Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Падарожжа I прыгоды у Рушчуку

ПЕРШАЕ ПАДАРОЖЖА Ў СТАМБУЛ | МАЯ ДРУГАЯ АВАНТУРА Ў СТАМБУЛЕ | ТРЭЦЯЯ АВАНТУРА Ў СТАМБУЛЕ. 1735 ГОД | ЦУД, ЯКІ МНЕ ВОЛЯ БОЖАЯ НА ПАЧАТКУ ЛЕКАРСКАЕ ПРАКТЫКІ ДЗІВОСНА ПАСЛАЛА | ГАБРАЙ-КУПЕЦ У АДРЫЯНОПАЛІ | ПАДАРОЖЖА 3 ФІЛШБЕЯ Ў САФІЮ | Я ДРУГІ РАЗ ІДУ ЗАМУЖ ЗА ЯГО МОСЦЬ ПАНА ПІЛЬШТЫНА | ВЫЕЗД 3 НЯСВІЖА Ў ПЕЦЯРБУРГ | ВЫЕЗД 3 РЫГІ Ў НАРВУ | ЗАЙЗДРАСЦЬ ЛЕКАРСКАЯ |


Читайте также:
  1. ПАДАРОЖЖА 3 ФІЛШБЕЯ Ў САФІЮ
  2. ПЕРШАЕ ПАДАРОЖЖА Ў СТАМБУЛ
  3. РАЗДЗЕЛ ДРУГІ. Першыя прыгоды на моры
  4. СМЕПІНЫ ВЫПАДАК ЗДАРЫЎСЯ Ў РУШЧУКУ

 

З імем Пана Езуса Хрыстуса ўкрыжаванага еду я Дунаем у чоўне ў Рушчук. Але ўсё ж даведаўся пра мой выезд князь яго мосць Ракацы і адразу паслаў свайго тлумача да Гайваз Мехмет-пашы, абгаворваючы мяне, што я шпег. А ў той час крывавыя войны былі, і шмат зусім нявінных людзей загадаў паша пакараць лютай смерцю за шпегаўство. Дык адразу ж адправіў ардынанс Гайваз Мехмет-паша, каб за мной паслалі пагоню і калі мяне нагоняць, дык вярнуць назад у Відынь турэцкі і аддаць мяне ў рукі светлага князя яго мосці Ракацы. А было так. Выправіў князь пагоню за мною Дунаем, двух туркаў, і яны мяне дагналі, але я ў той час спала. I пыталіся тыя туркі: «Ці плыве ў гэтым караблі пані лекарка?» А лёкаі мае, бачачы, што я сплю,такі адказ далі: «Няма тут пані лекаркі». Дык гэтая пагоня проста паехала ў Рушчук, і чакалі мяне там, бо дакладныя весткі атрымалі яшчэ ў Відыні, што я проста з Відыня да Рушчука наняла карабель, і як я толькі ў Рушчуку да берага прыплыла, адразу ж варта турэцкая з сопамі, бо тут варта не з флінтамі, а з вялікімі кіямі ходзіць, калі каго пад арышт бяруць, і так цяпер мяне яны прывіталі: «Так гэта, пані лекарка, ты ў нашым краі жывеш, і добра табе жывецца, ад нас і слова кепскага не чула, маеш пашану і рэпутацыю ў нашых паноў, а на самай справе ты наш вораг, шпег, і праз цябе так шмат крыві пралілося». Хоць я і тлумачыла, але нічога не дапамагло, і мяне завялі пад вартаю да арышту. А тут, у Турцыі, звычай такі: каго пад арышт возьмуць, дык яго адразу ж назаўтра пакараюць смерцю. Разлучылі мяне з дачушкай маёй, Канстанцыяю Гальпіроўнаю, і з нявольнікам маім, яго мосцю Юзафам Фартунатам дэ Пільштын, з лёкаямі маімі, з набыткам маім, з аптэкаю, кнігамі ды іншым.

Значыць, пад арыштам я была ў аднаго жанатага чалавека, турка, у хаце, дык яны мяне цэлую ноч намаўлялі і плакалі нада мною, каб жыццё сваё ратавала ў маладым веку і каб стала турчанкаю, але Бог мой і Пан мой падмацавалі сэрца, і душу, і розум мой, што мне лягчэй было памерці нявіннаю, чым стаць турчанкаю. Адказала: «Згаджаюся з воляю Божаю. Пан Бог бачыць, што я нявінная».

Тут зазнала дапамогу і цуд Бога, Творцы неба і зямлі, бо ў гэтым горадзе быў адзін турак са Стамбула, вялікі пан. Ён быў дзяржаўны падскарбій. I ў тую ноч, калі я была арыштавана, ягоны сын, малады чалавек 22 гадоў, лёг спаць здаровы, а ў поўнач прачнуўся, аж галава, і вочы ягоныя, і твар увесь так паапухлі, і язык на пяць пальцаў з рота вывернула, і нічога ён не бачыць, не чуе, не кажа і прытомнасць страціў. Былі ў гэтым горадзе тры добрыя лекары, і паклікалі іх да гэтага пацыента, але ніхто не ўзяўся лячыць. I вось нехта пра мяне бацьку гэтага пацыента, якога звалі Мехмет-ага эстэрэдзы-паша (дзяржаўны падскарбій), так сказаў: «Ёсць адна добрая лекарка, яна прыехала з Відыня ў Рушчук, але на яе, небараку, нападаюць, узята яна пад арышт, і заўтра пакараюць яе смерцю. Калі б гэта можна было, калі б яе на нейкі час вызвалілі, калі б пабачыла сына яснавяльможнага пана». Стары эстэрэдзы-паша сказаў: «Каб хутчэй Пан Бог дзень даў, каб хутчэй убачыць мне тую арыштантку-лекарку!» I вось Пан Бог дзень даў, аж тут параконная каляска прыехала да таго дома, дзе я сядзела пад арыштам, пастукалі ў браму і запыталіся пра мяне. О, мой Божа, як жа я ў той час спалохалася! Не было моцы на ногі стаць, бо я думала, што мяне, адразу вывеўшы, пакараюць. Але хочаш не хочаш, а мусіла выйсці за браму. Аж бачу параконную каляску і двух чалавек. Адразу ж з пакораю пытаюся ў іх: «Сябры мае мілыя, а куды вы мяне павезяце?» Кажуць: «Да эстэрэдзы-пашы». Пытаю: «Навошта?» Адказваюць: «Не ведаем».

Прывезлі мяне да таго палаца яшчэ да ўзыходу сонца, спынілася я на сходах, аж мяне два чухадары пад рукі наверх вядуць. Вельмі мне гэта не падабаецца. Я ў страху, няшчасці, а навошта мне гэтая пыха? Прыйшлі ў вялікую залу. Я бачу: сядзіць адзін стары турак у сабаліным футры, на адно вока сляпы, вітае мяне ўсё-такі па-чалавечы і адразу пытаецца, як гэта здарылася, што я ў такую вялікую бяду і небяспеку трапіла. I імем Бога прасіў, каб я яму казала праўду, а яшчэ мовіў гэты турак: «Калі за доўг, дык бір бін эдэрым (гэта значыць за кожны злоты тысячу злотых дам), а не дапушчу, каб і волас з галавы твае ўпаў. Буду апекавацца над тваім сіроцтвам у чужым краі, але што датычыць шпегаўства, не дапамагу, бо гэта тычыцца самога султана і ўсёй Турцыі». Плачучы, я так адказваю: «Міласцівы пане, не вер таму, што я магу быць шпегам у такім маладым веку ды яшчэ ў белагаловым стане. Наша ж Карона Польская мае вечны мір з туркамі [112]. Адкуль жа на «мяне гэты паклёп?» I працягвала: «Пане ласкавы, выслухай мяне, распавяду я, адкуль гэта злосць князя Ракацы на мяне, я не хацела Пана Бога абразіць, сваё сумленне зганьбіць і быць паслухмянай яго бязбожнай пажадлівасці», – і далей падрабязна распавядала пра светлага князя яго мосць Ракацы да мяне несправядлівыя дамаганні.

Ён адразу з ласкі Пана Бога паверыў мне, што тое, аб чым я казала, шчырая праўда, і адразу абяцаў узяць пад сваю апеку, і каб я нікога не баялася. Пасля загадаў паказаць мне свайго хворага сына. I як я таго сына ўбачыла, дык страшэнна спалохалася яго, бо колькі жыла, не бачыла яшчэ такога пацыента і не ведаю, чым і як яго лячыць. Думаю сабе: скажу, што вылечу, а ён памрэ, дык нажыву сабе за вялікага ворага бацьку; а калі скажу, што не, дык ён мяне пад сваю апеку не возьме і зноў пад арышт адправіць. Эх, з ласкі Божае з ахвотаю бяруся лячыць, а тут думаю, як бы гэта тут уцячы і жыццё выратаваць. Ужо адмаўляюся ад дачкі маёй, ад нявольніка майго, набытку майго і лёкаяў і ўсяго, што маю, пасля кажу пану майму, яго мосці пану эстэрэдзы-пашы: «Міласцівы пан, як лячыць? Няма ні аптэкі, ні кніг, усё ў мяне забрана».

Адказвае мне эстэрэдзы-паша: «Зараз загадаю ўсё тваё сюды ў палац прывезці».

Ён адразу паслаў да суддзі, просячы мае рэчы, і вось па загадзе яго мосці Мехмет-агі эстэрэдзы-пашы аддалі мне дачушку маю Канстанцыю Гальпіроўну, і нявольніка майго, яго мосць пана Юзафа Фартуната дэ Шлылтын, і лёкаяў маіх, і набытак мой, усё цэлае, што мела з ласкі Пана Бога. I вось я, узяўшы на дапамогу Пана Бога, пачала лячыць таго пацыента. Зрабіла яму катаплазмы [113] на галаву і на твар, бо дзеля ўнутранага ўжывання нельга нічога было даць: язык быў высунуты ў яго з рота.

Тым часам паслаў пан мой і апякун па тых двух туркаў, што з Відыня за мною ў пагоню ехалі, і прасіў іх, каб яны, вярнуўшыся назад, яснавяльможнаму яго мосці пану Гайваз-пашы распавядалі лагодна і ў нявіннасці маёй пераканалі, і тыя два туркі з вялікаю ахвотаю гэта выканаць абяцалі, бо мяне моцна шкадавалі. Дык яго мосць пан эстэрэдзы-паша даў кожнаму на пяцьдзясят леваў падарункаў і выправіў іх Дунаем у Відынь, і яны таго ж дня паплылі.

У гэты ж час з намаўлення Духа Святога апамятаўся мой князь Ракацы, што кепска зрабіў, што загадаў лавіць мяне, як шпега, і разважыўшы, што туркі мяне за такую пагалоску і ягонае сведчанне могуць пакараць смерцю, двух кур'ераў з ардынансамі – аднаго Дунаем, а другога сушаю выслаў, каб як найхутчэй спяшалі ў Рушчук мне на дапамогу, сцвярджаючы, што гэта памылка, што я не шпег, а высакародная белагаловая і добрая лекарка і сто іншых пахвал, толькі што ўгорскага князя Ракацы падданая, і таму каб мяне жывую разам з набыткам і з усім іншым назад у Відынь адправілі да князя Ракацы. Так з ласкі Божае была я пацешана і засталася сумленнай, без усялякае віны, і была ў пашане ў свайго пана эстэрэдзы, як і ў цэлага горада і ваяводства рушчуцкага сапраўднаю лекаркаю, і сярод усіх людзей добрую рэпутацыю мела.

Дык тады мой пацыент, эстэрэдзы-пашы сын, на трэці дзень лекаў прыйшоў у свядомасць і стаў бачыць, і вось мяне за руку ўзяў, бачачы перад сабою, і, як нямы, на мігі паказаў, каб села. Бацьку спавясцілі, што хворы сын ужо крыху бачыць і чалавечыя пачуцці мае. I той засмучаны бацька прыйшоў і ўсцешыўся, пачаў плакаць над сынам сваім, сын даў знаць пра сябе, каб не плакаў і спадзяваўся на Бога.

Дык адразу ж стары бацька даў мне бакшыш, жменю чырвоных злотых (бакшыш — гэта падарунак). Так мне Пан Езус дапамог, што таго пацыента свайго добра вылечыла за дзён 40. Ягонае лячэнне будзе, дасць Бог, адлюстравана ў маёй лекарскай кніжцы, якую ўжо напісала ўласнаю сваёю рукою і падам у друк. Як таго пацыента свайго вылечыла ад апухласці галавы, твару, языка і горла (без прытомнасці ляжаў сын эстэрэдзы-пашы), дык праславіла-я сярод людзей так, што мяне за найлепшую лекарку лічылі паўсюль у ваколіцы. Больш чым за дзесяць міль ад Рушчука прыязджалі да мяне на лекі, з чаго мела вялікі барыш і ад свайго эстэрэдзы-пашы атрымала за лячэнне 500 леваў, гэта значыць 2000 тынфаў і каляску, пунсовым сукном зверху пакрытую паводле звычаю турэцкага, і пару коней з шорамі, за якія даў пан эстэрэдзы 40 чырвоных злотых, і іншыя падарункі, і даў мне жытло недалёка ад сябе, ля Дуная, вельмі прыгожае, і прасторнае, і вясёлае, прытым усялякія стравы з кухні ягонае і коням – сена і фураж.

 


Дата добавления: 2015-10-24; просмотров: 104 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
Я ПРЫЕХАЛА Ў САФІЮ| СМЕПІНЫ ВЫПАДАК ЗДАРЫЎСЯ Ў РУШЧУКУ

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.007 сек.)