Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Карткавы краязнаўчы каталог

Читайте также:
  1. Алгоритм поиска литературы в электронном каталоге
  2. Глава 15. Опыт продажи по каталогам
  3. Глобальная компьютерная сеть Интернет. Алгоритм поиска информации в сети Интернет (каталоги, рейтинги, поисковые машины).
  4. Каталог він склеїв товстелезний та, мабуть, дорогий, з малюнками всілякоможливих добротних велосипедів, зі всіма
  5. Каталог признаков сна
  6. Каталог продукции

Карткавыя краязнаўчыя каталогі абласных бібліятэк, як правіла складаюцца з трох частак: сістэматычнай, тапаграфічнай і біябібліяграфічнай (персаналій). У некаторых бібліятэках вядуцца алфавітныя каталогі краязнаўчых кніг.

Сістэматычныя часткі карткавых краязнаўчых каталогаў (картатэк) вядуцца па “Тыпавой схеме класіфікацыі дакументаў для краязнаўчых каталогаў (картатэк) бібліятэк Рэспублікі Беларусь”, якая дапрацоўваецца і бесперапынна дапрацоўваецца ў бібліятэках як рабочая класіфікацыйная схема. Матэрыял унутры рубрык падзяляецца на: 1) кнігі і іншыя асобныя выданні і 2) артыкулы з перыядычнага друку. Унутры гэтых груп рэкамендуецца адваротна-храналагічная групоўка картачак. Апісанні аднаго года ставяцца ў алфавітным парадку.

Тапаграфічныя часткі карткавых краязнаўчых каталогаў прызначаны для больш дакладнага раскрыцця зместу дакументаў у тэрытарыяльным апекце. Таму яны арганізуюцца на аснове адміністрацыйна-тэрытарыльнага падзелу вобласці. Напрыклад, абласны цэнтр, вобласць, раёны, сельскія саветы ў алфавітным парадку. Унутры матэрыял размяшчаецца па тэматычнаму прынцыпу. Напрыклад, у каталозе Магілёўскай АУНБ пасля раздзелаў аб вобласці і горадзе Магілёве, размешчаны раздзяляльнікі на 21 раён і горад абласнога падчынення Бабруйск.

Біябібліяграфічныя часткі карткавых краязнаўчых каталогаў (ці персаналій) прызначаны для найбольш поўнага адлюстравання імён асоб, жыццё і дзейнасць якіх звязана з пэўным краем. Уключаюцца даныя аб мясцовых дзеячах, вядомасць якіх абмяжоўваецца краем і выдатных дзеячах, часова ці пастаянна звязаных з краем. Матэрыял аб славутых асобах, вядомых у краіне і свеце, павінен адлюстроўвацца толькі ў аспекце сувязі “асоба – край”. Аб знакамітых ураджэнцах, дзейнасць якіх працякала за межамі края, уключаюць матэрыялы, прысвечаныя іх паходжанню і пачатковаму перыяду жыцця. Матэрыялы аб знаходжанні ў краі вядомых грамадска-палітычных дзеячоў, вучоных, дзеячоў мастацтва і іншых знакамітасцей адлюстроўваюцца ў адпаведных раздзелах сістэматычнага КК, напрыклад, “Літаратурнае жыццё” і інш. Ствараць персаналіі на такіх асоб не мэтазгодна.

Групоўка персанальных рубрык можа быць у алфавіце прозвішчаў або па родах дзейнасці асоб. Рэкамендуецца першы спосаб. Пры другім рассейваецца інфармацыя аб асобах, дзейнасць якіх ахоплівае некалькі галін. Акрамя таго карыстальнікі ў пачатку інфармацыйна-спажывецкай дзейнасці не заўсёды дакладна ведаюць профіль дзейнасці адшукваемых асоб.

Папаўненне краязнаўчых каталогаў вядзецца па шырокаму колу крыніц. Новыя дакументы выяўляюцца шляхам прагляду новых паступленняў у бібліятэку, з дапамогай матэрыялаў выдавецка-кнігагандлёвай бібліяграфіі, пошуках на сайтах выдавецтваў і інш. Выяўленне дакументаў мінулых гадоў – з дапамогай пошукаў у фондах буйных кнігасховішчаў, па рэтраспектыўных бібліяграфічных паказальніках і БД.

Краязнаўчыя каталогі павінны арганічна ўваходзіць у агульны ДБА бібліятэкі Таму яны ўзаемнымі спасылкамі звязваюцца з сістэматычнымі каталогамі, сістэматычнымі картатэкамі артыкулаў бібліятэкі.


Дата добавления: 2015-09-06; просмотров: 257 | Нарушение авторских прав


Читайте в этой же книге: Краязнаўчага фонда бібліятэкі | Розных тыпаў і відаў. | Такім чынам, існуе пэўная спецыфіка фарміравання краязнаўчых фондаў бібліятэк розных тыпаў і відаў, што з’яўляецца ўмовай стварэння сукупнага краязнаўчага фонду рэгіёна. | Краязнаўчы фонд з’яўляецца структурнай адзінкай агульнага фонда бібліятэкі. Таму фарміраванне КФ ажыццяўляецца на аснове агульнафондавых прынцыпаў і агульнапрынятай тэхналогіі. | Пытанне 3. Агульныя і дапаможныя прыметы вызначэння краязнаўчай каштоўнасці дакумента. Крыніцы папаўнення фондаў краязнаўчых і мясцовых дакументаў | Пытанне 5. Размяшчэнне і захаванне краязнаўчага фонда | Пытанне 1. Індывідуальныя, групавыя і калектыўныя карыстальнікі краязнаўчых фондаў і паслуг бібліятэк па краязнаўстве | Формы ўдзелу мясцовага насельніцтва ў рэалізацыі мэт краязнаўчай дзейнасці бібліятэк | Пытанне 2. Асаблівасці арганізацыі абслугоўвання па краязнаўстве ва універсальных абласных, публічных (масавых) і спецыяльных бібліятэках | Пытанне 3. Фактары, якія ўплываюць на ўзровень бібліятэчнага абслугоўвання па краязнаўстве |
<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Пытанне 1. Азначэнне КБДА, яго функцыі, уласцівасці і крытэрыі| Электронны краязнаўчы каталог

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.007 сек.)