Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Літаратура Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай

Аб паходжанні назвы “Белая Русь”. | Эканамічныя і палітычныя перамены ў Еўропе ў XVI-XVII стст. Пачатак Новага часу. | Становiшча беларускiх зямель пасля заключэння унii 1569 г. | Асаблівасці канфесійных адносін на тэрыторыі Беларусі ў XVI-XVII стст. Рэфармацыя і контррэфармацыя. Утварэнне уніяцкай царквы і яе роля ў лёсе беларускага народа. | БЕРАСЦЕЙСКАЯ УНIЯ 1596 г. | Эканамічны і палітычны стан беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай у XVII – перш. палове XVIII ст. Міжусобная барацьба магнацкіх груповак. | Міжусобная барацьба магнацкіх груповак. | Беларусь i войны РП з Расiяй у першай трэцi ХVII ст. | Антыфеадальная вайна (сялянска-казацкая 1648-1651 гг. | Уплыў эпохі Асветніцтва на сусветную і айчынную культуру. |


Читайте также:
  1. Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага, палітычнага крызісу ў Расіі і Беларусі восенню 1917 г.
  2. Аднаўленне Савецкай Беларусі ў 1920 г. Рыжскі дагавор 1921 г.
  3. Асаблівасці канфесійных адносін на тэрыторыі Беларусі ў XVI-XVII стст. Рэфармацыя і контррэфармацыя. Утварэнне уніяцкай царквы і яе роля ў лёсе беларускага народа.
  4. Баявая дзейнасць партызан і падпольшчыкаў падчас вызвалення Беларусі
  5. Гістарыяграфія і крыніцы па гісторыі Беларусі
  6. І Беларусі восенню 1917 г.

У ХУІІ-ХУШ ст.ст. беларуская літаратура апынулася ў вельмі склада-ных умовах. Асноўным тормазам яе развіцця было звужэнне сферы ўжыван-ня беларускай мовы. Прычым у гэты перыяд адбываўся пераход ад стара-жытнабеларускай кніжнай мовы да літаратурнай, якая абапіралася на жывую гутарковую мову народа. Такі працэс быў заканамерны і ішоў ва ўсіх краінах, толькі не так пакутліва і вяла, як на Беларусі. Польшчы і Расіі для гэтага пе-раходу спатрэбілася каля 50 гадоў, а ў нас ён зацягнуўся больш чым на 150.

У беларускай літаратуры гэты пераходны перыяд азначаецца панаван-нем стылю барока, у якім яскрава выдзяляюцца стылёвыя тэндэнцыі:

1. Высокі стыль, звычайна элітарны, феадальна-арыстакратычны. Яму
была характэрна рытарычная прыўзнятасць, сімвалічнасць, блізасць да ста-рых афіцыйных формаў беларускай літаратуры.

2. Сярэдні стыль задавальняў эстэтычны густ гараджан і сярэдняй
шляхты, якая імкнулася засвоіць еўрапейскі лад і не адрывалася ад нацы-янальных традыцый.

3. Нізкае барока, якое прадстаўляла эстэтычныя запатрабаванні най-больш шырокіх пластоў насельніцтва нашага грамадства. Сюды ўваходзіла інтымна-песенная лірыка, батлеечныя п'есы, сатырычная паэзія і проза. Ля вытокаў гэтай «несур'ёзнай літаратуры» стаіць напісаны ананімам у 1655 годзе «Ліст да Абуховіча.» Абуховіч — смаленскі ваявода, які, здрадзіўшы ВКЛ, без боя здаў горад расійскай арміі ў 1654 г. Аўтар рашуча асуджае ама-ральнасць і прадажнасць прадстаўнікоў пануючых колаў Рэчы Паспалітай. Да гэтага літаратурнага напрамку па форме, мове, стылю і жанру прымыкае другі твор — «Прамова Мялешкі». Быццам бы сапраўды смаленскі кашталян Іван Мялешка выступаў на Варшаўскім сойме і «рэзаў» праўду-матку ў вочы каралю Жыгімонту III Вазе. На сакавітай беларускай мове аўтар гэтага твора крытыкуе кіраўніцтва Рэчы Паспалітай, якое не клапоціцца аб інтарэсах Літвы. Ён вельмі зняважальна адзываецца аб апалячанай беларускай шляхце, з'едліва пра іх адзначаючы: «Многа тутако такіх ест, што хоць наша костка, аднак сабачым мясам абрасла і воняет!»

Найбольш значным прадстаўніком «высокага» літаратурнага стылю ба-рока быў Сімяон Полацкі (1629-1680 гг.). Сапраўднае прозвішча Пятроўскі-Сітніяновіч. Нарадзіўся ён у Полацку, у сям'і купца. Вучыўся спачатку ў брацкай мясцовай школе. Скончыў Віленскую езуіцкую акадэмію. У 1664 годзе, як шчыры прыхільнік праваслаўя і праціўнік палітыкі контррэфарма-цыі, пакінуў Беларусь і ў Маскве разгарнуў актыўную педагагічную, выда-вецкую і літаратурную дзейнасць. Ён быў выхавальнікам Пятра I у дзяцінст-ве. Па яго ініцыятыве і статуту была заснавана першая ў Расіі вышэйшая на-вучальная ўстанова – славяна-грэка-лацінская акадэмія. Менавіта ў ёй ву-чыўся праз 50 гадоў М. Ламаносаў. Полацкі адкрыў у Маскве друкарню, якая выдала першы «Буквар». Ім былі напісаны драмы і камедыі, пропаведзі і шмат вершаў. Ягоная літаратурная спадчына і грамадска-асветніцкая дзей-насць дае права, на думку гісторыкаў, называцца першым расійскім інтэлі-гентам.

Другім выдатным дзеячам, які значна ўзбагаціў культуру Расіі, з'яўля-ецца Ілля Капіевіч (1651-1714 гг.). Па палітычных матывах ён вымушаны быў эміграваць у Галандыю. Там у 1697 годзе як перакладчык пазнаёміўся з Пятром I і быў запрошаны працаваць ў Расію. Капіевіч рэфармаваў царкоў-на-лавянскі алфавіт кірыліцы, спрасціў яго. Новы шрыфт сталі называць гра-мадзянскім або «капіеўкай». Сёння ім карыстаецца з невялікімі змяненнямі большасць славянскага народу. Ён напісаў і пераклаў на рускую мову больш за 20 кніг, у тым ліку першую ў Расіі арыфметыку, падручнікі па іншазем-ных мовах, першы каляндар, першыя на рускай мове творы па навігацыі, байкі Эзопа і інш. Увогуле, вельмі многія беларусы ўзбагачалі расійскую культуру сваім майстэрствам. Так, пад кіраўніцтвам Івана Максімава з-пад Копыля і Сцяпана Івакова з Мсціслаўля былі ўпрыгожаныя ў Расіі Нова-ерусалімскі манастыр на Істры, Круціцкі церамок, церамок Крамлёўскага палаца. Беларускія майстры аздаблялі ажурнай разьбой па дрэву палац цара Аляксея ў сяле Каломенскім, царскія вароты ў Саборы Новадзявочага мана-стыра ды інш.

Такім чынам, культурнае жыццё Беларусі ў разглядаемы перыяд было даволі разнастайным і багатым, што давала магчымасць дапамагаць і блізкім суседзям.


Дата добавления: 2015-08-20; просмотров: 97 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Эвалюцыя сістэмы асветы і адукацыі ў XVIII – XIX ст.| Навука Беларусі ў другой палове ХУІІІ ст.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.007 сек.)