Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Смепіны выпадак здарыўся ў Рушчуку

ПЕРШАЕ ПАДАРОЖЖА Ў СТАМБУЛ | МАЯ ДРУГАЯ АВАНТУРА Ў СТАМБУЛЕ | ТРЭЦЯЯ АВАНТУРА Ў СТАМБУЛЕ. 1735 ГОД | ЦУД, ЯКІ МНЕ ВОЛЯ БОЖАЯ НА ПАЧАТКУ ЛЕКАРСКАЕ ПРАКТЫКІ ДЗІВОСНА ПАСЛАЛА | ГАБРАЙ-КУПЕЦ У АДРЫЯНОПАЛІ | ПАДАРОЖЖА 3 ФІЛШБЕЯ Ў САФІЮ | Я ПРЫЕХАЛА Ў САФІЮ | ВЫЕЗД 3 НЯСВІЖА Ў ПЕЦЯРБУРГ | ВЫЕЗД 3 РЫГІ Ў НАРВУ | ЗАЙЗДРАСЦЬ ЛЕКАРСКАЯ |


Читайте также:
  1. ПАДАРОЖЖА I ПРЫГОДЫ У РУШЧУКУ

 

Мела я людзей, даўніх лёкаяў, якія ведалі мужа майго яго мосць пана Якуба Гальпіра. Пасля ягонае смерці яны заўсёды са мною былі і ў Рушчук прыехалі. Быў адзін хлопец, Юзаф, лёгкага сумлення чалавек, але ж яго мусіла трымаць з-за ягонае душы, каб у Турцыі не загінуў альбо ў няволю не трапіў. Ужо яго хацела ў Польшчу вывезці да хрысціян. I вось у Рушчуку мелі мы ля Дуная прыстойнае жытло ad instar кляштара. Знадворку мае пакоі, а ўнутры – кадыні, гэта значыць мужа з жонкаю і дзецьмі.

Той непаважны хлопец, Юзаф, дадумаўся і сярод ночы ўлез у пакой, дзе муж з жонкаю спалі, дык яго муж схапіў, і страшэнна збіў, і ў вязніцу пасадзіў, і быў ён ужо на смерць асуджаны, бо калі хто красці маёмасць улез у спальню ці дзеля кепскага ўчынку з чужою белагаловаю, а да таго ж з турчанкаю, дык быў варты ён смерці. У гэты час моліць мяне хлопец Юзаф, каб дзеля пяці ран Хрыста Пана ў судзе ўпрасіла, каб яго выслухалі, і ён дакажа сваю нявіннасць, бо ён зусім нявінны. Смяяліся ўсе з гэтага, але на такія просьбы мусіла гэта ўчыніць і пайшла да суддзі, просячы яго, каб ён сам Юзафа выслухаў. I вось Юзаф стаў перад судом. I так пачаў Юзаф урачыстую прамову да мяне: «А ці памятаеш, пані, пры жыцці святое памяці пана майго і мужа вашае мосці пані дабрадзейкі часта гаворку вы мелі, што дамы польскія валасы сабе на галаве стрыгуць, і таму, што штодзённа чэшуць грэбнем, галава пасля не смярдзіць, і таму пан хваліў польскіх дам. А вашамосць пані дабрадзейка інакш мовіла: папраўдзе не смярдзяць галовы турчанак, а такія прыгожыя, прыстойна аздабляюць белагаловых, хто валасы доўгія мае і колькі кос заплеценых. Я ж хацеў праўды дабіцца, хто праўду мовіць ці пан мой, ці пані мая, то, стоячы з талеркаю ля стала, каля крэсла альбо табурэткі, за паняю маёй, нюхаў галаву, а тае начы пайшоў да гэтае турчанкі не красці багацце, набытак, не дзеля чаго кепскага, а толькі, прынамсі, хадзіў у чужую спальню, каб панюхаць галаву турчанкі, абы добра ведаць, чыя галава смярдзіць, а чыя пахне». Суддзя і ўсе прысутныя, паслухаўшы ягонае дурное тлумачэнне, вельмі смяяліся, і так суддзя сказаў: «Гэта вар'ят. Я гэтага вар'ята судзіць і асуджаць на смерць не магу, толькі пастанаўляю даць яму 300 кіёў па нагах, каб больш галовы белагаловых перастаў нюхаць». I далі яму па нагах 300 кіёў моцных і вызвалілі той жа гадзінаю.

У той час вялікія войны былі з персамі, з немцамі і з маскалямі. I як была крывавая вайна ў Азове [114], тады мае добрыя прыяцелі, турэцкія паны, на вайну паехалі супраць маскалёў. А калі Пан Бог паслаў туркаў на маскоўскую моц і магутнасць, дык колькі дзясяткаў тысяч туркаў загінула і колькі дзясяткаў тысяч у няволю маскоўскую трапіла, як таксама жонкі і дзеці турэцкія без ліку трапілі ў няволю. Вось і мае добрыя прыяцелі без вестак прапалі, невядома, ці забітыя на вайне, ці ў палоне. Вялікі смутак, плач і лямант падняўся ў дамах маіх добрых прыяцеляў. А я мела натуру, ад Бога дадзеную, што за дробязь, калі ад каго слова добрае чула альбо кавалак хлеба ў хаце іх ела, дык ужо да смер-ці за гэта доўг мела. I так мовіла жонкам маіх прыяцеляў і братам альбо сваякам, да каго гэтыя словы належала мовіць: «Панове мае ласкавыя, калі я ў ваш край і горад прыехала і была ў той час у бядзе, вяльможнае панства мяне прыняло, пад апеку сваю ўзяло і з ласкі Божае і вашае добра мне ў вас жылося, а прытым мой любімы пацыент, сын эстэрэдзы-пашы, што меў пухліну галавы, і ён на вайне загінуў, а засмучаны бацька ледзь не памёр з жалю, я вось вырашыла ехаць з Рушчука праз Польшчу ў Пецярбург да найяснейшай яе мосці імператрыцы, маючы надзеі на Бога і на ласкавую манархію, што мне тых туркаў, дзеля якіх еду, на просьбы мае не адмовіць і выпусціць іх з няволі».

Дык узяўшы Пана Бога на дапамогу, я развіталася з усімі туркамі, і пацыентамі маімі, і са знаёмымі. Далі мне яны 40 туркаў канвою, і я паехала з Рушчука ў Польшчу, узяўшы сваю дачушку і нявольніка пана Юзафа Пільштына, і лёкаяў, і ўсё тое, што мела з ласкі Божае, і, праехаўшы праз Магілёў [115], спынілася проста ў Бары [116].


Дата добавления: 2015-10-24; просмотров: 88 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
ПАДАРОЖЖА I ПРЫГОДЫ У РУШЧУКУ| Я ДРУГІ РАЗ ІДУ ЗАМУЖ ЗА ЯГО МОСЦЬ ПАНА ПІЛЬШТЫНА

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.006 сек.)