Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Пытанне 3. Стан і тэндэнцыі развіццця сістэмы краязнаўчых дапаможнікаў ў бібліятэках Беларусі

Читайте также:
  1. Пытанне 1. Азначэнне КБДА, яго функцыі, уласцівасці і крытэрыі
  2. Пытанне 1. Індывідуальныя, групавыя і калектыўныя карыстальнікі краязнаўчых фондаў і паслуг бібліятэк па краязнаўстве
  3. Пытанне 1. Краязнаўства. Аб’ект, прадмет, формы арганізацыі
  4. Пытанне 1. Метадычныя асаблівасці падрыхтоўкі асобных тыпаў і жанраў папулярных краязнаўчых дапаможнікаў
  5. Пытанне 2. Асаблівасці арганізацыі абслугоўвання па краязнаўстве ва універсальных абласных, публічных (масавых) і спецыяльных бібліятэках
  6. Пытанне 2. Асаблівасці працэсаў падрыхтоўчага этапу.
  7. Пытанне 2. Метадычныя асаблівасці падрыхтоўкі асобных тыпаў і жанраў навукова-дапаможных краязнаўчых дапаможнікаў

Бібліятэкі Беларусі ўнеслі важкі ўклад у стварэнне СКБД. У яе стварэнні ўдзельнічаюць абласныя бібліятэкі, а таксама і шэраг ЦБС. Пэўны ўклад уносяць і спецыяльныя навуковыя бібліятэкі, якія ствараюць звенні сістэмы адпаведна профілю бібліятэк і патрэбнасцям карыстальнікаў.

Падсістэмы навукова-дапаможных і рэкамендацыйных краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў знаходзяць прыкладна роўную рэалізацыю. Пераважна развіваюцца пэўныя звёны ў абодвух падсістэмах.

У ліку навукова-дапаможных зрэдку з'яўляюцца універсальныя рэтраспектыўныя паказальнікі: “Дубровенскі край на старонках газеты “Дняпроўская праўда” Дубровенская ЦБС, “Указатель исторических материалов из “Могилевских губернских ведомостей” (1838 – 1898)”. Адметным стаў “Сводный каталог литературы о Могилевской губернии” – першае ў беларускай краязнаўчай бібліяграфіі выданне, у якім прадстаўлены 887 дакументаў аб гістарычнай адміністрацыйна-тэрытарыльнай адзінцы, выдадзеных у перыяд яе існавання. Дакументы выяўлены па фондах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Прэзідэнцкай бібліятэкі, ЦБ НАН Беларусі, ФБ БДУ, Магілёўскай АБ і іншых крыніцах. Фондатрымальнікі, а таксама мікрафільмы пазначаны ўмоўнымі знакамі. Сярод адлюстраванай літаратуры многа выданняў, здзейсненых у Магілёве, што спрыяе папулярызацыі ведаў аб мінулым кнігавыдання ў краі. Алфавітная групоўка зрабіла відавочным уклад асобных аўтараў у вывучэнне губерні, напрыклад, П.С.Горючко апублікаваў 20 брашур, прысвечаных гісторыі царквы і пытанням адукацыі на Магілёўшчыне.

Улік мясцовых дакументаў вядзецца абласнымі бібліятэкамі ў выглядзе картатэк і БД. Перспектыўным кірункам з'яўляецца ўдасканаленне гэтых картатэк і БД: неабходна дасягнуць больш высокай паўнаты адлюстравання мясцовых дакументаў, у т.л. надрукаваных на замежных мовах, надрукаваных ў мінулыя стагоддзі. Гэта дзейнасць патрабуе складанай пошукавай працы і з'яўляецца па-сутнасці даследчай. Выяўленыя дакументы вывучаюцца як гісторыка-культурныя феномены, факты рэгіянальнай гісторыі кнігавыдавецтва. Важна таксама генерыраваць поўнатэкставыя БД мясцовавых дакументаў. Гэта дзейнасць вельмі актыўна вядзецца ў замежных краінах, у т.л. у Расіі. Алічбоўваюцца каштоўныя кнігі, газеты і часопісы. Напрыклад, у ХІХ ст. і ў даваенны перыяд у гарадах і мястэчках Беларусі выходзілі газеты і часопісы, якіх зараз няма не толькі ў ЦБС, але і ў абласных бібліятэках (“Лідская зямля”, “Пінская зямля” і інш.)

Паспяхова функцыянуюць універсальныя навукова-дапаможныя паказальнікі тыпу “Новая літаратура аб вобласці”. Выпускаюцца ўсімі АБ з канца 60-х – пачатку 70-х гадоў ХХ ст. Маюць аптымальную штоквартальную перыядычнасць, за выключэннем Гомельскай АБ, якая выдае паказальнік раз у год. Гэтыя дапаможнікі – асноўная звяно ў падсістэме навукова-дапаможных краязнаўчых паказальнікаў. Мадэлююць бягучы дакументны паток аб вобласці. Змяшчаюць бібліяграфічныя апісанні кніг, зборнікаў, артыкулаў з перыядычных выданняў і выданняў з працягам, са зборнікаў на беларускай і рускай мовах. Асабліва важна адзначыць шырокае адлюстраванне матэрыялу з раённых і іншых мясцовых газет, якія не распісваюцца ў “Летапісе газетных артыкулаў”. На жаль, не арыентуюць у навінках замежнага друку. Бібліяграфічныя запісы групуюцца ў сістэматычным парадку.

Да універсальных паказальнікаў аб вобласці прымыкаюць бягучыя бібліяграфічныя дапаможнікі ЦБС, прысвечаныя гарадам. Напрыклад, Мінская ГЦБ імя Я.Купалы выпускае бягучы спіс “Мінск на старонках перыядычнага друку”.

Сярод комплексных неабходна адзначыць паказальнік “Палессе” ЦБ НАН, які сёння існуе як БД.

Сярод галіновых і тэматычных пераважаюць рэтраспектыўныя дапаможнікі, якія рыхтуюцца ўсімі АБ. Яны прысвячаюцца галінам і тэмам мастацтва, літаратурнага жыцця, гісторыі, прыроды і інш. З найбольшай паўнатой адлюстроўваюць розныя бакі мінулага і сучаснасці Віцебская і Магілёўская АБ, якія выпусцілі дзесяткі такіх бібліяграфічных дапаможнікаў: “Памятники славы и бессмертия Витебщины”, “Віцебшчына ў творах мастацкай літаратуры. 1970 – 1998”, “Прырода і прыродныя рэсурсы Віцебскай вобласці. 1945 – 1985” і інш.

Бягучыўзровень галіновых і тэматычных дапаможнікаў прадстаўлен рэдкімі выданнямі, напрыклад, інфармацыйны бюлетэнь Мазырскай ГЦБС “Экологический портрет Мозыря”.

Звяно персанальных і біябібліяграфічных прадстаўлена дапаможнікамі,прысвечанымі вучоным, выкладчыкам ВНУ, мясцовым арганізацыям і ўстановам, якія звычайна разглядаюцца ў складзе галіновых бібліяграфічных рэсурсаў. Уключэнне ў такія дапаможнікі структурных падраздзялянняў з бібліяграфічнымі запісамі аб саміх дзеячах і ўстановах, павялічыла іх ролю як крыніц краязнаўства. Вельмі пажадана, каб на даны аспект звярнулі ўвагу бібліёграфы як пры падрыхтоўцы, так і пры выкарыстанні бібліяграфічнай прадукцыі (натуральна, што ён добра адлюстраваны ў дапаможніках, прысвечаных даследчыкам края).

У 2005 г. ДУ “Віцебская абласная бібліятэка імя У.І.Леніна” выпусціла бібліяграфічны паказальнік “Освобождение Витебщины: путь мужества и славы”. Паказальнік негледзячы на тэматычную назву з'яўляюцца біябібліяграфічным. Прысвечаны тым воінам, хто за вызваленне Віцебшчыны быў узнагароджаны званнем Героя Савецкага Саюза. Уключае дакументы за 1944 па май 2004 г., якія маюцца ў фондах АБ. У аснове групоўкі матэрыялу адміністрацыйна-тэрытарыльны прынцып. Першы раздзел паказальніка прысвечаны героям, якія праявілі мужнасць і адвагу пры вызваленні усёй тэрыторыі вобласці. Другі раздзел уключае матэрыялы аб героях-вызваліцелях Віцебска. Наступныя раздзелы групуюцца ў алфавіце раёнаў вобласці. Выключэнне складаюць Верхнядвінскі, Чашнікскі і Шаркаўшчынскі раёны, у якіх воінаў-вызваліцелеў, Герояў Савецкага саюза не выяўлена. Унутры раздзелаў матэрыял размяшчаецца ў алфавіце персаналій, кожная з якіх суправаджаецца тэкставай даведкай і фтаграфтяй (пры наяўнасці).

У біябібліяграфічным паказальніку “Дзеячы архітэктуры і выяўленчага мастацтва Магілёўшчыны”, падрыхтаваным аддзелам мастацтва абласной бібліятэкі, уключаны звесткі аб 377 асобах. Матэрыял размеркаваны ў двух раздзелах паводле прафесійнай прыналежнасці, унутры – у алфавітным парадку. У біяграфічных даведках прыведзены звесткі аб месцы нараджэння і жыхарства, адукацыі, членстве ў творчых саюзах, назвы створаных архітэктурных праектаў і мастацкіх твораў, узнагародах і інш. Спісы літаратуры аб творцах уключаюць розных віды дакументаў з фондаў Магілёўскай абласной бібліятэкі. У канцы змешчаны спісы прафесійных і непрафесійных мастакоў, аб якіх яшчэ няма публікацый (28 асоб).

П адсістэма рэкамендацыйных дапаможнікаў. Актыўна займаюцца выпускам гэтых дапаможнікаў Магілёўская і Віцебская АБ, многія ЦБС: Ваўкавыская Гродзенскай вобласці, Мазырская ГЦБС і інш.

Універсальныя і комплексныя выходзяць рэдка. Некаторыя ЦБС рыхтуюць папулярныя дапаможнікі тыпу “Новая літаратура аб раёне (горадзе)”, “Што чытаць аб раёне (горадзе)” і адлюстроўваюць, як правіла, дакументы за год.

Адносна стабільным звяном з'яўляюцца каляндары знамянальных і памятных дат. Некаторыя з іх носяць фактаграфічны характар (без спісаў літаратуры), як каляндары Гродзенскай АБ. Вельмі пажадана, каб фактаграфічная і бібліяграфічная інфармацыя выкарыстоўваліся для характарыстыкі дат і прыцягнення ўвагі спажыўцоў да крыніц іх дакументнага адлюстравання. Так, напрыклад, складаюцца “Каляндары знамянальных і памятных дат па Магілёўскай вобласці” Магілёўскай АБ. Менавіта класічныя метадычныя прыёмы падрыхтоўкі каляндароў памятных дат дазваляюць развіваць чытанне зыходзячы з узнікнення інтарэсу да рэгіянальных падзей.

Галіновыя і тэматычныя. Рыхтуюцца АБ і ЦБС, але назіраецца памяньшэнне іх выдання. Шэраг такіх дапаможнікаў выпусціла на сучасным этапе Магілёўская АБ (“Музеі Магілёва” і інш.); у сектары краязнаўства Мазырскай ГЦБС падрыхтаваны паказальнік “Путешествие по литературному Мозырю” і інш.

Персанальныя і біябібліяграфічныя дапаможнікі ў сучасных умовах належаць да найбольш стабільных звенняў у дзейнасці АБ і ЦБС. Павялічыўся выпуск грунтоўных біябібліяграфічных дапаможнікаў, што сведчыць аб важкасці персанальнага аспекту краязнаўчых ведаў. Сярод іх выдадзены дапаможнікі, якія адлюстроўваюць персаналіі за ўвесь гістарычны перыяд, дапаможнікі, у якіх склад персаналій абмежаваны гістарычным перыядам, падзеяй, галіной творчай, прафесійнай і навуковай дзейнасці, родам заняткаў. Апошнія з'яўляюцца неад’емным элементам бібліяграфічных рэсурсаў галін краязнаўства (галіновую афарбоўку маюць назвы такіх дапаможнікаў). Да лепшых належаць біябібліяграфічны слоўнік Светлагорскай ЦГБ “Земляки: История Светлогорска в лицах”; паказальнікі Віцебскай АБ “Гісторыя славутых родаў Віцебшчыны”, Магілёўскай АБ “Дзеячы архітэктуры і выяўленчага мастацтва Магілёўшчыны”. Аналіз даных бібліяграфічных прац сведчыць аб іх высокай якасці, аб умелым выкарыстанні складальнікамі метадычных навацый, аб майстэрстве бібліяграфічнага і фактаграфічнага пошуку.

Біябібліяграфічны слоўнік Светлагорскай ЦГБ “Земляки: История Светлогорска в лицах”, створаны на аснове БД “Знаменитые люди города”. З метадычнага пункту гледжання дапаможнік заслугоўвае высокай ацэнкі і з'яўляецца інавацыйным прадуктам. У прыватнасці, для выяўлення асоб і біяграфічных даных праведзена вялікая пошукавая работа, сабраны даныя з друкаваных крыніц, выкарыстана інфармацыя, прадстаўленая аддзеламі кадраў прадпрыемстваў і ўстаноў горада, музеем гісторыі Светлагорска, матэрыялы перапіскі і вусныя звесткі, атрыманая падчас асабістых сустрэч з вядомымі людзьмі складальніцы слоўніка Г.І.Захаранка. Усе групы матэрыялаў і крыніц інфармацыі чотка структураваны, дадаткова маркіруюцца ўмоўнымі знакамі.

Віцебская АБ выдае бібліяграфічную серыю “Нашы землякі – дзеячы мастацтва”. Падобныя серыі выпускалі ў той ці іншы перыяд і астатнія АБ.

Жанравы склад СКБД даволі аднастайны. Пераважаюць паказальнікі, агляды, спісы літаратуры, памяткі, лістоўкі. Так, памяткі “Знакамітыя мазыране” выпусціў сектар краязнаўства Мазырскай ГЦБС. Няшмат краязнаўчых бібліяграфічных даведнікаў, нарысаў, няма энцыклапедый і іншых распаўсюджаных у замежнай практыцы жанраў.

Вывады:

1. Праблема СКБД набыла навуковую і практычную актуальнасць, атрымала грунтоўную тэарэтычную распрацоўку, практычную рэалізацыю і нарматыўную распрацоўку. Навукова абгрунтаваная мадэль СКБД была і застаецца эталонам (узорам) для бібліятэк, арганізацый і ўстаноў пры планаванні падрыхтоўкі тыпаў і відаў дапаможнікаў аб краі.

2. Мадэлі СКБД былі прапанаваны расійскімі і беларускімі бібліяграфазнаўцамі, бібліятэкамі. Некаторыя з іх маюць нарматыўнае значэнне, як мадэль, уключаная ў “Палажэнне аб краязнаўчай рабоце бібліятэк Рэспублікі Беларусь”.

3. На сучасным этапе на развіццё СКБД у канкрэтных бібліятэках уплываюць такія фактары, як устойлівы попыт карыстальнікаў на пэўную тэматыку, эканамічная мэтазгоднасць падрыхтоўкі дапаможніка, рэсурсныя магчымасці бібліятэкі. Асобныя бібліяграфічныя дапаможнікі пераўтвараюцца ў БД.

4. Усведамляючы сваё месца ў рэгіянальным краязнаўчым руху, а таксама ролю ў сістэме інфармацыйных і сацыяльна-культурных цэнтраў рэгіёнаў, абласныя і публічныя масавыя бібліятэкі вызначылі кірункі падрыхтоўкі краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў для дасягнення грамадска значных мэт. Абласныя бібліятэкі і многія ЦБС вялі бібліяграфічнае інфармаванне аб новай літаратуры, прысвечанай абласцям, раёнам і гарадам. Выйшаў шэраг рэтраспектыўных, галіновых, тэматычных і персанальных дапаможнікаў.

Ключавыя словы: “сістэма краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў”, “сістэма рэгіянальных бібліяграфічных дапаможнікаў”, “падсістэма краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў”, “звёны сістэмы”.

ЛІТАРАТУРА

Асноўная

1. Мамонтов, А.В. Краеведческая библиография: учебник / А.В.Мамонтов, Н.Н.Щерба. – М.: Кн. палата, 1989. – С.­90 – 133.

2. Краязнаўчая дзейнасць бібліятэк: метад. рэкамендацыі / НББ. – Мн., 1994. – С.88 – 89.

Дадатковая

1. Краеведческие указатели и БД // Справочник библиографа. – 2-е изд., перераб. и доп. – СПб.: Профессия, 2003. – 420 – 428.

2. Прадзеіна, А.В. Сістэма рэгіянальных бібліяграфічных дапаможнікаў абласных універсальных навуковых бібліятэк Рэспублікі Беларусь (на прыкладзе Віцебскай абласной бібліятэкі) / А.В.Прадзеіна // Сучасныя праблемы культуры і мастацтва: зб. прац аспірантаў. – Мн., 1999. – Вып. 2. – С.26 – 38.

 

 

Лекцыя 9. АСАБЛІВАСЦІ ТЭХНАЛАГІЧНЫХ ЭТАПАЎ


Дата добавления: 2015-09-06; просмотров: 192 | Нарушение авторских прав


Читайте в этой же книге: Пытанне 5. Размяшчэнне і захаванне краязнаўчага фонда | Пытанне 1. Індывідуальныя, групавыя і калектыўныя карыстальнікі краязнаўчых фондаў і паслуг бібліятэк па краязнаўстве | Формы ўдзелу мясцовага насельніцтва ў рэалізацыі мэт краязнаўчай дзейнасці бібліятэк | Пытанне 2. Асаблівасці арганізацыі абслугоўвання па краязнаўстве ва універсальных абласных, публічных (масавых) і спецыяльных бібліятэках | Пытанне 3. Фактары, якія ўплываюць на ўзровень бібліятэчнага абслугоўвання па краязнаўстве | Пытанне 1. Азначэнне КБДА, яго функцыі, уласцівасці і крытэрыі | Карткавы краязнаўчы каталог | Электронны краязнаўчы каталог | Пытанне 4. Краязнаўчыя картатэкі і базы даных | Пытанне 5. Краязнаўчы даведачна-бібліяграфічны фонд (КДБФ) бібліятэкі |
<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Пытанне 2. Характарыстыка мадэляў сістэмы.| Пытанні 1. Віды, тыпы і жанры краязнаўчых дапаможнікаў

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.008 сек.)