Читайте также: |
|
3.1 Азнаёміцца са зместам раздзела “Кароткiя тэарэтычныя звесткi”.
3.2 Сабраць схему для даследавання рабочых характарыстык РПТ, што прыведзена на малюнку 2.3а без перамычкi А. Усталяваць пакетны пераключальнiк R1 у становiшча 1. Уключыць стэнд тумблерам SА1, а сiлкаванне лабараторнай устаноўкi тумблерамi SА5 i SА7. З дапамогаю вальтметра РV1 усталяваць па Т1.3,U 25В. Замерыць па амперметру РА1 ток якара РПТ Iа, па вальтметру РV1 – напружанне сiлкавання абмоткі якара Uа, па вымяральнiку хуткасцi BR частату вярчэння рухавiка n. Вынiкi замераў запiсаць у таблiцу 3.1.
Выключыць схему тумблерамi SА5, SА7. Замкнуць перамычку А. Уключыць схему тумблерамi SА5 i SА7. Змяняючы нагрузачнае супрацiўленне R1 так, як гэта паказана ў табліцы 2.1, паўтарыць замеры Iа, Uа i h. Вынiкi замераў занесцi ў таблiцу 2.1. Выключыць схему тумблерамі SА5 і SА7.
а)
б)
Малюнак 2.3 – Схемы для даследавання характарыстык РПТ: М3 – даследуемы рухавік, М1 – нагрузка, BR – тахагенератар
Табліца 2.1
Становішча перамычкі А | Становішча пераключальніка R1 | Замерана | Разлічана | ||||||
Ia, A | Ua, B | n, аб/хв | Iг, А | Uг, В | P2, Вт | h | M2, H*м | ||
Разомкнута Замкнута –//– –//– –//– | - |
3.3 Адключыць перамычку А. Перакамуцiраваць амперметр РА1 i вальтметр РV1 з ланцуга рухавiка ў ланцуг абмоткі якара генератара, як гэта паказана на малюнку 2.3б. Уключыць даследуемую схему тумблерамi SА5 i SА7. Замерыць амперметрам РА1 сiлу току ў ланцугу генератара (на х.х Iг=0), а вальтметрам РV1 напружанне генератара Uг. Вынiкi замераў занесцi ў таблiцу 2.1. Выключыць схему тумблерамi SА5 i SА7.
3.4 Замкнуць перамычку А. Уключыць схему тумблерамi SА5 i SА7. Змяняючы супрацiўленне R1 так, як гэта ўаказана ў табліцы 2.1 замерыць Iг i Uг. Вынiкi замераў занесцi ў таблiцу 2.1. Выключыць схему тумблерамi SА5 i SА7, а стэнд тумблерам SА1. Разабраць схему.
3.5 Па вынiках замераў i формулах (2.1) – (2.6) разлiчыць P2, h, M2. Вынiкi разлiкаў занесцi у таблiцу 2.1. Пабудаваць у адных восях каардынат рабочыя характарыстыкi Iа(P2), n(P2), h(P2), M2(P2). Пабудаваць таксама механiчную n(M2) i электрамеханiчную n(Ia) характарыстыкi.
Дата добавления: 2015-08-18; просмотров: 98 | Нарушение авторских прав
<== предыдущая страница | | | следующая страница ==> |
Рэжым рэжым рэжым | | | Парадак выканання работы |