Читайте также: |
|
Прапануемы курс мае характар інтэграванага. Ягонай мэтай з'яўляецца засваенне сутнастнах характарыстык гісторыі Беларусі ў кантэксце сусветнай цывілізацыі з улікам цывілізацыйнага падыхода
1.Гісторыя - гэта навука аб жыцці і развіцці грамадства
2.Гісторыя, як навука аб мінулым
3.Гісторыя, як навука, якая вывучае мінулае чалавечага грамадства
Аб'ектам гістарычнага даследвання з'яўляецца ўся гістарычяая рэальнасць. Прадмет навукі ўключае ў сабе тую частку гістарычнай рэальнасці, акая ўяўляе непасрэдную цікавасць звычайна пад прадметам гістарычнай навукі разумеюць грамадскае развіцце. Асноўнай мэтай гісторыі, як навукі адпаведна бачаць у разуменні сучаснасці і пераспектыў будучыні
Структурны прадмет гісторыі складаецца з 2-х асноўных кампанентаў:
1.Гістарырныя факты
2.Сродкі выяўлення
Па сутнасці гістарычны факт уяўляе сабой аб'ектыўнае паняцце ў адносінах да стваральнікаў гістарычных фактаў, крыніц іх вырашення і гісторыкаў. Сярод гуманітарных навук гісторыя мае сваю спецыфіку. У параўнанні з іншымі гуманітарнымі навукамі, якія вывучаюць асобныя грамадскія з'явы, гэта навука комплексная, інтэгральная, бо вывучае ўсё, што развіваецца ў часе і прасторы, г. зн. усю сукупнасць з'яў грамадскага жыцця на працягу ўсёй гісторыі грамадства. Гісторыя яе вядзе даследаванне не на ўзроўні сярэднестатыстычных даных, а на ўзроўні канкрэтных грамадстваў і канкрэтных гістарычных асоб. Яна вывучае канкрэтна-гістарычны вопыт жыццядзейнасці людзей.
Важнейшымі функцыямі гісторыі з'яўляюцца пазнавальная, практычная і выхаваўчая.
Першая з іх - асабліва важная для гісторыкаў. Абавязак кожнага з іх - збіранне канкрэтных фактаў, іх сістэматызацыя і разгляд у сувязі аднаго з другім. Назапашаныя веды служаць асновай для паспяховага выканання гістарычнай навукай яшчэ дзвюх важных грамадскіх задач – абагульненне сацыяльнага вопыту (практычная або прыкладная функцыя) і патрыятычнае выхаванне (выхаваўчая функцыя). Другая па значнасці практычная функцыя, якая вельмі істотна ўплывае на развіццё грамадства. Лепшы спосаб зразумець, куды рухаецца краіна - гэта высветліць, што адбывалася з ёй у мінулым. Таму гэту функцыю часам называюць яшчэ прагнастычнай. Нарэшце, трэцяя функцыя адыгрывае важную ролю ў фарміраванні навуковага светапогляду, дазваляе ажыццяўляць усебаковае выхаванне людзей. Сведчанні аб мінулым даюць гістарычныя крыніцы. Да іх адносіцца ўсё тое, што засталося з мінулага і ўтрымлівае хоць нейкую інфармацыю аб ім. Фактычны матэрыял гісторык чэрпае ў археалагічных экспедыцыях, у летапісах, у гістарычных архівах, ва ўспамінах відавочцаў гістарычных падзей. Найбольш пашыраны падзел гістарычных крыніц на сем тыпаў: пісьмовыя; рэчавыя; этнаграфічныя; моўныя; фальклорныя; кінафотадакументы; фонадакументы.
Дата добавления: 2015-08-17; просмотров: 85 | Нарушение авторских прав
<== предыдущая страница | | | следующая страница ==> |
Москва, 2013 год. | | | Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы ў гісторыі |