|
У пачатку 1813 г. расійская армія ўступіла ў Еўропу і баявыя дзеянні расійскіх войскаў разгарнуліся на тэрыторыі Саксоніі.
4—7 (16—19) кастрычніка 1813 г. Напалеон быў разбіты пад Лейпцыгам і з рэшткамі сваёй арміі пакінуў межы Гер-маніі і адышоў за Рэйн.
У пачатку 1814 г. саюзныя войскі ўступілі ў Францыю і 31 сакавіка ўвайшлі ў Парыж. Напалеон быў звергнуты і накіраваны на востраў Эльбу. Вайна закончылася поўным крушэннем яго імперыі.
1 кастрычніка 1814 г. у Вене адкрыўся кангрэс, на якім 9 чэрвеня 1815 г. быў падпісаны "Заключны акт", паводле якога Расія атрымала большую частку тэрыторыі былога герцагства Варшаўскага, Прусія — дзве пятых тэрыторыі Саксоніі, Аўстрыя — Усходнюю Галіцыю.
У вынiку кампанii 1813-1815 Герцагства Варшаўскае перайшло да Расii, на базе якога было створана Каралеўства Польскае.
Пасля далучэння герцагства Варшаўскага да Расійскай імперыі Аляк-сандр I абвясціў сябе "каралем польскім" і даў польскай шляхце "кансты-туцыйную хартыю", якая абвяшчала недатыкальнасць асобы, незалежнасць суда, свабоду друку, права выбару дэпутатаў сейма. Урадавую ўладу ажыц-цяўляў Адміністрацыйны савет, які складаўся з міністраў-палякаў з цар-скім намеснікам на чале. На месцах дзейнічалі выбарчыя ваяводскія саветы. Ва ўсіх установах афіцыйнай прызнавалася польская мова.
Царызм пакінуў у сіле дэкрэт 1807 г., які скасоўваў у герцагстве Вар-шаўскім прыгоннае права і даваў сялянам асабістую свабоду з захаваннем усёй зямлі ва ўласнасці ў памешчыкаў.
Аднак з цягам часу аўтаномныя пачаткі пачалі ўшчамляцца. Сваім намеснікам у Польшчы Аляксандр I прызначыў генерала І.Зайончэка, але фактычна цара прадстаўляў у Варшаве яго брат вялікі князь Канстанцін Паўлавіч, які займаў пасаду галоўнакамандуючага польскімі войскамі.
У першы раз польскі сейм быў скліканы ў 1818 г., паў-торна — у 1820 г., а трэці раз — толькі ў 1825 г. Урад па сутнасці не нёс перад сеймам нія-кай адказнасці. Тыя з міністраў, якія праяўлялі самастойнасць і не нізка-паклоннічалі перад рускім царызмам, вымушаны былі пайсці ў адстаўку. Сярод іх апынуліся папулярныя ў колах польскай шляхты міністры: фінансаў — Т. Матушэвіч, ваенны — Ю. Вяльгорскі, асветы — С. Патоц-кі. Пачынаецца закрыццё польскіх школ і праследаванне прагрэсіўнай поль-скай прэсы. Уводзілася строгая цэнзура. За дзейнасцю перадавой польскай інтэлігенцыі ўстанаўлівалася слежанне з боку тайнай паліцыі. Ганенні цярпелі грамадскія і культурныя дзеячы. Вядомы польскі вучоны — гісторык У.Лялевель быў адхілены ад выкладання, знакаміты польскі паэт А.Міцкевіч высланы ў Расію.
У Беларусі вайна пакінула спаленыя, разбураныя, разрабаваныя гара-ды і вёскі. Голад, хваробы прывялі да масавай гібелі людзей. У гарадах Беларусі колькасць насельніцтва зменшылася ў два-тры разы. У цэлым Беларусь страціла кожнага чацвёртага свайго жыхара. Прыйшла ў заняпад сельская гаспадарка. Напалову скараціліся пасяўныя плошчы і пагалоўе жывёлы. У 1813 г. сяляне ледзь назбіралі збожжа, каб засеяць хоць бы палову даваенных ворных зямель.
Нягледзячы на ваенныя бедствы, беларускія губерні ў 1813—1814 гг. не былі вызвалены ад рэкруцкіх набораў і паставак на патрэбы расій-скай арміі, якая працягвала паход на захад. Акрамя таго, расійская армія забяспечвала сябе за кошт мясцовага насельніцтва. Так, калі расійскія войскі ўступілі ў Магілёўскую губерню, з насельніцтва па загаду расій-скага камандавання неабходна было сабраць з кожнай рэвізскай душы па 3 пуды сухароў, 1 6/30 гранца круп, па чацверыку аўса, 1/8 вядра гарачага віна, з кожных 50 душ — па аднаму валу або карове, а з кожнага павета — па 300 паўкажухоў і 300 пар ботаў. Для жыхароў разрабаванай Магілёўскай губерні зрабіць гэта было вельмі складана.
Цяжкія вынікі вайны для беларускага народа ўзмацняліся і паліты-кай царызму. Сяляне былі падмануты ў сваіх спа-дзяваннях атрымаць вызваленне ад прыгоннай няволі пасля разгрому арміі Напалеона.
Дата добавления: 2015-08-20; просмотров: 105 | Нарушение авторских прав
<== предыдущая страница | | | следующая страница ==> |
АДСТУПЛЕННЕ ВЯЛIКАЙ АРМII | | | Паўстанне 1830-1831 гг. і яго наступствы для Беларусі. Узмацненне вялікадзяржаўнай палітыкі царызму. Грамадскі рух на Беларусі ў 30-50-х гг. ХІХ ст. |