Читайте также: |
|
Асiнхронныя рухавiкi (АР) складаюцца з нерухомай часткi статара i рухомай – ротара. Статар АР складаецца з корпуса, асяродка з абмоткай. У дадзенай лабараторнай рабоце даследуецца трохфазны АР. Ротар АР складаецца з вала i асяродка з абмоткай. Абмотка АР з каротказамкнутым ротарам уяўляе сабой шэраг металiчных стрыжняў, якiя раўнамерна размешчаны у пазах асяродка i замкнуты з абодвух бакоў каротказамыкаючымi кольцамi. Такую абмотку прынята называць “вавёрчына кола”.
Пры падключэннi трохфазнай абмоткi статара да крынiцы сiлкавання ў ёй узнiкае самавярчальнае магнiтнае поле, якое верцiцца з частатой n1, якая называецца сiнхроннай.
(3.1)
дзе f1 – частата сiлкуючага напружання, Гц;
р – лiк пар палюсоў, шт.
Самавярчальнае магнiтнае поле наводзiць электрарухаюiчую сiлу (ЭРС) у абмотках статара i ротара. ЭРС, што наводзiцца ў абмотцы статара накiравана насустрач сiлкуючаму напружанню i абмяжоўвае ток у абмотцы. Абмотка ротара замкнута, таму ЭРС у ёй утварае ток. Ток у абмотцы ротара ўзаемадзейнiчае з самавярчальным магнiтным полем статара, што вядзе да з’яўлення электрамагнiтнай сiлы, якая верцiць ротар. Вярчальны момант у АР узнiкае толькi пры няроўнасцi частаты вярчэння магнiтнага поля статара n1 i частаты вярчэння ротара n2. Прычым заўсёды n1>n2. Велiчыня, якая характарызуе няроўнасць гэтых частот называецца слiзгаценнем s.
. (3.2)
Эксплуатацыйныя уласцiвасцi АР характарызуюцца iх рабочымi i механiчнымi характарыстыкамi. Рабочыя характарыстыкi ўяўляюць сабой залежнасць частаты вярчэння рухавiка n2, каэфiцыента карыснага дзеяння (ККДз) h, карыснага моманту М2, каэфiцыенту магутнасцi cosj i току статара Iа ад карыснай механічнай магутнасцi на валу рухавіка P2 пры пастаянных напружаннi сiлкавання U1 i частаце сiлкуючага напружання f1.
Рабочыя характарыстыкi АР можна вызначыць з дапамогаю нагрузачнага генератара, якi размяшчаецца на адным вале з рухавiком. Магутнасць генератара Pг, Вт роўна
Pг=Uг*Iг, (3.3)
дзе Uг – напружанне на вывадах генератара, В;
Iг – ток нагрузкi генератара, А.
Карысная магутнасць АР P2, Вт будзе роўна
P2=Pг+DPг, (3.4)
дзе DPг – страты магутнасцi у генератары, Вт.
Калi ўявiць, што страты энергii ў рухавiку i ў генератары роўны, то можна запiсаць, што
, (3.5)
дзе P1 – электрычная магутнасць, што спажывае рухавiк, Вт.
Карысны момант, ККДз i сosj вызначаюцца па формулах
, (3.6)
, (3.7)
, (3.8)
дзе U1 – напружанне сiлкавання АР, Вт; у лабараторнай рабоце яно роўна 127 В;
I1 – ток, што працякае ў абмотцы статара АР.
М2,
І1, η,
n2, cosφ
η, n2
cosφ І1
М2
Р2
Малюнак 4.1 – Рабочыя характарыстыкi АР
n M2
M2 s
Малюнак 4.2 – Механiчныя характарыстыкi АР
Дата добавления: 2015-08-18; просмотров: 90 | Нарушение авторских прав
<== предыдущая страница | | | следующая страница ==> |
Парадак выканання работы | | | Парадак выканання работы |