Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Авантура князёў Даўгарукіх

ГАБРАЙ-КУПЕЦ У АДРЫЯНОПАЛІ | ПАДАРОЖЖА 3 ФІЛШБЕЯ Ў САФІЮ | Я ПРЫЕХАЛА Ў САФІЮ | ПАДАРОЖЖА I ПРЫГОДЫ У РУШЧУКУ | СМЕПІНЫ ВЫПАДАК ЗДАРЫЎСЯ Ў РУШЧУКУ | Я ДРУГІ РАЗ ІДУ ЗАМУЖ ЗА ЯГО МОСЦЬ ПАНА ПІЛЬШТЫНА | ВЫЕЗД 3 НЯСВІЖА Ў ПЕЦЯРБУРГ | ВЫЕЗД 3 РЫГІ Ў НАРВУ | ЗАЙЗДРАСЦЬ ЛЕКАРСКАЯ | КНЯЗЬ ГАЛІЦЫН З АДНОЮ ДАМАЮ З ВЕНЫ |


Читайте также:
  1. АВАНТУРА АДНАГО ГАБРАЯ
  2. АВАНТУРА З ЯГО МОСЦЮ ПАНАМ БЯКЕРСКІМ
  3. АВАНТУРА КІРЫЛА РАЗУМОЎСКАГА
  4. АВАНТУРА МАЗЕПЫ
  5. АВАНТУРА Ў ДАРОЗЕ НА НАЧЛЕЗЕ
  6. МАЯ ДРУГАЯ АВАНТУРА Ў СТАМБУЛЕ

 

Ёсць фамілія шляхетная ў Маскве, князі Даўгарукія [44]; пасля смерці Пятра Аляксеевіча Вялікага, імператара расійскага, застаўся ягоны ўнук ад таго сына, што кажуць, быццам яго Пётр Аляксеевіч загадаў пакараць смерцю. Гэты ўнук меў гадоў 15, а князі Даўгарукія мелі сястру, разумную, гжэчную, пышную князёўну, але яна не хацела ў маладо-ці ісці замуж, бо роўнага сабе не мела, дык ужо мела гадоў 35. У гэты час яе браты, князі Даўгарукія, якія ў той час былі найбольш прыбліжаныя да двара расійскага, падгаварылі таго маладога цара, каб узяў іх сястру за жонку сабе. Ён, цар, як малое дзіця, рады, што яго жэняць, згадзіўся на гэта, але князёўна Даўгарукая ні ў якім разе не хоча і кажа: «Дзед ягоны, Пятро Аляксеевіч, кінуў бабку ягоную, так і мяне гэты малады цар пакіне, як пасталее». Але на гэтыя скаргі не зважалі, толькі выдалі браты сястру сваю за цара, і адразу ж пасля вяселля, паводле звычаю царскага, загадаў цар пышна каранаваць сваю жонку, княгіню Даўгарукую, з парады і навучання чатырох братоў, князёў Даўгарукіх, якія яшчэ пры жыцці Пятра Аляксеевіча раілі яму першую царыцу пакінуць, а другую жонку ўзяць і каранаваць яе. Так сталася, што пасля смерці свайго мужа, вялікага імператара Пятра Аляксеевіча, другая жонка, маці цяперашняй яе мосці імператрыцы Лізаветы Пятроўны, была сапраўды каранаванаю царыцаю і кіравала расійскаю дзяржаваю, пакуль жыла на свеце.

Так князі Даўгарукія хацелі зрабіць і сваёй сястры, каб пасля смерці свайго мужа, калі яго перажыве, настаяшчаю царыцаю была. Але Фартуна інакш павярнулася, бо гэты малады цар хутка захварэў на воспу і, як быў хворы, хацеў у халоднай вадзе купацца, хоць лекар не дазваляў. Князі Даўгарукія дазволілі, дык той малады, бязвінны цар Пану Богу душу аддаў на вечнае збаўленне.

Вынялі яго мёртвага з ванны, паклалі на ложак, убралі ў багатае пышнае сабалінае футра і пасадзілі. I залез за парцьеру, як кажуць, адзін князь Даўгарукі, узяў руку нябожчыка ў сваю руку і пяро ў прысутнасці аднаго архірэя, вялікага прэлата, годнага і сумленнага чалавека, і гэты жывы князь ціхенька гаварыў што хацеў. Быццам бы малады цар сам тастамант піша, а сведкі – шматлікія міністры і архірэй Божы – чулі голас хворага цара і рукою напісаны тастамант, хоць гэта здрада была, бо ў пакоі цёмна было, удзень, пры свечках, сенатары і духавенства здалёку пазіралі, не дакучаючы хвораму цару. I яны засведчылі, што чулі і бачылі, як цар прамаўляў і пісаў, і падпісаліся за сведкаў на тым тастаманце, і толькі пасля паведамілі, што памёр цар, alias малады расійскі імператар.

Адразу ж пасля смерці маладога імператара села на трон княгіня Даўгарукая, жонка маладога імператара, і кіравала расійскаю дзяржаваю разам са сваімі братамі, але пачаліся вялікія хваляванні сярод размаітых саслоўяў, «аднак жа мы маем спадкаеміцу па крыві ад Пятра Аляксеевіча Вялікага, імператара расійскага, гэта значыць Лізавету Пятроўну, а чаму кіруе намі нам роўная?» I вось зразумелі, што той тастамант быў не царскаю рукою пісаны. Дайшлі гэтыя размовы да вушэй князёў Даўгарукіх, і вельмі іх усхвалявалі гэтыя навіны, і раіліся яны між сабою: калі мы абяром імператрыцаю Лізавету Пятроўну, дык яна будзе нам помсціць за недагляд маладога цара, які быў сынам роднага брата Лізаветы Пятроўны, што дазволілі ці раілі хвораму на воспу купацца ў халоднай вадзе, і ён ад гэтага купання памёр. Таксама за тое, што абралі сястру сваю імператрыцаю, мінуючы сапраўдную спадкаеміцу, і што выдумалі тастамант, а таксама іншыя законы парушылі. Дык, маючы яшчэ моц і ўладу, паехалі ў Курляндыю і выбралі Анну Іванаўну.

 


Дата добавления: 2015-10-24; просмотров: 89 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
ВЯСЕЛЛЕ ЯГО МОСЦІ ПАНА КІЗЕРЛШГА| ГІСТОРЫЯ КІРАВАННЯ АННЫ ІВАНАЎНЫ

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.009 сек.)