Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Княствы на тэрыторыі Б ў 9-11 ст, вытокі бел дзяржаўнасці

Прадмет курса Гісторыя Беларусі | Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы ў гісторыі | Функцыі і прынцыпы гістарычнаго пазнання | Праблема перыядызацыі гісторыі | Першабытнае чалавечае грамадства ў перыяд палеаліту і мезаліту | Неалітычная рэвалюцыя, яе вынікі | Індаеўрапейцы: іх паходжанне і міграцыя | Прарадзіма славян і іх этнагенез | Заходняя Еўропа у перыяд сярэднявечча: асноўныя рысы развіцця | Утварэнне ВКЛ |


Читайте также:
  1. Асаблівасці канфесійных адносін на тэрыторыі Беларусі ў XVI-XVII стст. Рэфармацыя і контррэфармацыя. Утварэнне уніяцкай царквы і яе роля ў лёсе беларускага народа.
  2. Утварэнне ВКЛ і пашырэнне яго тэрыторыі ў ХІІІ – пачатку ХV стст. Роля ўсходнеславянскіх зямель у працэсе ўмацавання дзяржавы.
  3. Феадальныя адносіны ў Заходняй Еўропе і на тэрыторыі Беларусі ў перыяд ранняга сярэднявечча. Развіццё рамяства, гандлю і ўтварэнне гарадоў
  4. Этнасацыяльныя і паліт. працэсы на тэрыторыі Усходняй Еуропы у V-XII ст.

У "Аповесці мінулых гадоў" (датаванне пачынаецца з 852 г.) летапісец паведамляў, што паляне, драўляне, славене, а таксама дрыгавічы і палачане мелі свае племянныя княжанні — правобраз першапачатковага дзяржаўнага ўтварэння. Найбольшымі сярод іх былі Полацкае, Смаленскае і Тураўскае. У X ст. называюцца ўжо Віцебскае, Менскае, Аршанскае, Друцкае, Мсціслаўскае, Слуцкае, Новагародскае, Ізяслаўскае і інш княствы.

На мяжы VIII — IX стст. вакол Полацка пачало фарміравацца аб'яднанне крывічоў, якое ў далейшым ператварылася ў самастойную тэрытарыяльную, палітычную і эканамічную адзінку. Першыя летапісныя звесткі аб Полацку адносяцца да 862 г.

У першай палове IX ст. назіраўся працэс усталявання Полацкай зямлі ў пэўных геаграфічных межах і пачалося афармленне яе дзяржаўнасці. Сваім развіццём Полацкая зямля ў многім абавязана водным гандлёвым шляхам. Галоўнай жыццёвай артэрыяй Полацкага княства стала Заходняя Дзвіна. Кіеў і Ноўгарад сапернічалі паміж сабой за аб'яднанне ўсходнеславянскіх зямель, пры гэтым Полацку надавалася важнае значэнне.

3 882 г. Полацк і землі, якія яму падпарадкоўваліся, знаходзіліся ў пастаянных эканамічных і палітычных сувязях з Кіеўскім княствам. Аб гэтым ёсць некалькі ўспамінаў у летапісе. Адносіны Полацка з паўднёварускімі князямі ў першай трэці XII ст. заставаліся вельмі вострымі. Гэта прывяло ў 1129 г. да таго, што кіеўскі князь Мсціслаў захапіў полацкіх князёў з сем'ямі ў палон і выслаў у Візантыю. Толькі праз дзесяць гадоў яны здолелі вярнуцца ў свае ўдзелы.

Тураўскае княства прымыкала да паўднёвых межаў Полацкай зямлі і знаходзілася на тэрыторыі Паўднёвай Беларусі ў басейне Прыпяці. Першапачатковы яе палітычны цэнтр — Тураў. Буйным горадам быў Пінск. Тураў упершыню ўпамінаецца ў летапісе пад 980 г. Тураўская зямля ў асноўным адпавядае тэрыторыі рассялення дрыгавічоў. Пра грамадска- палітычны ўклад у Тураўскім княстве і яго гарадах звестак вельмі мала. Верагодна, што ў Тураве дзейнічала веча, існавала пасада Тысяцкага, які ўзначальваў гарадское апалчэнне. У Тураве быў і пасаднік (пра гэта сведчыць Іпацьеўскі летапіс). Знаходжанне ў горадзе адначасова князя і пасадніка, акрамя Ноўгарада Вялікага, — з'ява незвычайная для іншых гарадоў. Аб існаванні пасадніка ў Полацку звестак няма. Такое параўнанне сведчыць пра асаблівасці грамадска-палітычнага ладу ў Тураўскім княстве. У канцы X ст. і на працягу XI ст. Тураўская зямля знаходзілася ў цесным палітычным кантакце з Кіевам. Аднак у 50-я гг. XII ст. Тураў выйшаў з падпарадкавання Кіеву, і ў ім усталявалася самастойная княжацкая дынастыя. Такім чынам, першыя раннефеадальныя княствы ў Беларусі з'яўляюцца вытокам яе дзяржаўнасці, увасабленнем ідэі незалежнасці беларускага народа. Найбольш яркае адлюстраванне гэта ідэя атрымала ў Полацкім княстве — першым з вядомых нам дзяржаўных утварэнняў беларусаў, якое ўзнікла ў канцы 1-га тысячагоддзя н.э., яшчэ да ўзнікнення Кіеўская Русі, і ў выніку ваенна-палітычных намаганняў захавала незалежнасць на працягу шэрагу стагоддзяў.


Дата добавления: 2015-08-17; просмотров: 153 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Этнасацыяльныя і паліт. працэсы на тэрыторыі Усходняй Еуропы у V-XII ст.| Духоўна-культурнае развіцце ўсх славян ў 5-12 ст

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.007 сек.)