Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Пытанне 3. Асаблівасці працэсаў і аперацый аналітычнага этапу

Читайте также:
  1. Машынабудаўнічы комплекс РБ. Галіновая стр-ра маш-я, асаблівасці яе развіцця і месца ў тэр-м падзеле працы.
  2. Пытанне 1. Азначэнне КБДА, яго функцыі, уласцівасці і крытэрыі
  3. Пытанне 1. Індывідуальныя, групавыя і калектыўныя карыстальнікі краязнаўчых фондаў і паслуг бібліятэк па краязнаўстве
  4. Пытанне 1. Краязнаўства. Аб’ект, прадмет, формы арганізацыі
  5. Пытанне 1. Метадычныя асаблівасці падрыхтоўкі асобных тыпаў і жанраў папулярных краязнаўчых дапаможнікаў
  6. Пытанне 2. Асаблівасці арганізацыі абслугоўвання па краязнаўстве ва універсальных абласных, публічных (масавых) і спецыяльных бібліятэках
  7. Пытанне 2. Асаблівасці працэсаў падрыхтоўчага этапу.

Вядзецца агульны бібліяграфічны аналіз дакументаў, у ходзе якога высвятляецца значэнне кожнага з іх для будучага дапаможніка. Складаецца ці ўдасканальваецца іх бібліяграфічнае апісанне. Асаблівасцю з'яўляецца шырокае выкарыстанне аналітычных апісанняў і апісанняў па форме “Са зместу:”.

Пры анатаванні дакументаў для краязнаўчых дапаможнікаў выкарыстоўваюцца ўсе віды анатацый і тэхналогія іх падрыхтоўкі абапіраецца на напрацоўкі ў вобласці анатавання ў цэлым. Шырока выкарыстоўваюцца кароткія і пашыраныя даведачныя анатацыі. Кароткія даведачныя анатацыі ствараюцца для ўдакладнення зместа ў тых выпадках, калі назвы дакументаў не адлюстроўваюць іх краязнаўчы змест. Адкрываюцца квадратныя дужкі [], куды ўпісваюць удакладняльныя звесткі, што раскрываюць краязнаўчы змест дакументаў. Такія анатацыі выкарыстоўваюцца і для ўдакладнення аспекту краязнаўчага зместу нават пры наяўнасці назвы краю ў загалоўку.

Анатацыі неабходны:

калі назвы дакументаў не адлюстроўваюць іх краязнаўчы змест (маюць сімвалічны (вобразны), публіцыстычны, прапагандысцкі характар). Такія назвы найбольш распаўсюджаны ў публіцыстыцы, мастацкай літаратуры, сярод матэрыялаў перыядычных выданняў.

Пры неабходнасці ўдакладніць аспект краязнаўчага зместу, адлюстраваны ў дакуменце.

Анатацыі неабходны для больш дасканалага мадэліравання зместу дакументаў, што вельмі важна для ідэнтыфікацыі дакументна фіксаваных краязнаўчых ведаў і іх пошуку. Анатацыі лепш забеспечваюць інтэлектуальны доступ да ведаў, неабходных асобе, калектыву ці супольнасці людзей у параўнанні з дапаможнікамі, абмежаванымі толькі бібліяграфічнымі апісаннямі. Без анатацый немагчымы некаторыя тыпы і жанры бібліяграфічных дапаможнікаў.

Разам з тым існуюць пэўныя асаблівасці падрыхтоўкі анатацый для краязнаўчых дапаможнікаў, абумоўленыя менавіта спецыфікай самога віда – краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў. 1) Неабходна дакладна вызначыць тэрыторыю (населены пункт), аб якім ідзе гаворка ў першасным дакуменце. Пералічаюцца фізіка-геаграфічныя, эканамічныя, гістарычныя, адміністрацыйна-тэрытарыяльныя аб’екты, населеныя пункты, аб якіх ідзе гаворка ў тэксце. Калі аб’ектаў шмат, то адлюстроўваюць толькі тыя, аб якіх ёсць больш поўныя і значныя звесткі. Калі аб’ектаў шмат, варта зрабіць спасылку: “Матэрыялы аб краі гл. таксама ў “Паказальніку геаграфічных назваў”.

2) Указаць час, да якога адносяцца падзеі, з'явы і факты. Выключэннем з'яўляюцца тыя выпадкі, калі час дакладна адлюстраваны ў назве дакумента.

3) Пералічыць асоб і звесткі аб іх, іх адносіны да края. Выключэннем з'яўляюцца тыя выпадкі, калі імя асобы дакладна адлюстравана ў назве дакумента.

4) Даць канкрэтную характарыстыку ілюстрацыйнага матэрыялу (карт, схем, фотаздымкаў, партрэтаў, малюнкаў). Прыводзяць назвы карт, іх масштаб. Адзначаюць першыя публікацыі фатаграфій асоб або аб’ектаў, важных для краязнаўчага вывучэння.

5) Цытаванне, перадрукоўка невялікіх тэкстаў з рэдкіх і цяжкадаступных дакументных крыніц.

Гэтыя элементы з'яўляюцца найбольш важнымі для бібліёграфаў. Яны павінны прысутнічаць у анатацыях розных відаў.


Дата добавления: 2015-09-06; просмотров: 108 | Нарушение авторских прав


Читайте в этой же книге: Пытанне 2. Асаблівасці арганізацыі абслугоўвання па краязнаўстве ва універсальных абласных, публічных (масавых) і спецыяльных бібліятэках | Пытанне 3. Фактары, якія ўплываюць на ўзровень бібліятэчнага абслугоўвання па краязнаўстве | Пытанне 1. Азначэнне КБДА, яго функцыі, уласцівасці і крытэрыі | Карткавы краязнаўчы каталог | Электронны краязнаўчы каталог | Пытанне 4. Краязнаўчыя картатэкі і базы даных | Пытанне 5. Краязнаўчы даведачна-бібліяграфічны фонд (КДБФ) бібліятэкі | Пытанне 2. Характарыстыка мадэляў сістэмы. | Пытанне 3. Стан і тэндэнцыі развіццця сістэмы краязнаўчых дапаможнікаў ў бібліятэках Беларусі | Пытанні 1. Віды, тыпы і жанры краязнаўчых дапаможнікаў |
<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Пытанне 2. Асаблівасці працэсаў падрыхтоўчага этапу.| Пытанне 4. Асаблівасці працэсаў і аперацый сінтэтычнага этапу.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.005 сек.)