Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Краязнаўчы фонд з’яўляецца структурнай адзінкай агульнага фонда бібліятэкі. Таму фарміраванне КФ ажыццяўляецца на аснове агульнафондавых прынцыпаў і агульнапрынятай тэхналогіі.

Читайте также:
  1. Анализ фонда заработной платы
  2. Анализ фонда оплаты труда ООО «Виктория и К»
  3. Глава XVIII. ЗЕМЛИ ЛЕСНОГО ФОНДА, ЗЕМЛИ ВОДНОГО ФОНДА И ЗЕМЛИ ЗАПАСА
  4. История создания Пенсионного фонда Российской Федерации
  5. Карткавы краязнаўчы каталог
  6. Классификация библиотечного фонда. Признаки классификации.
  7. Краязнаўчага фонда бібліятэкі

Фарміруючы краязнаўчы фонд, камплектатар павінен вывучыць асаблівасці сацыяльна-эканамічнага, гістарычнага, культурнага, гаспадарчага профіля рэгіёна; краязнаўчых патрэбнасцей, інтарэсаў і запытаў абанентаў. Разам з тым, фарміраванне краязнаўчых фондаў мае свае асаблівасці, якія абумоўлены рассейваннем краязнаўчай інфармацыі па дакументах некраязнаўчага зместу; асаблівай каштоўнасцю краязнаўчых дакументаў сёння і ў будучым; задачамі гарантаванага захавання і эфектыўнага выкарыстання абанентамі.

Фарміраванне бібліятэчнага фонда — сукупнасць працэсаў і аперацый, звязаных з яго камплектаваннем і арганізацыяй, а таксама з кіраваннем фондам. Фарміраванне бібліятэчнага фонда складаецца з 4 асноўных этапаў:

1. Мадэліраванне фонда (гэта вызначэнне з дапамогай мадэляў якасцей і іншых характарыстык бібліятэчнага фонда для іх даследавання і прагназавання развіцця).

2. Камплектаванне фонда ўключае:

першасны адбор (адбор і планамернае набыццё бібліятэчных дакументаў для стварэння і папаўнення фонда);

другасны адбор (аналіз выкарыстання бібліятэчнага фонда, выключэнне невыкарыстоўваемай літаратуры, якая не карыстаецца запытам чытачоў, не суадносіцца з тыпам (відам) бібліятэкі).

3. Арганізацыя бібліятэчнага фонда ўключае:

а) улік бібліятэчнага фонда;

б) бібліятэчную апрацоўку (навуковую і тэхналагічную);

в) размяшчэнне і расстаноўку бібліятэчнага фонда;

г) захаванне бібліятэчнага фонда;

д) праверку бібліятэчнага фонда.

4. Кіраванне бібліятэчным фондам.

Фарміраванне краязнаўчага фонда як часткі агульнага бібліятэчнага фонда ажыццяўляецца па такой жа тэхналогіі як і ўсяго фонда, але мае свае асаблівасці.

Мадэліраванне краязнаўчага фонда.

Якія мадэлі краязнаўчага фонда (КФ) будуць распрацоўвацца, залежыць ад тыпа бібліятэкі, склада і аб’ёма КФ.

Віды мадэляў:

Апісальная (вербальная) мадэль КФ. Як самастойны дакумент яна складаецца, калі КФ выдзяляецца для адасобленага захавання ў краязнаўчым аддзеле або сектары дэпазітарнага захавання, калі КФ не выдзяляецца. Апісальная мадэль уваходзіць састаўной часткай у агульную мадэль фонда. Але і ў адным і ў другім выпадку яна дае агульныя напрамкі фарміравання КФ. У апісальную мадэль уваходзяць: кароткая гісторыя стварэння КФ; склад, структура, аб’ём, крыніцы і спосабы набыцця дакументаў; прынятая схема расстаноўкі і размяшчэння фонду; рэжым захавання і выкарыстання КФ; магчымасці каардынацыі камплектавання і выкарыстоўвання ў межах края; фіксуецца прынятае рашэнне па абмежаванні "свайго" края, змястоўна-тэрытарыяльных меж КФ, прыарытэтныя краязнаўчыя тэмы, храналагічная глыбіня фонда; прынцыпы адлюстравання ў краязнаўчым даведачна-бібліяграфічным апараце і г.д.

У матэматычнай мадэлі КФ фіксуюцца асноўныя паказчыкі па КФ: аб’ём, склад КФ, кнігавыдача, абарачальнасць фонда, чытальнасць, дакументазабяспечанасць, аб’ём паступленняў і выбыцця краязнаўчых дакументаў. Пры разліку асноўных паказчыкаў матэматычнай мадэлі КФ выкарыстоўваюць як агульныя, так і прыватныя метады: каэфіцыент укамплектаванасці галіновага падфонда; каэфіцыент выкарыстання гэтага падфонда, каэфіцыент адпаведнасці; вызначэнне аптымальнага аб’ёму краязнаўчага фонда і г.д.

Найбольш распаўсюджана ў практыцы КДБ структурная (тэматыка-тыпалагічная) мадэль КФ. Яна рэгламентуе тэматычныя, тыпалагічныя, відавыя, моўныя параметры КФ; экземплярнасць набываемых дакументаў; размеркаванне па структурнымх адзінках бібліятэкі. У публічных масавых бібліятэках краязнаўчая частка бібліятэчнага фонда ўваходзіць састаўной часткай у агульную структурную мадэль фонда, у якой выдзяляецца спецыяльная рубрыка “Краязнаўства”. Яна звязана сістэмай адсылак да іншых рубрык мадэлі, якая адлюстроўвае звесткі краязнаўчых дакументаў комплекснага характара. Ва універсальных абласных бібліятэках, калі КФ адасоблен ад агульнага фонда, ствараецца самастойная структурная мадэль краязнаўчага падфонда. Ствараюцца і зводныя профілі камплектавання краязнаўчага фонда. Для дэталізацыі краязнаўчых тэм выкарыстоўваюць табліцы ББК для краязнаўчых каталогаў. У структурнай мадэлі фіксуюцца краязнаўчыя дакументы, якія цалкам прысвечаны краю або дакументы, комплексныя па зместу.

Дакументы, якія адносяцца да края па фармальных прыметах, (аўтарства, месца выдання і г.д.) у структурнай мадэлі не фіксуюцца. Вырашаецца гэта праблема 2 шляхамі: рашэнне адлюстроўваецца ў тлумачальнай запісцы, або ў картатэцы метадычных рашэнняў.

Ствараюцца дадаткі да структурнай мадэлі: картатэка мясцовых перыядычных выданняў і выданняў, якія прадаўжаюцца; картатэка мясцовых дзеячоў і ўраджэнцаў края з кароткімі біяграфічнымі звесткамі і пералікам асноўных работ; паказальнік назваў тэрыторый, якія ўваходзяць у склад азначанага края; спіс юрыдычных асоб края; пералік асноўных бібліяграфічных дапаможнікаў для камплектавання краязнаўчага фонда; картатэка крыніц папаўнення КФ; картатэка бібліятэк – удзельніц стварэння сукупнага КФ края, зводнага краязнаўчага каталога і інш.

Ствараецца і бібліяграфічная мадэль КФ, якая ўключае пералік найбольш каштоўных і рэдкіх краязнаўчых дакументаў. Мадэль реалізуецца ў форме: бібліяграфічнага паказальніка, спіса ядра КФ, паказальніка мясцовых перыядычных выданняў і інш. Так, рэальнай бібліяграфічнай мадэлью КФ, якая набліжана да яго існуючай структуры, з’яўляецца зводны краязнаўчы каталог.

У сукупнасці пералічаныя мадэлі садзейнічаюць аб’яднанню асобных краязнаўчых дакументаў у сістэму “Краязнаўчы фонд”, бо яны ўзнаўляюць рэальную і прагнозную структуру фонда.

Пытанне 2. Віды камплектавання краязнаўчага фонда

Камплектаванне краязнаўчага фонда ажыццяўляецца ў суадносінах з агульнай методыкай аналіза патока дакументаў, выяўлення, адбора і заказа краязнаўчых дакументаў з улікам крытэрыя краязнаўчай каштоўнасці дакумента. Калі ўлічваць мэты камплектавання — трэба выдзеліць 4 віда камплектавання:

пачатковае камплектаванне (калі ствараецца новая бібліятэка, а адпаведна і пачатковы фонд бібліятэкі. Пачынаюць з фарміравання ядра фонда);

бягучае камплектаванне (гэта папаўненне фонда дакументамі, якія былі выдадзены на працягу двух апошніх гадоў). Разнавіднасцю бягучага камплектавання з’яўляецца дакамплектаванне (гэта папаўненне фонда дакументамі, якіх не хапае чытачам — мала экземпляраў, або наогул не набылі ў фонд);

рэтраспектыўнае камплектаванне (папаўненне фонда выданнямі, якія адсутнічаюць, або іх нехапае колькасна, і якія былі выдадзены тры і больш гадоў таму назад);

рэкамплектаванне (калі з фонда выключаюцца выданні, якія згубілі сваю каштоўнасць для фонда гэтай бібліятэкі і невыкарыстоўваюцца абанентамі).

Камплектаванне краязнаўчага фонда ажыццяўляецца ў суадносінах з агульнай методыкай камплектавання фонда бібліятэкі. Бягучае камплектаванне краязнаўчымі дакументамі ажыццяўляецца праз бібліятэчны калектар і мясцовы абавязковы экземпляр твораў друку. Супрацоўнік, які адказвае за краязнаўчую работы, знаёміцца з інфармацыйнымі матэрыяламі: планамі мясцовых і цэнтральных рэспубліканскіх (дзяржаўных і камерцыйных) выдаведстваў, кнігагандлёвых арганізацый, паліграфічных прадпрыемстваў, іншых арганізацый, навучальных устаноў, музеяў, якія выдаюць краязнаўчыя дакументы. Для кантроля за бягучым камплектаваннем трэба знаёміцца:

— з дапаможнікамі дзяржаўнай бібліяграфіі, якія забяспечваюць рэгістрацыю выданняў: “Кніжны летапіс”, “Картаграфічны летапіс”, “Летапіс перыядычных выданняў і выданняў, якія прадаўжаюцца”, “Летапіс нот”, “Летапіс выяўленчых выданняў”, “Беларусь у сусветным друку”;

— штогоднікамі: "Кнігі Беларусі", "Паказальнік бібліяграфічных дапаможнікаў Беларусі";

— з бібліяграфічнай інфармацыяй на старонках газет, часопісаў, з рэкламнымі плакатамі, лістоўкамі, закладкамі.

Мэтазгодна выкарыстоўваць паказальнікі бягучай літаратуры, якія складаюцца рэспубліканскімі і абласнымі бібліятэкамі. Рассейванне інфармацыі аб выданні краязнаўчых дакументаў робіць дзейнасць камплектатара па выяўленні краязнаўчых дакументаў даволі складанай.

Дакамплектаванне КФ ажыцяўляецца шляхамі выкарыстання: абменна-рэзервовых фондаў бібліятэк; букіністычных магазінаў; аукцыёнаў; знаёмства з прыватнымі зборамі краязнаўцаў і кнігалюбаў; архівамі навуковых і навукова-даследчых устаноў і арганізацый, навучальных устаноў, прадпрыемстваў і г.д.

Краязнаўчыя фонды дапаўняюцца копіямі краязнаўчых дакументаў на розных носьбітах: ксеракопіі, мікрафільмы. Рэтраспектыўнага камплектавання патрабуюць фонды мясцовых перыядычных выданняў (асноўны сродак — рэпрадуцыраванне).

Кантроль за паступленнем краязнаўчых дакументаў у фонд бібліятэкі ажыццяўляецца з дапамогай: картатэкі бягучага камплектавання, картатэкі рэтраспектыўнага камплектавання.

Асобныя картатэкі па КФ не ствараюць, а ў агульных картатэках (на ўвесь фонд бібліятэкі) выдзяляюць раздзел “Краязнаўства”. КФ універсальных абласных бібліятэк фарміруецца па прынцыпу максімальна магчымай паўнаты ў разліку на шматгадовае (вечнае) захаванне. Акрамя таго, УНАБ выконваюць функцыю дэпазітарнага захавання краязнаўчых і мясцовых дакументаў і таму атрымліваюць ад іншых бібліятэк края краязнаўчыя і мясцовыя дакументы. Мясцовыя публічныя бібліятэкі максімальна поўна камплектуюцца і садейнічаюць выкарыстанню краязнаўчага фонда сваёй зоны абслугоўвання, але яна абмежавана, таму бібліятэкі, пры неабходнасці выключаюць краязнаўчыя дакументы і передаюць іх у дэпазітарны фонд УНАБ.

 


Дата добавления: 2015-09-06; просмотров: 315 | Нарушение авторских прав


Читайте в этой же книге: Пытанне 1. Краязнаўства. Аб’ект, прадмет, формы арганізацыі | Бібліятэчнае краязнаўства — самастойная галіна бібліятэчнай дзейнасці і комплексная тэарэтыка-прыкладная дысцыпліна | Пытанне 3. Краязнаўчае бібліятэказнаўства — тэарэтычнае ядро бібліятэчнага краязнаўства | Краязнаўчая дзейнасць бібліятэкі як базавая падсістэма бібліятэчнага кразнаўства | Краязнаўчага фонда бібліятэкі | Розных тыпаў і відаў. | Пытанне 5. Размяшчэнне і захаванне краязнаўчага фонда | Пытанне 1. Індывідуальныя, групавыя і калектыўныя карыстальнікі краязнаўчых фондаў і паслуг бібліятэк па краязнаўстве | Формы ўдзелу мясцовага насельніцтва ў рэалізацыі мэт краязнаўчай дзейнасці бібліятэк | Пытанне 2. Асаблівасці арганізацыі абслугоўвання па краязнаўстве ва універсальных абласных, публічных (масавых) і спецыяльных бібліятэках |
<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Такім чынам, існуе пэўная спецыфіка фарміравання краязнаўчых фондаў бібліятэк розных тыпаў і відаў, што з’яўляецца ўмовай стварэння сукупнага краязнаўчага фонду рэгіёна.| Пытанне 3. Агульныя і дапаможныя прыметы вызначэння краязнаўчай каштоўнасці дакумента. Крыніцы папаўнення фондаў краязнаўчых і мясцовых дакументаў

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.008 сек.)