Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Пытанні 1. Віды, тыпы і жанры краязнаўчых дапаможнікаў

Читайте также:
  1. Влияние на другие стили и жанры
  2. Драматические жанры в античной литературе
  3. Лирические жанры в античной литературе
  4. Пытанне 1. Індывідуальныя, групавыя і калектыўныя карыстальнікі краязнаўчых фондаў і паслуг бібліятэк па краязнаўстве
  5. Пытанне 1. Метадычныя асаблівасці падрыхтоўкі асобных тыпаў і жанраў папулярных краязнаўчых дапаможнікаў
  6. Пытанне 2. Метадычныя асаблівасці падрыхтоўкі асобных тыпаў і жанраў навукова-дапаможных краязнаўчых дапаможнікаў
  7. Пытанне 3. Агульныя і дапаможныя прыметы вызначэння краязнаўчай каштоўнасці дакумента. Крыніцы папаўнення фондаў краязнаўчых і мясцовых дакументаў

На сучасным этапе бібліятэкі ствараюць разнастайныя краязнаўчыя бібліяграфічныя дапаможнікі. Па прымеце грамадскага прызначэння вылучаюць іх віды: навукова-дапаможныя, папулярныя, вучэбна-дапаможныя, вытворча-дапаможныя дапаможнікі. Паказальнікі, агляды і спісы з'яўляюцца найбольш распаўсюджанымі тыпамі дапаможнікаў. Жанравы склад краязнаўчай бібліяграфічнай прадукцыі прадстаўлены даведнікамі, каляндарамі знамянальных і памятных дат, гутаркамі аб кнігах, нарысамі, пуцевадзіцелямі, хронікамі, энцыклапедыямі, памяткамі, закладкамі і інш. У залежнасці ад форм існавання краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў выдзяляюцца самастойныя выданні, несамастойныя выдавецкія формы, электронныя БД, карткавыя формы.

Для выбару віду і тыпу дапаможніка можна выкарыстаць у якасці ўзору мадэлі краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў, распрацаваныя ў краязнаўчым бібліяграфазнаўстве, якія адлюстроўваюць як грамадскае прызначэнне дапаможнікаў, так і іх класіфікацыю па змесце, тыпах і жанрах. (гл. лекцыю № 8). У наш час бібліятэкі ствараюць тыпы і жанры дапаможнікаў, якія сталі класічнымі, – яны адпавядаюць задавальненню ўстойлівых патрэбнасцей у галіне краязнаўства. Гэта, напрыклад, паказальнікі новай літаратуры аб тэрыторыі, каляндары знамянальных і памятных дат, персанальныя паказальнікі. І ў той жа час выпускаюцца дапаможнікі новых жанраў, што сведчыць аб творчых пошуках складальнікаў, прыўнясенні жанрава-стылістычнага вопыту з іншых абласцей літаратурнай і навуковай дзейнасці, аб імкненні да больш глыбокай аналітыка-сінтэтычнай апрацоўкі матэрыялу. У склад найбольш распаўсюджаных навукова-дапаможных паказальнікаў уваходзяць універсальныя бягучыя і рэтраспектыўныя аб вобласці (раёне, горадзе), рэтраспектыўныя галіновыя і тэматычныя, персанальныя (біябібліяграфічныя) даведнікі і слоўнікі, паказальнікі краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў. Сярод папулярных краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў ўзрасла ўвага да падрыхтоўкі універсальных даведнікаў тыпу “Край: мінулае і сучаснасць”, “Край праз стагоддзі”, бібліяграфічных энцыклапедый, календароў знамянальных і памятных дат, бібліяграфічных хронік, нарысаў і іншых жанраў.

Праблема якаснага бібліяграфавання матэрыялу залежыць ад інтэлектуальнай і прафесійнай культуры бібліёграфа: маюць значэнне ўмелае бібліяграфічнае мысленне, граматнае прымяненне навукова-эўрыстычнага і логіка-дыялектнага метадаў пошуку інфармацыі. Пры падрыхтоўцы дапаможнікаў важна прытрымлівацца наступных прынцыпаў: гістарызму, навуковасці, мастацкай значнасці, навізны, дыферынцыраванага падыходу да аб’ектыўнай ацэнкі інфармацыі, паўнаце яе адлюстравання ў складанай структуры дапаможніка.


Дата добавления: 2015-09-06; просмотров: 232 | Нарушение авторских прав


Читайте в этой же книге: Пытанне 1. Індывідуальныя, групавыя і калектыўныя карыстальнікі краязнаўчых фондаў і паслуг бібліятэк па краязнаўстве | Формы ўдзелу мясцовага насельніцтва ў рэалізацыі мэт краязнаўчай дзейнасці бібліятэк | Пытанне 2. Асаблівасці арганізацыі абслугоўвання па краязнаўстве ва універсальных абласных, публічных (масавых) і спецыяльных бібліятэках | Пытанне 3. Фактары, якія ўплываюць на ўзровень бібліятэчнага абслугоўвання па краязнаўстве | Пытанне 1. Азначэнне КБДА, яго функцыі, уласцівасці і крытэрыі | Карткавы краязнаўчы каталог | Электронны краязнаўчы каталог | Пытанне 4. Краязнаўчыя картатэкі і базы даных | Пытанне 5. Краязнаўчы даведачна-бібліяграфічны фонд (КДБФ) бібліятэкі | Пытанне 2. Характарыстыка мадэляў сістэмы. |
<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Пытанне 3. Стан і тэндэнцыі развіццця сістэмы краязнаўчых дапаможнікаў ў бібліятэках Беларусі| Пытанне 2. Асаблівасці працэсаў падрыхтоўчага этапу.

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.007 сек.)