Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Пытанне 3. Агульныя і дапаможныя прыметы вызначэння краязнаўчай каштоўнасці дакумента. Крыніцы папаўнення фондаў краязнаўчых і мясцовых дакументаў

Читайте также:
  1. Пытанне 1. Азначэнне КБДА, яго функцыі, уласцівасці і крытэрыі
  2. Пытанне 1. Індывідуальныя, групавыя і калектыўныя карыстальнікі краязнаўчых фондаў і паслуг бібліятэк па краязнаўстве
  3. Пытанне 1. Краязнаўства. Аб’ект, прадмет, формы арганізацыі
  4. Пытанне 1. Метадычныя асаблівасці падрыхтоўкі асобных тыпаў і жанраў папулярных краязнаўчых дапаможнікаў
  5. Пытанне 2. Асаблівасці арганізацыі абслугоўвання па краязнаўстве ва універсальных абласных, публічных (масавых) і спецыяльных бібліятэках
  6. Пытанне 2. Асаблівасці працэсаў падрыхтоўчага этапу.
  7. Пытанне 2. Метадычныя асаблівасці падрыхтоўкі асобных тыпаў і жанраў навукова-дапаможных краязнаўчых дапаможнікаў

Каб набыць краязнаўчыя дакументы ў фонд, трэба зрабіць экспертызу краязнаўчай каштоўнасці дакумента.

Краязнаўчая каштоўнасць дакумента — сукупнасць зместавых і фармальных характарыстык, якія дазваляюць бібліятэкару аддаць перавагу таму або іншаму краязнаўчаму дакументу, ажыццявіць яго асэнсаваны выбар як аб’екта фарміравання краязнаўчага фонда. Камплектатар пры аналізе каштоўнасці краязнаўчага дакумента (КД) грунтуецца на агульныя прыметы (або крытэрыі) і дапаможныя прыметы (або крытэрыі). Агульныя прыметы дазваляюць вызначыць каштоўнасць КД для яго захавання:

— змястоўная сувязь з азначаным краем;

— узровень суадносін задачам, тыпу або віду, профілю бібліятэкі;

— наколькі КД адпавядае краязнаўчым патрэбнасцям абанентаў бібліятэкі;

— актуальнасць, навізна;

— навуковая або мастацкая каштоўнасць.

Каб вызначыць прыярытэт аднаго КД перад іншым у мэтах яго набыцця ў краязнаўчы фонд бібліятэкі, каб была магчымасць адрозніць каштоўны КД ад малакаштоўнага (у краязнаўчым сэнсе), трэба ўлічваць дапаможныя прыметы (крытэрыі) краязнаўчай каштоўнасці дакумента:

— шырокае сацыяльнае прызначэнне дакумента;

— функцыянальнае прызначэнне для пазнання края;

— мясцовае паходжанне і выданне дакумента;

— комплексны характар яго зместа;

— гуманітарны сэнс інфармацыі, якая прысутнічае ў дакуменце;

— аб’ём краязнаўчай інфармацыі;

— аўтарства;

— мова дакумента;

— час стварэння і выдання дакумента.

Такім чынам, ідэальны (эталонна) каштоўны краязнаўчы дакумент валодае сукупнасцю краязнаўчых якасцей: ён звязаны зместам з краем; шырокага сацыяльнага прызначэння; функцыянальна прызначан для вывучэння края; створан і выдадзен у краі; напісаны мясцовым аўтарам; комплекснага характару; гуманітарнага зместу; цалкам прысвечан краю; выдадзены на дзяржаўнай мове або мове карэннага насельніцтва; супадае па часу стварэння, выдання і апісання мясцовых падзей. Камплектатар грунтуецца на прыметы ідэяльна каштоўнага КД, параўноўвае з ім новы КД і толькі тады прымае рашэнне аб набыцці яго ў фонд бібліятэкі, вызначае колькасць экземпляраў, месца захавання, спосаб выкарыстання, вырашае і пытанне аб адлюстраванні КД у краязнаўчым даведачна-бібліяграфічным апараце, у бібліяграфічным дапаможніку, на выставе і інш. Краязнаўчая каштоўнасць дакумента — гэта інтэгральны крытэрый, які дазваляе адрозніць больш каштоўны ў краязнаўчым сэнсе дакумент ад менш каштоўнага.

Найбольш каштоўныя краязнаўчыя дакументы складаюць ядро КФ. Спецыяліст улічвае ўсе характарыстыкі дакумента і прымае рашэнне:

набыць КД у: фонд дэпазітарнага захавання, фонд аператыўнага абслугоўвання ў краязнаўчым аддзеле, для іншых структурных падраздзяленняў бібліятэкі;

выдаваць на: дом, па МБА, кнігаабмену;

адлюстраваць: у краязнаўчым даведачна-бібліяграфічным апараце, у бібліяграфічных паказальніках, на выставе;

— вызначаецца экземплярнасць КД УНАБ: мінімальная экземплярнасць КД – 2-3 экземпляры, мясцовых выданняў – 1-2 экземпляры; максімальная экземплярнасць – кожная бібліятэка вызначае сама. Пры гэтым улічвае абставіны: час стварэння КД, цяжкасці набыцця страчаных экземпляраў, кошт дакамплектавання фонда КД, улік мясцовых умоў, структуры бібліятэкі, неабходнасць забеспячэння КД іншых бібліятэк края і г.д.

Асноўныя крыніцы папаўнення фондаў краязнаўчымі і мясцовымі дакументамі:

— бібліятэчныя калектары;

— кніжныя магазіны;

— органы па распаўсюджванні перыядычных выданняў;

— бібліятэкі, якія маюць абменныя фонды;

— аукцыёны;

— установы, арганізацыі, НДІ, вучэбныя ўстановы, якія ствараюць і распаўсюджваюць КД;

— прыватныя асобы, якія перадаюць КД у бібліятэкі за плату або бясплатна і г.д.

Асноўныя спосабы папаўнення КФ краязнаўчымі і мясцовымі дакументамі:

— пакупка;

— атрыманне абавязковага экземпляра;

— падпіска;

— атрыманне дакументаў у дар;

— па дагаварам з мясцовымі ўстановамі, якія выдаюць КД;

— кнігаабмен;

— аднаўленне выданняў, якіх нехапае або яны наогул адсутнічаюць у КФ сродкамі капіравальна-множнай тэхнікі.

Пытанне 4. Улік і апрацоўка краязнаўчых дакументаў

Улік і апрацоўка падфонда краязнаўчых дакументаў. Як і з усімі дакументамі, якія паступаюць або выбываюць з фонда бібліятэкі, з краязнаўчымі дакументамі ажыццяўляюць: інтэграваны або сумарны ўлік – партыі кніг; дыферанцыраваны або індывідуальны ўлік. Тэхнічная і навуковая апрацоўка ажыццяўляецца ў тым парадку, які ўстанавіў аддзел камплектавання і апрацоўкі бібліятэкі.

Сумарны ўлік. У большасці бібліятэк сумарны ўлік КД не ажыццяўляецца: гэтыя бібліятэкі не маюць магчымасцей улічваць велічыню фонда, яго састаў, паступленне і выбыццё КД, а гэта значыць, у гэтых бібліятэках немагчыма навукова кіраваць фарміраваннем і выкарыстаннем фонда. Іншыя бібліятэкі (УНАБ і ЦБС) у кнізе сумарнага ўліку у свабодных графах выдзяляюць КД, што дазваляе ведаць агульны аб’ём КФ, колькасць паступленняў і выбыццё КД. У аддзелах (сектарах) краязнаўства або сектары дэпазітарнага захоўвання вядуцца спецыяльныя кнігі сумарнага ўліка краязнаўчых і мясцовых выданняў, дзе адбываецца рэгістрацыя дакументаў па прыметах: зместу, відаў, мове выдання, крыніцы паступлення, месцазнаходжання ў бібліятэцы. Адасобленым сумарным улікам ахоплена толькі нейкая частка КФ (якая ў аддзеле, або сектары).

Індывідуальны ўлік КД ажыццяўляецца ў агульных для ўсяго фонда бібліятэкі формах індывідуальнага (дэферэнцыраванага) уліка, але гэта не выключае вядзенне аддзеламі краязнаўства асабістых улікавых форм. Парадак тэхнічнай апрацоўкі КД той жа, што і іншых дакументаў, якія складаюць агульны фонд бібліятэкі.

Навуковая апрацоўка КД. У адных універсальных бібліятэках аналітыка-сінтэтычную апрацоўку КД ажыццяўляюць толькі ў аддзеле апрацоўкі; у іншых УНАБ, аддзелы краязнаўства робяць аналітыка-сінтэтычную "даапрацоўку". Гэта робіцца, каб у розных аспектах адлюстраваць змест КД у краязнаўчым даведачна-бібліяграфічным апараце бібліятэкі.

Зараз у УНАБ выкарыстоўваюць 3 асноўных спосабы выдзялення КД:

1. Да індэксу аддзела далучаецца тэрытарыяльнае тыпавое дзяленне ў суадносінах з табліцамі ББК для краязнаўчага каталога бібліятэк.

2. На дакументах, якія нельга камплексіраваць па тэрытарыяльнай прыкмеце, перад індэксам аддзела ставіцца ўмоўнае азначэнне "К", якім вызначаецца КД.

3. Дакументы, якія толькі часткова прысвечаны краю (бо звесткі аб краі прысутнічаюць у відзе глаў, або абзацаў) замест "К" перад індэксам ставяць "ДП" (дэпазітарнае захоўванне), а прыналежнасць да краязнаўства вызначаецца праз "плюс" на тытульным лісце выдання.

Для нагляднага выдзялення КД выкарыстоўваюць каляровыя ярлыкі.


Дата добавления: 2015-09-06; просмотров: 243 | Нарушение авторских прав


Читайте в этой же книге: Пытанне 1. Краязнаўства. Аб’ект, прадмет, формы арганізацыі | Бібліятэчнае краязнаўства — самастойная галіна бібліятэчнай дзейнасці і комплексная тэарэтыка-прыкладная дысцыпліна | Пытанне 3. Краязнаўчае бібліятэказнаўства — тэарэтычнае ядро бібліятэчнага краязнаўства | Краязнаўчая дзейнасць бібліятэкі як базавая падсістэма бібліятэчнага кразнаўства | Краязнаўчага фонда бібліятэкі | Розных тыпаў і відаў. | Такім чынам, існуе пэўная спецыфіка фарміравання краязнаўчых фондаў бібліятэк розных тыпаў і відаў, што з’яўляецца ўмовай стварэння сукупнага краязнаўчага фонду рэгіёна. | Пытанне 1. Індывідуальныя, групавыя і калектыўныя карыстальнікі краязнаўчых фондаў і паслуг бібліятэк па краязнаўстве | Формы ўдзелу мясцовага насельніцтва ў рэалізацыі мэт краязнаўчай дзейнасці бібліятэк | Пытанне 2. Асаблівасці арганізацыі абслугоўвання па краязнаўстве ва універсальных абласных, публічных (масавых) і спецыяльных бібліятэках |
<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Краязнаўчы фонд з’яўляецца структурнай адзінкай агульнага фонда бібліятэкі. Таму фарміраванне КФ ажыццяўляецца на аснове агульнафондавых прынцыпаў і агульнапрынятай тэхналогіі.| Пытанне 5. Размяшчэнне і захаванне краязнаўчага фонда

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.012 сек.)