Читайте также: |
|
Важная роля належыць прынцыпам навуковага гістарычнага пазнання. Сучасныя гісторыкі выкарыстоўваюць такія асноўныя прынцыпы навуковага даследавання, як аб'ектыўнасць, гістарызм, сацыяльны падыход.
Прынцып аб'ектыўнасці азначае разгляд гісторыі адпаведна аб'ектыўным заканамернасцям; абапірацца на факты, не скажаючы і не падганяючы іх пад загадзя створаныя схемы; вывучаць кожную з'яву ў сукупнасці яе станоўчых і адмоўных бакоў, незалежна ад адносін да іх.
Прынцып гістарызму патрабуе, каб кожная падзея разглядалася толькі ў гістарычным развіцці, у сувязі з іншымі падзеямі і канкрэтным вопытам гісторыі.
Прынцып сацыяльнага падыходу азначае адмаўленне ад былой партыйнасці ў вывучэнні гісторыі. У адпаведнасці з гэтым прынцыпам у развіцці гістарычнага працэсу разглядаюцца праявы розных сацыяльных, класавых і партыйных інтарэсаў, праўдзіва паказваюцца іх супярэчнасці і шляхі пераадольвання.
Гісторыя, як і іншыя навукі выконвае шэраг фунцый у адносінах да функцыявання грамадства ў цэлым.
Ідэялагічна-палітычная фун-я. Выкарыстанне гістарычных ведаў пры фарміраванні палітычных і ідэалагічных канцэпцый.
Дата добавления: 2015-08-17; просмотров: 239 | Нарушение авторских прав
<== предыдущая страница | | | следующая страница ==> |
Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы ў гісторыі | | | Праблема перыядызацыі гісторыі |