Читайте также: |
|
Змест
Лабараторная работа № 1 Даследаванне аднафазнага трансфарматара | |
Лабараторная работа № 2 Даследаванне рухавіка пастаяннага току | |
Лабараторная работа № 3 Рэгуляванне частаты вярчэння рухавіка пастаяннага току | |
Лабараторная работа № 4 Даследаванне асінхроннага рухавіка з каротказамкнутым ротарам | |
Лабараторная работа № 5 Даследаванне работы асінхроннага выканаўчага рухавіка | |
Лабараторная работа № 6 Даследаванне крокавага рухавіка | |
Літаратура |
Даследаванне аднафазнага трансфарматара
Мэта работы
Вывучыць будову трансфарматараў, вызначыць з дапамогаю доследаў халастога ходу i кароткага замыкання асноўныя параметры аднафазнага трансфарматара, атрымаць залежнасцi U2(I2) i h(I2).
Прыборы i абсталяванне
1.1 Лабораторны стэнд.
Кароткiя тэарэтычныя звесткi
Трансфарматарам называюць статычнае электрамашыннае прыстасаванне, якое мае дзве або болей iндуктыўна звязяныя абмоткi i прызначанае для пераўтварэння адной (першаснай) сiстэмы пераменнага току і напружання ў iншую (другасную) сiстэму пераменнага току і напружання. Пры гэтым поўная магутнасць ў трансфарматары S ў першасным і другасным ланцугах трансфарматара застанецца нязменнай.
S=U1*I1=U2*I2=сonst, (1.1)
дзе U1, U2, I1 i I2 – напружанне, В i сiла току, А у першаснай i другаснай абмотках транcфарматара.
Ф
ω1 ω2
U1 U2
Малюнак 1.1 – Электрамагнiтная схема трансфарматара
Трансфарматар складаецца з магнiтапроваду (асяродка) i двух (або болей) абмотак. Асяродак выконваецца з магнiтнага матэрыялу (лiставой электратэхнiчнай сталi) i служыць для ўзмацнення магнiтнай сувязi памiж абмоткамi. Абмоткi выконваюцца пераважна з iзаляванага меднага дроту. Першаснай завецца абмотка, якая падключаецца да крынiцы сiлкавання, другаснай – тая, да якой падключаецца нагрузка.
U2, U2
cosφ,
η η
cosφ
I2
Малюнак 1.2 – Характaрыстыкi трансфарматараў
Важнымi характaрыстыкамi трансфарматараў з’яўляюца залежнасцi каэфіцыента карыснага дзеяння h, кафіцыента магутнасці cosj і другаснага напружання U2 ад тока І2. Залежнасць U2(I2) называецца вонкавай характэрыстыкай трансфарматара.
Схема замяшчэння трансфарматара мае выгляд, які паказаны на малюнку 1.3, дзе r1, х1 – супрацiўленнi першаснай абмоткi; r2', х2' – супрацiўленнi другаснай абмоткi, якія прыведзеныя да першаснага напружання; rm, хm – супрацiўленнi ланцугу намагнiчвання.
І1 І2
Малюнак 1.3 – Схема замяшчэння трансфарматара
Асноўныя параметры трансфарматараў могуць быць вызначаны з дапамогаю доследаў халастога ходу (х.х.; у велічынях пазначаецца індэксам 0) i кароткага замыкання (к.з.; у велічынях пазначаецца індэксам k). Халасты ход трансфарматара – гэта такi рэжым, пры якiм да яго першаснай абмоткi падаецца намiнальнае напружанне U10=U1нам, a другасная абмотка разамкнута, г.зн I20=0. У вынiку доследа х.х. знiмаюцца значэннi напружання ў першасным i другасным ланцугах U10, U20, току ў першасным ланцугу I10 i магутнасцi ў першасным ланцугу P10. Па выніках доследа х.х. вызначаецца каэфiцыент трансфармацыi
k (1.2)
i параметры схемы замяшчэння трансфарматара.
, (1.3)
, (1.4)
, (1.5)
. (1.6)
Пры доследзе кароткага замыкання другаcную абмотку замыкаюць накaратка, а да першаснай падаюць такое панiжанае напружанне U1k, пры якiм токi ў абмотках роўны намiнальным значэнням I1k=I1н i I2k=I2н. Па вынiках доследа знаходзяць U1k, I1k, P1k i разлiчваюць поўныя супрацiуленнi схемы замяшчэння пры к.з.
, (1.7)
, (1.8)
, (1.9)
а потым знаходзяцца велічыні r1, r2', х1, х2'.
, (1.10)
. (1.11)
Супрацiўленнi r2 i х2 могуць быць знойдзены наступным чынам
, (1.12)
. (1.13)
У (1.12), (1.13) k бярэцца з доследа х.х.
Дата добавления: 2015-08-18; просмотров: 138 | Нарушение авторских прав
<== предыдущая страница | | | следующая страница ==> |
Лабораторная работа№2. Разделение катионов и определение Rf методом бумажной хроматографии | | | Парадак выканання работы |