад ахову iнтарэсы яго праваслаўнага насельнiцтва, праблема стварэння новай канфесii надзвычай актуалiзавалася. Значную энергiю ў яе ажыццяўленнi выказаў новы (пасля смерцi ў 1586 С. Баторыя) кароль Жыгiмонт III Ваза (1587-1632 гг.), у першую чаргу для таго, каб аб’яднаць шматканфесiйную шляхту ВКЛ перад неабходнасцю правядзення адзiнай унутранай i знешняй палiтыкi.
Пэўную цiкавасць у гэтым накiрунку (стварэннi новай канфесii) выказалi асобныя праваслаўныя iерархi, напрыклад, для таго, каб атрымаць роўнае з каталiцкiмi бiскупамi прадстаўнiцтва ў Сенаце, або для таго, каб прадухiлiць пераход праваслаўных вернiкаў да каталiкоў i пратэстантаў.
Сярод iнiцыятараў унii знаходзiлiся мiтрапалiт кiеўскi Рагоза, епiскап ула-дзiмiрскi i берасцейскi I. Пацей, епiскап луцкi - Цярлецкi i многiя iншыя. Але па меры рэалiзацыi задуманага некаторыя з iх адыйшлi ад актыўнага ўдзелу i нават выступiлi супраць (Балабан, К. Астрожскi). Свой голас супраць унii падавалi праваслаўныя святары, шляхта, гараджане, Украiны i Беларусi (!).
У канцы 1595– пач. 1596 гг. I. Пацей i Цярлецкi наведалi Рым i атрымалi бла-славенне Папы Клiмента VIII на ўмовы унii. Для яе канчатковага зацвярджэння ў Брэсце з 6 па 10 кастрычнiка адбыўся царкоўны сабор, удзельнiкi якога, аднак, падзялiлiся на дзве групоўкi i засядалi паасобку.
9 кастрычнiка прыхiльнiкi унii абвясцiлi аб стварэннi грэка-каталiцкай цар-квы, а назаўтра абвясцiлi аб пазбаўленнi санаў яе працiўнiкаў (Балабана, Капы-сценскага i iнш.). Жыгiмонт III Ваза унiверсалам ад 15. 12. 96 зацвердзiў акт Берасцейскай унii i заклiкаў жыхароў Беларусi i Украiны прызнаць унiяцкiх бiскупаў. Усё ж у некаторых раёнах ВКЛ захавалiся праваслаўныя прыходы.
У 1620 г. адноўлена праваслаўная царква на Украiне з падпарадкаваннем ёй праваслаўнага насельнiцтва Беларусi.
Новая канфесiя прызнавала вяршэнства Папы рымскага, асноўныя каталiцкiя дагматы, каталiцкi крыж, аблiчча святароў, але захоўвала ранейшы праваслаўны абрад, богаслужэннi на царкоўна-славянскай (пазней, на беларускай i украiнскай мовах).
Укараненне унiяцтва на Беларусi адбывалася з пераменным поспехам. У шэрагу выпадкаў гвалтоўная дзейнасць унiяцкiх святароў выклiкала вострае процiдзеянне, асаблiва гараджан, да прыкладу, Вiцебска, дзе ў вынiку паўстання 12.11.1623 быў забiты полацкi арцыбiскуп I. Кунцэвiч (1580-1623). Як высветлiлася, у падрыхтоўцы выступлення бралi ўдзел вернiкi права-слаўных прыходаў не толькi Вiцебска, але i Вiльнi, Оршы, Магiлёва.
Па даручэннi Папы Рымскага [Урбана] Жыгiмонт III накiраваў войскi з мэтай пакарання паўстанцаў. У вынiку Вiцебск быў пазбаўлены Магдэбур-гскага права, а ратуша разбурана; пакараны смерцю 2 бурмiстры, 17 iншых жыхароў; з правасл храмаў зняты званы i адлiты адзiн вялiкi - у па-мяць I. Кунцэвiча.
Жыгiмонт загадаў святарству надалей больш памяркоўна, без гвалту рас-паўсюджваць унiяцтва, што паступова адбiлася на пашырэннi кола ўнiяцкiх вернiкаў. Забягаючы наперад, варта адзначыць, што iх колькасць на Белару-сi напярэдаднi падзелаў Рэчы Паспалiтай дасягала 75%.
Узнiкненне новай канфесii пэўным чынам спрыяла палiтычнай стабiлiза-цыi РП як унутры яе, так i на мiжнароднай арэне. Тым не менш, расiйскi ца-рызм i праваслаўны клiр не прызнаў унii i лiчыў яе прыхiльнiкаў ахвярамi каталiцызму.
Дата добавления: 2015-08-20; просмотров: 105 | Нарушение авторских прав
<== предыдущая страница | | | следующая страница ==> |
Асаблівасці канфесійных адносін на тэрыторыі Беларусі ў XVI-XVII стст. Рэфармацыя і контррэфармацыя. Утварэнне уніяцкай царквы і яе роля ў лёсе беларускага народа. | | | Эканамічны і палітычны стан беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай у XVII – перш. палове XVIII ст. Міжусобная барацьба магнацкіх груповак. |