Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Я другі раз іду замуж за яго мосць Пана Пільштына

ПЕРШАЕ ПАДАРОЖЖА Ў СТАМБУЛ | МАЯ ДРУГАЯ АВАНТУРА Ў СТАМБУЛЕ | ТРЭЦЯЯ АВАНТУРА Ў СТАМБУЛЕ. 1735 ГОД | ЦУД, ЯКІ МНЕ ВОЛЯ БОЖАЯ НА ПАЧАТКУ ЛЕКАРСКАЕ ПРАКТЫКІ ДЗІВОСНА ПАСЛАЛА | ГАБРАЙ-КУПЕЦ У АДРЫЯНОПАЛІ | ПАДАРОЖЖА 3 ФІЛШБЕЯ Ў САФІЮ | Я ПРЫЕХАЛА Ў САФІЮ | ПАДАРОЖЖА I ПРЫГОДЫ У РУШЧУКУ | ВЫЕЗД 3 РЫГІ Ў НАРВУ | ЗАЙЗДРАСЦЬ ЛЕКАРСКАЯ |


Читайте также:
  1. Бібліографічний опис у другій половині XX ст. Створення міжнародних правил складання бібліогра­фічного опису
  2. Галицько-Волинське князівство у другій половині XIII - на початку XIV ст.
  3. Для меня так и осталось загадкой, почему она вышла замуж за этого ничем (не) примечательного человека.
  4. ДРУГІ ПРЫЕЗД У СТАМБУЛ
  5. На самом деле, вы совсем не хотите выходить замуж за прекрасного принца или жениться на прекрасной принцессе.
  6. О матушка! Я твёрдо решила выйти замуж за человека, который с недавних пор поёт для меня во дворце. Он — мой избранник, и ни за кого другого я замуж не выйду.
  7. Почему свободные мужчины выбирают замужних женщин

 

Прыехаўшы ў Бар, я мела намер пакінуць свайго нявольніка тут у езуітаў з тым, каб ён пісаў сваім бацькам у Карніёлію ў Лайбах, абы за яго прыслалі 300 чырвоных злотых; і няхай сядзіць у Бары ў езуітаў, пакуль за яго не аддадуць грошы, толькі тады будзе вольны яго мосць пан Юзаф Пільштын. Як даведаўся яго мосць дэ Пільштын, што я яго хачу пакінуць у езуітаў, дык пачаў вельмі горка плакаць. Я пыталася пра прычыну слёз, але ён не хацеў мне казаць. Тады мовіла: «Калі не хочаш, яго мосць пане Юзаф дэ Пільштын, мне самой распавесці, дык скажы езуітам». Ён абяцаў, і вось якім быў аповед яго мосці пана Юзафа дэ Пільштына, майго нявольніка, афіцэра ў званні харунжага ў рэгіменце яснавяльможнага яго мосці пана Дамніца, генерала імператарскага войска, які быў раней у турэцкі палон узяты пад Краёвай у 1737 годзе. Ён езуітам сказаў: «Калі мая пані, яе мосць пані Гальпірова, медыцыны лекарка, выкупіла мяне з турэцкае няволі і служыў я ёй два гады, а яна па волі Бога ўдава, і я чалавек вольны, дык рады быў стаць ёй на ўсё жыццё сябрам. Абяцаю такую самую пашану, рэпутацыю і паслугі пасля шлюбу, як і цяпер, калі я – куплены яе нявольнік».

Распавялі мне пра гэты намер іх мосці ксяндзы езуіты і хвалілі, што ён чалавек добры, вялікай адукацыі (пра гэта я раней казала). Карацей, узважыўшы ўсе акалічнасці, што я ўдава, у розных краях бываю, але мяне аніводзін пан, ні стараста не возьме; о! няхай, думаю, будзе воля Божая са мною. Карацей, праз колькі тыдняў я бяру шлюб з яго мосцю Юзафам дэ Пільштынам у Дубне [1].

Прыехаўшы ў Дубна з Бару, мы стараліся знайсці службу майму мужу ў светлага князя яго мосці Сангушкі [2], ардыната, але не маглі дабіцца, каб мог быць афіцэрам у ардынацыі. У гэты час у самыя Запусты прыязджае ў Дубна з Алыкі [3] светлы князь яго мосць Радзівіл [4], гетман польны літоўскі, і ён з вялікай ахвотаю прымае нас; майму мужу адразу дае патэнт на харунжаства, мяне за лекарку бярэ з сабою ў Нясвіж [5] у Літву.

Як кажуць: як ажаніўся, дык і перамяніўся. Ужо муж мой новы не так мяне шануе, як раней, ужо кажа: «Вашая мосць пані толькі лекарка, а я імператарскі, а цяпер літоўскі афіцэр». Пасля такога шчасця заракаўся, што будзе паручнікам, капітанам, штабс-афіцэрам, і ўжо мяне не вартаю сябе лічыў. Але я, аднак, памятаючы прысягу маю і прыпісваючы ўсё гэта волі Пана Бога, экіпіравала яго: вопратку, коней, збрую, пісталеты, каснікі, рынкраг [6], насоўкі, пасцель ды іншым і што патрэбна. Адным словам, выдаткавала на яго 5000, бо гэта і гадзіннікі, і табакеркі, і залатыя сыгнеты. А пасля задумала я з Нясвіжа, горада ў Літве, у ваяводстве навагрудскім, выехаць у Маскву [7] ў Пецярбург вызваляць тых маіх туркаў. Дык пакідаю маю дачку ад першага шлюбу Канстанцыю Гальпірову ў Нясвіжы ў кляштары ў вялебных паненак бенедыктанак на вучобу, бо яна не ведала і слова па-польску, а толькі па-турэцку, і пакінула свой набытак і ўсю рухомасць у кляштары, а што належала мужу майму, тое ўсё яму пакінула. У дадатак да гатовае платы за службу.

 


Дата добавления: 2015-10-24; просмотров: 113 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
СМЕПІНЫ ВЫПАДАК ЗДАРЫЎСЯ Ў РУШЧУКУ| ВЫЕЗД 3 НЯСВІЖА Ў ПЕЦЯРБУРГ

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.005 сек.)