|
Гісторыю старажытных цывілізацый можна падзяліць на тры асноўныя этапы: 1) складванне класавага грамадства і дзяржавы (канец 4-га — канец 2-га тысячагоддзя да н.э.); 2) росквіт старажытных грамадстваў, найвышэйшае развіццё рабаўладальніцкіх адносін (мяжа 2-га — 1-га тысяча годдзя да н.э. — канец 1-га тысячагоддзя да н.э.); 3) заняпад старажытных грамадстваў, з'яўленне рыс пераходу да феадалізму (I — V стст. н.з.).
Узнікненне першых дзяржаў. Узнікненне першых старажытны.к дзяржаў звязана з пераходам першабытных пляменаў ад прысвойваючай да вырабляючай гаспадаркі. Вядома, што ўжо ў 12-м — 10-м тысячагоддзі да н. э. некаторыя абшчыны, якія пражывалі ў найбольш спрыяльных кліма-тычных умовах, навучыліся сеяць хлеб і разводзіць жывёлу.
Паміж 6-м - 3-м тысячагоддзямі да н.э. земляробамі-жывёлаводамі былі заселены даліны Ніла, Ніжняга Еўфрата і Інда. Змянілася шмат пакаленняў. пакуль жыхары рачных далін навучыліся рацыянальна выкарыстоўваць разлівы рэк у мэтах земляробетва. Гэта была першая ў гісторыі чалавецтва перамога над прыроднай стыхіяй. Ураджаі пачалі хутка расці. Разам з матыжным з'явілася ворыўнае земляробства з дапамогай цяглавай сілы. Рост ураджаяў спрыяў і развіццю жывёлагадоўлі. Цяпер абшчына магла пракарміць не толькі працаўнікоў, але і непрацаздольных, вызваліць частку людзей ад сельскагаспадарчай працы, што садзейнічала росту рамяства. Ад бываўся працэс аддзялення земляробства ад рамяства. Пачала зараджацца сацыяльная няроўнасць унутры абшчыны.
Важнае месца ў структуры першабытнага грамадства займала хатняя абшчына, якая складалася з яе галавы — мужчыны-патрыярха, яго сыноў і ўнукаў з іх жонкамі і дзецьмі. Патрыярх меў амаль неабмежаваную ўладу. Часам хатняя абшчына магла ўключаць у сябе ўвесь род. Род быў часткай племені. Паступова племянныя сувязі пачалі саступаць месца суседскім. Такім чынам, з цягам часу месца племяннога аб'яднання заняла тэрытарыяльная суседская абшчына. Яна вырашала пытанні на агульным сходзе роўных паміж сабой воінаў. Аднак дэталёвы разгляд спраў даручаўся савету старэйшын. Народны сход, а часцей савет старэйшын, выбіраў правадыра, які быў і военачальнікам. Такое ўладкаванне гра-мадскага кіравання атрымала назву ваеннай дэмакратыі.
На першапачатковым этапе з'яўлення прыбавачнага прадукту велічы-ня яго была недастатковая, каб размеркаваць сярод усіх абшчыннікаў. У прывілеяваным становішчы апынуліся правадыр і яго набліжаныя, а таксама жрэц. У няроўных умовах з радавымі абшчыннікамі былі і члены савета старэйшын, ды і розныя хатнія абшчыны мелі розны аўтарытэт і сілу. У грамадстве ўзнікла сацыяльная і эканамічная няроўнасць. Аднак без такой няроўнасці, пры тагачасным узроўні развіцця вытворчасці, ІІрагрэс быў уво-гуле немагчымы.
Аднак ніхто добраахвотна не хацеў саступіць сваёй долі ў грамадскім прадукце другому, таму быў неабходны апарат, які прымушаў бы гра-мадства прымаць усталя-ваны сацыяльна-эканамічны лад. Такім апаратам з'явілася дзяржава з яе адміні-страцыяй, тэрытарыяльным прынцыпам кіравання, падаткамі, узброенымі сіламі. Перыяд узнікнення дзяржаў больш-менш супадае з перыядам утварэння гарадоў, таму часта працэс пераходу ад першабытнаабшчыннага ладу да класавага называюць “гарад-ской рэвалюцыяй”.
Разам з дзяржавамі ўзнікаюць і першыя цывілізацыі, для якіх характэрны наступ-ныя прыкметы: 1) буйныя пастаянныя паселішчы тыпу гарадоў; 2) манументальныя грамадскія пабудовы; 3) наяўнасць сістэмы падаткаабкладання; 4) пэўны ўзровень развіцця эканомікі, наяўнасць гандлёвага абмену; 5) вылучэнне рамеснікаў-спецыялістаў; 6) узнікненне пісьменнасці і пачаткаў навук; 7) мастацтва; 8) існаванне класаў і дзяржавы.
Класавае расслаенне грамадства ўпершыню адзначана ў Егіпце і Шумеры. Развіццё ранніх цывілізацый ішло рознымі шляхамі. Першы шлях характарызуецца суіснаван-нем двух эканамічных сектараў — дзяржаўнага і абшчынна-прыватнага пры значным дамінаванні першага (даліна Еўфрата). Другі шлях — існаванне толькі дзяржаўнага сек-тара (Егіпет). Для гэтых цывілізацый было характэрным стварэнне значных ірыгацый-на-меліярацыйных сістэм пры вялікай ролі храмаў і цароў і, як вынік, стварэнне вялікіх дзяржаў. Па трэцяму шляху развіцця пайшлі тыя грамадствы, якія развіваліся не ў такіх урадлівых далінах. Тут значную ролю разам са збожжавымі культурамі адыгрывалі жывёлагадоўля, вінаградарства, вырошчванне алівак, здабыча металаў. У іх не ўзнікла такіх магутных дэспатычных дзяржаў, як царства на Ніле або ў Месапатаміі. Дзяржавы "трэцяга шляху" — Ахейская, Хецкая, Сярэднеасірыйская — мелі хутчэй характар ваен-ных саюзаў. Пазней, у 1-м тысячагоддзі да н.э., з узнікнеынем імперый, тры вышэйпе-ралічаныя шляхі развіцця старажытных цывілізацый нівеліруюцца і ствараецца адзіны, пры якім існавалі два сектары зканомікі: абшчынна-прыватны ў гарадах і дзяржаўны ў вёсцы.
Трэба адзначыць, што гісторыю старажытных цывілізацый нельга атаясамліваць з сусветнай гісторыяй, бо яны існавалі пасярод міру першабытных плямёнаў. Больш таго, яны не маглі існаваць без дакласавай перыферыі, якая давала ім невычарпальныя запа-сы сыравіны і рабочай сілы, нагадвала аб сабе нашэсцямі і ўплывала на іншыя сферы жыцця старажытных цывілізацый. Іх першы перыяд — гэта гісторыя маленькіх ачагоў цывілізацыі ў велізарным свеце нершабыт насці. Пазней ствараюцца больш шырокія арэалы цывілізацыі — Міжземнамор'е, Блізкі Усход, Індастан, Кітай, але і яны працягвалі жыць у акружэнні першабытнай перыферыі.
Росквіт старажытных цывілізадый. Характэрнай рысай у развіцці вытворчых сіл на другім этапе развіцця старажытных цывілізацый стаў пераход да вытворчасці жалеза. У 2 м тысм чагоддзі да н.э. манапалістамі ў гэтай справе былі плямёны паўночна-ўсходняй Малой Азіі, У канцы гэтага тысячагоддзя жалеза пачалі вырабляць у Сірыі, Закаўказзі, шэрагу рэгіёнаў Еўропы. У VIII — VII стст. да н.э. жалезныя прылады сталі пераважаць у Пярэдняй Азіі, многіх частках Еўропы, Іране і, магчыма, Індыі, на стагоддзе два пазней у Сярэдняй Азіі, Егіпце, Кітаі. Першае жалеза атрымала назву крычнага, яно было мяккае і па сваёй якасці саступа-ла медзі. Аднак у IX — VII стст. да н.э. у Еўропе і на Блізкім Усходзе адкрылі вытворчасць болып якаснага вугляродзістага жалеза. Гэта дазволіла палепшыць апрацоўку зямлі, вырубку лясоў, удасканаліць кавальскае, сталярнае, карабельнае рамёствы.
Да пачатку 1-га тысячагоддзя да н.э. існавалі тры тыпы дзяржаў: 1) дробныя гарады-дзяржавы (у Шумеры, Сірыі, Фінікіі, Грэцыі); 2) слаба цэнтралізаваныя дзяржавы, дзе перыферыя плаціла даніну цэнтру (Хецкая, Мітанійская, Сярэднеасірыйская дзяржавы); 3) адносна буйныя дзяржавы, якія аб'ядноўвалі тзрыторыю басейна цэлай рачной даліны (Егіпет, Ніжняя Месапатамія).
Такія дзяржавы працягвалі існаваць і ў 1-м тысячагоддзі да н.э., аднак характэрнай з'явай гэтага перыяду стала ўзнікненне новых дзяржаўных утварэнняў — "сусветных дзяржаў", або імперый. Іх з'яўленне было абумоўлена пошукамі павелічэння прыбавачнага прадукту па-за межамі ўласнай краіны, за кошт рабавання іншых краін. I раней павелічэнне прыбавачнага прадукту адбывалася або шляхам ваеннага рабавання, захопу тэрыторыі і пераводу палоішага насельніцт ва ў стан рабоў, або з дапамогай неэквівалентнага гандлю. Утварэнне імперый было спробай сумясціць усе тры гэтыя спосабы пераразмеркавання прыбавачнага прадукту.
Імперыі прынцыпова адрозніваліся ад іншых буйных дзяржаўных ут-варэнняў: 1) працягласць тэрыторыі імперый была значна большай і не абмя-жоўвалася адной вобласцю; 2) імперыі абавязкова аб'ядноўвалі тэрыторыі, неаднародныя па сваёй эканоміцы, геаграфічных умовах, этнічнаму складу, культурных традыцыях; 3) папярэднія буйныя дзяржавы на падначаленых тэрыторыях імкнуліся не парушаць традыцый-ныя структуры кіравання, у той час як імперыі падзяляліся на аднастайныя адміністрацыйныя адзінкі (вобласці, сатрапіі, правінцыі) і кіраваліся з аднаго цэнтра. Магутнымі імперы-ямі былі Асірыйская, Персідская, Рымская дзяржавы,
3 працэсу ўтеарэння імперый на некаторы час выпадае адзін з рэгіёнаў старажытнага свету, а менавіта ўзбярэжжа Міжземнага мора. Перш за ўсё гэта грэчаскія гарады, дзе ўзнік асаблівы, антычны шлях развіцця, Антычныя дзяржавы існавалі ў форме гарадоў-дзяржаў, у якіх суцэльна панаваў абшчынна-прыватны сектар і самакіраванне (народны сход). Такія гарады-дзяржавы атрымалі назву "поліс". Тут узнік асаблівы тып уласнасці — полісная ўласнасць, калі зямлёй маглі распараджацца толькі паўнапраўныя члены поліса. У полісе было вельмі моцнае пачуццё салідар-насці, звычайна інтарэсы поліса ставіліся вышэй за асабістыя. Ва ўмо-вах поліса ўзніклі новыя дзяржаўныя формы — рэспубліка і дэмакратычная форма кіравання.
Полісная арганізацыя перамагла ліхвярства і даўгавое рабства, характэрныя для дзяржаў Усходу. У полісе сфарміравалася не патрыярхальнае, а класічнае рабаўладанне, пры якім: а) рабы не заўсёды ўдзельнічалі ў адным вытворчым працэсе з гаспадарамі; б) не ўваходзілі з імі ў адну сям'ю. Для гаспадароў яны былі "гаворачымі прыладамі працы" і апошнія маглі паступаць з імі па свайму жаданню. Менавіта ў антычным грамадстве раб быў рабом у найбольшай ступені, як свабодны — найбольш свабодным. Росквіт рабаўладання звязаны з гісторыяй Афін V — IV стст. да н.э. і Рьша II ст. да н.э.—II ст. н.э.
Ва ўсходніх цывілізацыях заўсёды прысутнічала паняцце панавання і падпарадкаванасці (напрыклад, цар і падданы, гаспадар і слуга). У грэчаскіх полісах з'яўляецца паняцце свабоды як адсутнасць усялякага панавання над дадзеным чалавекам. Грамадзянін поліса не толькі адчуваў сябе свабодным, але лічыў усялякага, над кім ёсць нейкае панаванне, рабом. Таму, з пункту гледжання жыхароў поліса, ва ўсходніх імперыях панавала суцэльнае раб-ства. Аднак, як ні важны быў поліс для ўсяго далейшага развіцця чала-вецтва, ён праіснаваў нядоўга: магчымасці развіцця ў межах гарадоў-дзяр-жаў былі абмежаванымі, не было значных ваенных сіл для абароны.
Ва ўсходніх імперыях колькасць рабоў таксама памножылася, а на змену патрыярхальнаму рабству прыйшло класічнае. Аднак большасць на-сельніцтва гэтых краін знаходзілася ў стане "царскіх людзей", г.зн. паднявольных людзей рабскага тыпу. "Царскія людзі" былі больш свабодныя, мелі сваю хату і кавалак зямлі, з якога плацілі падаткі цару і непасрэднаму гаспадару. Лішкі прадукцыі заставаліся для асабістага карыстання. Калі для антычнага поліса была характэрная ідэалізацыя свабоды, то для ўсходняй імперыі — ідэалізацыя свайго гаспадара: абагаўленне правіцеля пранізвае ўсю ўсходнюю ідэалогію.
Пры ўсім адрозненні паміж "Усходам" і "Захадам" нельга забываць галоўнае: 1) і ўсходнія, і заходнія грамадствы гэтага часу былі аднолькава пабудаваныя на прынцыпе існавання рабства; 2) антычны шлях развіцця, нягледзячы на ўсе яго асаблівасці ў параўнанні з астатнім светам і важ-насцю для гісторыі чалавецтва, толькі пазнейшае адгалінаванне ад тых шляхоў развіцця класавага грамадства, якое ўзнікла на раннім этапе старажытнасці.
У канцы перыяду росквіту старажытных грамадстваў працэс утварэння "сусветных дзяржаў" ахапіў не толькі Блізкі Усход, але Індыю, Кітай і краіны антычнага шляху развіцця. У большаеці краін дзяржаўны сектар эканомікі паглынаецца прыватным. Рабская праца працягвала прымяняцца ў прыватных гаспадарках, але яна была эфектыўнай толькі ў гас-падарках невялікага або сярэдняга памеру, калі за рабамі быў усталяваны эфек-тыўны нагляд. Калі ж прыватныя ўладанні пачалі разрастацца і ператварацца ў велізарныя гаспадарчыя комплексы, то арганізаваць працу рабоў стала вельмі цяжка. Таму буйная рабаўладальніцкая гаспадарка праісна-вала вельмі нядоўга, што можна прасачыць на прыкладзе краіны класічнага рабаўладання — Італіі.
Хрысціянства. Пачатак заняпаду старажытных грамадстваў супаў з пошукамі багоў-выратавальнікаў. У гэты час зараджаецца хрысціянства, Хрысціянская рэлігія была вынікам ідэалагічнага крызісу Рымскай імперыі. Яна ўзнікла ў I ст. н.э., але асаблівае распаўсюджанне атрымала з канца II ст. Старая рэлігія рымлян з яе мнагабожжам ужо не магла задаво-ліць духоўныя патрэбы грамадства. Яшчэ ў меншай ступені быў здольны на гэта культ імператара. Таму ў Рым пачынаюць пранікаць і карыстацца больш-менш шырокім прызнаннем розныя ўсходнія культы — егіпецкай багіні Ісіды, персідскага бога Мітры, іудзейскага бога Ягве. Такім жа чы-нам распаўсюджваецца ў Рымскай імперыі і хрысціянства.
Адпаведна біблейскай легендзе заснавальнікам новай рэлігіі быў Ісус Хрыстос з Назарэта, які абвясціў сябе сынам божым і выратавальнікам роду чалавечага. Яго акружалі вучні, ён тварыў цуды і прапаведаваў сваё вучэнне. Пазней ён быў схоплены і распяты на крыжы. Аднак на трэці дзень пасля сваёй смерці Ісус уваскрэс і ўзнёсся на неба.
Новая рэлігія ўзнікла ў Палесціне і атрымала распаўсю-джанне ў Рымскай імперыі, бо прыцягвала сваіх прыхільні-каў прастатой статута ранніх хрысціянскіх абшчын, раўна-праўем, верай у жыццё пасля смерці.
У хрысціянскія абшчыны ўступалі пераважна ніжэйшыя слаі насельніцтва. Імператарскія ўлады першапачаткова ад-носіліся да хрысціян варожа і нават праследавалі іх. Нягле-дзячы на гэта, хрысціянства шырока распаўсюдзілася. 3 II ст. пачынаецца новы этап у яго развіцці. Хрысціянскія абшчыны аб'ядноўваюцца пад верхавенствам рымскай абшчыны. Ускладняецца іх кіраўніцтва: з'яўляюцца біскупы і дыяканы (вялі гаспадарчыя справы). Змяняецца і сацыяльны склад абшчын: усё часцей у іх уступаюць прадстаўнікі вышэйшых слаёў грамадства. Паступова ўзнікае магутная арганізацыя, якая ў далейшым атрымала назву хрысціянскай царквы. Рым-скія імператары з цягам часу зразумелі, што новая рэлігія можа быць надзейным саюзнікам улады. Таму царква і дзяр-жава ўсё болыл і больш збліжаюцца, і невыпадкова, што ў выніку хрысціянства ператварылася ў дзяржаўную рэлігію.
Заняпад старажытных цывілізацый. У час позняй стара-жытнасці паўсюдна пачынаюць выкарыстоўвацца стальныя прылады працы. Гэта павялічыла прадукцыйнасць працы і ўзмацніла баяздольнасць войска. Эканамічныя сувязі паміж асобнымі краінамі сталі больш цеснымі. Так, "Вялікі шоўкавы шлях" звязаў Міжземнамор'е з Кітаем, актыўны марскі гандаль ішоў паміж Кітаем і Індыяй.
Старажытнае грамадства дасягнула такога ўзроўню раз-віцця вытворчых сіл, пры якім стала магчымым выкарыстанне працы не толькі рабоў, але і эксплуатацыя ўсёй масы дробных прыватных гасладароў, ператварэнне іх у залежных людзей. Пачынаецца перыяд разлажэння рабаўладальніцкага ладу і зараджэнне феадальных адносін. Клас свабодных абшчыннікаў паступова страчвае свабоду і грамадзянскія правы. Рабаўладанне заставалася і надалей, аднак у нетрах рабаўладальніцкага ладу зараджаліся элементы феадальных адносін.
Крушэнне рабаўладання ў розных краінах адбывалася па-рознаму. Так, у Заходняй Рымскай імперыі яно суправаджалася гібеллю самой Рымскай дзяржавы, ва ўсходняй палове Рымскай імперыі (Візантыі) пераход да феадалізму адбыўся без распаду дзяржавы і таму больш марудна. Дзяржавы, якія ўзніклі на тэрыторыях, дзе ніколі не было рабаўладання (Скандынавія, Усходняя Еўропа, Японія і інш.), спачатку ўтвараліся як ранне-рабаўладальніцкія з моцнай праслойкай свабодных абшчыннікаў, аднак пад уздзеяннем больш развітых краін яны хутка перайшлі да феадалізму. Толькі ў рэгіёнах, ізаляваных ад астатняга свету (Цэнтральная і Паўднёвая Афрыка, Амерыка), старажытныя грамадствы працягвалі існаваць і; пазней.
Разлажэнне рабаўладальніцкага ладу праявілася таксама ў распадзе палітычнай сістэмы. Адбываецца крушэнне такіх "сусветных дзяржаў", як Рымская ў Міжземнамор'і, Ханьская ў Кітаі, Кушанская ў Сярэдняй Азіі. Іх тэрыторыі былі заваяваны суседнімі плямёнамі і народамі.
Нашэсці варвараў і падзенне Рыма. На працягу тысячагоддзяў больш адсталыя народы, якія жылі родаплемянным ладам, служылі аб'ектам эксплуатацыі для больш развітых у эканамічных і культурных адносінах грамадстваў. Яны пастаўлялі рабоў і сыравіну, былі аб'ектам неэквіва-лентнага гандлю. Часамі "варвары" нападалі на цывілізаваныя дзяржавы і надоўга іх спусташалі. Аднак баланс сіл паміж рабаўладальніцкай цывілізацыяй і варварскай перыферыяй складваўся не на карысць апошняй да самага пачатку нашай эры.
Разам з тым развіццё вытворчых сіл варвараў не стаяла на месцы. Мя-жой, якая ліквідавала моцную эканамічную залежнасць варвараў ад старажытных цывілізацый, былі III —IV стст. н.э. Гэта пацвярджаецца, напрыклад, тым, што ў Цэнтральнай і Паўночнай Еўропе ў гэты час амаль поўнасцю знікаюць рымскія рамесныя вырабы, а германскія плямёны
ўжо добра авалодалі земляробствам і сакрэтамі каняводства.
V III — IV стст. гаспадарчае жыццё многіх плямёнаў дасягнула такога ўзроўню, калі пачаўся працэс сацыяльнага расслаення. Узнікае ваенна-племянная знаць, якая выступае ініцыятарам войнаў і захопу здабычы.
3 ростам насельніцтва важнае месца для плямёнаў, якія пераходзілі ад першабытнаабшчыннага ладу да класавага, набывае захоп зямель. У гэты час амаль уся варварская перыферыя прыходзіць у рух. Пачынаецца так зва-нае "Вялікае перасяленне народаў". Бясконцыя плямёны і народы здыма-юцца са сваіх месцаў і перасяляюцца на новыя землі. Знаёмства варвараў з гаспадаркай і ваеннай справай цывілізаваных грамадстваў паскарала іх са-цыяльна-эканамічнае і ваеннае развіццё. У III — IV стст. германскія, славянскія, сармацкія, мангольскія, цюркскія, арабскія і іншыя плямёны выступаюць супраць рабаўладальніцкіх імперый усё больш моцнымі ваеннымі саюзамі. Суадносіны сіл мяняюцца на карысць варварскай перыферыі.
Найбольш моцны ўдар варварскіх плямёнаў прыйшоўся на Заходнюю Рымскую імперыю. К канцу II ст. н.э. моцныя ваенна-племянныя саюзы склаліся ў германцаў. Гэта алеманы на верхнім Рэйне, франкі на сярэднім і ніжнім Рэйне, саксы на ніжняй Эльбе, вандалы на сярэднім Дунаі, готы ў Паўночным Прычарнамор'і. 3 сярэдзіны IV ст. узмацніліся варварскія набегі на тэрыторыю Рымскай імперыі. У 370-я гг. з усходу ў Паўднёвую Еўропу ўварваліся плямёны гунаў, што прымусіла многія еўрапейскія народы зрушыцца са сваіх месц, выцясняючы суседзяў. Асноўны паток перася-ленцаў хлынуў на Балканскі паўвостраў і ў межы Заходняй Рымскай імперыі. Гуны ўяўлялі сабой арду качэўнікаў, куды ўваходзілі розныя па этнічнаму складу плямёны. Рухаючыся з усходу, гуны ў пачатку 370-х гг. перайшлі Волгу і ў 375 г. абрынуліся на готаў у Паўночным Прычарнамор'і. Готы да гэтага часу засялілі тэрыторыю ад Дона да Дуная і падзяля-ліся на дзве плыні — остготаў і вестготаў. Гуны разграмілі остготаў і ўк-лючылі іх у сваю арду, а вестготы адышлі ў межы Рымскай імперыі, дзе ў 377—382 гг. узнялі буйное паўстанне. Іх правадыр Аларых у 408—410 гг. здзейсніў шэраг паходаў на Рым, а ў 410 г, захапіў яго. Падзенне "вечнага горада" ўразіла сучаснікаў. Аднак гэта быў толькі пачатак агоніі вялікай імперыі, які зацягнуўся да 476 г. Рым яшчэ здолеў у 451 г. даць адпор магутнай федэрацыі плямё-наў на чале з правадыром гунаў Ацілам. Аднак гэта была апошняя буйная перамога Рыма.
Дата добавления: 2015-08-20; просмотров: 491 | Нарушение авторских прав
<== предыдущая страница | | | следующая страница ==> |
Даіндаеўрапейскае насельніцтва на беларускіх землях, яго матэ-рыяльная і духоўная культура. | | | Даіндаеўрапейскае насельніцтва на беларускіх землях, яго матэ-рыяльная і духоўная культура. |