|
Iа
Малюнак 2.2 – Электрамеханiчная характарыстыка машыны пастаяннага току
Для выэначэння рабочых характарыстык неабходна змяняць нагрузку рухавiка (у дадзенай лабараторнай рабоце ў якасці нагрузкі выступае генератар пастаяннага току) i вызначаць значэннi напружання Uг i сiлы току Iг у ланцугу генератара, а таксама ток якара рухавіка Iа i напружанне на яго якары Uа.
ККДз рухавiка h знаходзiцца праз электрычную магутнасць Р1, Вт, што спажывае рухавiк
(2.1)
i карысную механiчную магутнасць на яго вале Р2, Вт
(2.2)
Калi ўявiць, што страты магутнасцi ў рухавiку DPр, Вт i ў генератары DPг, Вт роўны памiж сабою, то можна запiсаць, што
P2=P1-DPp=Pг+DPг, (2.3)
дзе Pг – электрычная магутнасць на выхадзе генератара, Вт роўная
Pг=Uг*Iг, (2.4)
. (2.5)
Вярчальны момант М2, Н·м, што развiвае рухавiк,можа быць вызначаны па формуле
. (2.6)
Механiчнай характарыстыкай рухавiка пастаяннага току называецца залежнасць частаты вярчэння рухавiка n ад вярчальнага моманту на вале рухавіка М2 пры нязменных значэннях напружання сiлкавання ў абмоткі якара Uа i току ў абмотцы ўзбуджэння Iay. Электрамеханiчнай характарыстыкай рухавiка пастаяннага току называецца залежнасць частаты вярчэння рухавiка n ад вялiчынi сiлы току ў абмотцы якара Iа пры нязменных значэннях напружання сiлкавання абмоткі якара Uа i току ў абмотцы ўзбуджэння Iay. Электрамеханiчная характарыстыка для РПТ мае вiд, які паказаны на малюнку 2.2. З яго вiдаць, што любая машына пастаяннага току можа працаваць у трох рыжымах: генератарным, рухальным i тармазным.
Дата добавления: 2015-08-18; просмотров: 87 | Нарушение авторских прав
<== предыдущая страница | | | следующая страница ==> |
Кароткiя тэарэтычныя звесткi | | | Парадак выканання работы |