Читайте также:
|
|
Зараз ідзе працэс актыўнага назапашвання навуковых ведаў аб краязнаўчай сферы бібліятэчнай дзейнасці, якія фарміруюцца ў комплексную тэарэтыка-прыкладную дысцыпліну — бібліятэчна-бібліяграфічнае краязнаўства.
Прадметам гэтай навуковай дысцыпліны выступае краязнаўчая бібліятэчна-інфармацыйная дзейнасць як спецыфічная сістэма.
Структура бібліятэчна-бібліяграфічнага краязнаўства складаецца з такіх навуковых дысцыплін: тэорыя, гісторыя, методыка і арганізацыя бібліятэчна-бібліяграфічнага краязнаўства; галіновае бібліятэчна-бібліяграфічнае краязнаўства (экалагічнае, літаратурнае, эканамічнае і інш.) Але структура гэтая прыкладная, ідзе працэс фарміравання ўнутранай структуры і знешніх контураў бібліятэчна-бібліяграфічага краязнаўства. Друкаваныя матэрыялы вынікаў даследаванняў бібліятэчна-бібліяграфічнага краязнаўства можна знайсці на старонках часопісаў базісных дысцыплін.
Яшчэ толькі пачаўся працэс назапашвання спецыяльных ведаў па бібліятэчным краязнаўстве; рыхтуюцца кадры для новай навукі. Тэарэтычным ядром бібліятэчнага краязнаўства вызначаны: краязнаўчае бібліятэказнаўства і краязнаўчае бібліяграфазнаўства. Яны ствараюць сістэматызаваныя веды аб законах і заканамернасцях шматграннай практычнай дзейнасці бібліятэк з першаснымі і другаснымі краязнаўчымі і мясцовымі дакументамі.
Краязнаўчае бібліятэказнаўства, як тэарэтычнае ядро бібліятэчнага краязнаўства, прадстаўляе сабой сістэму ведаў аб мясцовай публічнай бібліятэцы, аб прынцыпах, законах і законамернасцях практычнай краязнаўчай дзейнасці бібліятэк, накіраванай на збор, захаванне і прадстаўленне ў грамадскае карыстанне краязнаўчых дакументаў, а таксама інфармацыі аб іх. Прадмет краязнаўчага бібліятэказнаўства – бібліятэка як суб’ект і аб’ект краязнаўчай дзейнасці.
Краязнаўчае бібліяграфазнаўства адна са складаючых бібліятэчна-бібліяграфічнага краязнаўства. Прадметам гэтай навукі з'яўляецца краязнаўчая бібліяграфія як від, яе функцыянальныя, тэарэтычныя, арганізацыйныя і метадычныя асаблівасці. У межах бібліятэчнага сацыяльнага інстытута краязнаўчая бібліяграфічная дзейнасць непарыўна звязана з задачамі, функцыямі, кірункамі дзейнасці бібліятэк і спрыяе іх эфектыўнай рэалізацыі. Бібліяграфічнымі сродкамі ў бібліятэках ствараюцца інфармацыйна-пошукавыя сістэмы па краязнаўстве, якія забяспечваюць карыстальнікам зручны доступ да краязнаўчых дакументаў і ведаў. Краязнаўчыя бібліяграфічныя рэсурсы бібліятэкі і метады, са свайго боку, актыўна ўплываюць на бібліятэчныя формы краязнаўчай работы і спажыўцоў інфармацыі.
Бібліятэчнае краязнаўства як навуковая дысцыпліна цесна звязана з такімі навукамі як бібліяграфія, бібліятэчная педагогіка, бібліятэчная статыстыка.
Бібліятэчнае краязнаўства паступова пачынае распрацоўваць уласныя прынцыпы і правілы і становіцца прыярытэтнай вобласцю дзейнасці бібліятэк рэгіянальнага ўзроўню.
Узнікае патрэбнасць у абагульненні практычнага вопыту, распрацоўцы яго тэарэтычных асноў, гісторыі, методыкі, арганізацыі, падрыхтоўцы кадраў для сферы краязнаўства, арганізацыі кіравання, развіцця прафесійнага друку. Бібліятэчнае краязнаўства яшчэ не стала цэласнай сістэмай, канчаткова не сфарміравалася яго сутнасна-функцыянальная структура, у якой найбольшае развіццё атрымала практычная падсістэма – краязнаўчая дзейнасць бібліятэк (КДБ), а падструктуры навукі, адукацыі, кіравання і друку яшчэ знаходзяцца ў стадыі самавызначэння.
Дата добавления: 2015-09-06; просмотров: 264 | Нарушение авторских прав
<== предыдущая страница | | | следующая страница ==> |
Бібліятэчнае краязнаўства — самастойная галіна бібліятэчнай дзейнасці і комплексная тэарэтыка-прыкладная дысцыпліна | | | Краязнаўчая дзейнасць бібліятэкі як базавая падсістэма бібліятэчнага кразнаўства |