Читайте также:
|
|
Да ліку універсальных краязнаўчых бібліяграфічных БД належаць электронны краязнаўчы каталог (ЭКК). Паводле праграмнага забеспячэння АЛІС пры апрацоўцы паступаючых дакументаў супрацоўнікі аддзелаў камплектавання і апрацоўкі лічбай 5 пазначаюць новыя краязнаўчыя выданні. Гэта лічба ўносіцца ў спецыяльнае поле “Прымета тэматычнай базы”. Дзякуючы данаму маркеру краязнаўчыя выданні аб’ядноўваюцца ў спецыфічны краязнаўчы масіў дакументаў.
Сёння АБ ставяць пытанне перад фірмай ІНЕАК аб неабходнасці асобных праграм для краязнаўчых каталогаў. Найперш такая праграма неабходна для ўдасканалення індэксавання дакументаў, што непасрэдна звязана з доступам карыстальнікаў да краязнаўчых рэсурсаў і важна ў карпаратыўнай дзейнасці. Спецыяльная праграма дазволіла б значна глыбей адлюстраваць краязнаўчыя выданні, напрыклад, калі на не краязнаўчую кнігу пішуць прыкладна 5 ключавых слоў (гэта адзначаюць расійскія спецыялісты), то ў аддзеле краязнаўства іх колькасць павялічваецца да 60. Такое праграмнае забеспячэнне дазваляе вырашаць і наступныя важныя бібліяграфічныя задачы: выкарыстанне уніфікаваных даведнікаў, доступу да масіваў асобных краязнаўчых выданняў і аналітычных матэрыялаў і спалучэння іх у пастаўленых мэтах, напрыклад, для выпуску бягучых паказальнікаў новай краязнаўчай літаратуры. Але, на наш погляд, лепш выкарыстоўваць агульныя больш дасканалыя фарматы каталагізацыі (БелМАРК), таму што аптымізуюцца ўмовы выкарыстання, абмену данымі. Падрабязнасць індэксавання ключавымі словамі не вырашыць праблемы бібліяграфічнага пошуку, так як павялічваецца залежнасць яго вынікаў ад ведання дэталяў. Павялічваюцца і працазатраты на вядзенне апарату слоўнікавага кантролю (тэзаўрусаў, спісаў ключавых слоў).
Папаўненне ЭКК звесткамі аб рэтраспектыўных дакументах вядзецца шляхам рэтраканверсіі карткавых краязнаўчых каталогаў.
3.3. Зводны краязнаўчы каталог (ЗвКК)
У адносінах да краязнаўчых каталогаў даўно пастаўлена задача развіваць іх як зводныя (ЗвКК), што павялічвае іх інфармацыйную ёмістасць і павышае узровень дзейнасці бібліятэк рэгіёна па інфармацыйна-бібліяграфічным забеспячэнні патрэб у краязнаўчай інфармацыі і ведах.
Прынцыпы падрыхтоўкі і арганізацыі зводных краязнаўчых каталогаў распрацоўваюцца абласной бібліятэкай і абмяркоўваюцца з іншымі ўдзельнікамі. Ствараецца адпаведная дакументацыя (дагаворы і інш.) Для забеспячэння уніфікаванай методыкі вядзення краязнаўчых каталогаў, у т.л. пераемнасці пры далучэнні новых работнікаў, неабходна наступная нарматыўна-метадычная дакументацыя: схема каталога (рабочая), пашпарт, тэхналагічныя інструкцыі па выкананні асобных працэсаў, картатэка прагледжаных крыніц, якая дазваляе здзейсніць кантроль за адлюстраваным патокам дакументаў, пазбягаць дубліравання, выбіраць чарговыя крыніцы для выяўлення краязнаўчага матэрыялу.
Пры стварэнні ЗвКК неабходна атрымаць звесткі аб краязнаўчых выданнях, якія захоўваюцца ў ЦБС вобласці і ў іншых бібліятэках на яе тэрыторыі, а таксама ў музеях і архівах, у кнігасховішчах краіны і замежных краін. Магчыма прапанаваць і прыватным асобам адлюстраваць інфармацыю аб каштоўных дакументах у краязнаўчых каталогах. Для атрымання звестак аб выданнях з бібліятэк вобласці існуюць наступныя асноўныя спосабы:
Пры вядзенні карткавых ЗвКК 1) разаслаць спіс краязнаўчых выданняў, якія ёсць у АУНБ для дапаўнення бібліяграфічнымі апісаннямі выданняў, якія захоўваюцца ў іншых кнігазборах.
2) Атрымаць з іншых бібліятэк і ўстаноў бібліяграфічныя спісы літаратуры і ўнесці даныя ў краязнаўчыя каталогі.
Абодва спосабы працаёмкія, затратныя, ненадзейныя і доўгатэрміновыя.
Зараз пры аўтаматызаванай тэхналогіі АУНБ распаўсюджвае падрыхтаваныя файлы. Іншыя ўдзельнікі (інфарматары) могуць прысылаць толькі нумары запісаў электроннай БД, адпаведныя выданням, якія маюцца ў іх фондах. Бібліятэкі з невялікім краязнаўчым фондам могуць не праводзіць зверку, але дасылаць звесткі аб наяўных выданнях у выглядзе тэкставага файла. Усе ўдзельнікі зводных каталогаў павінны быць прадстаўлены ў запісах сігламі ці поўнымі сваімі назвамі. Паколькі краязнаўчыя фонды ЦБС адной вобласці ў пэўнай ступені ідэнтычныя, то магчыма размеркаваць абавязкі паміж імі па стварэнні бібліяграфічных запісаў на новыя выданні і рэтраканверсію па раздзелах “Тыпавой схемы класіфікацыі дакументаў для краязнаўчых каталогаў (картатэк) РБ”. Наяўнасць абласной камп’ютарнай сеткі дазваляе капіраваць бібліяграфічныя запісы на краязнаўчыя выданні, створаныя сумеснымі намаганнямі бібліятэк, у краязнаўчы каталог любой з іх.
У АУНБ Беларусі зводныя карткавыя каталогі з'яўляюцца буйнейшым бібліяграфічным рэсурсам і ахопліваць дзесяткі тысяч бібліяграфічных запісаў. Напрыклад, у краязнаўчым каталогу Магілёўскай АБ (вядзецца з 1967 г.) сёння больш за сорак сем з паловай тысяч картачак. З 2000 г. пачалася рэтраканверсія карткавага краязнаўчага каталога. У краязнаўчым каталогу Мінскай АБ (вядзецца з 1972 г.) 38000 картак. У каталогах Магілёўскай, Брэсцкай і іншых абласных бібліятэк адлюстраваны каштоўныя краязнаўчыя дакументы, выяўленыя ў НББ, ЦБ НАН, архівах і іншых фондах.
Дата добавления: 2015-09-06; просмотров: 170 | Нарушение авторских прав
<== предыдущая страница | | | следующая страница ==> |
Карткавы краязнаўчы каталог | | | Пытанне 4. Краязнаўчыя картатэкі і базы даных |