Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Пытанне 1. Азначэнне КБДА, яго функцыі, уласцівасці і крытэрыі

Читайте также:
  1. Пытанне 1. Індывідуальныя, групавыя і калектыўныя карыстальнікі краязнаўчых фондаў і паслуг бібліятэк па краязнаўстве
  2. Пытанне 1. Краязнаўства. Аб’ект, прадмет, формы арганізацыі
  3. Пытанне 1. Метадычныя асаблівасці падрыхтоўкі асобных тыпаў і жанраў папулярных краязнаўчых дапаможнікаў
  4. Пытанне 2. Асаблівасці арганізацыі абслугоўвання па краязнаўстве ва універсальных абласных, публічных (масавых) і спецыяльных бібліятэках
  5. Пытанне 2. Асаблівасці працэсаў падрыхтоўчага этапу.
  6. Пытанне 2. Метадычныя асаблівасці падрыхтоўкі асобных тыпаў і жанраў навукова-дапаможных краязнаўчых дапаможнікаў

Краязнаўчы даведачна-бібліяграфічны апарат (КДБА) бібліятэкі – гэта ІПС у дакументнай ці/і электроннай формах, мэта якой аптымізаваць пошук краязнаўчай бібліяграфічнай і фактаграфічнай інфармацыі, арыентацыю ў краязнаўчых інфармацыйных рэсурсах. (У падручніку “Краеведческая библиография” (1989) азначэнне паняцця КДБА не дадзена).

Функцыі КДБА. Функцыянальнае прызначэнне КДБА заключаецца ў тым, каб аператыўна і якасна забяспечыць доступ карыстальнікаў да бібліятэчнай, бібліяграфічнай і фактаграфічнай інфармацыі, прысвечанай рэгіёну ці населенаму пункту. Краязнаўчая бібліяграфічная інфармацыя з'яўляецца галоўным элементам КДБА. З яе дапамогай забяспечваецца доступ карыстальнікаў да першасных краязнаўчых дакументаў, якія маюцца ў фондзе бібліятэкі і існуюць у знешнім асяроддзі. Фактаграфічная інфармацыя ў ДБА дазваляе аператыўна забяспечваць паток разнастайных запытаў аб фактах і падзеях мясцовага жыцця.

ДБА уласцівы пошукавая, камунікатыўная і ацэначная функцыі.

Уласцівасці КДБА. Сістэмнасць КДБА абазначае наяўнасць цесных сувязяў паміж асобнымі яго элементамі і элементаў КДБА з ДБА бібліятэкі ў цэлым. Дасягаецца з дапамогай агульнага АПУ і ссылак. У электронных краязнаўчых бібліяграфічных рэсурсах сувязі забяспечваюцца гіперссылкамі і сінтэзаваннем інфармацыі розных відаў. Гэта ўласцівасць праяўляецца таксама ў вядзенні слоўніка рэгіянальных дэскрыптараў. (Абласныя бібліятэкі і ЦБС ствараюць запісы на наступныя энтытэты: назвы мясцовых калектываў, імёны асоб, род імя, гандлёвая марка, тэма, прадмет, формы і жанры, геаграфічныя назвы, месца выдання як пункт доступу, імя загалоўка). Такія слоўнікі з'яўляюцца часткай нацыянальных БД аўтарытэтных файлаў.

Пластычнасць КДБА абазначае здольнасць яго элементаў адлюстроўваць змяненні інфармацыйных патрэбнасцей спажыўцоў, змяненні аб’ектаў камплектавання і бібліяграфавання.

Надзейнасць КДБА заключаецца ў магчымасці якасна задавальняць разнастайныя запыты спажыўцоў.

Даступнасць КДБА абазначае зручнасць асобных элементаў КДБА для карыстальнікаў з розным узроўнем інфармацыйнай культуры. КДБА у згорнутым выглядзе прадастаўляе звесткі аб краязнаўчых дакументах і паказвае шляхі доступу да іх.

Эканамічнасць КДБА – гэта яго кампактнасць і мінімізацыя затрат на тэхналагічныя працэсы арганізацыі і вядзення КДБА.

Крытэрыі КДБА. КДБА павінен адпавядаць шэрагу аб’ектыўных крытэрыяў, паводле якіх магчыма здзейсніць яго ацэнку. Гэта наступныя крытэрыі: паўната КДБА. Сукупнае напаўненне структурных элементаў КДБА павінна забяспечыць поўнае адлюстраванне дакументна-фіксаваных краязнаўчых ведаў у адпаведнасці з поўнай структурай інфармацыйных краязнаўчых патрэбнасцей карыстальнікаў. Мадэль аптымальнага стану паўнаты КДБА можа вызначацца бібліёграфамі. Напрыклад, на пэўным этапе стварэння КДБА гэта можна быць адлюстраванне краязнаўчага дакументага патоку/масіву, паступіўшага ў бібліятэку. Больш высокая ступень паўнаты можа забяспечвацца адлюстраваннем краязнаўчых дакументаў, якія па пэўных прычынах адсутнічаюць у данай бібліятэцы. Немагчыма вызначаць КДБА бібліятэкі як поўны, калі з яго дапамогай нельга задаволіць усе запыты карыстальнікаў, за выключэннем унікальных.

Унікальнасць КДБА праяўляецца ва ўнікальнасці яго зместу і формы. КДБА характарызуецца унікальнасцю зместу з пункту гледжання адлюстравання універсума дакументна-фіксаваных ведаў пра рэгіён. Структура гэтых ведаў на бібліяграфічным узроўні ствараецца толькі ў канкрэтнай рэгіянальнай бібліятэцы і нават прыблізна не дубліруецца ў іншых бібліятэках. Унікальным КДБА з'яўляецца і па такіх прыметах, як аўтарскі корпус і ў немалой ступені рэгіянальна абмежаванае месца стварэння дакументаў.

Даступнасць КДБА ацэньваецца па аб’ектыўных крытэрыях тэрытарыяльнай блізасці – удаленасці, эканамічных абмежаванняў з-за высокага кошту. Суб’ектыўнымі крытэрыямі даступнасці з'яўляюцца галоўным чынам наяўнасць ці адсутнасць нацыянальна-моўных і кагнітыўных бар’ераў для выкарыстання КБІ, рэлевантнасць зместа рэсурса інфармацыйнай патрэбнасці карыстальніка. Менавіта КДБА у згорнутым выглядзе прадастаўляе звесткі аб краязнаўчых дакументах і паказвае шляхі доступа да іх.


Дата добавления: 2015-09-06; просмотров: 179 | Нарушение авторских прав


Читайте в этой же книге: Краязнаўчая дзейнасць бібліятэкі як базавая падсістэма бібліятэчнага кразнаўства | Краязнаўчага фонда бібліятэкі | Розных тыпаў і відаў. | Такім чынам, існуе пэўная спецыфіка фарміравання краязнаўчых фондаў бібліятэк розных тыпаў і відаў, што з’яўляецца ўмовай стварэння сукупнага краязнаўчага фонду рэгіёна. | Краязнаўчы фонд з’яўляецца структурнай адзінкай агульнага фонда бібліятэкі. Таму фарміраванне КФ ажыццяўляецца на аснове агульнафондавых прынцыпаў і агульнапрынятай тэхналогіі. | Пытанне 3. Агульныя і дапаможныя прыметы вызначэння краязнаўчай каштоўнасці дакумента. Крыніцы папаўнення фондаў краязнаўчых і мясцовых дакументаў | Пытанне 5. Размяшчэнне і захаванне краязнаўчага фонда | Пытанне 1. Індывідуальныя, групавыя і калектыўныя карыстальнікі краязнаўчых фондаў і паслуг бібліятэк па краязнаўстве | Формы ўдзелу мясцовага насельніцтва ў рэалізацыі мэт краязнаўчай дзейнасці бібліятэк | Пытанне 2. Асаблівасці арганізацыі абслугоўвання па краязнаўстве ва універсальных абласных, публічных (масавых) і спецыяльных бібліятэках |
<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Пытанне 3. Фактары, якія ўплываюць на ўзровень бібліятэчнага абслугоўвання па краязнаўстве| Карткавы краязнаўчы каталог

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.006 сек.)