Читайте также: |
|
Азнаёміцца з будавай, прынцыпам дзеяння крокавага рухавіка і даследаваць яго працу.
1 Прыборы і абсталяванне
1.1 Лабараторная ўстаноўка;
1.2 Крыніца сілкавання БП-3;
1.3 Частатамер.
2 Кароткія тэарэтычныя звесткі
Крокавыя рукавікі ўяўляюць сабой сінхронныя мікрарухавікі, у якіх сілкаванне абмотак статара здзяйсняецца імпульсамі напружання ад камутатара. Яны выкарыстоўваюцца для прывода механізмаў, што маюць старт-стопны рух, або для механізмаў з непарыўным рухам, калі кіруючы сігнал заданы ў выглядзе імпульсаў. Гэта робіць найбольш эфектыўным іх прымяненне ў спалучэнні з лічбавымі сістэмамі кіравання.
Кроказыя рухавікі маюць дзве абмоткі – абмотку ўзбуджэння і абмотку кіравання. Шматфазную абмотку кіравання размяшчаюць на статары, які мае яўнавыражаныя полюсы. Абмотку ўзбуджэння размяшчаюць на ротары. Прытым, ротар такіх рухавікоў можа быць выкананы як з абмоткай узбуджэння ці пастаянным магнітам (актыўны ротар), так і з магнітамягкага матэрыялу (рэактыўны ротар).
Пры паслядоўнай падачы імпульсаў напружання на шпулі абмоткі кіравання адбываецца скачкападобнае перамяшчэнне магнітнага поля статара. Кожнаму імпульсу напружання адпавядае вызначанае становішча ротара. Такім чынам, кіраванне крокавымі рухавікамі грунтуецца на змене частаты, ліку, палярнасці і парадка падачы імпульсаў напружання на яго фазныя абмоткі.
Крок крокавага рухавіка α, º уяўляе сабой вугал паварота ротара на які ён паварочваецца пры падачы імпульсаў.
, (6.1)
дзе k – лік тактаў у адным цыкле, шт;
p – лік пар палюсоў абмоткі кіравання, шт.
Пад лікам тактаў у адным цыкле разумеюць колькі раз паўтараецца за абарот ротара рухавіка (цыкл) перабор усіх варыянтаў імпульсаў, што падаюцца на абмотку ўзбуджэння. Інакш кажуны, лік тактаў у адным цыкле ўкаавае колькі маецца пар палюсоў адной фазы на статары.
Частата вярчэння ротара n, аб/хв залежыць ад частаты падачы імпульсау f, і крока рухавіка a.
. (6.2)
Устаноўка, што выкарыстоўваецца ў лабараторнай рабоце, складаецца з наступных асноўных блокаў:
– рэгулюемага генератара РГ прамавугольных імпульсаў, частату якіх можна змяняць супраціўленнем “частата”;
– праграматара серыі імпульсаў ПСІ, які дазваляе задаваць лік імпульсаў, што падаюцца на крокавы рухавік М;
– узмацняльнікаў У1-У4, якія забяспечваюць неабходную велічыню току ў абмотках кіравання М.
![]() |
|
Малюнак 6.1 – Функцыянальная схема лабараторнай устаноўкі
Лабараторная ўстаноўка працуе наступным чынам. Пры знаходжанні пераключальніка рэжымаў работы ў становішчы “непарыўна” імпульсы з генератара трапляюць на размеркавальнік імпульсаў РІ, узмацняюцца ва ўзмацняльніках УІ-У4 і перадаюцца на абмоткі кіравання крокавага рухавіка. У выніку ротар верціцца з пэўнай хуткасцю, якую можна змяняць супраціўленнем “частата”. Пры пераключэнні пераключальніка рэжыма работы ў рэжым “крок”, імпульсы з генератара трапляшць на ключавы элемент КЭ і адымаючы лічыльнік СТ праграматара серыі імпульсаў ПСІ. Папярэдне ў задатчык кода запісваюць з дапамогаю кнопак двойкавы код колькасці імпульсаў, якія мы жадаем атрымаць на выхадзе ПСІ. Колькасць праграмуемых імпульсаў вызначаецца сумай лічбаў націснутых кнопак. Схема кіравання сабрана такім чынам, што аднаму заданаму імпульсу адпавядае два крокі рухавіка. Такім чынам, з дапамогаю ПСІ можна задаць ад 0 крокаў (усе кнопкі ненаціснуты) да 30 крокаў рухавіка (усе кнопкі націснуты). Перад наборам заданага ліку імпульсаў неабходна націснуць кнопкі “зброс”, а для іх запісу – неабходна націснуць кнопку “запіс”.
Кожны імпульс, што трапляе ад генератара на адымаючы лічыльнік памяншае запісаны лік у лічыльніку на адзінку. Калі лік у ім становіцца роўным нулю, ключавы элемент КЭ размыкаецца і імпульсы перастаюць трапляць на размеркавальнік імпульсаў РІ. У выніку рухавік спыніцца.
Дата добавления: 2015-08-18; просмотров: 162 | Нарушение авторских прав
<== предыдущая страница | | | следующая страница ==> |
Парадак выканання работы | | | Парадак выканання работы |