Читайте также: |
|
Складападзел – вызначэнне межаў паміж складамі ў мове і на стыках слоў. Складападзел вызначаецца з улікам ўзрастаючай гучнасці: найбольш гучныя – галосныя, пасля іх санорныя. за імі – звонкія зычныя, затым – глухія зычныя. Падзяляючы словы на склады трэба кіравацца правіламі: правілы пераносу, падзял на склады і марфемы, падзелы могуць не супадаць.1)зычныя паміж гал-нымі адыходзяць да наступнага галоснага: бя-ро-за, зо-ла-та. 2)паміж галоснымі спалучэннямі шумных або санорных, усё спалучэнні адэходзяць да наступнага склада: до-шка, до-бра, ле-сві-ла. 3)паміж гал. санорнымі і шумнымі, то сан да аднаго, а шумны да другога: мар-скі. 4)спалучэнні 2-х санорных могуць раздяляцца, або адносіцца да наступнага склада: зер-не і зе-рне. 5)[й] [ў] заўсёды да папярэдняша склада:сейбіт, вай-скоў-цы. Новая рэдакцыя: Калі ў сяр слова паміж галоснымі маецца спалуч зычных, то пераносіцца на насупны радок або ўсе гэта спалучэнне, або любая яго частка. Можна пераносіць: ся-стра, сяс-тра, сяст-ра; дзя-ці-нства, дзя-цін-ства, дзя-цінс-тва, дзя-цінст-ва; сол-лю, со-ллю.
12. Націск – больш гучнае і працяжнае вымаўленне аднаго са складоў. У бел мове націск дынамічны (сілавы), бо пры вымаўленні націскных складоў органы моўнага апарату знах у большым мускульным напружанні. Свабодны -націск не фіксуецца на пэўным складзе і можа падаць на любы склад: л е та, зім а, інтэрнацыяналіст ы чны. У нек словах месца націску неустойлівае, у выніку чаго слова ў пач форме гучыць з націскам то на адным, то на другім складзе (уплыў мясцовых гаворак, уздзеянне іншых моў, вынік запазычання): дз і ц я тка, садав і н а, сп і н а, ст а р ы. Нерухомы -пры змене форм слова націск не змяняе месца (хата, хаце,хатамі; свежы,свежага,свежым). Рухомы- націск пераходзіць на іншыя склады і марфемы (бусел-буслы, трава-травы). Націск дапамагае адрозніваць значэнні слоў (кара,каса, краты) і грам формы (братам, велічыні, пазнаю). Націск маюць толькі самастойныя часціны мовы.
П расодыя (прасодыка) – сістэма фанетычных сродкаў – націск, інтанацыя (суперсегментныя адзінкі) – звязаныя з вышынёй, сілай, працягласцю.
13. Інтанацыя -сукуп фанет сродкаў, якія служаць для афармлення фразы і асобных яе частак як адзінага цэлага, тым самым забяспечв рытмічна-меладычны малюнак вуснага маўлення, больш дакладна перадаюць думкі і пачуцці ў час выказвання. Інтанацыя ўласціва кожнаму выказванню.Яна падзяляе маўленне на сэнсава-структурныя часткі і адначасова адлюстр эмацыянальны стан суразмоўцы, яго адносіны да сітуацыі і зместу выказвання. Кампаненты інтанацыі: мелодыка); інтэнсіўнасць; тэмбр (эмац-экспрэс афарбоўка маўлення); рытм; пэўнае размяшчэнне паўз. Усе названыя кампаненты інтанацыі выступаюць у адзінстве і цеснай узаемасувязі паміж сабой. Інтанацыя можа выконваць у выказванні наступныя функцыі: камунікацыйная (адрозненне камунікатыўных тыпаў выказвання – апавядання, пабуджэння, пытання); вылучальная (наданне некаторым часткам выказвання сэнсавай важнасці); арганізуючая эмацыянальная (выражэнне эмоцый гаворачага, яго характарыстыка); выяўленне падтэксту выказвання. На пісьме перадаецца знакамі прыпынку, іншыя графічныя сродкі (падкрэсліванне слоў, выкар розных шрыфтоў).
14. Адхиленне ад норм. Арфаэпія -раздзел мовазн, выв нормы літ-нага вымаўлення. Змест арфаэпіі складаюць правілы вымаўлення асобных гукаў у пэўных фанет пазіцыях/іх спалуч з іншымі гукамі, а таксама вымаўленне гукаў у тых ці іншых грам формах, у групах слоў/асобных словах. Арфаэпічныя нормы патрабуюць аданстайнага вымаўлення галосных і зычных гукаў, іх спалучэнняў у словах, правільнай пастаноўкі націску.Яны ўстанаўлів правіламі бел літ-нага вымаўлення, якія знах адлюстр у слоўніках. Прычыны адхілення: уплыў дыялектных асаблівасцей роднай гаворкі ( паўночна-ўсходні-дысіміл аканне: вада,нага, каса; вымаўл мяк р’: р’іба, тр’эба. Сярэднебел: памякчэнне з і с перад заднеязыч г,к,х:скінуць,схіліць ), уплыў фанет сістэмы рускай мовы, недасканалае веданне агульных і адметных рыс бел і рус моў (вымаўл выбухнога г замест фрыкат: галава, герой; вымаўл к замест х: сток, рок; вымаўл л,в,ф замест ў), пад уплывам правапісу (напісанне не заўсёды супадае з вымаўленнем).
15. Пад/не пад нацискам. Усе галосныя пад націскам вымаўл выразна: дым, цуда, радасць. Слабая пазіцыя для галосных – ненаціскное станов. У такой пазіцыі галосныя таксама вымаўл даволі выразна, паколькі не змяняюць сваёй асноўнай якасці: куто к, мара к, шэ ры, лясні чы. Ненаціскныя галосныя [і], [ы], [у], [а] амаль зусім не змяняюць сваѐй якасці, вымаўляюцца выразна: пацэ ліць, рэ чы, журналі ст. Ненаціск гукі э,о,а пасля цв зычных ва ўсх пераднаціскных і паслянаціскных складах супад у гуку [а] (аканне): шэпт-шаптаць, колас-каласы. У словах іншам паходж ненаціскны [э] захоўвае сваё гучанне (дэкан,жэтон). У некат запазыч словах замест [э] вымаўл [ы]: канцылярыя, рысора, брызент. У словах з націскнымі складамі ро, ло, рэ гукі [о] [э] не пад націскам замян гукам [ы]: гром-грымець, хрэст-хрысціць. У іншам словах, якія закончв спалуч галосных, вымаўл канцавы гук [а] згодна з напісаннем: Ватэрлоа, трыа,адажыа. Пасля мяккіх зычных гукі [о] [э] [а] супадаюць у гуку [а] толькі ў 1м складзе перад націскам: нясу, лядок, вялікі. У большасці запазыч слоў гук [э] у 1м пераднаціскным складзе захоўв: кефір, абеліск, сезон. Часціца не і прыназ без вымаўл з гукам [а], калі яны стаяць у 1м пераднаціскным складзе: не
быў, не ведаў, без волі. У запазычаных словах паміж галоснымі ў спалуч ія, ыя, ыё, іё у бел вымаўленні развіўся устаўны [j]: дыялог, геніяльны, стадыён. Галосныя [і] [ы] [у] як пад націскам, так і ў ненаціскным становішчы вымаўл выразна: вір, глыток, вуголле. У пач слова перад націскным [і]з’яўл прыстаўны [j]: іскры, перад імі, у іхнім. Ён з’яўл таксама ў сяр і канцы слова пасля галосных, апострафа, мяккага знака, перад націск/ненаціск [і]: ручаіна, у выраі, лініі. Ён не развів перад пачатковым [і] у запазыч словах: імпульс, імпарт. Калі папяр слова заканчв на галосны, пры адсутнасці працяглай паўзы пачатковы ненаціск [і], а таксама злучнік і змян на [j]: дзеці ідуць, пшаніца і жыта, ягады і грыбы. Пасля цв зычных на стыку слоў, у частках склад слоў гук [і] у высаўл супадае з [ы]: мёд і пчала, медінстытут, з Ігнатам. Няма змянення пасля г,к,х: плуг і барана, Пінск і Брэст. Пасля слова на галосны пачатковы [у], а таксама прыназоўнік у, вымаўл як [ў]: прайшлі ўсе, першая ў працы, глянула ў вочы. На пачатку ўласных імён [у] таксама змяняецца на [ў]: ва Урэччы, сустрэла Уладзіслава. У канцы іншамоўных слоў вымаўл гук [у]: фрау, Ландау, ток-шоу.
16. Вымауленне зычных. Усе зычныя гукі перад галоснымі і санорнымі зычнымі вымаўл выразна: ніва, ліст, дождж, сын. Звонкія зычныя на канцы, а таксама з сяр слова перад глухімі вымаўл як глухія: грыб, кніжка, мядзведзь.Азванчэнне глухіх і аглуш звонкіх адбыв на стыку самастойных слоў, калі яны вымаўл без паўзы: касец добры, плыць збіраўся. Зычны г працяжны, фрыкатыўны: гэты, узгорак, гапон. На канцы, у сяр слова перад наступным глухім зычным гук вымаўл як [х]: снег, лёгкі, парог. Выбухны вымаўл толькі ў асобных запазыч словах: гузік, агрэст, ганак. Вымаўл выбухны таксама на месцы [к] у сярэдзіне некат запаз слоў і на стыку слоў перад звонкім зычным: анекдот, экзатычны, як бачыш. Гук [ў] вымаўл на месцы этымалаг [в] пасля галоснага на канцы слова/перад наступным зычным: галава-галоўка, і на канцы дзеясловаў мужч роду прошлага часу: сказаў, ведаў. Гукі [ж] [ч] [ш] [дж] [р] у беларускім літ вымаўленні заўсёды цвёрдыя: жоўты, чакаць, шапка, дажджы, парадак. Наяўнасць афрыкат (складаных гукаў) [дз’] [дз] [дж]. Вымаўл як непадзельныя гукі: дзівосны, дзынкаць, джала. Спалуч д і з, д і ж на стыку марфем вымаўл раздзельна: падзагаловак, аджывіць. Зубныя [д] [т] перад мяккімі губнымі [в’] [м’] вымаўл як мяккія афрыкаты [дз’] [ц’]: дзве, подзвіг, цвёрды, чацвёрты. Свісцячыя [з] [с] перад мяккімі зычнымі вымаўл мякка ў словах і на стыку слоў: снедаць, поспех. Не адбыв змякч перад мяккімі заднеязычнымі г’, х’,г’,к’: згінуць, згіб, схітрыць, мазгі. Гук [н] вымаўл мякка перад мяккімі свісцячымі: транзіт, пенсія, у рамонце. Нгубныя зычныя б,п,м,ф на канцы слова і перад мяк зычнымі, у тым ліку і перад й, вымаўл цвёрда: голуб, верф, восем, стэп. Гукі з’, с’, н’, л’, дз’, ц’,ж,ш,ч паміж галоснымі вымаўл як адзін падоўжаны гук: палоззе, насенне, вяселле, суддзя. Шыпячыя прыпадаб да свісц і вымаўл як свісц: мыешся, на рэчцы. Свісц прыпад да шыпячых і вымаўл як шыпячыя: зжаты, сшытак, расчуліць. Спалуч дч,тч вымаўл як падоўжаны ч: спадчына, адчуваць, цетчын, лётчык. Спалуч дц,тц вымаўл як падоўжаны ц: адцягнуць, на вокладцы, у вопратцы. Спалуч зск, жск, шск як ск: каўказскі, белавежскі, латышскі. Спалуч дск, кск вымаўл як цк: суседскі, узбекскі. Спалуч чн вымаўл нязменна: малочны, ручнік, яечны.
17. Графика. Графіка- раздзел мовазн, у якім вывуч: сістэма суадносін паміж літарамі і гукамі; сукупнасць усіх сродкаў для абазнвч вуснай мовы на пісьме; напмсанне літар і інш графічных знакаў. Гал задача графікі: устанаўл суаднлсіны паміж літарамі і гукамі суч бел мовы. Бел графіка заснавана на 2х прынцыпах: гукавым/пазіцыйным і складовым. Гукавы-літара як графічны знак ужыв у залежнасці ад суседніх літар і служыць для абазн аднаго пэўнага гука. Складовы-літара як графічны знак можа: абазн 2 гукі; выконваць дадатковую функцыю (жыве – е абаз гук э, і змякчае папярэдні в). Пісьмо -форма фіксацыі вуснай мовы, што служыць для зносін паміж людзьмі на адлегласці ізамацавання ў часе. Вызн 4 віды пісьма: піктаграфічнае -малюнкавае пісьмо, каменны векм(малюнак чалавека, сцэны палявання, звера ). Ідэаграфічнае -перадача асобнага паняцця (вуха-чуць, нага-хадзіць, вока-зоркасць), егіпецкія іерогліфы, кітайскае пісьмо, знакі для абазначэння лікаў і матэматычных паняццяў. Складовае -абазн фанетычны склад (індыйскае пісьмо, японскае, карэйскае). Фанаграфічнае (літарна-гукавое):кожны знак (літара) абазн асобны гук.
18. Алфавит. Алфавіт- сукупнасць літар, размешчаных у агульнапрынятым парадку(у бел мове яшчэ наз азбукай). Бел алфавіт заснаваны на кірылаўскім пісьме, паходзіць ад алфавіту старой царк-слав мовы. У сучасным выглядзе існуе з 1922г і складаецца з 32 літар. Літара-графічны знак у складзе алфавіта, якім на пісьме абаз пэўны гук/спалучэнне гукаў. Кожная літара выступае ў 4х вар-тах: вялікая,малая, друкаваная, рукапісная. Бел алафавіт характар адсутнасцю дублетных літар. У ім ёсць літары, якія на пісьме могуць перадаваць спалуч гукаў-ётавыя галосныя, а асобныя складаныя гукі дж,дз перад спалучэннем 2х літар (дыграфамі)-адпаведна д іж, д і з. Адметнасць: наяўнасць ў,і; няма щ,ъ. Пэўная заканмернасць выяўл у размяшч літар для абазн зычных: спачатку літары са звонкім гукам (б,г,д,ж,з), а затым глухія.З дапамогай алфавіту склад слоўнікі, даведнікі, спісы. Кірыліца, ёю карыст 6 слав моў (балгарская, бел, сербская, украін, македон, руская). Развів з глаголіцы, якую ў 11ст распрацавалі браты Кірыла і Мяфодзій, падобна да грэч алфавіту. Бел графіка заснавана на 2х прынцыпах: гукавым/пазіцыйным і складовым. Гукавы-літара як графічны знак ужыв у залежнасці ад суседніх літар і служыць для абазн аднаго пэўнага гука. Складовы-літара як графічны знак можа: абазн 2 гукі; выконваць дадатковую функцыю (жыве – е абаз гук э, і змякчае папярэдні в). Акрамя літар, да сродкаў бел графікі адносяцца знакі прыпанку, апостраф, злучок, абзац, знак націску, параграфа, розныя прыёмы скарач слоў, пропускі паміж словамі і інш. Дадатковую сістэму граф знака складае фанетычня транскрыпцыя. Да графічных знакаў адносяцца лічбы, усе матэм знакі, знакі нумароў.
19. Арфаграфія- раздзел мовазн, які вывучае правілы перадачы вуснай мовы на пісьме; гістарычна скадзеная сістэма правіл, што патрабуюць прынятага, абавязковага для ўсіх носьбітаў мовы ўнармаванага напісання слоў і іх значымых частак (марфем). Асноўная задача арфаграфіі-выпрацоўка і ўсталяванне сістэмы правіл напісання як цэлага слова, так і яго марфем для таго, каб адлюстраваць гукавы склад вуснай мовы і захаваць нязменнасць некат марфем слова і выразнасць яго грам форм. Сістэма арфагр правіл СБМ уключае: правапіс галосных; мяккага знака і апострафа; абрэвіятур, некаторых марфем, вялікай літары,разам праз злучок і асобна, пераносу. Асноўны паняцці: арфаграма, арф прынцып, арф правіла. Арфаграма -правільнае напісанне, якое патрэбна выбраць з 2х ці больш магчымых розных напісанняў. Арфагр прынцып -пэўная заканамернасць, якая звязана з нац спецыфікай мовы і на аснове якой грунтуюцца і аб’ядн у групы канкрэтныя правілы напісання (фанетычны, марфалагічны, традыцыйны, дыферэнцыйны). Арфагр правіла-палажэнне, якле ў адпаведнасці з канкрэтным прынцыпам прапануе нарматыўнае напісанне слоў і іх форм. Арфаграія цесна звязана з фанетыкай: вялікая колькасць напісанняў грунтуецца на фанет прынцыпе (тунэль, шынель, білецік).
Арфагр прынцып -пэўная заканамернасць, якая звязана з нац спецыфікай мовы і на аснове якой грунтуюцца і аб’ядн у групы канкрэтныя правілы напісання (фанетычны, марфалагічны, традыцыйны, дыферэнцыйны). Фанетычны прынцып - напісанне літар супадае з літ-ным вымаўленнем: гук-літара; графічнае адзінства марфемы пры гэтым не захоўваецца: ц э ны-ц а на, бе з дапаможны, бе с памылковы. Правілы: аканне, яканне, правапіс е,э ў сярэдзіне і на канцы запазычаных слоў; правапіс галосных у складаных і складанаскарочаных словах; ы,й,і пасля прыставак, акрамя прыставк між-,звыш-,пан-,супер-,транс-; правапіс у,ў; прыст галосных і зычных; прыставак на з,с; дзеканне і цеканне; падвойных зычных (фанет падаўжэнне); спалуч зычных сн,сл,зн,рн,рц ва ўласна бел і запаз словах; перанос слова з аднаго радка на другі. Марфалагічны прынцып- незалежна ад вымаўлення нязменна захоўв графічнае азінства марфемы: воз-вазок-вываз-возчык; у прыстазках зычныя б і д: абвесці-абтрэсці, падбегчы-падтрымаць. Аднолькавасць напісання марфем дасягаецца тым, што на пісьме не перадаюцца пазіц і камбінат чаргав фанем. Правілы: правапіс каранёвага і суфіксальнага я; каранёвага і пасля прыставак між-, звыш-,пан-, супер-,транс-; е ў часціцы не і прыназ без; звонкіх і глухіх зычных; свісц і шып; каранёвых зычных з,ж,шч,х перад суфіксам ск-; караневага д перад суфіксамі ск- і ств-; правапіс прыставак на б і д; марфал падваенне. Традыцыйны прынцып- захоўв напісанне, замац традыцыяй, і гэтае напісанне не адпавядае сучаснаму гукавому і марфемнаму складу слова. Правілы: правапіс е ў першым складзе перад націскам у словаз неслав паходж; правапіс У ў пачатку ўласных назваў; влікай літары ў дакументах міжнар значэння назвах міжнар арганіз; вялікай літары ў пачатку кожнага новага вершав радка. Дыферэнцыйны прынцып-выкар для адрознення слоў і іх форм, якія супадаюць у вымаўленні. Правілы: правапіс вял і малой літары ў словах-амонімах: Танк-танк, Раман-раман; прыстаўкі з-,с- у залежнасці ад знач дзеяслова: сыходзіць (з ганка), зыходзіць (з меркавання); галосных у канчатках творнага склону ў прозвішчах і геагр назвах: з Барысавым-пад Барысавам.
20. Закон “Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” (2008 г.). Асноўныя ўдакладненні і змены ў новай рэдакцыі “Правіл”.
18.01.2006 Мін адукацыі РБ была створана рабочая група пад навуковым кіраўніцтвам доктара філал навук прафесара эіўчанкава і доктара філ навук прафесара Лукашанца, якая канчаткова дапрацавала “Правілы” з улікам заўваг і пажаданняў, што былі зроблены ў час іх абмеркавання. 24.06.2008 Палатай прадстаўнікоў Нац сходу РБ закон РБ “Аб правілах…” падпісаны прэзідэнтам. Закон уступіў у сілу з 1.09.2010. правапісу Камісія вынесла на разгляд па 12 пунктах існуюцых правіл. Сярод іх: Пашырыць напісанне змякчальнага знака: смаргоньскі, астраханьскі,сьнедаць,бяззьмен,зьезд, зьюшаны. Падпарадкаваць агульнаму правапісу е, я ў першым складзе перад націскам: дзявятка, сямнаццаць, васямнаццаць. Канцавыя спалучэнні асновы на –эр, -эл(ь) іншамоўных слоў перадаваць у націскным становішчы праз –ар, -ал(ь): ордар, світар, камп’ютар, шніцаль, Картар.
У асноўным гэтыя ўдакладненні накіраваны на тое, каб пазбавіцца існуючых неапраўданых выключэнняў.
Беларускі правапіс, які ў значнай ступені пабудаваны на фанетычным прынцыпе, асабліва адчувальны да змен у мове, і таму ён таксама павінен перыядычна ўдасканальвацца.
18 студзеня 2006 года Міністэрствам адукацыі РБ была створана рабочая група, якая пад навуковым кіраўніцтвам доктароў філалагічных навук прафесароў В. І. Іўчанкава і А. А. Лукашанца канчаткова дапрацавала “Правілы”. Увядзенне ў дзеянне Закона РБ “Аб Правілах буларускай арфрграфіі і пунктуацыі”
Змены і дапаўненні.
Дата добавления: 2015-08-17; просмотров: 1378 | Нарушение авторских прав
<== предыдущая страница | | | следующая страница ==> |
Артыкуляцыя | | | Описание предметной области |