Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Авантура аднаго габрая

Я ДРУГІ РАЗ ІДУ ЗАМУЖ ЗА ЯГО МОСЦЬ ПАНА ПІЛЬШТЫНА | ВЫЕЗД 3 НЯСВІЖА Ў ПЕЦЯРБУРГ | ВЫЕЗД 3 РЫГІ Ў НАРВУ | ЗАЙЗДРАСЦЬ ЛЕКАРСКАЯ | КНЯЗЬ ГАЛІЦЫН З АДНОЮ ДАМАЮ З ВЕНЫ | ВЯСЕЛЛЕ ЯГО МОСЦІ ПАНА КІЗЕРЛШГА | АВАНТУРА КНЯЗЁЎ ДАЎГАРУКІХ | ГІСТОРЫЯ КІРАВАННЯ АННЫ ІВАНАЎНЫ | АВАНТУРА Ў ДАРОЗЕ НА НАЧЛЕЗЕ | АВАНТУРА МАЗЕПЫ |


Читайте также:
  1. АВАНТУРА З ЯГО МОСЦЮ ПАНАМ БЯКЕРСКІМ
  2. АВАНТУРА КІРЫЛА РАЗУМОЎСКАГА
  3. АВАНТУРА КНЯЗЁЎ ДАЎГАРУКІХ
  4. АВАНТУРА МАЗЕПЫ
  5. АВАНТУРА Ў ДАРОЗЕ НА НАЧЛЕЗЕ
  6. ГІСТОРЫЯ ПРА АДНАГО НІБЫТА ЧАРНАКНІЖНІКА, МАЛАДОГА I ВЕЛЬМІ ВУЧОНАГА ЧАЛАВЕКА Ў ГОРАДЗЕ ОЛМІЦ

 

Нябожчыца Анна Іванаўна загадала выгнаць габраяў з Масквы, але двух габраяў, мільённых багатыроў і, між іншым, родных братоў, не выганяла. Аднаго звалі Зэльман, другога – Моўша. Гэтыя габраі былі з Вены, вялікія купцы, але ім не дазвалялі жаніцца. А ўжо сталыя былі, Зэльман быў старэйшы, жыў у Лафейным палацы, быў нябрыдкі чалавек, па-французску хадзіў, галіўся як хрысціянін.

Адным словам, як казалі, так фарсіў, што ніколі найдастойнейшы афіцэр лепей не мог, а быў ён генеральны камісар. Нечакана папрасіў яе мосць царыцу, каб яму дазволіла выехаць з Пецярбурга і ажаніцца, а брат ягоны, Моўша, каб тут застаўся. Лёгка гэта выпрасіў у Анны Іванаўны, каб выехаць з Пецярбурга і, дзе хоча, ажаніцца. Габраі вялікі розум маюць. Ён узяў большую частку багацця і даў Моўшу, брату свайму малодшаму, і паслаў яго ў свет шукаць яму жонку: у Амстэрдам, у Франкфурт, у Берлін, у Вену і г. д., дзе толькі пекную габрайку ўбачыць, ці ўдаву, ці дзяўчыну, каб яе маляваць загадваў і тыя ўсе партрэты яму ў Пецярбург адсылаў. Якая з партрэта Зэльману спадабаецца, тую ён сабе за жонку возьме.

Паехаў Моўша шукаць яму жонку; адным словам, дзесяць партрэтаў прыслаў, якія я сама бачыла і ўвесь двор яе мосці царыцы, бо дамы казалі Зэльману, каб партрэты ўсе ў палац прынёс.

I вось дурнаваты Зэльман найпрыгажэйшую сабе ўпадабаў і вялікія падарункі ёй паслаў, з жэмчугу, з дарагое тканіны і з іншых каштоўных рэчаў праз Моўшу. Моўша, шэльма, брат малодшы Зэльманаў, думае сабе: аддам я яе за жонку Зэльману, а сам мушу ў Маскве без жонкі век свой дажываць? Адважваецца і сам шлюб бярэ з тою пекнаю дзяўчынаю, і дасталося яму вялікае багацце; так ашукаў ён Зэльмана.

Зэльман, паводле звычаю свайго габрайскага, меў дзесяць лёкаяў-габраяў, а гэта таму, што ў габраяў ёсць такі звычай: калі яны моляцца, дык абавязкова трэба, каб дзесяць габраяў у гурце было. Меў ён свайго мясніка, бо габраі не ядуць ні ялавічыны, ні курэй, што наш хрысціянскі мяснік зарэжа. Той мяснік быў з Літвы, з горада Ляхавічы, вотчыны яснавяльможных іх мосцяў паноў Сапегаў. Гэты габрай-мяснік стаў часта хадзіць да аднаго суседа, маскаля, маёра, alias афіцэра. Той афіцэр рады быў пра Святое пісьмо размаўляць і хацеў габрая пераканаць перайсці ў праваслаўную веру, але габрай, як чорт упарты, дык не вельмі адукаваны маскаль хутчэй угаварыўся, што іудзеем стаў. Дазволіў габраю-мясніку тое ўчыніць, што габраі сваім хлопцам на восьмы дзень пасля нараджэння робяць, не дазвалялася яму іншых страў есці, а толькі тое, што сам габрай зарэжа і яму прыгатуе, гэта афіцэр еў. Не хацеў ён са сваёю жонкаю жыць, як раней, загадаў ёй у халодную ваду ў рэчку залезці і з галавой акунуцца, толькі тады да яе рукою дакранецца. Жонка гэтага маёра бацьку, маці, і ўсю сям'ю мела, паведаміла яна бацьку пра прыхамаці свайго мужа. 3 аповеда свае дачкі зразумеў бацька, што ягоны зяць стаў іудзеем, бо гэты бацька ў Польшчы бываў і габраяў ведаў, бо ёсць такія людзі ў Маскве, што габраяў цалкам не ведаюць і думаюць, што гэта звяры. Дык загадаў бацька сваёй дачцэ, маёршы, каб агледзела вопратку ягоную, ці няма на чатырох канцах нітак ваўняных, якія кожны габрай носіць, і цыцамі гэта завецца. Агледзела дачка мужавую вопратку: так, ёсць цыцы. Таемна ўзяліся адмаўляць ад ягонага благога намеру. Ён прызнаўся, што стаў іудзеем і гатовы за гэта памерці. Доўгі час мучыліся над ім манахі, добрыя сваякі, прыяцелі, жонка і дзеці – не маглі яго прымусіць адмовіцца. Дайшло гэта да самое яе мосці царыцы, і загадала яна афіцэру прабачыць і жыццё дараваць, а габрая-мясніка на вогнішча і жыўцом спаліць. Але аслеплены афіцэр так многа супраць Бога і веры хрысціянскае блюзнерыў, што іх свецкі суд загадаў абодвух на вогнішчы спаліць.

 


Дата добавления: 2015-10-24; просмотров: 78 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
АВАНТУРА КІРЫЛА РАЗУМОЎСКАГА| СЕКТА РАСКОЛЬНІКАЎ

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.009 сек.)