Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Індаеўрапейцы: іх паходжанне і міграцыя

Прадмет курса Гісторыя Беларусі | Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы ў гісторыі | Функцыі і прынцыпы гістарычнаго пазнання | Праблема перыядызацыі гісторыі | Першабытнае чалавечае грамадства ў перыяд палеаліту і мезаліту | Заходняя Еўропа у перыяд сярэднявечча: асноўныя рысы развіцця | Этнасацыяльныя і паліт. працэсы на тэрыторыі Усходняй Еуропы у V-XII ст. | Княствы на тэрыторыі Б ў 9-11 ст, вытокі бел дзяржаўнасці | Духоўна-культурнае развіцце ўсх славян ў 5-12 ст | Утварэнне ВКЛ |


Існуюць тры асноуныя канцэпцыи паходжання индаеурапейцау:

1. Еурапейская(индаеур. сфармирав. у межах Пауночн Герм и Паудн Скандынавии)

2. Балканская тэорыя(рассялилися з Балкан на тэр-ю Еуропы)

3. Пярэднеазіяцкая канцэпцыя.

У пачатку бронзавага веку на тэрыторыю Беларусі пачынаюць пранікаць плямёны індаеўрапейцаў. Іх фарміраванне адбывалася ў перыяд каменнага і бронзавага вякоў на шырокай тэрыторыі ад Індыі да Еўропы. Прарадзімай індаеўрапейцаў лічаць тэрыторыі Малой Азіі, Паўднёвага Каўказа і Паўночнай Месапатаміі. У 4-м тысячагоддзі да н.э. індаеўрапейцы мелі ўжо дастаткова развітую гаспадарку і патрыярхальны лад. Яны займаліся жывёлагадоўляй, умелі апрацоўваць зямлю, першымі пачалі выкарыстоўваць кола. Павелічэнне колькасці насельніцтва і статкаў прымусіла плямёны

перасяляцца ў іншыя месцы. У бронзавым веку завяршыўся працэс кансалідацыі асобных групп індаеўрапейцаў, замацаваліся іх моўныя асаблівасці. Плямёны паўночна-заходняй плыні індаеўрапейцаў сталі продкамі германцаў. Тыя, што засталіся качаваць на ўсход ад Дняпра, былі іранамоўнымі. У прамежку паміж Балтыкай і Волгай жылі паўночныя індаеўрапейцы — балты. На тэрыторыі ад Одэра да Дняпра знаходзілася прарадзіма славян. Хуткае распаўсюджванне земляробства і жывёлагадоўлі дае падставы меркаваць, што ў гэты перыяд на тэрыторыі Беларусі шырока рассяліліся земляробча-жывёлаводчыя плямёны, якія раней жылі на поўдзень ад Беларусі. Аб міграцыі з поўдня сведчыць значнае падабенства гаспадаркі і культуры насельніцтва на тэрыторыі Беларусі ў бронзавым веку з гаспадаркай і культурай плямёнаў, якія пражывалі на поўдні, паўднёвым усходзе і паўдн захадзе ад Беларусі. Жалезныя прылады працы з'явіліся раней на поўдні Беларусі (у VII — VI стст. да н.э.), а на поўначы — на тры стагоддзі пазней. Гаспадарка і матэрыяльная культура Паўднёвай Беларусі ў раннім жалезным веку адчувалі значны ўплыў з боку больш развітых суседніх рэгіёнаў старажытнаеўрапейскай цывілізацыі. Тут знойдзены скіфскія і кельцкія жалезныя вырабы, антычныя манеты і амфары. У цэнтры і на поўначы Беларусі матэрыяльная культура развівалася больш запаволена. У гэты перыяд завяршаецца працэс асіміляцыі індаеўрапейцамі даіндаеўрапейскіх груп насельніцтва.

перыяд завяршаецца працэс асіміляцыі індаеўрапейцамі даіндаеўрапейскіх груп насельніцтва. Асабліва шмат балцкіх гідронімаў з'явілася ў басейнах Сожа, Бярэзіны, Нёмана. На поўдзень ад Прыпяці пераважалі славянскія гідронімы. Сфарміраваўся і антрапалагічны тып насельніцтва на тэрыторыі Беларусі, характэрнай яго рысай быў шырокі твар. На тэрыторыі Беларусі знаходзілася некалькі вялікіх племянных груп са сваімі асаблівасцямі матэрыяльнай культуры і рытуалам пахавання. Сярэдняе і Верхняе Падняпроў'е Беларусі засялялі плямёны мілаградскай культуры, некаторыя даследчыкі бачаць у гэтых плямёнах "герадотавых" неўраў і нават ранніх славян. Аднак большасць вучоных лічыць гэту культуру балцкай. У канцы 1-га тыс. да н.э. мілаградцаў змянілі плямёны зарубінецкай культуры. Адкрытым застаецца пытанне аб этнічнай прыналежнасці гэтых плямёнаў. Адны даследчыкі лічаць іх продкамі славян, другія вылучаюць у асобную моўную групу, прамежкавую паміж славянскімі і заходнебалцкімі мовамі. Значную частку сярэдняй Беларусі ў VII ст. да н.э. — IV ст. н.э. займалі плямёны культуры штрыхаванай керамікі, а на поўначы знаходзіліся плямёны днепра дзвінскай культуры. У этнічных адносінах гэтыя плямёны былі балтамоўнымі.

 


Дата добавления: 2015-08-17; просмотров: 188 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Неалітычная рэвалюцыя, яе вынікі| Прарадзіма славян і іх этнагенез

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.007 сек.)