Читайте также:
|
|
У XIII ст. складваюцца перадумовы ўзнікнення ў Еўропе новай дзяржавы — Вялікага княства Літоўскага.
Можна выдзеліць шэсць асноўных канцэпцый утварэння ВКЛ.
1.Канцэпцыя «літоўскага заваявання» (або «літоўская») у адпаведнасці з якой заходнія землі старажытнай Русі былі захоплены літоўскімі князямі падчас аслаблення Русі міжусобіцамі і мангола-татарскім заваяваннем.
2. Канцэпцыя «Русі Літоўскай»
3.Канцэпцыя «Літоўска-рускай дзяржавы» не выключала літоўцаў з працэсу ўтварэння і развіцця ВКЛ, але па сутнасці ігнаравала ўтварэнне ў складзе ВКЛ беларускага этнасу і ролю яго продкаў ва ўтварэнні дзяржавы.
4.Канцэпцыя «Беларуска літоўскай дзяржавы»
5.Канцэпцыя «беларускай дзяржавы» («беларуская») сцвярджае, што з самага пачатку ВКЛ фарміравалася як дзяржава продкаў беларусаў, якія ў той час называліся ліцвінамі.
6.Канцэпцыя поліэтнічнай, найперш беларуска-літоўскай або літоўска- беларускай, дзяржавы («цэнтрысцкая»).
Прычыны ўтварэння ВКЛ мелі як ўнутраны так і знешні характар.
Да ліку ўнутраных прычын можна аднесці:
1) цэнтраімклівыя тэндэнцыі на бел. землях у канцы 12-п.п13ст.ст.;
2)пераддзяржаўны стан Балцкіх племянных аб'яднаняў;
3)існаванне трывалых кантактаў паміж славянамі і балтамі, у першую чаргу, ў межах верхняга панямоння са змешаным балтаславянскім насельніцтвам
4)узвышэнне Навагрудка.;
Да ліку знешніх прычын можна аднесці:
1)Татарамангольскія заваёвы;
2)Крыжацкая агрессія;
3)Пагроза з Галицка-Валынскага стану.
Пачатак Вкл быў пакладзены саюзам дзьвух палит сіл рэгіёна (Навагрудка з кунігасам Міндоўгам). У 1240г.(1237?) пасля смерці Навагрудскага князя Ізяслава Мясцовае баярства запрашае на княжанне Міндоўга які у 1246г. прымае праваслааўе
Ізяслава Мясцовае баярства запрашае на княжанне Міндоўга які у 1246г. прымае праваслааўе.Міндоўг апынуўся ў цяжкім становішчы(з аднаго боку Галіцка- Валынскае княства з другога Крыжацкая агрэссія). У 1248г. Міндоўг далучае да Навагрудка Літву. Гэты год можна лічыць утварэннем ВКЛ. У 1251 г. князь прымае каталіцтва, а ў 1253 г. становицца каралём ВКЛ (Міндоўг —першы и адзіны кароль ВКЛ). Аднак, калі саюз з Рымам не апраўдаў разлікаў караля, ён у 1261 г. адмовіўся ад хрысціянства, пасля чаго яго ўлада была прызнана язычніцкай Жамойціяй. Працэс далучэння іншых зямель адбываўся шляхам мірных дамоў і дынастычных шлюбаў. Да пачатку 14ст. пераважная большасць бел. зямель увайшла ў склад ВКЛ. Полацкае княства далучылася да ВКЛ у 1307г. У канцы ІЗст. Князь Віцень замацоўвае герб Пагоня. Пры Гедыміне і Альгердзе ВКЛ умацоўваецца. Пасутнасці рэалізуецца праграмма аб'яднання Усходнеславянскіх земляў у складзе ВКЛ. У 1263 г. Міндоўг быў забіты ў выніку змовы варожых яму князёў з літоўскага асяроддзя на чале з Даўмонтам і Транятам. Апошні пачаў княжыць «во всей земле Літовской і Жемойці», аднак у 1264 г. быў забіты слугамі Міндоўга.
Дата добавления: 2015-08-17; просмотров: 232 | Нарушение авторских прав
<== предыдущая страница | | | следующая страница ==> |
Духоўна-культурнае развіцце ўсх славян ў 5-12 ст | | | Перыяд раздробленнасці былой Кіеўскай Русі, яго вынікі |