Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Прамысловая рэвалюцыя і яе вынікі.

Літаратура Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай | Навука Беларусі ў другой палове ХУІІІ ст. | Палiтычны крызiс у РП у сярэдзiне ХVIII ст. Першы падзел РП. Далучэнне Усходняй Беларусi да Расiйскай iмперыi. | Канстытуцыя 3 мая 1791 г. Другi падзел РП i далучэнне Цэн-тральнай Беларусi да Расiйскай iмперыi. | Паўстанне Т. Касцюшкi. Канчатковы падзел РП. | Месца беларускіх зямель у геапалітычнай прасторы Еўропы ў канцы XVIII – пачатку XIX ст. Беларусь у вайне 1812 г. Рашэнні Вен-скага кангрэсу. | Беларусь у вайне 1812 года | ШТО Ж АДБЫВАЛАСЯ У ТЫЛЕ ФРАНЦУЗАў | АДСТУПЛЕННЕ ВЯЛIКАЙ АРМII | Падзеі 1813-1815 гг. |


Читайте также:
  1. Неалітычная рэвалюцыя, яе вынікі

Найбольш значнай падзеяй у Еўропе ў XIX ст. была прамысло-вая рэвалюцыя, якая ўяўляла сабой даволі працяглы і вельмі складаны працэс пераходу ад рамесна-мануфактурнай вытвор-часці, заснаванай на ручной працы, да фабрычна-заводскай, заснаванай на выкарыстанні машын.

Аснову прамысловай рэвалюцыі склалі менавіта гэтыя новыя сродкі працы — машыны, пасля ўкаранення якіх у вытворчасць і наладж- вання іх сістэматычнага ўзнаўлення з дапамогай іншых машын можна было гаварыць аб ажыццяўленні прамысловай рэвалюцыі ў той ці іншай краіне.

Шырокае выкарыстанне машын дало значны штуршок для раз-віцця многіх галін прамысловасці і перш за ўсё металургічнай. У кан-цы XVIII пачатку XIX ст. вельмі хутка пачынаюць будавацца перша-пачаткова чыгунаплавільныя, а потым і сталеліцейныя заводы. Раз-віццё металургічнай прамысловасці выклікала таксама вельмі значны пад'ём у вугальнай прамысловасці, якая хутка развівалася ў Англіі і Бельгіі, а потым і ў іншых заходнееўрапейскіх краінах і ЗІПА. Такім чынам, у выніку прамысловай рэвалюцыі пачынаецца развіццё цяжкай прамысловасці. Састаўной часткай прамысловай рэвалюцыі было ўдасканаленне наземнага і марскога транспарту, без якога не змаглі б хутка развівацца прамысловасць і сельская гаспадарка. Таму сапраўд-ны рэвалюцый ны пераварот у галіне транспарту адбыўся ў выніку чыгуначнага будаўніцтва ў краінах Заходняй Еўропы і ЗША.

Чыгуначнае будаўніцтва садзейнічала фарміраванню агульна-нацыянальных унутраных рынкаў у краінах Заходняй Еўропы і ЗША, што вельмі станоўча ўплывала на вытворчасць прамысловай і сельекагаспадарчай прадукцыі.

Прамысловая рэвалюцыя азначала таксама змены ў арганізацыі вытворчасці, інакш кажучы — стварэнне фабрычна-заводскай сістэ-мы. У XVIII ст. у Англіі, у XIX ст. — у іншых краінах Заходняй Еўропы і ЗПІА мануфактура замяняецца фабрычнай вытворчасцю, што прывяло да стварэння буйной індустрыі, якая забяспечвала хуткае развіццё вытворчых сіл і рост вытворчасці.

Важнейшым сацыяльным вынікам прамысловага перавароту з'яўлялася тое, што ва ўсіх краінах фарміруюцца два новых грамадскіх класы — прамысловая буржуазія і пралетарыят, па-між якімі ўзнікае класавая барацьба ў розных формах.

Прамысловы пераварот аказаў вялікі ўплыў на развіццё сельскай гаспадаркі. Значна павялічыліся плошчы апрацоўваемых зямель і іх прадукцыйнасць, з кожным годам узрастала вытворчасць пшаніцы, бульбы, аўса і цукровых буракоў, а таксама прадукцыі жывёла-гадоўлі.

У сельскагаспадарчую вытворчасць паетупова ўкараняліся тэхніч-ныя навіны: сеялкі, жняяркі, касілкі, сенаварушылкі і г.д. Пастаянна ўдасканальваліся металічны плуг і выкарыстанне штучных угнаенняў.

Рост ураджайнасці ў Еўропе, развіццё транспарту і звязанага з ім міжнароднага гандлю сельскагаспадарчай прадукцыяй садзейнічалі паляпшэнню харчавання еўрапейскага насельніцтва. Недахоп харча-ваныя адчуваўся ўсё радзей і радзей. Апошні голад у гісторыі Заход-няй Еўропы адбыўся ў 1846—1847 гг. у Ірландыі ў сувязі з неўра-джаем бульбы.

Пад уплывам прамысловага перавароту з канца XVIII ст. у Еў-ропе пачалася другая дэмаграфічная рэвалюцыя, якая прывяла да таго, што да 1800 г. колькасць еўрапейскага насельніцтва, як і ў Кітаі, дасягнула каля 200 млн чалавек і склала чвэрць насельніцтва планеты. У 1850 г. у Еўропе пражывала ўжо 266 млн чалавек. Рост насельніцтва быў выкліканы эканамічным прагрэсам, дасягненнямі навукі і тэхнікі, зніжэннем смяротнасці, ростам вытворчасці прадук-таў, развіццём шляхоў зносін, паляпшэннем санітарных умоў і по-спехамі медыцыны, якая ў XIX ст. атрымала перамогу над халерай, тыфам і воспай.

У XIX ст. значна павялічыўся рост гарадоў і гарадскога насель-ніцтва, болын хуткімі тэмпамі пашыраўся ў грамадстве гарадскі лад жыцця. Гэты сацыяльна-эканамічны працэс росту колькасці га-раджан за кошт сельскага насельніцтва называецца урбанізацыяй (ад лац.- гарадскі). Важнейшай яе перадумовай з'яўляўся рост пра-мысловасці ў гарадах, узмацненне іх культурнай і палітычнай ролі.

Ступень урбанізацыі ў краінах Еўропы была рознай, але ўсюды назіраўся рост гарадоў і насельніцтва. За стагоддзе (1801 —1900) колькасць гарадоў з насельніцтвам звыш 100 тыс, чалавек узрасла с 23 да 135. Самай "гарадской краінай" свету XIX ст. была Вялі-кабрытанія. У 1851 г. палова насельніцтва Англіі і Уэльса пражы-вала ў гарадах, тады як у Францыі і Германіі — каля чвэрці.

Асабліва высокай ступенню урбанізацыі характарызаваліся прамысловыя раёны, што ўзніклі, як правіла, у каменнавугальных і металургічных басейнах Еўропы. Такія раёны былі ў Вялікабры-таніі, Бельгіі, Францыі, Германіі. Напрыклад, Манчэстэр, цэнтр ба-ваўнянай прамысловасці Ланкашыра, павялічыў сваё насель-ніц-тва за стагоддзе ў 10 разоў, Эсэн у Рурскім басейне -— у 75 разоў. Гарадамі-гігантамі сталі Лондан, Парыж, Берлін, колькасць насель ніцтва якіх у пачатку XX ст. узрасла адпаведна да 4,7; 3,6; 2,7 млн чалавек.

Выкарыстоўваючы дасягненні прамысловай рэвалюцыі, Еўропа пачала паводзіць сябе як гаспадар свету. Вядучыя заходне-еўра-пейскія краіны ўсталявалі сваё панаванне ў Азіі і Афрыцы. Калані-яльныя і залежныя краіны былі аб'ектам еўрапейскай палітыкі. Яны забяспечвалі Еўропу еыравіяай і куплялі вырабленыя ёй тавары. Усё XIX стагоддзе сусветнай гісторыі было стагоддзем Еўропы, еўрапейская цывілізацыя імкліва распаўсюджвалася па ўсім свеце.

Усталяванне "індустрыяльнага грамадства". Прамысловая рэвалюцыя прывяла да індустрыялізацыі ў Еўропе і ЗІПА і мела шмат агульнага ва ўсіх краінах, хаця пачыналася ў розны час і адрознівалася рэгія-нальнымі асаблівасцямі.

Першай краінай, якая зрабіла пераход да сучаснай прамысловасці і эканамічнага росту, стала Англія. Ужо ў другой палове XVIII ст. яна была вядучай гандлёвай і фінансавай дзяржавай свету, у якой існавалі найбольш спрыяльныя ўмовы для прадпрымальніцкай дзейнасці. Сістэма мануфактурнай вытворчасці развівалася хутчэй, чым у краінах кантынентальнай Еўропы, дзе меліся розныя цэхавыя абмежаванні. Аграрны пераварот, які прывёў да абеззямельвання многіх тысяч сялян, з лішкам забяспечваў мануфактуры, а потым фабрыкі наёмнымі рабочымі. Урад падтрымліваў англійскую буржу-азію. Англія валодала вялізнымі рынкамі збыту і крыніцамі таннай сыравіны на Усходзе, а таксама лішкамі капіта-лу — гэтай неабходнай умовай ІІрадпрымальніцкай дзейнасці. Усё гэта і стварала перадумовы для прамысловага перавароту, які ўпершыню пачаўся менавіта ў Англіі ў 60-я гг. XVIII ст.

Вытворчасць машын пасля вынаходства ў 1784 г, паравой ма-шыны стымулявала развіццё металургічнай і вугальнай прамы-сло-васці. Піку сваёй эканамічнай магутнасці Англія дасягнула ў 50 — 60-я гг. XIX ст. Палова жалеза і вугалю, якія вырабляліся ў свеце, прыходзілася на долю краіны, насельніцтва якой складала 2 % ад агульнай колькасці насельніцтва Зямлі. Тэкстыльная прамысловасць спажывала амаль палову сусветных запасаў бавоўны—сырцу. Больш за адну трэць гандлёвага флоту свету плавала пад брытанскім сцягам. Англія імкнулася захаваць сваю манаполію на вытворчасць ма-шын. Аж да пачатку 1840-х гг. існавала забарона на вываз тэхнікі за межы краіны. Нягледзячы на гэта, характэрнай рысай прамысловай рэвалюцыі XIX ст. была перадача тэхнічных ведаў і вопыту ад Вя-лікабрытаніі ў іншыя еўрапейскія краіны.

Першай кантынентальнай еўрапейскай краінай, куды ў 20 30-х гг. XIX ст. прыйшла прамысловая рэвалюцыя, была Бельгія, якая ва-лодала большымі запасамі каменнага вугалю і жалезнай руды, чым яе суседзі — Францыя і Германія. У Бельгіі пачалося інтэнсіўнае развіццё сталеліцейнай, а по-тым і хімічнай вытворчасці. Колькасць паравых машын, якія прымяняліся ў прамысловасці, узрасла за 20 гадоў (1830— 1850) з 354 да 2300.

У Францыі індустрыяльны прагрэс быў больш марудным і таму ён працягваўся з 70-х гг. XVIII ст. да 70-х гг. XIX ст. Развіццё цяжкай прамысловасці (вытворчасць машын) ішло з адставаннем. Францыі не хапала свайго вугалю, і таму яго прыходзілася ўвозіць з-за мяжы. Затое вельмі хутка развівалася тэкстыльная прамысловасць. У першай палове XIX ст. Францыя перасягнула ўсе астатнія краіны па вытвор-часці шаўковых тканін. Больш інтэнсіўна эканоміка стала разві-вацца ў гады Другой імперыі (1852—1870), аб чым сведчаць аб'ёмы экспарту і імпарту, якія павялічыліся ў 400 разоў. Здабыча вугалю і вытворчасць сталі за гэты час выраслі ў тры разы, а колькасць рабочых на заводах падвоілася.

У Германіі працэс індустрыялізацыі стрымліваўся палі-тычнай раздробленасцю. Да лепшага становішча змянілася толькі пасля аб'яднання краіны ў 1871 г. Цэнтрам германскай прамысловасці стаў Рур, дзе атрымала развіццё металургія, якая стварыла індустры-яльную магутнасць Германіі.

У ЗША пасля Вайны за незалежнасць 1775 —1783 гг. вельмі вострай была праблема існавання па сутнасці дзвюх розных цывілі-зацый (Поўнач і Поўдзень). Першая была індустрыяльнай, гарадской і дэмакратычнай, дзе ў першай палове XIX ст. хутка развіваліся ба-ваўняная прамысловасць, металургія, вугальная прамысловасць, чы-гуначны транспарт, другая ў асноўным — сельскагаспадарчай, заснаванай на жорсткай эксплуатацыі неграў-рабоў. Агульна-нацыя-нальны рух за адмену рабства, які пачаўся ў 30-х гг. XIX ст., прывёў даразмежавання амерыканскага грамадства і Грамадзянскай вай-ны 1861-1865 гг., пасля перамогі ў якой Поўначы тэмпы індустрыяль-нага развіцця ЗША значна ўзраслі.

Асаблівасці лераходу да індустрыяльнага грамадства ў краінах Цэн-тральнай, Усходняй і ІІаўднёва-Усходняй Еўро-пы. У выніку пра-мысло-вай рэвалюцыі краіны Заходняй Еў-ропы і ЗША ўступілі ў перыяд індустрыялізацыі, г. зн. стварэння фабрычна-заводскай вытворчасці, якая прывяла да значнага росту прадукцыйнасці працы. У асобных галінах прамысловасці яна ўзрасла ў сотні разоў. Але не ўсе еўрапей-скія краіны былі ахоплены такім магутным патокам індуст-рыяліза-цыі. У Італіі, Партугаліі, Іспаніі, Аўстра-Венгрыі, на Балканах, у Расіі, у тым ліку і Беларусі, прамысловасць існавала або ў пачатко-вым стане, або расла маруднымі тэмпамі. Гэтыя краіны заста-валіся даіндустрыяльнымі, у якіх большасць насельніцтва была занята сельскагаспадарчай вытворчасцю і праводзіла сваё жыццё ў межах сельскіх абшчын.

Гэта ўсё было звязана з тым, што ў Англіі, Францыі і ЗША ў хо-дзе буржуазных рэвалюцый бурны рост капіталізму ліквідаваў інсты-туты, якія яму перашкаджалі: абсалютную манархію, палітычную раздробленасць, перажыткі феадалізму, а таксама рабства ў ЗІПА (яго унікальнасць у тым, што яно не засталося ад "старога парадку", а раз-вівалася разам са свабодным капіталізмам). У гэтых краінах пра-мысловы пераварот адбываўся як акт, які прама выцякаў з іх спан-таннага сацыяльна-эканамічнага развіцця. Шырокае развіццё рамяства, а потым капіталістычнай мануфактуры стварала шматлікія кваліфіка-ваныя кадры наёмнай рабочай сілы, прывучанай "рабочым закана-даўствам" і іншымі жорсткімі мерамі да дысцыпліны і пастаяннай працы. Іх перакваліфікацыя для працы ў машыннай вытворчасці не была звязана з вялікімі цяжкасцямі, а ў шэрагу выпадкаў суправа-джалася дыскваліфікацыяй, асабліва для рамеснікаў, у выніку чаго прымяненне некваліфікаванай жаночай і нават дзіцячай пра-цы стала сістэмай.

Іншыя ўмовы былі характэрны для большасці краін Цэнтральнай, Усходняй і Паўднёва-Усходняй Ёўропы. Гэтыя краіны атрымлівалі машыны ўжо больш удасканаленыя, чым у канцы XVIII ет., як праві-ла, зробленыя за мяжой. Вельмі часта кваліфікаваныя механікі, не кажучы ўжо аб інжынерна-тэхнічным саставе, на болыы ці менш працяглы час за-прашаліся мясцовымі або чужаземнымі прадпрымальнікамі з прамыслова развітых краін. Некваліфікаваная рабочая сіла часам складалася з пры-гонных або асабіста залежных катэго-рый карэннага насельніцтва. Мануфак-турная стадыя развіцця капіталізму, якая праходзіла звычайна ў іншых формах, не стварала аб'ектыўных і суб'ектыўных перадумоў, як у болын развітых заходнееўрапейскіх краінах для пераходу да фабрычна-завод-скай прамысловасці. Сярод прадпрымальнікаў у такіх краінах болыыы працэнт прыпадаў на прадпрымальні-каў замежнага капіталу, а ў некаторых — на памешчыкаў-прыгоннікаў. У структуры ІІрамысловасці гэтай групы краін Еўропы, асабліва на першым этапе, пераважалі здабываючая і лёгкая галіны прамысловасці. Зараджалася цяжкая прамыс-ловасць, але яна або не выходзіла за рамкі дзяржаўнага сектара, або ў значнай меры падтрымлівалася дзяржаўнымі субсідыямі, ваеннымі заказамі і інш.

Іншай у XIX ст. стала і кан'юнктура на сусветных гандлёвым і фінан-савым рынках. Прамысловасць развітых краін свету пачала вырабляць столькі тавараў, што іх нельга было рэалізаваць на нацыянальных рынках з выгадай для прадпрымальнікаў. Эканоміка Заходняй Еўропы і ЗША мела патрэбу не толькі ў рынках збыту тавараў, а і ў новых крыніцах сыравіны. Вось чаму ў XIX ст. пачалося актыўнае пранікненне капіталу Англіі, Францыі, ЗША ў краіны Цэнтральнай, Усходняй, Паўднёва-Усходняй Еўропы, а таксама ў Азію і Афрыку.

Эканамічная нераўнамернасць несла з сабой велізарныя адрозненні ў развіцці, каласальнае нераўнапраўе ў размеркаванні багаццяў, а таксама ў эканамічнай і палітычнай магутнасці, а ўсё гэта стварала перадумовы для супярэчнасцей і канфліктаў паміж краінамі.


Дата добавления: 2015-08-20; просмотров: 198 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Паўстанне 1830-1831 гг. і яго наступствы для Беларусі. Узмацненне вялікадзяржаўнай палітыкі царызму. Грамадскі рух на Беларусі ў 30-50-х гг. ХІХ ст.| Скасаванне прыгоннага права і рэформы 60-70 гг. ХІХ ст.: асаблівасці іх здзяйснення на Беларусі.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.007 сек.)