Читайте также: |
|
3.1 Азнаёміцца са зместам раздзела “Кароткія тэарэтычныя звесткі”.
3.2 Падключыць з дапамогаю крыніцы сілкавання БП-3 да лабараторнай устаноўкі напружанне 5В. Падключыць частатамер, калі ён выкарыстоўваецца ў лабараторнай рабоце. Усталяваць тумблер рода работ у становішча “непарыўна”. Уключыць генератар тумблерам “Ген. укл.”. Ручкай “частата” усталяваць мінімальную частату вярчэння рухавіка.
3.3 Вызначыць крок рухавіка a. Дзеля гэтага замерыць колькасць крокаў m, шт за адзін абарот ротара. Тады
. (6.3)
3.4 Вызначыць з дапамсгаю формулы (6.1) для даследуемага рухавіка лік тактаў у адным цыкле k. Колькасць фаз рухавіка, што выкарыстоўваецца ў лабараторнай рабоце p=4.
3.5 Задаваюічыся рознымі значэннямі частаты падачы імпульсаў f, замерыць яе па частатамеру і запісаць у табліцу 6.1. У тым выпадку, калі частатамер у лабараторнай рабоце не выкарыстоўваецца, частата можа быць вызначана наступным чынам. Усталяваць тумблер рода работ у становішча “крок”. На светавых індыкатарах можна назіраць адыманне ў двойкавым кодзе. Перабору ўсіх варыянтаў індыкатараў адпавядае 16 імпульсаў (32 крокі рухавіка). Такім чынам, калі замерыць час t, за які будзе здзейснены перабор усіх варыянтаў на светадыёдах (напрыклад з моманту калі яны ўсе гарэлі да моманту, калі яны зноў усе загараць), то частата можа быць вызначана па формуле
. (6.4)
Табліца 6.1
f, Гц | |||||
n, аб/хв. |
3.6 Для кожнага значэння частаты f разлічыць па формуле (6.2) частату вярчэння рухавіка n. Вынікі разлікаў занесці ў табліцу 6.1.
3.7 Адключыць генератар імпульсаў тумблерам “Ген. укл.”. Пераключальнік рода работ усталяваць у становішча “крок”. Націснуць кнопку “скідванне”. На ПСІ набраць адвольную колькасць імпульсаў. Націснуць кнопку “запіс”. Каля запраграмаваных лічбаў мусяць загарэцца светадыёды. Пры неабходнасці паўтарыць праграмаванне наміснуць кнопку “скідванне” і яшчэ раз зрабіць усё занава.
Уключыць генератар тумблерам “Ген. укл.” і назіраць за адпрацоўкай рухавіком заданай колькасці крокаў. Вынікі назіранняў запісаць у табліцу 6.2. Дослед паўтарыць яшчэ тры разы.
Табліца 6.2
Лік імпульсаў | |||||
Лік крокаў |
3.8 Выключыць генератар тумблерам “Ген.укл.” і разабраць схему. Выключыць крыніцу сілкавання.
Дата добавления: 2015-08-18; просмотров: 116 | Нарушение авторских прав
<== предыдущая страница | | | следующая страница ==> |
Мэта работы | | | Лабораторная работа |