Студопедия
Случайная страница | ТОМ-1 | ТОМ-2 | ТОМ-3
АрхитектураБиологияГеографияДругоеИностранные языки
ИнформатикаИсторияКультураЛитератураМатематика
МедицинаМеханикаОбразованиеОхрана трудаПедагогика
ПолитикаПравоПрограммированиеПсихологияРелигия
СоциологияСпортСтроительствоФизикаФилософия
ФинансыХимияЭкологияЭкономикаЭлектроника

Князь галіцын з адною дамаю з Вены

ТРЭЦЯЯ АВАНТУРА Ў СТАМБУЛЕ. 1735 ГОД | ЦУД, ЯКІ МНЕ ВОЛЯ БОЖАЯ НА ПАЧАТКУ ЛЕКАРСКАЕ ПРАКТЫКІ ДЗІВОСНА ПАСЛАЛА | ГАБРАЙ-КУПЕЦ У АДРЫЯНОПАЛІ | ПАДАРОЖЖА 3 ФІЛШБЕЯ Ў САФІЮ | Я ПРЫЕХАЛА Ў САФІЮ | ПАДАРОЖЖА I ПРЫГОДЫ У РУШЧУКУ | СМЕПІНЫ ВЫПАДАК ЗДАРЫЎСЯ Ў РУШЧУКУ | Я ДРУГІ РАЗ ІДУ ЗАМУЖ ЗА ЯГО МОСЦЬ ПАНА ПІЛЬШТЫНА | ВЫЕЗД 3 НЯСВІЖА Ў ПЕЦЯРБУРГ | ВЫЕЗД 3 РЫГІ Ў НАРВУ |


Читайте также:
  1. Князь Владимир — это сын жидовки Малки. С помощью Православия жиды поработили Русь”.
  2. КНЯЗЬ ШТОЛЬБЕРГ-ВЕРНИГОРОДЕ
  3. Серафимы в красном, Архангелы-князья и ангелы с секирами

 

Князь Галіцын [32] быў пасланы яе мосцю царыцаю Аннай Іванаўнай з пасольствам у Вену, у Аўстрыю, да імператара Карла Шостага. Дык князь Галіцын у дарозе забараніў сваім лёкаям, каб яны гаварылі, што яго мосць князь жанаты (меў ён жонку і дзяцей, а адну дачку выдаў за генерала). I вось гэты князь-пасол, прыехаўшы ў Вену, казаў, што ён не мае жонкі, што ён кавалер. Сярод іншых годных дам закахалася ў яго адна ўдава, генеральская дачка, якая была раней замужам за генералам, я, аднак, цяпер іх імён і прозвішчаў не памятаю, толькі тое, што тая дама была маладая, станістая, цуд прыгажосці, ведала розныя мовы, на розных інструментах іграла, голас надзіва мілы мела, я за сваё жыццё ніколі прыстойнейшых людзей не бачыла.

Князь Галіцын гаварыў пра яе мосці імператрыцы, гэта значыць Лізавеце фон Вольфенбытэль [33], жонцы імператара Карла, але тая дама яго не хацела, бо ён быў праваслаўнае рэлігіі, а яна – прававерная каталічка. Дык князь Галіцын перахрысціўся з праваслаўнае ў каталіцкую веру. I вось узяла шлюб з ім тая жаданая яму дама, і вяселле справілі ў імператарскіх пакоях у Вене з вялікаю пыхаю і належнымі цырымоніямі.

Пасля заканчэння пасольскай дзейнасці забірае князь Галіцын жонку сваю з Вены і прыязджае з ёю ў Рыгу, а ў Рызе ён мовіў новай сваёй жонцы, з якой меў сына: «Мая мілая жонка, я ўзяў цябе з Вены з-за пачуццяў да цябе, але ж я вялікае злачынства ўчыніў супраць свае манархіні, што без яе волі асмеліўся ажаніцца, дык ты застанься, васпані, тут, у Рызе, патаемна, не кажы нікому, што ты мая жонка. Пакідаю табе пару коней, трое людзей і трыста рублёў на выдаткі. Сам жа я паеду ў Пецярбург і паціху ўпрашу яе мосць царыцу і сам пасля пышна прыеду па вяльможную паню-дабрадзейку і вазьму з сабою ў дом мой і ў маёнткі мае».

I вось гэтая добрая пані з сынам сваім маленькім і з трыма людзьмі засталася ў Рызе і чакае вяртання свайго мужа, князя Галіцына, а князь Галіцын едзе проста ў Пецярбург, складае свае абавязкі перад яе мосцю царыцаю, а пасля ў свой дом, да жонкі і да сваіх дзяцей. Тая дама з Вены, другая жонка князя Галіцына, ужо грошы выдаткавала, доўга чакаючы свайго мужа і на шматлікія лісты не маючы адказу, ідзе гэтая добрая пані да суддзі [34], аднаго генерала, каменданта, просячы яго пазычыць колькі соцень рублёў, адкрываючыся яму, што яна генераліха і жонка пасла князя Галіцына. Адказвае суддзя-генерал: «Ці быць гэта можа? Князь Галіцын мае жонку, і дзяцей, і зяця-генерала». Дык гэтая засмучаная дама плача, лямантуе, адкуль яе такое няшчасце спаткала. Параілі ёй разумныя людзі, каб пра гэты эксцэс у супліцы да яе мосці царыцы распавядала.

Так і сталася. Пра ўсё праўдзіва і падрабязна распавяла яна яе мосці царыцы. Яе мосць царыца мела літасць над гэтаю дамаю, паслала з Пецярбурга ў Рыгу запрэжаную шасцерыком каляску, колькі дзясяткаў людзей, тысячу рублёў на выдаткі і на даўгі тае ашуканае венскае дамы. Прыехаўшы ў Пецярбург, яна стала перад яе мосцю імператарскаю, як таксама і князь Галіцын. Пабачыла сама яе мосць царыца нявіннасць той дамы і загадала, каб князь Галіцын даў 4000 рублёў той мадаме, і ён вымушаны быў закласці сваю маёмасць. Але князь Галіцын не перастаў кахаць мадаму і сваімі хлуслівымі абяцаннямі, прысягамі, крывадушным плачам, пацалункамі ашукаў гэтую мадаму, і яна аддала добраахвотна тыя 4000 рублёў, бачачы ягоныя патрэбы. Гэтая мадама і князь Галіцын у пэўных месцах часта сустракаліся. Даведаўшыся, яе мосць царыца сурова забараніла князю, каб ён ніколі ў мадамы не бываў. Князь у лістах назначае мадаме пэўную карчму, на якой напісана чырвонаю охраю, і каб апранулася па-мужчынску, як жаўнер, як таксама і князь Галіцын апрануўся па-жаўнерску, як гемайны, зайшлі сабе абое ў тую карчму і бавіліся тры дні звычайным півам, быццам яны два гемайны былі. Даведалася пра гэта яе мосць царыца, бо ім старанна цікавілася і ведала, дзе яны абое. Загадала капралу і чатыром жаўнерам, каб мадаму і князя ў тых ганебных мундзірах арыштавалі. Але тыя двое добра бараніліся, і іх не ўдалося арыштаваць, бо яны шчасліва ўцяклі. Праз дзве гадзіны стала мадама ў рагоўцы [35], як прыдворнай даме належыць, а князь таксама ў пышным адзенні, пры ордэнах, і знайшлі добрыя апраўданні, хоць і хлуслівыя. Аднак яе мосць царыца сурова, пад страхам вялікае кары, загадала, каб князь ніколі з мадамаю не бачыўся. Тут ці то з волі Божае, ці з паслугі мужа, князя Галіцына, памірае няшчасная княгіня, першая ягоная жонка.

Яе мосць царыца чакае да года, пакуль жалоба закончыцца па першай жонцы. Пасля просяць яго да яе мосці царыцы, і пачала яе мосць царыца дакараць, што па ягонай віне памерла тая годная ягоная жонка і за ўсе ягоныя вераломствы і ветранасць, і нарэшце мовіла наконт мадамы: «Пашліце сабе па духоўнага і прасіце шлюб ваш ранейшы канфірмаваць, ці зацвердзіць, і бяры сабе мадаму і жыві з ёю ў міры». Адказаў на гэта князь Галіцын: «Найяснейшая царыца, хоць жыцця мяне пазбаў, але я мадаму за жонку мець не хачу». Як гэта мадама пачула, дык страшным голасам закрычала і ўпала на падлогу, заразілася яна хваробаю св. Валенты, і вось яе непрытомную ў пакой занеслі, а мой ложак і мадамавы ложак побач стаялі. Яе мосць царыца пыталася князя Галіцына: «Чаму бязбожны ты нелюдзь, тыран, звёўшы такую годную асобу, якая заўсёды вартая была годнага кавалера, ты яе цяпер не хочаш?» Адказаў князь: «Бо як мне ваша царская мосць забараніла бачыцца з мадамаю, я тым часам закахаўся ў сваю ўласную прачку, кахаю яе і жадаю яе мець сабе за жонку». Дык яе мосць царыца разгневана загадала з яго ордэн зняць, генеральскага звання пазбавіць і ў лёкайскую сукню апрануць, каб да стала паўміскі з кухні насіў і з талеркаю стаяў за плячамі іншых, ніжэйшых за сябе. 3 ахвотаю князь гэтую кару прыняў.

Пасылае яе мосць царыца па тую прачку, пагражаючы ёй смерцю, калі пойдзе за князя, пераконваючы яе, што той бязбожны генерал такіх дам звёў, што яна нявартая ім чаравікі выціраць, дык якое яе няшчасце чакае. Адказала прачка яе мосці царыцы: хоць бы і пэўна ведала, што яе муж заб'е, але даволі ёй таго, што хоць адзін дзень княгіняю Галіцынай будзе і сям'я яе простая ганарыцца некалі будзе, што княгіню ў родзе мелі. А бедная мадама станавілася ўсё больш хвораю, са смутку і самоты вар'яцела, дык я ўсялякія невыгоды мела з-за бяссоння гэтае мадамы, бо яе ложак стаяў каля майго ложка, і вось дзень і ноч на розных мовах яна наракала, лямантавала на няшчасце сваё і легкадумства князя Галіцына. Князь хоць чуў і бачыў, але яшчэ гэты нелюдзь і здзекаваўся з мадамы.

Яе мосць царыца, бачачы неспакойнасць мадамы, загадала паклікаць да сябе князя ў лёкайскім уборы і мадаму, а князь быў нізкага росту, а мадама высокага, дык мадама ў прысутнасці яе мосці царыцы і ўсёй прыдворнае світы бярэ зэдлік і з усёй сілы князю ў лоб б'е. Некалькі разоў князь уцякаў; а тут яго за дзверы не выпускаюць, дык гэтая пагоня працягвалася доўгі час. На гэтае відовішча глядзела я амаль кожны дзень, ужо я і з Пецярбурга выехала, а мадаму звар'яцелую пакідала. Яе мосць царыца шмат абяцала князю, калі ён такую пакуту вытрывае: яму загадае паставіць лядовы палац з пакоямі, са сталамі, з кухняю, з ложкам, а ён каб са сваёй прачкаю на тым ложку пераначаваў без пасцелі, без футра, ён у суконным мундзіры, а яна ў камлётавых, без падшыўкі, сукенках. Гэта ўсё ахвотна згадзіўся вытрываць князь. Так і сталася.

Пасля рускіх Каляд у 1743 годзе, калі ў Пецярбургу нязносна холадна, быў зроблены той палац цалкам. Былі на тым вяселлі дзівы розныя, бо ў Пецярбургу ёсць кадэцкая акадэмія, дык уся акадэмія гуляла на тым вяселлі ў размаітых масках, на нейкіх размаітых конях з саламянымі свечкамі. Была там вялікая сціжма люду годнага, есці і піць шчодра дадзена, капэла. А пан малады з паннаю-прачкаю ў сваім пакоі, варта пастаўлена, каб ні вопраткі, ні напояў, ні вуглёў распаленых не падалі гэтаму малжонству. I вось яны вялікую ноч пераначавалі на голым лёдзе, а назаўтра раніцаю іх перад яе мосцю царыцаю паставілі, і мелі яны вялікую ад яе ласку: загадала вярнуць яму ордэн і ў пышны княжы строй убраць, і каляска, шасцерыком запрэжаная, па іх прыехала, і вось абое, пышна, багата апранутыя, у каляску селі і ў палац свой паехалі. Як яны цяпер маюцца, я пра тое не ведаю.

 

Вышэй на старонцы 64 [36] быў успамін пра аднаго кавалера ў Рызе, што забіў свайго капітана. Дайшла гэтая вестка да яе мосці царыцы, толькі не рада была гэтая святой памяці манархіня дазваляць праліццё крыві, а тут выпадак складаны, мусіў быць дэкрэт на расстрэл яго мосці пана Бурмана, але ж пры яе мосці царыцы шмат дам служыла, а дамы зазвычай літасцівыя, вось і пачалася між імі размова пра таго пана Бурмана, і зычылі яму, каб яго Пан Бог вызваліў. Пачула я пра тую гутарку. Прасіла тых дам, каб і мне таксама распавялі ўсё, і вось тыя дамы, як чулі, так мне і распавялі. Я ім кажу: «Мае мілыя пані, лепш я вяльможным паням распавяду тую гісторыю, бо я ў той час у Рызе была і ўсю праўду пра тую авантуру ведаю, і як бязвінна той годны кавалер, не дай Божа, загіне».

Як тыя дамы гэта ад мяне пачулі, а найбольш Аўдоцця Хведараўна (муж яе быў генералам, камендантам у Смаленску), адразу пабеглі да яе мосці царыцы, паведамляючы, што наша госпожа докторша добра ведае пра тую авантуру капітана і харунжага Бурмана. Дык мяне хутка паклікалі да яе мосці царыцы, і яна ўнікліва пыталася ў мяне, ці ведаю я. Кажу, што: «Міласцівая асударыня твой свет величество, ці магла б я ў прысутнасці найяснейшае манархіні слова якое па-іншаму сказаць, толькі праўду, як Бог ведае, так добрасумленна і перад вашай царскай мосцю, калі маю аўдыенцыю, мовіць тое буду. Яго мосць пан Бурман, харунжы, меўся ажаніцца з адной годнаю дамаю, і ягоныя намеры былі добрасумленнымі, але яго мосць пан капітан на людзях сказаў, што твая дама, яго мосць пан Бурман, распусная нявеста. Яго мосць пан харунжы Бурман шчыра заступіўся за сваю даму, мудра і слушна яе гонар абараняў. Яго мосць жа пан капітан кажа: «Навошта яе васпан яго мосць пан харунжы, абараняеш? Я сам жыў з тваёю дамаю». Яго мосць пан харунжы мовіў: «Гэта быць не можа і не было, але я на вялікі заклад іду, што з першага разу змог бы ад жонкі васпана, яе мосці пані капітаніхі, дабіцца ўзаемнасці». Пайшлі на заклад, а яго мосць пан харунжы – проста да яе мосці пані капітаніхі і адразу сказаў: «О, пані мая, не дай Бог, якога легкадумнага мужа ты маеш, які на людзях прызнаўся, што з пэўнай дамай кахаецца, і гэта прысягаю пацвердзіў». Яе мосць пані капітаніха: «Лёгка веру, пане харунжы, бо я век свой малады пакутую з гэтым кепскім чалавекам лёгкіх паводзін, бо ні мамкі, ні кухаркі трымаць не магу, бо заўсёды прыстойную белагаловую вазьму, а блудніцаю з дому майго адпраўлю». Нарэшце ён палуднаваў там і выпіў шклянку віна і сеў на ложку. У гэты час прыбягае яго мосць пан капітан з крыкам у свой пакой, з выхапленай шпагаю і робіць яго мосці пану харунжаму тры смяртэльныя раны, але Пан Бог выратаваў яго мосць пана Бурмана. Яго мосць пан Бурман крычаў: аднак жа гэта жарты, і мы пайшлі на заклад, але яго мосць пан капітан прагнуў смерці яго мосці пана харунжага, і вось яго мосць пан Бурман, неяк няўдала абараняючыся, адным рухам забіў пана капітана, і яго адразу арыштавалі; усё, што сама чула і бачыла, паведаміла вашай імператарскае мосці».

Яе мосць царыца: «Хвала Табе, Божа, што я такое добрае тлумачэнне і, як бачу, спрыяльнае для таго беднага арыштанта пачула». I адразу выдала загад, каб у Рыгу паехалі і яго мосць пана Бурмана сюды ў Пецярбург прывезлі. Так і сталася. Прыехаў хутка яго мосць пан харунжы і стаў перад найяснейшай яе мосцю царыцаю Аннай Іванаўнай, і загадала яму шчырую праўду сказаць, за што асмеліўся забіць свайго ўласнага капітана; яго мосць пан Бурман усё падрабязна слова ў слова распавёў пра сваё няшчасце і прычыны прыгоды, усё папраўдзе і добрасумленна, уласна так, як і я распавяла, а супрацьлеглы бок сам даў паказанні, што так і было. I вось атрымаў ён памілаванне і вялікую ласку з волі Пана Бога ў яе мосці царыцы, пажалаваны ў паручнікі ў кірасійскім [37] палку, гэта значыць стаў паручнікам Лейб-кампаніі [38], і так яму мовіла яе мосць царыца: «Дзякуй Пану Богу і пані лекарцы, што мне пра цябе добра і сумленна распавяла». Дык вось і ў Пецярбургу сябравала я з яго мосцю панам Бурманам, паручнікам, і сярод шматлікіх людзей добрую славу мела, што я яму добрым словам дапамагла. Нават супрацьлеглы бок, гэта значыць бок памерлага яго мосці пана капітана, былі са мною ў сяброўскіх адносінах, бо той яго мосць пан капітан, нябожчык, быў неспакойны чалавек.

Аднаго разу папрасіў ён адпачынак, каб паехаць у Рыгу з паважнымі намерамі да свае даўняе дамы, хоць тут у Пецярбургу меў ён шмат дам, што яму сваталі: паненкі і ўдовы багатыя і годныя, але ніводнай не хацеў, дык яму яе мосць царыца такую ласку зрабіла, што па яе сама паслала экіпаж, 15 чалавек і тысячу рублёў выдаткавала на дарогу, і вось яна, дама тая, з гонарам прыехала ў Пецярбург і стала перад яе мосцю царыцай, і яе мосць царыца хваліла яе і абаіх тут блаславіла, а хутка, на гэтым самым тыдні атрымаў ён патэнт на капітана ў кірасірскім палку. I справілі ёй дванаццаць пар пышных сукенак, будуар, срэбраныя пудэлкі, два з чыстага золата гадзіннікі, табакеркі, парцьеру за 1000 рублёў над ложкам і шмат рэчаў, і маёнтак, і каляску, і коні, і шматлюднае вяселле ў царскім палацы. 3 Богам, у згодзе, вясёлых і здаровых пакінула я іх у Пецярбургу.

 


Дата добавления: 2015-10-24; просмотров: 101 | Нарушение авторских прав


<== предыдущая страница | следующая страница ==>
ЗАЙЗДРАСЦЬ ЛЕКАРСКАЯ| ВЯСЕЛЛЕ ЯГО МОСЦІ ПАНА КІЗЕРЛШГА

mybiblioteka.su - 2015-2024 год. (0.008 сек.)