Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Міжусобная барацьба магнацкіх груповак.

Дзяржаўнае кiраванне i заканадаўчая дзейнасць у ВКЛ | Такім чынам, паступова форма кіравання ВКЛ змянілася з абсалютнай ма-нархіі да саслоўна-прадстаўнічай. | Найважнейшай прыкметай развіцця феадальнага ладу зрабілася ўтва-рэнне фальваркаў – панскіх гаспадарак, разлічаных не на ўласнае спажыван-не сялянскіх прадуктаў, а на іх продаж. | Знешняя палітыка ВКЛ: збліжэнне з Польшчай, барацьба з крыжакамі і татарамі, саперніцтва з Маскоўскай дзяржавай. | Асаблівасці развіцця культуры ВКЛ у ХІІІ-ХVІ ст. Ідэі еўра-пейскага Рэнесансу ў творчасці беларускіх дзеячаў. Кнігадрукаванне, мастацтва і архітэктура. | Аб паходжанні назвы “Белая Русь”. | Эканамічныя і палітычныя перамены ў Еўропе ў XVI-XVII стст. Пачатак Новага часу. | Становiшча беларускiх зямель пасля заключэння унii 1569 г. | Асаблівасці канфесійных адносін на тэрыторыі Беларусі ў XVI-XVII стст. Рэфармацыя і контррэфармацыя. Утварэнне уніяцкай царквы і яе роля ў лёсе беларускага народа. | БЕРАСЦЕЙСКАЯ УНIЯ 1596 г. |


Читайте также:
  1. Барацьба за вялікакняскі трон у 70-90 гг. XIV ст. Крэўская унія і Востраўскае пагадненне.
  2. Знешняя палітыка ВКЛ: збліжэнне з Польшчай, барацьба з крыжакамі і татарамі, саперніцтва з Маскоўскай дзяржавай.
  3. Фармiраванне агульнарасiйсiх партый i груповак.
  4. Эканамічны і палітычны стан беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай у XVII – перш. палове XVIII ст. Міжусобная барацьба магнацкіх груповак.

Яшчэ з часоў Генрыка Валуа шляхта дамаглася ўзаконення так званых “генрыкавых артыкулаў”, якiя па сутнасцi абмяжоўвалi над ёй уладу ка-раля. Сам ён лiчыўся “першым сярод роўных” i абавязваўся захоўваць на-званыя “артыкулы”. У iх лiку захоўвалася палажэнне, у адпаведнасцi з якiм шляхта магла адмовiцца ад падпарадкавання каралю i нават выступiць су-праць яго са зброяй у руках (рокаш), калi той парушыць “шляхецкiя вольнасцi

Выбарнасць каралеўскай улады i яе залежнасць ад шляхецкай волi мела i свае недахопы. Ва ўмовах шматканфесiйнай i шматнацыянальнай дзяржа-вы цяжка было аб’яднаць iнтарэсы ўсёй шляхты. Невыпадкова таму пачынаюць узнiкаць шляхецкiя групоўкi, затым аб’яднаннi (канфедэрацыi) на чале з буйнейшымi магнатамi, якiя як правiла праследуюць не агульна-дзяржаўныя, а фамiльныя iнтарэсы. Варта прыгадаць дзейнасць у гэтым напрамку Пацаў, Сапегаў, Радзiвiлаў i iнш.

У такiх умовах нават вышэйшы заканадаўчы орган – сейм – пачынае даваць збой. Так, за час з 1652 па 1764 гг. у вынiку подкупаў яго дэпутатаў i iншых захадаў 48 пасяджэнняў з 55 было сарвана з-за выкарыстання пра-ва “лiберум вета”. Такiм чынам, стваралiся перашкоды ў справе дзяржаў-нага кiравання. У той самы час на месцах узмацняецца ўлада павятовых сеймiкаў, якiя, як правiла, знаходзiлiся пад кантролем магнатаў.

У 1669 г. новым каралём быў абраны Мiхал Карыбут Вiшнявецкi (1669-1673). Пры iм узмацнiлася барацьба магнацкiх груповак. Асаблiвам уплывам пры двары карысталiся Пацы. Па дарозе на вайну з туркамi Вiшнявецкi нечакана памёр у Львове.

У 1674-1696 гг. каралём быў славуты палкаводзец Ян Сабескi. У час каралявання яго каралявання ў РП па-ранейшаму не сцiхалi магнацкiя мiжусобiцы. Асаблiвы непакой улад выклiкала дзейнасць Сапегаў, якiя спра-бавалi адкалоць ВКЛ ад РП. Вострае процiдзеянне iм аказвала канфедэрацыя Агiнскiх.

У жнiўнi 1696 г., беларуска-лiтоўская шляхта на сваiм канфедэрацый-ным сойме дамаглася ўраўнання ў правах з польскай шляхтай. Разам з тым, на гэтым жа сойме была прынята пастанова аб увядзеннi ва ўстановах польскай мовы ў якасцi дзяржаўнай замест беларускай.

27 чэрвеня 1697 г. каралём польскiм i вкл быў абраны саксонскi кур-фюрст Аўгуст II Моцны (1697-1733 г.). У першыя ж гады свайго караля-вання яму давялося займацца прымiрэннем шляхецкiх груповак, барацьба памiж якiмi перерасла ў грамадзянскую вайну. Толькi ў лiстападзе 1700 г. пад Вiльняй войскi Сапегаў былi разбiты. Групоўка Агiнскiх прапанавала каралю аддзялiць ВКЛ ад РП i ператварыць яго ў спадчынную манархiю. Аўгуст II з задавальненнем пагадзiўся на гэта i ўвёў туды свае войскi, быццам для “прымiрэння бакоў”.

З пачаткам Паўночнай вайны, калі ваенныя дзеяннi перакiнулiся на тэрыторыю Заходняй Беларусі, прынялi бок шведскiх акупантаў. А шляхта адрэзанага ад Польшчы ВКЛ стварыла канфедэрацыю i вясной 1703 г. падпiсала дагавор з Пятром I аб сумеснай барацьбе супраць шведаў.

У 1704 г. польская шляхта з мэтай арганiзацыi ўзброенай барацьбы са Швецыяй стварыла так званую Сандамiрскую канфедэрацыю.

У той самы час пад эгiдай Карла ХII другая частка польскай шляхты ўт-варыла сваю канфедэрацыю i абрала ўласнага караля – C. Ляшчынскага. Няўдалы для Аўгуста II Моцнага ход вайны прымусiў яго пайсцi на пера-мовы са шведамi, а ў 1706 г. ён дабрахвотна адмовiўся ад трона на карысць С. Ляшчынскага. Новага караля прызналi Радзiвiлы, Пацы, Вiшнявецкiя, але не прызналi члены Сандамiрскай i Вялiкакняжацкай канфедэрацый.

На баку шведаў актыўна змагалiся ўзброеныя атрады Сапегi. Маёнткi i вёскi, якiя належалi саюзнiкам Пятра I, бязлiтасна знiшчалiся. У сваю чаргу рускiя войскi жорстка каралi насельнiцтва беларускiх гарадоў, якiя былi вымушаны забяспечваць шведаў правiянтам i фуражом. Так, па загаду Пятра быў ушчэнт спалены горад Магiлёў. Такім чынам, і тыя, і другія, разглядалі Беларусь як варожую тэрыторыю.

Пасля разгрому шведаў пад Палтавай 27 чэрвеня 1709 г. Аўгуст II iзноў пацвердзiў свае каралеўскiя паўнамоцтвы i заключыў новы саюз з Пятром I, і надалей ваенныя дзеяннi адбывалiся толькi памiж войскамi канфедэратаў i шведскай марыянеткi – C. Ляшчынскага. У ВКЛ барацьбу супраць прыхiльнiкаў Ляшчын-скага ўзначальваў Людвiк Пацей. У 1717 г. барацьба скончылася агульным прымiрэн-нем. У 1733 г пасля смерцi Аўгуста II Моцнага новым каралём быў абраны С. Ляшчынcкi. Супраць гэтага катэгарычна выказалася Расiя i нават увяла ў РП свае войскi. 5 кастрычнiка 1733 г. адбылiся выбары новага караля, якiм стаў сын Аўгуста II – Аўгуст III (1733-1763 гг.).

Вiдавочна, што названыя суседнiя дзяржавы не былi зацiкаўлены ў моцнай РП i не раз са зброяй у руках умешвалiся ў яе ўнутраныя справы. Невыпадкова, што з дапамогай Расii ў 1733 г. трон РП заняў Аўгуст III, такi ж бездарны манарх, як i яго бацька – Аўгуст II. Новы манарх, якi за 30 год свайго каралявання быў у краiне толькi 2 гады, не ведаў нi беларускай, нi польскай моў, быў не ў стане кiраваць ёю. Натуральна, што менавiта ў гэты час узмацнiлася шляхецкая анархiя, а пасля яго смерцi ў 1763 асаблiва актывiзавалася мiжусобная барацьба памiж Патоцкiмi i Бранiцкiмi, памiж Ра-дзiвiламi i Чартарыскiмi. Апошнiх падтрымала Расiя. Характэрна таксама, што i чарговы кароль быў абраны пры вызначальнай ролi Расii, дакладней яе армii.

Такiм чынам, у вераснi 1764 г. на элекцыйным сейме каралём РП быў абраны не швед або немец, як раней, а ўраджэнец маёнтка Волчын Бера-сцейскага павета, стольнiк ВКЛ Cтанiслаў Панятоўскi, якi пры каранацыi набыў яшчэ iмя Аўгуст IV.

 

 


Дата добавления: 2015-08-20; просмотров: 159 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Эканамічны і палітычны стан беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай у XVII – перш. палове XVIII ст. Міжусобная барацьба магнацкіх груповак.| Беларусь i войны РП з Расiяй у першай трэцi ХVII ст.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.007 сек.)