Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Развіццё эканомікі ў 1950-х – пачатку 60-х гг.

Частка яго ўсё ж трапіла пад ідэйны уплыў акупантаў, што знай-шло адбітак ў дзейнасці калабарантаў. | Баявая дзейнасць і ўаземадзеянне партызан у 1942-1943 гг. | Партыйнае, камсамольскае і антыфашыстскае падполле. | Уздым партызанскай барацьбы ва ўмовах карэннага пералому ў Вялікай Айчыннай і ІІ сусветнай вайне | Гераізм Чырвонай Арміі | Савецкі тыл у гады вайны. | Баявая дзейнасць партызан і падпольшчыкаў падчас вызвалення Беларусі | Завяршэнне аперацыі “Багратыён”, яе вынікі і значэнне. | Геапалітычныя змены пасля ІІ Сусветнай вайны. “Халодная вайна” паміж СССР і Захадам. Беларусь на міжнароднай арэне. | Змены ў геапалітычнай сітуацыі ў свеце ў1960—1980-гг. |


Читайте также:
  1. Адукацыя ў другой палове ХІХ-пачатку ХХ ст.
  2. Асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь у канцы 1980-пачатку 1990-х гг.
  3. Джек Керуак , один из самых известных фигур превзойти поколения , группа писателей, который стал известен в 1950-х годов
  4. Індустрыялізацыя іфарсіраванае развіццё прамысловасці ў БССР
  5. Крызіс самаўладзя ў пачатку ХХ ст. Фарміраванне агульнарасійскіх і беларускіх партый.
  6. Культура Беларуси 1950-х-середины 1980-х гг.
  7. Месца беларускіх зямель у геапалітычнай прасторы Еўропы ў канцы XVIII – пачатку XIX ст. Беларусь у вайне 1812 г. Рашэнні Вен-скага кангрэсу.

Як вядома, з канца 20-х гг. савецкая эканомiка развiвалася ў адпа-вед-насцi з планавымi заданнямi, разлiчанымi па пяцiгодках: 1928/29–1932/ 33, 1933-1937, 1938–41, (ІУ) 46-50, (У) 1951-55 гг. Так, паводле 5 пяцiгадовым планам рост валавой прадукцыi пр-цi меркавалася павялiчыць на 75-80%, вы-творчасць э/эн - у 2 разы, а аб’ём прадукцыi машынабудавання – у 5 разоў. Як i раней, значная перавага надавалася выпуску прадукцыi сродкаў вытворчасцi.

Завяршэнне выканання плана адбывалася ўжо пасля смерцi Сталiна, ва ўмовах дэмакратызацыi грамадства. Але, як i раней, развiццё эканомiкi iшло не па iнтэн-сiўным, а экстэнсiўным шляху.

Дзякуючы значным капiталаўкладанням i працоўнаму ўздыму рабочых i служачых, аб’ём прамысловай прадукцыi за 5-ю пяцiгодку павялiчыўся ў БССР больш чым у 2 разы (пры плане ў 75-80%). Пачаўся масавы выпуск трактараў, аўтамабiляў МАЗ, металарэзных станкоў, электрарухавiкоў. У 1958 даў прадукцыю Жодзiнскi з-д аўтасамазвалаў. У час (УІ) п-кi (1956-60), дакладней, у лiпенi 1957 г. ЦК КПСС i ўрад краiны прыняў пастанову “Аб развiццi жыллёвага будаўнiцтва ў СССР” на блiжэйшыя 10-12 гадоў, што абумовiла стварэнне магутнай будаўнiчай iндустрыi (хрушчоўкі).

Значныя поспехi савецкай прамысловасцi, навукi i тэхнiкi, а таксама знач-ныя перамены ў палiтычным жыццi, звязаныя з пастановамi ХХ з’езда КПСС, натхнiла ўрад Хрушчова на рэарганiзацыю ў 1957 кiравання экано-мiкай краiны, якая адбiлася ў пераходзе ад галiновага (праз мiнiстэрствы) да тэрытарыяльнага (праз СаўНарГасы) прынцыпу. Напачатку такая рэарганiзацыя дала свае станоўчыя вынiкi, паколькi яна спрыяла павышэнню iнiцыятывы на месцах, але ў далейшым, у сувязi з парушэннем сувязей з iншымi рэгiёнамi вызначылiся негатыўныя тэндэнцыi.

Значныя поспехi савецкiх геолагаў у галiне разведкi новых радовiшчаў нафты, газа, вугалю запатрабавала перагляду планаў па развiццi хiмiчнай прамысловасцi. З улiкам усiх адмiнiстрацыйных i эканамiчных навацый у прамысловасцi, будаўнiцтве i сельскай гаспадарцы было вырашана ўклю-чыць два апошнiя гады УІ п-кi з наступнай, УІІ-й i распрацаваць сямiга-довы план развiцця народнай гаспадаркi на 1959-1965 гг. У адпаведнасцi з iм валавая прадукцыя прамысловасцi СССР павiнна была ўзрасцi ў параўнаннi з 1959 г. прыкладна на 80%, а сельгаспрадукцыя на 70.

Характэрнымi прыкметамi новага плана былi: паскораныя тэмпы развiцця вызначальных для эканомiкi галiн - энергетыкi, машынабудавання, хiмiчнай прамысловасцi; асваенне прыродных рэсурсаў Сiбiры i Далёкага Усходу. Распрацоўшчыкi сямiгодкi спрабавалi ўлiчыць дасягненнi НТР, якая ўвасобiлася ў комплекснай аўтаматызацыi, выкарыстаннi новых вiдаў энергii i штучных матэрыялаў.

Адпаведным чынам была задзейнiчана i эканомiка БССР як частка агуль насаюзнай. План развiцця яе прадугледжваў павелiчэнне за сем год (1959-1965) на 80%. Некаторыя галiны павiнны былi даць прырост у два i тры разы. Так, дзякуючы Бярозаўскай, Васiлевiцкай i Мiнскай ЦЭЦ у 1965 г электра-энергетыка БССР у параўнаннi з 1958 г вырасла ў 3,1 р. У асноўным было за- вершана стварэнне адзiнай Беларускай энергасiстэмы Былi электрыфiкаваны амаль усе саўгасы i 90% калгасаў.

Прадукцыя машынабудавання i металаапрацоўкi павялiчылася ў 3, 4 разы. Рэзка павялiчылася (з 4,2 да 34,6%) доля нафтапрадуктаў i прыроднага газу ў палiўным балансе БССР. 1960 г. былi пракладзены газаправоды Дашава-Мiнск, Шчорс-Гомель, што забяспечыла 11 буйных прамысловых цэнтраў рэс-кi. Пачалася газiфiкацыя кватэр у населеных пунктах.

Сямiгодка вывела Беларусь у лiк буйнейшых хiмiчных рэгiёнаў БССР. На базе Старобiнскага радовiшча калiйных i каменных соляў быў створаны Беларускi калiйны камбiнат, якi задавальняў 40% агульнасаюзных патрэб у калiйных угнаеннях.

У 1963 пачаў дзейнiчаць Полацкi нафтаперапрацоўчы завод i Гродзенскi азотна-тукавы камбiнат. У Магiлёве было пачата будаўнiцтва буйнейшага ў краiне камбiната па вытворчасцi лаўсану.

БелАЗ у Жодзiне пачаў выпуск 27 тонных самазвалаў. МТЗ пачаў вы-пуск новых трактараў - МТЗ -50. Па вынiках да канца 1960 БССР выйшла на 2 месца па здабычы торфу, вытворчасцi фанеры, iльняных тканiн; на 3 - па выпуску грузавых аўтамашын, трактараў, станкоў, цэменту, шкла. Яе прадукцыя экспартава-лася ў 40 краiн свету. У тым жа 1960 пабачыла свет першая серыйная ў краiне ЭВМ “Мiнск-1”. у канцы 62- першы халадзiльнiк “Мiнск -1” У маi 1962 Iнстытут фiзiкi АН БССР запусцiў атамны рэактар у Соснах.

Усяго за гады сямiгодкi ў рэспублiцы было пабудавана больш 300 cучас-ных прадпрыемстваў i цэхаў. Агульны аб’ём прамысловай вытворчасцi БССР павялiчыўся амаль у 2,1 разы пры плане ў 1, 8. Характэрна, што агульнаса-юзная прамысловасць дасягнула паказчыкаў, адпаведна, 84 пры плане ў 80%.

Праўда, у далейшым гэтыя паказчыкi знiзiлiся да 8% прыросту ў год за- мест 11. Адпаведна зменшылася i прадукцыйнасць працы. Эканомiка краiны рабiлася ўсё больш затратнай. Так, 1 м3 драўнiны даваў у 2 разы менш прадукцыi, чым у ЗША; у 5 разоў менш, чым у ФРГ i ў 8 разоў менш, чым у Швэцыi. Здабываючая прамысловасць атрымлiвала 30% ка-пiталаўкла-дан-няў, а давала толькi 7% прадукцыi прамысловасцi.

Знiжэнне тэмпаў развiцця эканомiкi, пагаршэнне яе эфектыўнасцi i iнш. яскрава сведчыла аб тым, што механiзм гаспадарання, якi склаўся ў канцы 20-х – 30- ыя гг., не адпавядаў вырашэнню галоўнай унутранай задачы на-родна-гаспадарчага развiцця - iнтэнсiфiкацыi эканомiкi i прыкметна саступаў сiтэме кiравання ёю ў заходнiх дзяржавах.

Стварылася сур’ёзная супярэчнасць памiж новымi магчымасцямi ў раз-вiццi прамысловасцi, якiя адкрываў НТП, i cастарэлымi адмiнiстра-цыйна-каманднымi формамi i метадамi кiравання, практыкай суцэльнай рэгламен-тацыi дзейнасцi ўсiх прадпрыемстваў. Не апошнюю ролю ў гэтым адыгры-ваў i мiжнародны фактар: гонка ўзбраенняў, дапамога нацыянальна-вызва-ленчым рухам i Кампартыям, якая паглынала велiзарную частку бюджэту краiны. Бытавала прымаўка: “Зато мы делаем ракеты и покоряем Енисей,

А также в области балета мы впереди планеты всей”

 

СЕЛЬСКАЯ ГАСПАДАРКА

З мэтай павелiчэння вытворчасцi збожжа ў адпаведнасцi з пастановай лютаўска-сакавiцкага Пленума ЦК КПСС (1954) на працягу 1954-55 гг. ва ўсходнiх раёнах СССР было вырашана асвоiць не менш 13 млн га цалiнных i абложных зямель. Усяго ж было ўзнята амаль утрая больш (36 млн). Дарэчы, не ўсе партыйныя лiдэры падтрымлiвалi iдэю асваення цалiны. Старшыня ВС СССР К. Варашылаў з горыччу адзначаў, што ў цэнтральных раёнах людзi яшчэ аралi на сабе ў той час, як новая тэхнiка амаль поўнасцю пасылалася на ўсход. З падрабязнасцямi тагачасных падзей можна азнаёмiцца, прачытаўшы бессмяротны твор Л. I. Брэжнева “Цалiна”.

У той час, як праблема нарыхтовак збожжа вырашалася за кошт цалiны, праблема вытворчасцi мяса i малака мусiла вырашацца ў цэнтральных раё-нах, значна пацярпеўшых ад вайны, у тым лiку на Беларусi. З гэтай нагоды прымалiся захады для павелiчэння кармавой базы, пабудовы аб’ектаў жывё-лагадоўлi i птушкаводства.

Нягледзячы на пэўныя станоўчыя зрухi ў МТБ сельскай гаспадаркi i становiшчы калгаснiкаў, заданнi пяцiгодкi па многiх паказчыках так i не былi выкананы. Падобная сiтуацыя захавалася i ў гады 6-й пяцiгодкi (1956 - 60 г.).

21 лютага 1957 пастанова ЦК КПСС i СМ СССР “Аб мерах па ўздыму сельскай гаспадаркi БССР”. Сярод iх – павышэнне закупачных цэн на сельгаспрадукцыю: на жывёлу i птушку ў 5,5 разоў, на малако i масла – у 2, на бульбу – у 2, 5 разоў. Адначасова знiжаўся, а з 1958 г. канчаткова каса ваўся сельгаспадатак на сялян.

У лiку азначаных мерапрыемстваў былi таксама: спiсанне нядоiмак з калгаснiкаў, павелiчэнне памераў прысядзiбных участкаў i iнш. Скасоў-валася запазычанасць калгасаў дзяржаве, аднаўляўся прынцып дзярж-паставак па колькасцi апрацоўваемай зямлi, павялiчаны капiталаўкла-даннi ў сельскую гаспадарку.

Урад спрабаваў знайсцi cпосаб павысiць эфектыўнасць выкарыстання зямлi i тэхнiкi, пастанавiўшы ў 1958 г. прадаць тэхнiку з МТС калгасам. На Беларусi 343 МТС рэарганiзоўвалiся ў 156 РТС (+80 аддзе-лаў) i займа-лiся выключна рамонтам калгаснай тэхнiкi. Гэтая рэформа ў шэрагу выпад-каў не спрыяла ўздыму калгасаў, паколькi яны траплялi ў запазычанасць да фiн. органаў за набытую тэхнiку, былi вымушаны трацiць значныя сродкi на будаўнiцтва гаражоў, складоў ГЗР i г. д. Да таго ж, некаторыя з калгасаў часта гублялi магчымасць рамонту сваёй тэхнiкi ў РТС у сувязi з iх пакупкай больш заможнымi суседзямi. Недахоп практыкi гаспадарання, кепскi стан большасцi гаспадарак, слабая матэрыяльная зацiкаўленасць працаўнiкоў вёскi кампенсавалiся ўзмацненнем партыйна-палiтычнай работы на сяле. Партыйная арганiзацыя калгасаў i саўгасаў налiчвала звыш 50 тыс камунiстаў i 195 тыс камсамольцаў. У студзенi 1958 г Нарада перадавiкоў сельскай гаспадаркi БССР. Маральнае стымуляванне калгаснiкаў. У лiку тых, хто ў 1958 г. атрымаў ганаровае званне Героя сац працы было 32 беларускiя перадавiкi – Арлоўскi, Валадзько, Пугаўка, Ралько, Iльючык, Асiюк i iнш.

У цэлым жа тэмпы развiцця сельскай гаспадаркi значна саступалi пра-мысловасцi. У 1960 г. урадж. збожжавых культур склала толькi 8,7 ц з 1 гектара, а бульбы – 104 ц. З 1963 г. СССР нават пачаў экспарт збожжа з-за мяжы. За гады з 1957 па 1962 валавая прадукцыя сельскай гаспадаркi замест запланаванага павелiчэння ў 70% узрасла толькi на 14., а ў 1963 г. нават зменшылася да ўзроўню 1958 г. Віну за гэта ўсклалі на тагачаснага І сакратара ЦК КПСС і старшыню Савета Міністраў СССР М. С. Хрушчова.


Дата добавления: 2015-08-20; просмотров: 91 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Аднаўленне разбуранай гаспадаркі рэспублікі| САЦЫЯЛЬНАЯ ПАЛIТЫКА

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.007 сек.)