Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АвтомобилиАстрономияБиологияГеографияДом и садДругие языкиДругоеИнформатика
ИсторияКультураЛитератураЛогикаМатематикаМедицинаМеталлургияМеханика
ОбразованиеОхрана трудаПедагогикаПолитикаПравоПсихологияРелигияРиторика
СоциологияСпортСтроительствоТехнологияТуризмФизикаФилософияФинансы
ХимияЧерчениеЭкологияЭкономикаЭлектроника

Кароткiя тэарэтычныя звесткi. Рухавiк пастаяннага току (РПТ) складаецца з нерухомай часткi – статара i ру­хомай

Читайте также:
  1. Кароткiя тэарэтычныя звесткi
  2. Кароткiя тэарэтычныя звесткi

 

Рухавiк пастаяннага току (РПТ) складаецца з нерухомай часткi – статара i ру­хомай часткі – якара. Памiж сабой якар i статар раздзелены паветраным зазо­рам. Статар РПТ складаецца са станiны, галоўных палюсоў і падшып­нікавых шчытоў. Станiна прызначана для мацавання палюсоў i падшып­нiка­вых шчытоў i з’яўляецца часткай магнiтапровада, бо праз яе замыкаецца маг­нiтны паток машыны. Галоўныя полюсы прызначаны для ўтварэння ў машы­не магнiтнага поля ўзбуджэння i складаюцца з асяродка i полюснай шпулi.

Якар машыны пастаяннага току складаецца з вала, асяродка з абмоткай i ка­лектара. Асяродкi якара i статара маюць шыхтаваную канструкцыю i набiраюц­ца са штампаваных лiстоў электратэхнiчнай сталi. Лiсты для асяродка якара пакрываюць iзаляцыйным лакам, збiраюць у пакет i запякаюць. Гатовы асяро­дак напрасоўваюць на вал якара. Такая канструкцыя якара дазваляе значна паслабiць у iм вiхравыя токi, што ўзнiкаюць у вынiку яго перамагнiчвання пад­час вярчэння ў магнiтным полi. Такiм чынам памяншаюцца страты энергіі ў рухавiку пры яго перамагнiчванні.

Калектар рухавiка пастаяннага току прызначаны для змены накiрунку току ў праваднiках абмоткi якара пры iх пераходзе з зоны магнiтнага полюсу адной палярнасцi ў зону полюсу iншай палярнасцi. Пры гэтым накірунак вярчальнага моманта застаецца нязменным.

Эксплуатацыйныя ўласцiвасцi рухавiкоў вызначаюцца іх рабочымi харак­тарыстыкамi (малюнак 2.1). Пад iмi разумеюць залежнасць частаты вярчэння n, току ў абмотцы якара Iа, карыснага моманту M2 i каэфiцыента карыснага дзеяння (ККДз) h ад магутнасцi на вале рухавiка Р2 пры пастаянных напру­жаннi сiлкавання U i токе ўзбуджэння Iау.


n, h

Iа, Iа

M2, n M2

h

 

 

Р2

 

Малюнак 2.1 – Рабочыя характарыстыкi РПТ з незалежным узбуджэннем

 

 

n

 

 


Дата добавления: 2015-08-18; просмотров: 70 | Нарушение авторских прав


Читайте в этой же книге: Кароткiя тэарэтычныя звесткi | Парадак выканання работы | Парадак выканання работы | Кароткiя тэарэтычныя звесткi | Парадак выканання работы | Мэта работы | Парадак выканання работы | Мэта работы | Парадак выканання работы |
<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Парадак выканання работы| Рэжым рэжым рэжым

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.006 сек.)