Читайте также:
|
|
Тэхналогія падрыхтоўкі любых відаў, тыпаў і жанраў краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў абапіраецца на агульную тэхналогію, але існуюць пэўныя метадычныя асаблівасці, абумоўленыя спецыфікай краязнаўства як галіновага комплекса.
На падрыхтоўчым этапе выбіраецца актуальная і грамадска значная для рэгіёна (населенага пункта) тэма. Неабходнымі ўмовамі з'яўляецца яе недастатковая бібліяграфічная забяспечанасць і наяўнасць краязнаўчага дакументнага патоку адпаведнай тэматыкі.
Важным працэсам з'яўляецца вызначэнне геаграфічных межаў края. Асноўная частка бібліяграфічных дапаможнікаў ахоплівае сучасныя адміністрацыйна-тэрытарыльныя межы края, але ў дапаможніках гістарычнай тэматыкі (ці гістарычных раздзелах паказальнікаў) улічваюць і існаваўшы ў мінулым адміністрацыйна-тэрытарыльны, канфесіянальны, судова-адміністрацыйны падзел, эканамічныя і іншыя сувязі.
Вывучэнне тэмы вядзецца з выкарыстаннем дакументных крыніц. Пры неабходнасці вядуцца кансультацыі са спецыялістамі-краязнаўцамі.
План-праспект адлюстроўвае ўсе параметры будучага дапаможніка. Яго структура адпавядае агульным метадычным патрабаванням і фіксуе ўсе метадычныя асаблівасці.
Крыніцы выяўлення дакументаў падзяляюцца на першасныя і другасныя, асноўныя і дадатковыя. Пачынаецца выяўленне дакументаў з прагляду асноўных бібліяграфічных крыніц. У лік асноўных крыніц уключаюцца краязнаўчыя каталогі, картатэкі, базы даных, грунтоўныя краязнаўчыя бібліяграфічныя дапаможнікі. Важнае значэнне надаецца несамастойным бібліяграфічным матэрыялам (прыкніжным, прыартыкульным спісам літаратуры і інш.) Да ліку асноўных крыніц могуць быць аднесены “Новыя кнігі: па старонках беларускага друку”, паказальнікі бягучай і рэтраспектыўнай нацыянальнай бібліяграфіі Беларусі. У склад асноўных крыніц уключаюцца першасныя дакументы, якія патрабуюць уважлівага прагляду. Асаблівасцю методыкі бібліяграфавання краязнаўчай літаратуры з'яўляецца тое, што часта ўзнікае неабходнасць адшукваць раздзелы, параграфы і нявызначаныя тэкставыя фрагменты, прысвечаныя краю, у беларусазнаўчых манаграфіях, зборніках, а таксама весці пошук артыкулаў па мясцовых часопісах і газетах.
Да дадатковых крыніц выяўлення краязнаўчых дакументаў адносяцца рэспубліканскія і замежныя перыядычныя выданні, навукова-дапаможныя галіновыя і тэматычныя бібліяграфічныя дапаможнікі, для якіх характэрны рэгіянальны аспект даследаванняў.
У працэсе выяўлення дакументаў ствараюцца рабочыя картатэкі ўсіх прагледжаных крыніц і рэлевантных дакументаў на аснове прагледжаных другасных і першасных крыніц. У картатэцы рэлевантных дакументаў бібліяграфічныя апісанні павінны адпавядаць стандарту 7.1.-2003 “Бібліяграфічны запіс. Бібліяграфічнае апісанне” і справа ўнізе карткі прастаўляецца яе ідэнтыфікацыйны індэкс, які замацоўвае той ці іншы дакумент за пэўным раздзелам дапаможніка паводле структуры, вызначанай у плане-праспекце.
Дата добавления: 2015-09-06; просмотров: 136 | Нарушение авторских прав
<== предыдущая страница | | | следующая страница ==> |
Пытанні 1. Віды, тыпы і жанры краязнаўчых дапаможнікаў | | | Пытанне 3. Асаблівасці працэсаў і аперацый аналітычнага этапу |