Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Гістарыяграфія і крыніцы па гісторыі Беларусі

Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы ў вывучэнні гісторыі. | Першыя цывілізацыі. Першыя перасяленні народаў | Даіндаеўрапейскае насельніцтва на беларускіх землях, яго матэ-рыяльная і духоўная культура. | Феадальныя адносіны ў Заходняй Еўропе і на тэрыторыі Беларусі ў перыяд ранняга сярэднявечча. Развіццё рамяства, гандлю і ўтварэнне гарадоў | Утварэнне ВКЛ і пашырэнне яго тэрыторыі ў ХІІІ – пачатку ХV стст. Роля ўсходнеславянскіх зямель у працэсе ўмацавання дзяржавы. | Барацьба за вялікакняскі трон у 70-90 гг. XIV ст. Крэўская унія і Востраўскае пагадненне. | Арганізацыя дзяржаўнага кіравання ВКЛ: ад абсалютнай да саслоўна-прадстаўнічай манархіі. Заканадаўства і судовая сістэма. | Дзяржаўнае кiраванне i заканадаўчая дзейнасць у ВКЛ | Такім чынам, паступова форма кіравання ВКЛ змянілася з абсалютнай ма-нархіі да саслоўна-прадстаўнічай. | Найважнейшай прыкметай развіцця феадальнага ладу зрабілася ўтва-рэнне фальваркаў – панскіх гаспадарак, разлічаных не на ўласнае спажыван-не сялянскіх прадуктаў, а на іх продаж. |


Читайте также:
  1. Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага, палітычнага крызісу ў Расіі і Беларусі восенню 1917 г.
  2. Аднаўленне Савецкай Беларусі ў 1920 г. Рыжскі дагавор 1921 г.
  3. Асаблівасці канфесійных адносін на тэрыторыі Беларусі ў XVI-XVII стст. Рэфармацыя і контррэфармацыя. Утварэнне уніяцкай царквы і яе роля ў лёсе беларускага народа.
  4. Баявая дзейнасць партызан і падпольшчыкаў падчас вызвалення Беларусі
  5. І Беларусі восенню 1917 г.
  6. Літаратура Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай

Напісанне абагульняючых прац па гісторыі Беларусі заўсёды звязвалася з шэрагам цяжкасцей. У складзе Расійскай імперыі першую нацыянальную версію беларускай гісторыі пад назвай "Кароткая гісторыя Беларусі" ўдалося выдаць у Вільні толькі ў 1910 г. Яе аўтарам быў В. Ластоўскі. З усталяван-нем савецкай улады выйшаў "Кароткі нарыс гісторыі Беларусі" У. Ігнатоў-скага (Мінск, 1922).

Аднак не ўсе аўтары мелі шанцы выдаць свае творы. Так, "Гісторыя Бела-русі" М. Доўнар-Запольскага, напісаная ў 1926 г., змагла пабачыць свет толь-кі ў незалежнай Беларусі (Мінск, 1994). Хоць В. Шчарбакоў выдаў свой "Нарыс гісторыі Беларусі" (Мінск, 1934) у поўнай адпаведнасці са сталінскай дактрынай грамадскага развіцця, аднак гэта не ўратавала яго, як і У. Ігна-тоўскага, ад рэпрэсій. Іх кнігі былі забаронены.

Пасля Другой сусветнай вайны агульная праца па гісторыі Беларусі рых-тавалася пад жорсткім ідэалагічным кантролем. Пад рэдакцыяй У. ІІерцава, К. Шабуні, Л. Абецэдарскага калектывам аўтараў была створана "История Белорусской ССР" у двух тамах (Мінск, 1954). Спецыяльных падручнікаў ці дапаможнікаў па гісторыі Беларусі для іншых студэнтаў ВНУ не існавала. Замест гісторыі Беларусі яны вывучалі гісторыю КІІСС і эканамічную гісто-рыю СССР, сацыялістычных і капіталістычных краін. 3 нешматлікіх калек-тыўных выданняў савецкай эпохі лепшым засталася пяцітомная "Гісторыя Бела-рус-кай ССР" (Мінск, 1972—1975).

Першым выданнем пра мінулае нашай краіны пасля распаду СССР сталі “Нарысы гісторыі Беларусі” ў дзвюх частках (Мінск, 1994 —1995) пад рэ-дакцыяй акадэміка М. Касцюка. Яго аўтары адышлі ад савецкіх трактовак і асвятляюць уласную гісторыю з нацыянальна-дзяржаўных пазіцый.

У 1998 г. выдадзены падручнік у двух тамах, створаны выкладчыкамі ВНУ пад рэдакцыяй прафесараў Я. Новіка і Г. Марцуля. Існуюць аўтар-скія версіі гісторыі Беларусі (П. Г. Чигринов, Очерки истории Беларуси. Мн., 1997; Н.М. Ковкель, Э.С. Ярмусик. История Беларуси с древнейших времен до нашего времени. Мн., 2000; Я.М. Трещенок. История Беларуси. 4. 1. Досоветский период. Могилев, 2003).

КРЫНІЦЫ

Сведчанні аб мінулым даюць, як ужо адзначалася, гістарычныя кры-ніцы. Да іх адносіцца ўсё тое, што засталося з мінулага і ўтрымлівае хоць нейкую інфармацыю аб ім. Фактычны матэрыял гісторык чэрпае ў археала-гічных раскопках, летапісах, архівах, успамінах відавочцаў гістарычных падзей. Дакладнасць гістарычных звестак з гэтых крыніц залежыць ад іх колькасці, прадстаўнічасці для вывучэння той ці іншай падзеі, а таксама ад умення гісторыка "даследаваць" дакументы. Найбольш пашыраны падзел гістарычных крыніц на сем тыпаў: пісьмовыя; рэчавыя; этнаграфічныя; моў-ныя; фальклорныя; кінафотадакументы; фонадакументы.

Якія навукі сілкуюць гісторыю: археалогія, археаграфія, этнаграфія, тапаніміка, антрапалогія, фалькларыстыка, нумізматыка, геральдыка і інш

Мэты выкладання курса.

3 улікам сказанага можна выдзеліць наступныя мэты курса:

1) паглыбіць веды па айчыннай гісторыі;

2) вывучыць гісторыю Беларусі (у кантэксце цывілізацыйнага і рэгія-нальнага развіцця) для атрымання цэласнага ўяўлення аб заканамернасцях і асаблівасцях гістарычнага развіцця чалавецтва, разумення месца ў ім гісто-рыі Беларусі, а таксама ўкладу беларускага народа ў сусветную цывіліза-цыю;

3) павысіць уласную эрудыцыю і тым самым далучыцца да нацыяналь-ных і сусветных культурных традыцый;

4) выхаваць грамадзян-патрыётаў краіны Беларусь;

 


Дата добавления: 2015-08-20; просмотров: 258 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Прынцыпы і метады вывучэння гісторыі. Гістарыяграфія і крыніцы па гісторыі Беларусі.| Даіндаеўрапейскае насельніцтва на беларускіх землях, яго матэ-рыяльная і духоўная культура.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.005 сек.)