Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь у канцы 1980-пачатку 1990-х гг.

Гераізм Чырвонай Арміі | Савецкі тыл у гады вайны. | Баявая дзейнасць партызан і падпольшчыкаў падчас вызвалення Беларусі | Завяршэнне аперацыі “Багратыён”, яе вынікі і значэнне. | Геапалітычныя змены пасля ІІ Сусветнай вайны. “Халодная вайна” паміж СССР і Захадам. Беларусь на міжнароднай арэне. | Змены ў геапалітычнай сітуацыі ў свеце ў1960—1980-гг. | Аднаўленне разбуранай гаспадаркі рэспублікі | Развіццё эканомікі ў 1950-х – пачатку 60-х гг. | САЦЫЯЛЬНАЯ ПАЛIТЫКА | Спробы ажыццяўлення эканамічных рэформ у сярэдзіне 1960-х. |


Читайте также:
  1. Абвастрэнне сацыяльна-эканамічнага, палітычнага крызісу ў Расіі і Беларусі восенню 1917 г.
  2. Абвастрэнне супярэчнасцей паміж еўрапейскімі дзяржавамі ў канцы 1930-х гадоў. Савецка-германскі дагавор 23 жніўня 1939 г.
  3. Аднаўленне разбуранай гаспадаркі рэспублікі
  4. Американцы поддерживали бандеровцев?
  5. Асаблівасці канфесійных адносін на тэрыторыі Беларусі ў XVI-XVII стст. Рэфармацыя і контррэфармацыя. Утварэнне уніяцкай царквы і яе роля ў лёсе беларускага народа.
  6. Асаблівасці развіцця культуры ВКЛ у ХІІІ-ХVІ ст. Ідэі еўра-пейскага Рэнесансу ў творчасці беларускіх дзеячаў. Кнігадрукаванне, мастацтва і архітэктура.

З пачаткам перабудовы, на красавіцкім (1985 г.) пленуме ЦК КПСС задачамі развіцця народнай гаспадаркі СССР былі вызначаны неабходнасць перабудовы гаспадарчага механізму і паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны. Асноўнай мэтай эканамічнага развіцця на другую палову 80-х гг. – з'яўляўся пераход да эфектыўнай эканомікі.

На першым этапе яе рэфармавання ў 1985-1987 гг. прадугледжвалася, што на аснове мадэрнізаванага машынабудавання будзе праведзена тэхнічнае пераўзбраенне ўсёй народнай гаспадаркі. У 1986-1990 гг. на машынабуда-ванне выдзялялася ўдвая больш грошай. Планавалася ў 2 разы павялічыць выкарыстанне новых тэхналогій, у 2,3 раза павялічыць выпуск вылічальнай тэхнікі і прамысловых робатаў – у 3 разы. Планавалася таксама правесці пе-рабудову кіравання эканамікай, пашырыць правы прадпрыемстваў, укараніць гаспадарчы разлік, развіваць ініцыятыву ў структурах кіравання, павышаць яго эфектыўнасць.

З 1986 г. ў выглядзе эксперыменту частка прадпрыемстваў пераво-дзілася на самафінансаванне, калі пасля адлічэнняў часткі прыбытку ў бюджэт, большую яе частку дазвалялася пакідаць ў распараджэнне прадпры-емства. Але адначасова працягвала існаваць старая адміністрацыйна-каман-дная сістэма кіравання. У выніку, да восені 1986 г. відавочных зрухаў у гаспадарцы не адбылося.

Наогул, першы этап рэфармавання быў правалены. Прычын было
шмат – вялізныя матэрыяльныя страты ад аварыі на ЧАЭС і землятрусаў у Арменіі і Таджыкістане скарацілі паступленні ў развіццё прамысловасці. Сусветныя цэны на нафту і газ знізіліся ў 2-3 разы, таму скараціліся даходы ад продажу энергарэсурсаў. У выніку антыалкагольнай кампаніі так сама знізіліся паступленні ў бюджэт. Непаслядоўнасць, нерашучасць, палавінча-тасць прымаемых мер (дзяржпрыёмка, дзяржзаказ, барацьба з непрацоўнымі даходамі).

На другім этапе рэфармавання (з чэрвеня 1987 г.) была пастаўлена задача правесці радыкальную эканамічную рэформу. Трэба было змяніць сістэму планавання праз пераход да дзяржзаказу і павысіць самастойнасць прадпрыемстваў праз іх самафінансаванне, самакіраванне, самаакупнасць, увесці ў дзеянне дагаварные і самастойна вызначаные цэны.

Былі прыняты законы і дакументы: «Аб дзяржаўным прадпрыемстве», «Аб карэннай перабудове кіравання эканомікай» з 12 асобных дакументаў (Савет Міністраў СССР і ЦК КПСС). Мэты гэтага працэсу – ажыццявіць пераход ад адміністрацыйных да эканамічных метадаў кіравання гаспадар-кай.

Першы год рэфармавання даў пэўнае павелічэнне тэмпаў эканамічнага росту, паскарэнне дынамікі прадукцыйнасці працы. Але адначасова назіраўся крызіс спажывецкага рынку і значны рост рознічных цэн. Захоўвалася тра-дыцыя планавання, і ў 1988-1990 гг. не ўдалося заменшыць дзяржаўны заказ, ён ахопліваў 90% вытворчасці. Захавалася размеркаванне па фондах і нарадах па фіксаваных цэнах. З чэрвеня 1988 г. пачаўся пераход да рэгіяналь-нага ці рэспубліканскага гаспадарчага разліку. Гэты працэс суправаджаў-ся канфліктамі паміж цэнтральнымі і мясцовымі рэспубліканскімі ўладамі разбурэннем адзінай эканамічнай прасторы СССР. За 1989-1991 гг. падзенне нацыянальнага прыбытку СССР дасягнула 33 %, аднак на Беларусі крызісныя з’явы пачалі наглядацца толькі з 1991 года.

Адзіная альтэрнатыва адміністрацыйна-каманднай сістэме кіравання – выстаўлялася рынкавая эканоміка. Да восені 1990 г. склаласятры варыянты пераходу да рынкавых адносін. Гэта радыкальная праграма «500 дзён» (аў-тары С. Шаталін і Р.Яўлінскі), кансерватыўная ўрадавая праграма (аўтар М. І. Рыжкоў) і ліберальная прэзідэнцкая праграма (аўтар М. С. Гарбачоў).

Праграмма «500 дзён» прадугледжвала правядзенне шырокай пры-ватызацыі, закрыццё неэфектыўных прадпрыемстваў, прыняцце заканадаўчай базы аб рынкавай эканоміке, гарантаванне права прыватнай ўласнасці, лібе-ралізацыю цэн, заахвочванне прадпрымальніцтва, стабілізацыю рынку спа-жывецкіх тавараў, ліквідацыю структуры адміністрацыйна-каманднай сістэ-мы і інш.

Ліберальная і кансерватыўная праграмы прадугледжвалі паступовы пераход да рынку, мадыфікацыю і захаванне адміністрацыйна-каманднай сістэмы, абмежаванне “шокавай тэрапіі”, захаванне адзінай эканамічнай прасторы СССР і інш. Ліберальная праграма была падтрымана ВС СССР (19 кастрычніка 1990 г.), радыкальная – рэгіёнамі СССР.

Пасля абвяшчэння суверэнітэта БССР (27 ліпеня 1990 г.) Вярхоўны Са-вет у кастрычніку 1990 г. прыняў пастанову «Аб пераходзе БССР да рыначнай эканомікі» і “ Праграму пераходу да рыначных адносін у БССР”, якая была распрацавана СМ БССР на аснове радыкальнай праграмы “500 дзён”. Асноўнымі прынцыпамі беларускай урадавай праграмы было гарантаванне свабоды прадпрымальніцтва, свабода эканамічнага выбару, свабоднае цэнаўтварэнне, максімальная адкрытасць рынкавай сістэмы Беларусі, суве-рэннае права рэспублікі распрацоўваць і ажыццяўляць свае законы і нар-матыўна-прававыя акты.

Беларуская праграма прадугледжвала наступныя кірункі пераходу да рынку.

1. Меры па стабілізацыі эканомікі, Яны мелі на мэце ўтаймаваць ін-фляцыю, для чаго прадугледжвалася скарачэнне дзяржаўных расходаў на ўт-рыманне дзяржапарату, капітальнае будаўніцтва, Планавалася адцягнуць лішак грашовай масы са спажывецкага рынку за кошт прыватызацыі кватэр, дач, гаражоў, набыцця акцый, аблігацый і г д.

2. Раздзяржаўленне, прыватызацыя, дэманапалізацыя ўласнасці на сродкі вытворчасці; развіццё прадпрымальніцтва і канкурэнцыі. Праграма абвяшчала раўнапраўе дзяржаўнай, калектыўнай, індывідуальнай форм улас-насці. Да канца 1991 г, планавалася прадаць, здаць у арэнду або бясплатна пе-радаць большасць дробных праднрыеметваў у сферы гандлю, грамадскага хар-чавання, камунальных паслуг, бытавога абслугоўвання. На сярэдніх і буйных прадпрыемствах перавага аддавалася акцыяніраванню, кааперацыі. Як пера-ходны да прыватызацыі этап разглядалася здача прадпрыемстваў у арэнду.

3. Стварэнне сістэмы дзяржаўнага рэгулявання эканомікай. Прадугледж- валася адмовіцца ад такіх атрыбутаў дзяржаўнага кіравання, як жорсткае пла-наванне, размеркаванне рэсурсаў і тавараў, якія ажьшцяўляліся праз Дзярж-план і Дзяржснаб, іх падраздзяленні на месцах. Рзгуляванне меркавалася ажыццяўляць праз дзейнасць Нацбанка Беларусі і ў цэлым банкаўскай сістэмы, праз падатковую сістэму, дзяржзаказы, механізм цэнаўтварэння і сістэму ап-латы працы. Планавалася паэтапнае ўвядзенне свабоднага цэнаўтварэння з захаваннем дзяржаўнага кантролю за цэнамі толькі на прыкладна 90 груп тавараў першай неабходнасці.

4. Стварэнне рыначнай інфраструктуры і механізму яе дзеяння. Плана-валася стварэнне біржаў, банкаў, рынкаў сродкаў вытворчасці, рабочай сілы, жылля, тавараў, патэнтаў і г.д.

5. Сацыяльная абарона насельніцтва ва ўмовах рыначнай эканомікі, Прадугледжвалася ўвядзенне мінімальнай аплаты працы, індэксацыі даходаў, дапамогі па беспрацоўю, па перакваліфікацыі, дапамогі маламаёмным і шматдзетным сем'ям, пенсійнае забеспячэнне састарэлых і недзеяздольных
грамадзян.

6. Пераадоленне вынікаў чарнобыльскай катастрофы ва ўмовах пераходу дарынку, Гэта палажэнне праграмы ўлічвала неабходнасць выдаткавання значных дзяржаўных сродкаў на рэабілітацыю пацярпелых людзей і тэрыторый, будаўніцтва жылля, ільготы і дапамогі.

Перайсці да рынку планавалася за два гады ў тры этапы:

1) этап надзвычайных мер — IV квартал 1990 г. — I квартал 1991 г.;

2) этап «захавання раўнавагі» — II квартал — IV квартал 1991 г.;

3) этап «пазітыўных зрухаў» — I — IV кварталы 1992 г.

Адразу пасля зацвярджэння праграмы Вярхоўны Савет БССР прыняў шэраг законаў па яе рэалізацыі. 11 снежня 1990 г. быў ухвалены закон «Аб улас-насці», які вызначыў прававыя рамкі для розных відаў уласнасці, увёў у пра-вавыя адносіны паняцці прыватнай, камунальнай уласнасці. 14 снежня быў прыняты закон «Аб Нацыянальным банку», у якім галоўнымі задачамі На-цыянальнага банка былі вызначаны: рэгуляванне грашовага абароту, каарды-нацыя крэдытна-грашовай сферы, падтрымка і развіццё крэдытных інстыту-таў. У снежні 1990 г. былі таксама прыняты законы «Аб прадпрыемстве» і «Аб арэндзе».

Развіццё новых форм уласнасці і гаспадарання пачало рэгулявацца зако-намі «Аб прадпрымальніцтве», «Аб эканамічнай неплацёжаздольнасці і бан-круцтве». У 1991 г. была зацверджана «Дзяржаўная праграма стабілізацыі эканомікі і сацыяльнай абароны насельніцтва», якая прадугледжвала паско-раныя рыначныя пераўтварэнні і прыярытэт дзяржаўнага рэгулявання з мэтаю недапушчэння хаосу і развалу эканомікі.

Асаблівасцю эканамічнага развіцця Беларусі ў пачатку 90-х гг. было тое, што крызісныя з’явы тут выявіліся пазней, чым у іншых рэспубліках СССР. У 1990 г. выдаткі дзяржавы на сацыяльна-культурныя мерапрыемствы поўнасцю пакрываліся прыбыткамі, якія перавышалі выдаткі на 2,6%. Практычна адсутнічалі беспрацоўе і інфляцыя. У 1991-1992 гг. па індэксу развіцця чалавечага патэнцыялу Беларусь займала 40-е месца сярод 174 краін свету і адносілася да групы краін з яго высокім узроўнем.

Толькі ў 1991 г. у Беларусі ўпершыню адбылося абсалютнае падзенне вытворчасці прамысловай і сельскагаспадарчай прадукцыі (ВНП склаў 98%, а нацыянальны даход 97% ад 1990 г.). У наступныя гады адбылося рэзкае абвастрэнне эканамічнага крызісу, што супала з першымі гадамі незалежнага існавання Беларусі і наклала негатыўны адбітак ў масавай свядомасці на ідэю незалежнасці краіны.

Асноўныя прычыны і праявы крызісу ў эканоміцы Беларусі. У снежні 1991 г, спыніў сваё існаванне СССР. Для Рэспублікі Беларусь як для «збо-рач-нага цэху» СССР узніклі новыя цяжкасці, звязаныя з разрывам ранейшых эка-намічных сувязяў і зменай прынцыпаў іх ажыццяўлення. У гэтым жа 1991 г., на два гады пазней, чым у СССР у цэлым, пачынаецца спад у зканоміцы Бе-ларусі і эканамічны крызіс, які працягваўся да 1995 г. уключна. 3 1992 г. рэз-ка ўзраслі цэны на сыравіну для прамысловасці і энергарэсурсы. Расія ў 1992 г. увяла ўласныя грошы і Беларусь таксама пачала выпуск разліковых білетаў Нацбанка, так званых “зайчыкаў”.

Можна выдзеліць наступныя прычыны крызісу.

1. Змена ўмоў дзяржаўнага існавання Беларусі, якая са «зборачнага цэху» СССР ператварылася ў самастойную дзяржаву і ўсе эканамічныя праб-лемы прыйшлося вырашаць самастойна (у прыватнасці, недапастаўка сыра-віны, матэрыялаў, камплектовачных матэрыялаў і дэталяў, кармоў, высо-кія цэны на энергарэсурсы, сыравіну, скарачэнне рынку збыту прадукцыі і г. д,).

2. Змена ўмоў гаспадарання (пераход да рыначных механізмаў, раз-дзяржаўленне, узнікненне розных форм уласнасці, з'яўленне новых закоыаў).

Асноўнымі праявамі крызісу сталі:

1) спад вытворчасці ў асноўных галінах гаспадаркі;

2) рэзкае скарачэнне інвестыцый у асноўны капітал;

3) падзенне жыццёвага ўзроўню насельніцтва;

4) рост інфляцыі;
5) рост беспрацоўя;

6) рост знешняй запазычанасці.

За 1991-1994 гг. адбылося падзенне выпуску прамысловай прадукцыі на 31%. Спад меў усеагульны характар (закрануў усе галіны вытворчасці). Узнікла праблема збыту прадукцыі, рэзка падаражалі матэрыяльные рэсурсы, звычайнай з’явай сталі хранічныя неплацяжы. У спадчыну ад савецкай эканомікі дастаўся нізкі ўзровень канкурэнтаздольнасці прадукцыі, што было вынікам скарачэння інвестыцый у навуку і новыя тэхналогіі. Страчваліся традыцыйные рынкі збыту.

У сельскай гаспадарцы зніжэнне аб’ёмаў вытворчасці склала 14% з прычыны дрэннага забеспячэння рэсурсамі, недахопа рэспубліканскіх крыніц фінансавання, негледзячы на тое, што ў 1990-1994 гг. калгасам выдзялялася 50-60% рэспубліканскага бюджэта, нізкага ўзроўня закупачных цэн, засухі 1994 г.

Праводзілася палітыка штучнага стрымлівання цэн на сельскагаспадарчыя тавары, тавары прамысловасці, паслугі сувязі і транспарту, камунальнай гаспадаркі і г.д. Адбылося рэзкае зніжэнне даходаў насельніцтва. На 1994 г. рэальная зарплата склала чвэрць ад узроўню снежня 1991 г. Узнікла вялікая знешняя запазычанасць, асабліва перад Расіяй за энергарэсурсы. За 1994 г. яна вырасла ў 10 разоў і дасягнула 500 млн. долараў. Наглядалася высокая інфляцыя, асабліва пасля лібералізацыі цэн, праведзенай у 1992 г.

У 1994 г. ВВП у адносінах да 1990 г склаў толькі 72%, аб’ём пра-мысловай вытворчасці 67%, капітальныя ўкладанні 57%, рэйтынг Беларусі па індэксу развіцця чалавечага патэнцыялу знізіўся да 62-га месца сярод 175 краін свету.

У 1995 г. за рысай мінімальнага спажывецкага бюджэту апынулася больш за 60 % насельніцтва Беларусі. Хуткімі тэмпамі раслі цэны. Коль-касць стратных прадпрыемстваў склала ў 1995 г. амаль 18 %. Афіцыйная знешняя запазычанасць у 1991-1995 гг. узрасла амаль у чатыры разы і склала 2 млрд долараў, што складала палову валавога ўнутранага прадук-ту. Перавага імпарту над экспартам прывяла да недахопу валюты, зніжэння курсу беларускага рубля.

Насельніцтва краіны выказвала рэзкае незадавальненне дзейнасцю парламента – Вярхоўнага Савета (старшыні – М. Дземянцей, С. Шушкевіч, М. Грыб) і асабліва ўрада – Савета Міністраў (прэм’ер міністр В. Кебіч).


Дата добавления: 2015-08-20; просмотров: 163 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Канцэпцыя перабудовы| Фармiраванне шматпартыйнай сiстэмы.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.009 сек.)